belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📌 Журналісты расследавальнікі раскрылі схемы экспарту ўгнаенняў «Беларуськалію» і паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею праз Беларусь, на якіх зарабляе Шэйман

Экспартаваць падсанкцыйныя ўгнаенні «Беларуськалію» дапамагае кампанія-пракладка, зарэгістраваная на Кіпры. Фінансавы дырэктар кампаніі — былі беларускі чыноўнік. А за ўсім гэтым стаіць бліжэйшы паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман, сцвярджаюць расследавальнікі.

А люксавыя аўта ўвазіў у Расею бізнесмен са Львову. Які ў тэлефоннай размове хваліўся, што мае ў Беларусі высокапастаўленага кума, які яго прыкрые.

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🔺Дзень, пасля якога жыццё беларусаў раздзялілася на «да» і «пасля»

Роўна 4 гады таму ў нашай краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, пасля якіх адбыліся самыя вялікія пратэсты ў гісторыі сучаснай Беларусі, а таксама гвалт сілавікоў і рэпрэсіі.

Давайце ўзгадаем, што было ў той дзень!

Читать полностью…

Белсат

🐱 Коцікі — найлепшыя заўзятары Алімпіяды

Паглядзіце, як яны сочаць за гульнямі!

Дарэчы, сёння Міжнародны дзень катоў. Не забудзьцеся павіншаваць свайго пухнатага сябра ці сяброўку.

Читать полностью…

Белсат

Дабранак, дарагія чытачы!

Мы вам прынеслі ранішняе чытво – сабралі 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Маршы, мітынгі, кінапаказы

Распавядаем, якія імпрэзы адбудуцца ў свеце з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю.

🔺Беларусы прафінансуюць вызваленне Беларусі

Нечаканая прапанова Вадзіма Кабанчука.

🔺BEROC: беларусы пачалі больш зарабляць, больш выдаткоўваць і менш ашчаджаць

Эксперты таксама расказалі, што адбываецца з эканомікаю і чаго можна чакаць.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Мікалай Дзядок

Блогер, які піша і здымае відэа на грамадска-палітычныя тэмы, журналіст, актывіст анархічнага руху.

Пры затрыманні ён быў моцна збіты, у вочы яму распылілі пярцовы газ. Пасля затрымання адвезлі ў Мінск ў ГУБАЗіК. Там ён чатыры гадзіны праляжаў тварам у падлогу. Яго катавалі – збівалі дубінкай, білі электрашокерам па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў.

Суддзя Анастасія Папко прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1

Читать полностью…

Белсат

🤔 Так шмат пытанняў і так мала адказаў...

У беларуса на балконе загарэўся ўнітаз. Падрабязнасці ў відэа.

Читать полностью…

Белсат

Новыя падрабязнасці наконт забітай беларускі Лізы

Спыталі пракурора Варшавы па гучнай справе, якая дагэтуль шакуе.

Читать полностью…

Белсат

🙏🏻 Сёння ў Варшаве адбылася акцыя ў падтрымку «Белсату»

Акцыю арганізавалі РУХ і НВР «Вольная Беларусь».

Пікет наведалі Зянон Пазняк і дырэктар TVP World Міхал Бранятоскі. Апошні па-ранейшаму запэўніваў, што ніхто не збіраецца ліквідоўваць «Белсат».

Читать полностью…

Белсат

😳У ЗША сабака спаліў дом, таму што грыз паўэрбанк

Жывёліны ўцяклі з дому цэлымі праз сабачыя дзверы

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📌 «ЕЗ застаецца з’яднаным у сваёй падтрымцы адважных людзей Беларусі»

Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі апублікавала заяву вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у справах замежнай палітыкі Жузэпа Бурэля да чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Чатыры гады таму, 9 жніўня, народ Беларусі выйшаў на вуліцы, каб мірна пратэставаць супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў і спробы Лукашэнкі пазбавіць іх права вырашаць сваю будучыню. З таго часу, нягледзячы на ​​жорсткія рэпрэсіі, беларускі народ неаднаразова і мужна адстойваў свае правы і дэмакратычную будучыню сваёй краіны»


У заяве таксама гаворыцца, што Еўразвяз заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і несправядліва затрыманых і абяцае падтрымку ў выніку пераходу да дэмакратыі:

«Як толькі Беларусь пачне дэмакратычны пераход, ЕЗ прадаставіць падтрымку для стабілізацыі яе эканомікі і рэфармавання яе інстытутаў, у тым ліку праз Комплексны план эканамічнай падтрымкі ў памеры да 3 мільярдаў еўра.»


