👆Суд прызнаў Доналда Трампа вінаватым ва ўтойванні грошаў
Пра гэта паведамляе CNN. Слуханне справы былога прэзідэнта ЗША ў судзе цягнулася тыдзень. Прысуд будзе агучаны 11 ліпеня – гэта можам быць як зняволенне, так і штраф.
У чаканні прысуду Трамп застанецца на волі, а таксама зможа свабодна працягваць сваю перадвыбарчую кампанію. Ён будзе абскарджваць рашэнне прысяжных і, магчыма, паспрабуе перанесці дату вынясення выраку на дату пасля прэзідэнцкіх выбараў – 5 лістапада.
📀 Былы кіраўнік «Моладзі БНФ» запісаў беларускамоўны рэп
Гурт 5051 і выканаўца MANDZIK прадставілі сумесны трэк – «Паслязаўтра»!
Атрымалася на нашую думку вельмі добра, дарэчы ☝️
🎧 Паслухайце
#штопаслухаць
🌋 У Ісландыі зноў пачалося вывяржэнне вулкану
Гэта ўжо пяты выпадак у гэтым раёне са снежня.
☝️ Жыхароў заклікаюць пакінуць небяспечны раён
😡 Рэжым знішчыў прыватныя школы, а цяпер узяўся і за летнікі
Чыноўнікі плануюць жорсткія правяранні
💔 Васіль Прохараў
Дэсантнік. Родам Чарнобылю. Вёў невялікі блог, у якім распавядаў пра свае вандроўкі ў Чарнобыльскую зону, асаблівасці працы і быт. Вядома, што ён пацярпелы ў аварыі на ЧАЭС.
Мужчына быў затрыманы разам з сям'ёй – жонкай Ларысай, сынам Паўлам, дачкой Анастасіяй (якую пазней адпусцілі).
Агулам сямʼю абвінавацілі аж па 4 артыкулах КК, у тым ліку за нібыта «здраду дзяржаве».
Васілю можа пагражаць да 15 гадоў зняволення.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, Гомель, вул. Кніжная, 1А
#рэпрэсіі
🙏 Рэлігія можа стаць прычынаю адмовы ўкраінцаў ісці ваяваць
Якія доказы павінен прынесці вернік у ваенкамаце, каб пазбегнуць прызыву, і ці не стане гэтая норма шчылінай для ўхілістаў?
Распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!
😮 Францыск Скарына не быў першадрукаром славянскай кнігі!
Першага чалавека, які надрукаваў кнігу па-царкоўнаславянску, звалі Швайпольт Фіёль.
🤨 Чаму так сталася? Хто такі гэты Швайпольт і як ён апярэдзіў Скарыну – глядзіце ў новым выданні «Вусоў Скарыны» на YouTube-канале «BELSAT HISTORY»!
🩺 Сістэма дыскрымінуе людзей з лішняй вагой
Як гэта адбываецца, у ток-шоу «План: Б» распавядае феміністка і фемактывістка Жанна Кромер:
«Няважна з чым чалавек прыходзіць да лекара, яму кажуць: вам трэба схуднець». І такіх гісторый сотні, паслухайце☝🏻
🎥 Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Рэжым Лукашэнкі правядзе амністыю асуджаных
✔️Міліцэйскі рэйд па месцах адпачынку: праверылі больш за 300 бараў і рэстаранаў
✔️На прадпрыемстве ў Лідзе гарэў рэзервуар з нафтапрадуктамі
✔️Для беларусаў падаражэюць візы ў Польшчу
✔️З 1 чэрвеня пенсіянеры і сем'і з непаўналетнімі дзецьмі будуць па-іншаму атрымліваць выплаты
✔️Жыхары Лагойску скардзяцца на брудную ваду
✔️25 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе
👉 Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
🇪🇪 Эстонія дазволіла выкарыстоўваць замарожаныя расейскія актывы для дапамогі Украіне
Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс падпісаў адпаведны закон.
