🫤 Чыноўнікі хваляцца эканамічным ростам
А санкцыі не тое што не працуюць, а нават дапамагаюць
Спыталі экспертаў, што адбываецца на самой справе ☝️
Невядомыя напалі на завод дронаў у Турцыі
Як мінімум 9 чалавек загінулі, ёсць пацярпелыя.
Паведамляецца пра захоп закладнікаў, аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацвярджаецца. Мясцовасць вакол ачэпленая спецслужбамі. Супрацоўнікі заводу схаваліся ў бункеры.
Сябры, мы шукаем людзей, якія атрымалі вышэйшую адукацыю паводле жадання бацькоў, але пасля знайшлі сябе ў іншай прафесіі, што лепей ім пасавала.
Калі гэта пра вас, напішыце, калі ласка, у наш чат-бот @edytorBLST. Гэта цалкам ананімна.
Сябры, нам патрэбна вашая дапамога, каб ведаць, што адбываецца ў Беларусі
Цягам апошніх дзен журналістам «Белсату» стала вядома пра выпадкі, калі ў дзяржустановы сталі прыходзіць КДБісты, якія высвятляюць у супрацоўнікаў пра іх сувязі з Украінай і наяўнасць там сваякоў.
Калі вы ці вашыя блізкія сутыкнуліся з гэтым, або ведаеце ўстановы, у якіх распаўсюджваецца падобная практыка, напішыце нам ў чат-бот @edytorBLST. Гэта цалкам ананімна. Мы будзем вельмі ўдзячныя.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26-га студзеня.
🔻Расейскі міністр абароны анансавалі сумесныя вучэнні Беларусі і Расеі.
🔻Таццяна Караткевіч выйшла на волю пасля 15-ці содняў арышту.
🔻10 гадоў калоніі вынеслі 14-цігадовай школьніцы.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-старонцы.
❓Што там з восеньскім прызывам?
Тысячы беларускіх маладзёнаў вымушаныя будуць адправіцца ў войска. І гэта на фоне вайны ва Украіне і зменаў у беларускім заканадаўстве, якія моцна знізілі патрабаванні да здароўя прызыўнікоў.
Як праходзіць восеньскі прызыў у такіх умовах, глядзіце ў нашым сюжэце!
🤔 У 2002 годзе Лукашэнка прадказаў лёс Пуціна
Вось што пра гэта расказаў польскі дыпламат Марыюш Машкевіч. Паслухайце!
👀 Інтэрв'ю цалкам глядзіце на канале «Белсат NEWS»
🤔Як думаеце, на якім месцы Беларусь па вяршэнству права?
Сярод 142 краін мы займаем 105-е. У Еўропе горш за нас толькі Расея, якая знаходзіцца на 113-м.
Адпаведны рэйтынг склаў «World Justice Project», які сёлета апусціў нашу краіну яшчэ ніжэй у спісе. А вось, хто займае першыя і апошнія пазіцыі:
🔺Лідарамі па вяршэнству права традыцыйна застаюцца Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Германія.
🔻А самыя ніжнія радкі займаюць Венесуэла, Камбоджа, Афганістан, Гаіці, М'янма і Нікарагуа.
Экс-кандыдатка ў прэзідэнты вызвалена пасля 15 содняў арышту
Таццяна Караткевіч цяпер «у парадку» — так напісаў былы палітвязень Андрэй Дзмітрыеў.
12 кастрычніка стала вядома, што Караткевіч затрымалі. Нагодай нібыта стала фота падзеяў 2020-га ў сацсетках.
Так званыя выбары ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года
Адпаведнае рашэнне сёння прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Раней ініцыятыва BELPOL паведамляла, што «выбары» могуць адбыцца 24 лютага 2025 года.
14-гадовую школьніцу асудзілі на 10 гадоў калоніі
Суд Горадні абвінаваціў яе ў незаконным абароце наркатычных сродкаў. Дзяўчынка дзейнічала ў складзе арганізаванай групы і зарабляла грошы на закладках.
«Падлеткі знаходзілі аб'явы ў інтэрнэце аб нелегальным заробку. Праз некаторы час з імі звязваўся куратар і абяцаў лёгкія грошы. Падлеткі атрымлівалі партыі наркотыкаў, расфасоўвалі і распаўсюджвалі шляхам закладак на тэрыторыі горада Горадня. Самі наркотыкі яны не ўжывалі, у поле зроку міліцыі раней не траплялі» – распавяла начальніца інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Нагадваем, у Беларусі крымінальная адказнасць наступае з 16 гадоў, але за цяжкія злачынствы (туды уваходзіць незаконны абарот наркотыкаў), беларусы адказваюць з 14 гадоў.
Добрай серады, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Мар’юш Машкевіч: Лукашэнка – палітычны звер
Якою Захад бачыў Беларусь у канцы 1980-х – пачатку 1990-х, чаму там недаацанілі небяспекі з боку Лукашэнкі і ці ёсць магчымасць паўплываць на яго сёння? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з польскім дыпламат з амаль 30-гадовым досведам працы Мар’юшам Машкевічам.