Што яшчэ было ў заяве, чытаць тут 👈

Читать полностью…

Белсат

❤️ Беларускі фонд культурнай салідарнасці выказаўся ў падтрымку «Белсату»

Пра гэта на сваёй старонцы Facebook паведаміў караўнік арганізацыі Сяргей Будкін.

«ЗАХАВАЦЬ «БЕЛСАТ»!
З такім заклікам BCC/Belarusian Council for Culture звярнулася ў лісце да прэм'ер-міністра Donald Tusk. Мы кажам пра неабходнасць захаваць самастойнасць адзінага беларускага незалежнага тэлеканала, што надзвычай важна ў сітуацыі знішчэння беларускасці, ліквідацыі няўрадавых арганізацый і беларускай адукацыі, закрыцця выдавецтваў, вымання беларускіх кніг з бібліятэк, парушэння правоў, дыскрымінацыі і пераследу беларусаў у сваёй роднай краіне. Страта Белсат TV можа аказацца для Беларусі і беларусаў дадатковым штуршком да імперскай Расіі.»

Читать полностью…

Белсат

🐈‍⬛ Сёння міжнародны дзень ката!

Яго ініцыятарам стаў у 2002 годзе Міжнародны фонд Animal Welfare. У гэты дзень людзі аддаюць даніну падзякі гэтым жывёлінам за іх заслугі, дэманструюць ім сваё шанаванне і любоў.

А ці ведалі вы, што:

🐱 Сярод катоў ёсць праўшы і ляўшы. Гэта можна заўважыць па тым, як яны ходзяць і якой пярэдняй лапай часцей карыстаюцца. Пры гэтым сярод катоў больш ляўшэй, а дзяўчынкі амаль усе праўшы.

🐱У катоў адсутнічае пачуццё салодкага. Марозіва яны ядуць з-за сметанковага смаку. Пры гэтым непераноснасць лактозы ў іх таксама не рэдкасць, таму варта выключыць малако з іх рацыёну ў дарослым узросце.

🐱 Мозг ката па структуры падобны на чалавечы - толькі менш памерам. За эмоцыі ў ім адказваюць тыя ж участкі.

🐱 Каты ўмеюць выдаваць цэлую сотню розных гукаў. Пры гэтым мяняюць танальнасць голасу, каб маніпуляваць чалавекам.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Маршы, мітынгі, кінапаказы: якія імпрэзы адбудуцца ў свеце з нагоды Дня салідарнасці

9 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Дату прымеркавалі да выбараў 2020 года, якія былі сфальсіфікаваныя і выклікалі масавыя акцыі пратэсту.

З нагоды Дня салідарнасці беларусы запланавалі шмат якія імпрэзы ў розных краінах свету.

👉 Падрабязней пра святкаванні

Читать полностью…

Белсат

📌 Беглая прэм'ер міністарка Бангладэш Шэйх Хасіна можа папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі

Цяпер палітык знаходзіцца ў Індыі пад узмоцненай аховай. Раней яна планавала папрасіць прытулак у Вялікай Брытаніі. Аднак з-за магчымага расследавання масавых пратэстаў у яе краіне, якія прывялі да гібелі сотняў людзей, брытанскія ўлады далі зразумець, што не гарантуюць ёй абарону.

Таму цяпер Хасіна нібыта разглядае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Беларусь, Катар, Саудаўскую Аравію і Фінляндыю.

☝️ Акцыі пратэсту ў Бангладэш пачаліся ў пачатку ліпеня. Першапачаткова ў іх удзельнічалі студэнты, якія патрабавалі змяніць існуючую ў краіне сістэму квот, якая рэзервуе 30% працоўных месцаў у дзяржсектары за сваякамі ўдзельнікаў вайны за незалежнасць ад Пакістана. Неўзабаве пачаліся сутыкненні пратэстоўцаў з прыхільнікамі захавання сістэмы квот, затым, калі пратэстоўцаў паспрабавалі разагнаць паліцыя і вайскоўцы, пратэсты перараслі ў беспарадкі.