Паводле яго словаў, Канфіскоўваць змогуць толькі маёмасць тых, «чыя сувязь са здзяйсненнем або садзейнічаннем супрацьпраўнаму дзеянню ўстаноўлена і досыць даказаная».
☝️ Карыс прызнаў, што хоць такая практыка можа выклікаць не высветленыя юрыдычныя пытанні, але «парламент павінен быць у стане зрабіць палітычны выбар нават у такой смутнай сітуацыі».
15 мая Парламент Эстоніі прыняў закон аб выкарыстанні замарожаных расейскіх актываў для кампенсацыі шкоды, нанесенай Украіне ў выніку поўнамаштабнага ўварвання.
💱Курсы валютаў на 30 траўня
Расейскі рубель яшчэ крыху патаннеў, а вось еўра і долар зноў падраслі.
#курсывалютаў
🤡 Лукашэнка на чатыры дні ляціць у Манголію
Гэта першы візіт дыктатара ў гэтую краіну.
👉 Самаабвешчаны плануе дамовіцца пра гандлёвыя стасункі.
Відаць трактары ў Афрыку не вельмі добра прадаюцца, то цяпер вырашыў паспрабаваць апрацоўваць стэп.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Не было падстаў не давяраць кампаніі», якую заўважылі ў карупцыйных скандалах 🤷♀️
Валер Кавалеўскі пракаментаваў расследаванне аб датычнасці да праекту нацыянальнага пашпарту Беларусі некаторых асобаў і кампаній і іх магчымай сувязяў з рэжымам.
Нагадаем, журналістам Беларускага расследавальніцкага цэнтру стала вядома, што літоўская кампанія, якая працуе над праектам пашпарту «Новай Беларусі», мае сувязі з «гаманцом» Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым.
Што на гэта адказаў прадстаўнік Кабінету па замежных справах чытайце на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👆Вырасце сума консульскага збору пры афармленні польскай візы. Але ёсць нюанс
З 1 чэрвеня ён будзе складаць 135 еўраў, паведамляе візавы цэнтр «VFS Global».
«VFS Global» тлумачыць, што памер збору для грамадзянаў Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні – 35 еўраў. «Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу – 135 еўраў», – удакладняе візавы цэнтр.
Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып С), а таксама прыём і разгляд заявы аб паўторным разглядзе заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца нязменнай.
🔹«Зробім усё, што мусім, каб Расея не перамагла»
На Захадзе ўсё часцей абмяркоўваюць магчымасць дазволіць ЗСУ выкарыстоўваюць заходнюю зброю на расейскай тэрыторыі ці нават накіраваць сваіх вайскоўцаў ва Украіну.
Як далёка гатовы зайсці захад у падтрымцы Украіны, чытайце ў нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Дабрыдзень, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Данія дазволіць Украіне біць па Расеі з «F-16», а Швецыя дасць «лятучы радар»
Праз VPN
Здаецца, свет нарэшце пераходзіць да рашучых мераў у барацьбе з расейскімі акупантамі.
🔹«Баяцца страціць працу і пенсіі»
Праз VPN
«Белсат» даведаўся, чаго прадпрымальнікі чакаюць ад зменаў.
🔹Ці гатовы Захад павышаць стаўкі, каб спыніць расейскую агрэсію ва Украіне?
