📌 Групоўка «Хізбула» учыніла масаваны абстрэл паселішчаў на поўначы Ізраілю. Адной з мішэняў стала прыватная рэзідэнцыя кіраўніка ўраду
Раніцай 19 кастрычніка адзін з беспілотнікаў, начыненых выбухоўкай, атакаваў прыватную рэзідэнцыю прэм’ер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу ў Кэсарыі. Кіраўніка ўраду і ягонай жонкі ў доме на той момант не было.
👉 Праз некалькі гадзінаў Нэтаньягу апублікаваў у сацсетках кароткае відэа, у якім заявіў, што яго «нішто не спыніць», і што Ізраіль «выйграе гэтую вайну»
😡 Сілавікі затрымалі актораў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Праваабаронцам дакладна вядомыя прозвішчы трох затрыманых. Інфармацыя пра іншых людзей пакуль правяраецца.
Падрабязнасці і прычыны затрыманняў яшчэ высвятляюцца.
#рэпрэсіі
❤️ Святлана Ціханоўская наведала ў Варшаве адноўлены мурал, прысвечаны беларускім палітвязням
Аўтарамі новага твора сталі мастакі Дарыюш Пачкоўскі і Магдалена Худзінская.
Праект рэалізаваны дзякуючы сумесным намаганням Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Amnesty International Polska.
⚽️ Таксама беларуская лідарка наведала футбольны турнір Кубак Івуліна, у якім традыцыйна бярэ ўдзел і каманда нашага каналу.
📌 Ці паспрыяе забойства лідара тэрарыстычнай групоўкі «Хамас» завяршэнню вайны ў сектары Газа?
Забойства Ях’я Сінуўара- гэта найбуйнейшы поспех Ізраілю з пачатку вайны. Адна з мэтаў ваеннай кампаніі такім чынам дасягнута, галоўныя арганізатары тэракту 7 кастрычніка зліквідаваныя.
Аднак, што далей? Цяпер бакі канфлікту аказаліся перад лёсавызначальнаю развілкай. Ці падарыцла гібель Сінўара шанец на агульную дээскалацыю? 👉 Чытайце ў нашым матэрыяле
🤔 У Менск прыляцеў рэйс з Сірыі. Упершыню за чатыры месяцы
Самалёт Airbus A320-232 (YK-BAC) прыватнай сірыйскай авіякампаніі «Cham Wings Airlines» прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» 18 кастрычніка і прыпаркаваўся на тэрыторыі Цэнтра дзелавой авіяцыі FBO Minsk .
☝️ Самалёты менавіта «Cham Wings» займаліся перавозкай мігрантаў з арабскіх краінаў у 2021 годзе.
🔥 Каб не працаваць у «Жабцы» ды «Бедронцы»: беларускія комікі адкрылі ў Варшаве стэндап-клуб
Варшава робіцца сталіцай беларускага стэндапу. 7 верасня тут з'явіўся першы ў Польшчы беларускі стэндап-клуб «Stand up lokal».
👉 Як прыйшла такая ідэя, хто дапамагаў і ці ёсць нейкія табу на жарты ў беларускіх комікаў…Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з адным з заснавальнікаў клуба Янам Ліпаем.
🕯 Пайшоў з жыцця вядомы лінгвіст, доктар філалагічных навук, прафесар Генадзь Цыхун
Мовазнаўцы не стала 18 кастрычніка.
Генадзь Апанасавіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце дыялекталогію, арэальную лінгвістыку, балканістыку, а таксама балгарскую і македонскую мовы.
Уваходзіў у склад камісіяў па ўдасканаленні беларускага правапісу ў пачатку 1990-х гадоў, быў старшынёй тэрміналагічнай камісіі пры Мінадукацыі РБ.
☝️ Генадзя Цыхуна называюць адным са стваральнікаў сучаснай беларускай славістыкі.