Прэм'ер-міністарка Шэйх Хасіна, якая кіравала краінай 20 гадоў, уцякла.

Колькасць загінулых у выніку беспарадкаў у Бангладэш ацэньваецца ў некалькі сотняў чалавек, аднак дадзеныя з розных крыніц прыкметна адрозніваюцца.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 8 жніўня

Долар і еўра працягваюць расці. А вось рубель крыху страціў пазіцыі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

👆«Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма»

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю. У сваёй прамове яна падкрэсліла, што пакуль актыўныя дзеянні ў Беларусі не магчымыя, важна развіваць яе па-за межамі краіны.

Паслухайце!

Читать полностью…

Белсат

Мінабароны Расеі заявіла пра масаваную атаку дронаў

У ведамстве заяўляюць, што над Белгарадскай, Ліпецкай, Курскай, Бранскай Варонежскай і Арлоўскай абласцямі, а таксама над тэрыторыяй анексаванага Крыму, ноччу было збіта 75 БПЛА.

Губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў заявіў, што ў выніку атакі дронаў пацярпела 6 чалавек. Таксама была аб'яўленая эвакуацыя некалькі населеных пунктаў.

📸Фота мае ілюстрацыйны характар

Читать полностью…

Белсат

📖 Сёння дзень народзінаў Ларысы Геніюш, першай беларускай дысідэнткі і вялікай паэткі, якая прайшла сталінскія лагеры і не зламалася

У незалежнай Беларусі Геніюш двойчы спрабавалі рэабілітаваць. Але ёй не знайшлося месца ў нацыянальнай літаратуры.

Чаму сталася немагчымаю рэабілітацыя жанчыны, віна якой - усяго толькі адданая любоў да Айчыны?..

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 ліпеня

✔️ 8 ліпеня - міжнародны дзень ката!

✔️ «Беларусьфільм» рыхтуе прапагандысцкую стужку «Культурный код»

✔️ Хто і чаму незаконна вывозіць беларускіх дзяцей у Крым, які бамбяць усё часцей

✔️ Пракоп'еў, Ягораў і Кныровіч выступілі супраць падаўжэння мандата Святланы Ціханоўскай

✔️ Вадзім Кабанчук прапанаваў, каб беларусы прафінансавалі добраахвотнікаў

✔️ Беглая прэм'ер міністарка Бангладэш Шэйх Хасіна можа папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі

✔️ «Бюро»: таемныя сваякі дапамагаюць Аляксею Алексіну абыходзіць санкцыі

✔️ Хто вінаваты ў росце колькасці дзіцячых самагубстваў?

✔️ «The New York Times» распавяла пра прэтэнзіі да Ціханоўскай у сувязі з абменам вязнямі паміж Расеяй і Захадам

✔️ У Лондане з'явіліся чатыры новыя працы Бэнксі

#рэпрэсіі:

▪️ У Беларусі раптоўна заблакаваны шэраг онлайн-сэрвісаў

▪️ За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі дваіх жыхароў Фаніпаля

▪️ Затрымалі яшчэ чатырох жыхароў Фаніпаля

▪️ Аляксандра Азарава будуць судзіць па новай завочнай крымінальнай справе

▪️ 21-гадовага беларуса ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў» — раней яму прысудзілі 5 гадоў калоніі

▪️ У «спісе тэрарыстаў» 9 новых імёнаў

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Трэці дзень запар ЗСУ вядуць наступленне ў Курскай вобласці РФ

Расейскія Z-каналы паведамляюць, што ўкраінцы працягваюць прасоўвацца ўглыб рэгіёна, а мясцовыя жыхары абураюцца дзеяннямі ўладаў, якія не здолелі забяспечыць эвакуацыю цывільнага насельніцтва.