🔹Расейскія дроны папсавалі Лукашэнку міф пра «мірнае неба» і могуць стаць «чорнымі лебедзямі»
Як дроны пагражаюць не толькі мірным жыхарам, але і самому Лукашэнку.
🔹Святары пачынаюць удзельнічаць у творчасці
Чаму рада маральнасці забараніла камедыю «Каханкі майго мужа».
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 22 кастрычніка
▪️Беларускі спектакль, які ішоў 10 гадоў, быў адменены «Саветам па маральнасці».
▪️КДБ стаў больш актыўна вербаваць беларусаў.
▪️У Беларусі затрымалі Ігара Ільяша.
▪️Вядомую школу замежных моваў Streamline — ліквідуюць.
▪️Зноў агонь па сваіх? Паўладнага блогера асудзілі за «экстрэмізм».
▪️Менскага інжынера затрымалі за ўдзел у мірных пратэсту ў жніўні 2020 года.
▪️Судзяць мужчыну, якога затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе».
▪️Жыхаруку Менску асудзілі на 2,5 гады калоніі за каментары пра сілавікоў, Лукашэнку і ўдзельнікаў вайны ва Украіне.
▪️Былога міліцыянта завочна асудзілі да 15 гадоў калоніі.
🍻 Ці якаснае беларускае піва?
Айчыннае піва трапіла ў рэйтынг сэрвісу «numbeo». Пра тое, на якім яно апынулася месцы і якая сітуацыя з півам у нашых суседзяў — глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера».
🥰 Паглядзіце, хто нарадзіўся ў Гарадзенскім заапарку!
Знаёмцеся, гэта Эля, і яна – кітайскі мунтжак!
Гэтыя жывёліны вырастаюць памерам з сабаку і лаюць як сабака. А яшчэ ён ясі мяса. Гэта адзін з нямногіх дагістарычных млекакормячых, які дажыў да нашых дзён.
Што будзе, калі расейскія сілавікі прыйдуць на дапамогу Лукашэнку?
Амбасадар Грызлоў сёння заявіў, што Расея гатова дзейнічаць супраць пратэстаў у Беларусі. Узгадваецца 2020-ы, калі меркавалі, што сярод АМАПаўцаў былі расейцы і сілавікі з былога «Беркуту». А ці так гэта было насамрэч?
Дакладна невядома, але што будзе цяпер — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Беларусаў пачалі судзіць за «адмаўленне генацыду»
Артыкул, які прыдумалі ў 2022 годзе, сёння ўпершыню быў агучаны ў Менскім судзе. Абвінавачаны — 54-гадовы Андрэй Савіцкі.
Паводле «суддзі», беларус «адміністраваў у «Аднакласніках» адкрытую групу, дзе была публікацыя пра Другую сусветную. У ёй аўтар «адмаўляў масавае знішчэнне мірных жыхароў вёскі Хатынь у выніку карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 года».
Андрэя затрымалі ў сакавіку і змясцілі пад варту. Яго таксама абвінавачваюць у «абразе» Лукашэнкі. Суд працягваецца, ён будзе адкрытым.
PKO больш не самы лаяльны польскі банк для беларусаў?
Калі раней адкрыць рахунак там можна было толькі пры наяўнасці пашпарту, то цяпер — складаней, чым у многіх іншых банках Польшчы. Беларусы скардзяцца, а некаторыя не ведаюць, што рабіць.
Пачытайце, што ім адказваюць у банку — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🔻 «Гэта знешнепалітычны чыннік»
Палітычны аналітык, гісторык Аляксандр Фрыдман падзяліўся з намі меркаваннем пра свежапрызначаную дату «выбараў».
Паглядзіце!
❤️ Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з заявай наконт «выбараў»
«У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, але на самой справе гэта будуць бязвыбары, бо права выбару ў людзей скрадзена.
Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля».
Прадстаўнікі дэмсілаў патрабуюць:
▫️спынення ўсіх відаў рэпрэсій;
▫️вызвалення ўсіх палітзняволеных;
▫️рэалізацыі права ўсіх грамадзянаў Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
▫️забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
▫️правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.
Калі рэжым не выканае гэтыя патрабаванні, паводле заявы, выбарчы працэс у 2025 годзе будзе імітацыяй. Дэмсілы прапануюць выказаць пратэст, галасуючы супраць усіх, хто пазбаўляе права голасу. Таксама разглядаюцца іншыя спосабы пратэсту ў залежнасці ад развіцця сітуацыі.
«Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства працягвае выступаць супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў».
🤡 Беларусь і Расея зноў правядуць вайсковыя вучэнні
«Захад-2025» — так арыгінальна назваў Хрэнін наступныя сумесныя трэнаванні расейскіх і беларускіх жаўнераў.
«Нашы краіны працягваюць падтрымліваць адна адну ў пастаўках неабходных узбраенняў і вайсковай тэхнікі, а ў Расеі навучаюцца больш за 360 беларускіх вайсковых спецыялістаў», — пракаментаваў міністр абароны Беларусі.