Праз VPN
Распавядаем, як далёка гатовы зайсці Захад у сваёй падтрымцы Украіны.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 30 траўня
✔️ Лукашэнка на чатыры дні ляціць у Манголію
✔️ Масква прыгразіла «дадатковымі крокамі ў сферы ядравага стрымлівання» за разгортванне амерыканскіх ракетаў у Еўропе
✔️ Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект аб амністыі
✔️ Еўразвяз увёў забаронныя мыты на збожжа з Беларусі і Расеі
✔️ Прэзідэнт Эстоніі падпісаў закон аб канфіскацыі расейскіх актываў
✔️ Кітайскім інвестарам у Беларусі далі экалагічныя палёгкі
✔️ Прадпрымальнікі баяцца страціць працу і пенсіі. Вынікі грамадскага абмеркавання змянаў для ІП
✔️ Данія дазволіць Украіне біць па Расеі з «F-16», а Швецыя дасць «лятучы радар»
#рэпрэсіі:
▪️ У Берасці судзяць палітвязня Аляксандра Кулініча, які памёр у СІЗА
▪️ У Гомлі чыноўнік трапіў пад пераслед за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
▪️ На беларускай мяжы затрымалі 18-гадовую грамадзянку Украіны
▪️ 2,5 гады зняволення і 500 б.в. штрафу за жаданне далучыцца да «Палка Каліноўскага»
▪️ У Берасці затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядучага святаў
▪️У Горадні за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў затрымалі гукарэжысёра цэнтру культуры
📌 Здаецца, свет нарэшце пераходзіць да рашучых мераў у барацьбе з расейскімі акупантамі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наракае, што свет «трэці год не адважваецца паводзіць сябе з тэрарыстамі так, як яны таго заслугоўваюць».
Але нарэшце з'явіліся некаторыя адчувальныя зрухі.
Данія дае Украіне дазвол біць па Расеі з «F-16», Швецыя дасць «лятучы радар», Францыя плануе адпраўку вайсковых інструктараў ва Украіну, Чэхія паставіць буйныя снарады, а Эстонія выкарыстае замарожаныя расейскія актывы для дапамогі Украіне.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🧮 У выніку зменаў для ІП людзі баяцца страціць працу і пенсіі
Праекту пастановы Саўміна «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці» вызывае занепакоенасць грамадскасці.
☝️ Асноўныя новаўвядзенні, якія прапануюцца ў праекце – скарачэнне відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП.
Для многіх гэта будзе азначаць зніжэнне даходаў, а некаторыя баяцца ўвогуле застацца без працы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Мінус тры з паловай тысячы бібліятэкі. Што стала з культурнымі аб'ектамі за апошнія 30 гадоў?;
🔸25 гадоў трагедыі на Нямізе;
🔸Кошт польскай доўгатэрміновай візы вырас адразу ў чатыры разы;
🔸Новы завод для вытворчасці артылерыйскіх снарадаў адкрылі ў амерыканскім штаце Тэхас. Прадпрыемства прызначанае на патрэбы ўкраінскай арміі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=ntmMsmzOrnk
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😢🐕 Сабака ахоўвае свой дом, якога больш няма...
«Ён застаўся зусім адзін. Пасля чарговых абстрэлаў жывёліна не пакідае свой дом, ахоўваючы руіны», – напісалі ўкраінскія салдаты, якія апублікавалі здымак.
📍 Дом знаходзіўся ў горадзе Ліман пад Харкавам.
❗️ Паводле ініцыятывы «Твае зялёныя вочы», кампаніі парку «Вялікі камень» атрымліваюць паслабленні па экалагічных нормах
Нічога добрага актывісты ад такіх захадаў не чакаюць.
😡 Паводле ранейшага дакладу Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Кітай прытрымліваецца стратэгіі сыходу ад забруджвання....таму пераносіць брудныя галіны вытворчасці з Кітаю ў Беларусь.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 За фотаздымак 4-гадовай даўніны ў тэлефоне на беларускай мяжы была затрыманая грамадзянка Украіны
Апошнія два гады 18-гадовая Кацярына Гарсцючэнка пражывала ў Беларусі, дзе праз вайну ва Украіне атрымала статус дадатковай аховы.
Зараз яна знаходзіцца ў берасцейскім ІЧУ. Дзяўчыне не даюць звязацца з роднымі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🔶 КДК Магілёўскай вобласці распачаў праверку мясцовага філіялу РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр»
Пра камітэт паведаміў у сваім Telegram
☝️ Нагадаем, у чэрвені мінулага году дыктатар загадаў разабрацца з эндапратэзаваннем беларусаў. На што толькі не ішлі тады лекары, каб выканаць загад. Напрыклад запрашалі людзей каб нібыта выбраць дату аперацыі, а на месцы высвятлялася, што гэта проста рэвізія чаргі.