Наш горад быў пераўтвораны ў руіны. Мы пазбавіліся зямлі, пазбавіліся дамоў, беглі пад абстрэламі сярод руін. Нехта без дакументаў. Хочам папрасіць дапамогі! Мы засталіся адны


«Белсат» падсумоўвае вынікі 8 жніўня. 👇

Читать полностью…

Белсат

⛔️ У Віцебску на васьмігадовага хлопчыка ўпала футбольная брама

🤕 У выніку малога футбаліста даставілі ў больніцу

Чаму беларускі футбол зрабіўся небяспечным для дзяцей? ☝️

Читать полностью…

Белсат

🐘 🐐 🐒 🐺 У Лондане з'явіліся чатыры новыя працы Бэнксі

На гэтым тыдні на вуліцах Лондана пасяліўся намаляваны чорны горны казёл, які сядзіць на апорнай канструкцыі сцяны. А таксама два сланы, якія глядзяць адзін на аднаго, тры макакі на масту і чорны воўк, які ўпісаны ў тэлевізійную талерку, якая можа нагадваць месяц.

Публікацыі мастака аб трох фрэсках не змяшчаюць подпісаў і назваў, што выклікала ў сетцы здагадкі аб тым, што менавіта ён хацеў гэтым сказаць.

🤔 У нас таксама ёсць версія - магчыма гэта гісторыя пра «каменныя джунглі». А што па вашаму зашыфраваў Бэнксі ў свае працы?

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Як падзеі ў Курскай вобласці могуць паўплываць на Беларусь?

🔸 Экспартаваць падсанкцыйны беларускі калій дапамагае кампанія з кіпрскай рэгістрацыяй

🔸 У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторыяў

🔸 Акцыя падтрымання Белсату ў Варшаве

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/KFitBerY61M

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

😮 «Каманда спадарыні Ціханоўскай, якая ўжо атрымлівае шчодрую фінансавую падтрымку ад Захаду, спрабавала выкарыстаць праблему зняволеных, каб атрымаць больш грошай»

Газета «The New York Times» піша, што адсутнасць беларускіх палітвязняў у вялікім абмене паміж краінамі Захаду і Расеяй, які адбыўся на мінулым тыдні, выклікала шмат пытанняў да дэмакратычнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Паводле выдання, беларускую лідарку і яе паплечнікаў папракаюць, што яны не здолелі зрабіць вызваленне беларускіх палітвязняў прыярытэтам для ЗША і іншых краінаў Захаду. У той час як расейскія апазіцыянеры за мяжой паставілі лёс зняволеных суайчыннікаў у цэнтр сваіх лабісцкіх намаганняў, беларуская апазіцыя засяродзілася на звяржэнні рэжыму Лукашэнкі.

☝️ NYT падкрэслівае, што Офіс Ціханоўскай настойвае на тым, што пытанне палітычных зняволеных застаецца прыярытэтам і звяртаецца да заходніх дыпламатаў з просьбай выдзеліць грошы для фінансавання Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем'яў. Але, паводле аўтара матэрыялу, гэта «выклікала нараканне ў некаторых колах, што каманда спадарыні Ціханоўскай, якая ўжо атрымлівае шырокую фінансавую падтрымку з Захаду, спрабуе выкарыстоўваць праблему зняволеных, каб атрымаць больш грошай».

Якія «некаторыя колы» маюцца на ўвазе, у артыкуле NYT не тлумачыцца.

Читать полностью…

Белсат

❗️Да псіхолагаў трэба звяртацца прафілактычна, а не тады, калі ўжо зусім крытычная сітуацыя

Паводле дадзеных “BELPOL”, у Беларусі колькасць дзіцячых самагубстваў вырасла ўдвая. Болей за тое, ўзрост дзяцей, якія ідуць на гэты крок, панізіўся з падлеткавага да дзіцячага.

Чаму так адбываецца, хто ў гэтым вінаваты і як можна дапамагчы дзецям?

На гэтыя пытанні нашаму каналу распавяла псіхолаг Вольга Вялічка 👇

Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😡 «Гаманец» Лукашэнкі Аляксей Алексін абыходзіць заходнія санкцыі пры дапамозе роднасных сувязяў

Расследавальнікі «Бюро медыя» выявілі, што ў Алексіна ёсць таемныя сваякі, якіх сям’я алігарха старанна хавае. Бо частка новаспечанай радні бізнесоўца дапамагае яму пазбягаць санкцыяў.

Журналісты даведаліся, што пасля ўвядзення санкцыяў супраць сыноў бізнесоўца Дзмітрыя і Віталя ў кампаніі «Метраж» змяніўся бенефіцыяр. Цяпер гэта жонка Дзмітрыя - Вікторыя Губанава, з якой ён пабраўся шлюбам у 2017 годзе.