Пакуль дакладная дата вучэнняў не вядомая.
Долар працягвае даражэць, а еўра і расейскі рубель таннее
Такія сёння навіны курсаў валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
У «ДНР» асудзілі беларускага добраахвотніка
Ваяру Палка Каліноўскага Александру Думбляускасу «Тунгус» прызначылі 14 гадоў турмы завочна за «найміцтва».
Паводле абвінавацтва, з лютага 2022-га па ліпень 2024-ы беларус ваяваў на баку Украіны і нібыта атрымаў за гэта каля 21,5 тысячы долараў.
Аляксандр сядзеў 11 месяцаў у СІЗА ў Беларусі, пасля чаго быў эвакуяваны. У лютым 2022-ага ён далучыўся да Палка Каліноўскага.
У кандыдатаў на «выбары» засталося ўсяго 10 дзён
Паводле закону, рэгістрацыя ініцыятыўных груп павінна быць завершана не пазней чым за 85 дзён да выбараў. Гэта значыць, што на падачу дакументаў у ЦВК пакінулі ўсяго 10.
Адзін з магчымых кандыдатаў зразумелы, але апошнім часам ён ухіляецца ад прамых адказаў пра свой удзел. Узгадваем, як ён збіраецца і не збіраецца сёмы раз балатавацца — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
👍 Беларусы змогуць дамагацца правасуддзя праз Польшчу
Цяпер справы аб катаваннях беларусаў, якія пацярпелі ад рэжыму, будуць разглядацца праз польскую юрысдыкцыю. Гэта стала магчыма дзякуючы юрыстам НАУ і адвакацкаму бюро «Kopeć & Zaborowski».
Такое правасуддзе будзе ажыццяўляцца па дзвюх падставах: злачынства тэрарыстычнага характару і выкарыстанне ўніверсальнай юрысдыкцыі.
«Гэтыя дзве акалічнасці ствараюць магчымасць настойваць у пракуратурах Польшчы на расследаванні крымінальных спраў, звязаных са злачынствамі катаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі», — паведамляе АПК Беларусі.
Таксама паведамляецца, што ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ў Любліне ўжо назапашана 70 тамоў матэрыялаў злачынстваў, учыненых супраць беларусаў.
😔 «Жанчыны вымушаныя ў спадніцы-алоўку чысціць снег»
У жаночых калоніях у дачыненні да жанчын-палітзняволеных выкарыстоўваюць пакаранні, не прадугледжаныя законам: іх саджаюць у клетку за адмову ад выканання патрабаванняў супрацоўнікаў, прымушаюць выконваць зняважлівую і бессэнсоўную працу, ствараюць «палітычным» невыносныя ўмовы, ходзяць за імі па пятах, кажуць неадэкватныя рэчы.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апытаў 20 былы палітзняволеных жанчын, і яны распавялі пра ўмовы ў жаночай калоніі №4. Што яны распавялі, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 22 кастрычніка
▫️Ва Украіну могуць прыехаць вайсковыя эксперты з Паўднёвай Карэі.
▫️Расея гатовая дапамагчы беларускім сілавікам падчас «выбараў».
▫️Польшча закрыла расейскае генеральнае консульства у Познані.
▫️Маляваныч стаў ахвярай махляроў.
▫️Пачаўся новы праект на «Белсаце» пра беларускую моду.
▫️Каля 800 мастоў у Беларусі патрабуюць рамонту.
🙄 Лукашэнка адправіў на «Міс свету» сваю прыхільніцу
Чым вядомая гэтая дзяўчына і чаму яна заняла чужое месца — глядзіце ў нашым відэа.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, а Масква ўжо абяцае падтрыманне ў выпадку пратэстаў падчас выбараў 2025
📌 КДБ вярбуе актывістаў, каб сачыць за Ціханоўскай і каліноўцамі
📌 Беларуская эканоміка ўмацавалася і перамагла санкцыі — праўда ці трызненні беларускіх чыноўнікаў і Грызлова. Чаму ж тады прадпрыемствы звяртаюцца па зняцце санкцыяў у суд?
📌 Банкрутуе прыватная клініка А1, якую пазбавілі ліцэнзіі
📌 Ад сёння прызыўнікі адпраўляюцца на службу — наколькі агулам цяпер бяспечна і прэстыжна гэтая справа
📌Новая махлярская схема — цяпер падманваюць пад выглядам царквы
📌 Першае рашэнне савету маральнасці — забарона на камедыйны спектакль пра палюбоўніц
Далучайцеся да эфіру ⤵️
А ці ведалі вы, што барацьба з русізмамі можа нашкодзіць беларускай мове?
Часам, калі беларусы адмаўляюцца ўжываць словы, падобныя на расейскія, яны замяняюць іх на іншыя, што часта вядзе да памылак. Як гэта ўплывае на мову — глядзіце ў новым выпуску праграмы «Мова Нанова»: youtu.be/i-iuOrSM5Zo