Да таго ж у краіне востры недахоп спецыялістаў. А 2 гады таму за нібыта хабар пад вартай апынулася аж 35 артапедаў–траўматолагаў.
#рэпрэсіі
📌 Еўразвяз увёў забаронныя мыты на хлеб і рапс з Беларусі і Расеі
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х выканаўчы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі па эканоміцы Валдзіс Дамброўскіс:
Міністры ЕЗ дамовіліся павысіць тарыфы на імпарт збожжа з Расеі і Беларусі з 1 ліпеня каб:
✅спыніць дэстабілізацыю сельскагаспадарчага сектару з-за расейскага збожжа
✅абмежаваць даходы Расеі для фінансавання яе вайны з Украінай
✅змагацца з незаконным экспартам скрадзенага з Украіны збожжа з Расеі на рынкі ЕЗ
📌 Лаўроў прыгразіў, што ў выпадку разгортвання Злучанымі Штатамі наземных ракетаў сярэдняй і малой далёкасці (РСМД) Расея будзе вымушаная рэагаваць
«Не выключаем дадатковых крокаў у сферы ядравага стрымлівання, бо амерыканскія ракеты перадавога базавання змогуць накрываць камандныя пункты і месцы размяшчэння нашых ядравых сілаў»
🔥 Ізноў фрэндлі фаер: гомельскага чыноўніка асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Гэта ўжо другі выпадак пакарання кіраўнікоў установаў культуры Гомля за «распаўсюд экстрэмізму». Сёлета ў студзені да адказнасці быў прыцягнуты дырэктар Гомельскага тэатру лялек Дзмітрый Гарэлік.
Цяпер да адміністратыўнай адказнасці быў прыцягнуты кіраўнік гомельскага «Кінатэатра імя Калініна» Аляксандр Балсуноўскі. Чым ён адзначыўся, чытайце на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Рэжым збіраецца судзіць за «абразу Лукашэнкі» тых, хто ўжо памёр
У раскладзе Вярхоўнага суду з'явілася інфармацыя пра сённяшняе паседжанне над Аляксандрам Кулінічам. Мужчына быў затрыманы 29 лютага і абвінавачаны ў «абразе Лукашэнкі». 9 красавіка ён памёр у СІЗА.
Вядома, што затрымлівалі Аляксандра жорстка: кватэру штурмаваў натоўп байцоў у поўным вайсковым рыштунку, з пісталетамі і аўтаматамі. Відэа арышту суправаджалася вясёлай музыкай.
Аляксандр быў ідэйным чалавекам і заўсёды выступаў за незалежную Беларусь. Пачытайце ўспаміны ягонага сына і сябра:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
◾️Роўна 25 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе
30 траўня 1999 году на адкрытай пляцоўцы праходзіў піўны фэст. Бліжэй да вечара пачалася моцная залева, а людзі вырашылі схавацца ў метро, бо іншага месца, дзе можна было б укрыцца ад дажджу, побач не было. У выніку здарылася цісканіна.
Сотні людзей тады атрымалі раненні, а 53 чалавекі загінулі.
Распавядаем пра той страшны дзень у нашым відэа.
👆Медыі: у Крыме атакаваны расейскі катар тыпу «Тунец»
Жыхары Керчы чулі ў горадзе каля 20 выбухаў. Рух па Крымскім мосце быў часова перакрыты. Прадстаўнікі акупацыйных уладаў паведамляюць, што былі атакаваныя аб'екты транспартнай інфраструктуры, пашкоджаны два парома – аўтамабільны і чыгуначны. Ахвяраў сярод маракоў і цывільных няма.
Мінабароны Расеі сцвярджае, што каля Крыму нібыта былі перахоплены ўкраінскіх 8 ракетаў, 8 дронаў і два марскіх беспілотніка.