Сёлета ў красавіку кампанія была ліквідаваная – яе далучылі да другой фірмы Алексіных, якая Губанавай таксама дасталася ў «спадчыну» ад мужа – «Алекс Карга». Кампанія займаецца імпартам і рэалізацыяй спецый, мясных вырабаў і нікатынавых паўчаў з краін СНД, Еўропы і Азіі.

☝️Расследавальнікі сцвярджаюць, што «менавіта Вікторыя Губанава і яе радня выратавалі ад санкцыйнага дамоклава мяча некалькі актываў, запісаных раней на старэйшага сына Алексіна Дзмітрыя».

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ ЗСУпрасунуліся ўглыб Курскай вобласці Расеі

✔️Вызвалены ў выніку абмену вязнямі між РФ і Захадам расейскі апазіцыянер Ілля Яшын: беларускія палітвязні мусілі стаць удзельнікамі абменуВызвалены ў выніку абмену вязнямі між РФ і Захадам расейскі апазіцыянер Ілля Яшын: беларускія палітвязні мусілі стаць удзельнікамі абмену

✔️16 гадоў таму Расея напала на Грузію

✔️Колькасць дзіцячых суіцыдаў у Беларусі павялічылася ўдвая

✔️У Беларусі паўстаў штаб для барацьбы з афрыканскаю чумою свінняў

✔️Менскія ўлады будуць аплочваць праязны чальцам сем'яў ахвяраў цісканіны на станцыі Няміга і тэракту на станцыі інтро Кастрычніцкая

✔️Airbnb, MEGOGO і Battle.net больш не дасяжныя ў Беларусі?

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤯 Мінадукацыі выкінула БНР з формаў беларускай дзяржаўнасці

У новай метадычцы, якую Міністэрства адукацыі штогод публікуе перад пачаткам новага навучальнага года, змены, заўважае motolkohelp .

Адным з асноўных новаўвядзенняў у навучальных праграмах па гісторыі Беларусі з'яўляецца патрабаванне да вучняў ведаць асноўныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

☝️ Аднак БНР адтуль выключаная.

Паводле новай метадычкі ад Мінадукацыі, пасля знаходжання тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі беларуская дзяржаўнасць была аформленая праз стварэнне ССРБ.

Читать полностью…

Белсат

📌 Вадзім Кабанчук прапанаваў, каб беларусы прафінансавалі добраахвотнікаў

Зрабіць гэта яны змогуць з дапамогай бондаў – пазыкаў пад гарантыі ў будучай вольнай Беларуссю.

Паводле словаў Кабанчука, гэты праект ужо пачаўся.

👉 Чытаць падрабязней

📌 Не адкрываецца тэкст па спасылцы — уключыце VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Заклікаем прадстаўнікоў кааліцыі Латушка-Ціханоўскай пазбягаць аўтарытарных практык і будаваць палітычнае лідарства на аснове дэмакратычных прынцыпаў»

Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Ягораў і Аляксандр Кныровіч ад імя фракцыі КР «Беларусы» апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць падаўжэння мандата Святланы Ціханоўскай у якасці лідаркі дэмсілаў.

«Лічым, што палажэнне аб бестэрміновым падаўжэнні мандата Святланы Ціханоўскай у якасці нацыянальнай лідаркі, замацаванае ў «Пратаколе аб узаемадзеянні КС, ОПК і ОСТ», недапушчальнае і падрывае давер да ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі ў цэлым»


На канферэнцыі «Новая Беларусь» Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада прынялі пратакол узаемадзеяння, у межах якога пагадзіліся, што Ціханоўская застаецца ў статусе нацыянальнай лідаркі да наступных дэмакратычных і свабодных выбараў у Беларусі – то бок, ейны мандат не сканчаецца ў 2025 годзе. Пазбавіцца гэтага статусу можа толькі яна сама на ўласнае жаданне.

Блок Пракоп’ева-Ягорава, у які ўваходзіць і Кныровіч, заняў на выбарах у Каардынацыйную раду другое месца. На першым месцы – каманда Паўла Латушкі і рух «За свабоду», якія ішлі на выбары адным блокам і сабралі вакол сябе кааліцыю бальшыні ў КР.

Читать полностью…
Подписаться на канал