📌 Грэцыя: хутка, але рызыкоўна, а Іспанія: дорага і доўга. Як атрымаць шэнген самастойна
Набліжаюцца Новы год і калядныя вакацыі, таму, калі вы не губляеце надзеі выпіць глінтвейну на калядным кірмашы ў Еўропе, то пра візу трэба думаць ужо цяпер
«Белсат» разам з візавым агентам і галоўнаю рэдактаркаю Visaflow Настаю Лысакоўскаю склалі зразумелы гайд для самастойнага атрымання шэнгену ў Беларусі: толькі рэальнае становішча і карысныя парады.
👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 18 кастрычніка
▫️Трэці Статут ВКЛ 1588 перададуць у Беларусь.
▫️У Польшчы прызямліўся паветраны шар з 1 200 пачкамі беларускіх цыгарэтаў.
▫️Гэтай ноччу восем «шахедаў» прыляцелі ў Беларусь.
▫️Беларусы з міжнароднай абаронай змогуць зрабіць візы для сваякоў.
▫️Прадстаўнік ЗША таемна прыязджае ў Беларусь і абмяркоўвае палітвязняў.
▫️Атрымаць Карту Паляка беларусам стане складаней.
▫️Беларус папрасіў прытулак у Славаччыне, але яго затрымала паліцыя.
▫️Беларусы зноў даказалі сваю салідарнасць.
Саўмін увёў рэгуляванне цэнаў на яблыкі, агуркі, цыбулю, моркву і буракі.
🙏 Добрыя кніжныя навіны на нач: легендарная «Дзюна» Фрэнка Гэрбэрта будзе надрукаваная на беларускай мове!
Пра гэта расказала выдавецтва «Янушкевіч»:
«Чаму "Дзюна" такая важная? Апублікаваная ў 1965 годзе "Дзюна" – гэта не проста эпічныя прыгоды на бязлюднай планеце, гэта празорлівае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый. У "Дзюне" закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, якія сёння актуальныя як ніколі».
❓Чаму раптам Лукашэнка загаварыў пра сацыяльную палітыку?
Ці то ў эканоміцы зноў усё кепска, ці то перадвыбарчая кампанія пачынаецца з гульняў з ягоным стабільным электаратам – пенсіянерамі.
А можа, Лукашэнка ўсведамляе, што абапірацца на адзіны сілавы блок – замала?
Цалкам выданне праграмы «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
❓Чаму былому суддзю Шмыту анулявалі пашпарт?
Нядаўна стала вядома, што пашпарт былога суддзі ануляваны. У якіх выпадках, паводле польскага заканадаўства, гэта магчыма і што гэта значыць для Шмыта?
Спыталі ў польскай пракуратуры. Што нам там адказалі, чытайце ў нашай старонцы (праз VPN)
🔻 «Ён палітвязень. Але, як толькі ў Беларусь вернецца закон...»
Праваабаронца Леанід Судаленка быў асуджаны праз сведчанні правакатара Яўгена Катлярова.
Паслухайце, што ён кажа ☝️
💪 Беларусы зноў даказалі сваю салідарнасць
Музыка Аляксандр Памідораў захварэў і папрасіў грошовай дапамогі бо не можа выступаць і выконваць фізічную працу. Неабходную суму ён сабраў за рэкордныя тры гадзіны.
«180 хвілінаў. Столькі спатрэбілася, каб сабраць больш за € 3500 для Аляксандра Памідорава, які перажывае не найлепшы час у эміграцыі і “зарабіў” сабе хваробы на будоўлях. Моц нашай салідарнасці чарговы раз зачароўвае мяне», — пракаментаваў Андрэй Стрыжак.
Аляксандр быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў снежні 2021 года. За мяжой ён выступае на канцэртах і працуе на будоўлі. Цяпер стала вядома, што ён захварэў на двухбаковы сярэдні атыт.
Ён папрасіў € 3000, але ўжо сабраў € 4,2 тысячы.
Атрымаць Карту Паляка беларусам стане складаней
Магчыма, гэта закране і вас. Змены таксама датычацца і атрымання грамадзянства. Што здарылася, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🎸 «Iowa», Ціма Беларускіх, «Лепрыконсы» … што сталася з беларускімі музыкамі, якіх мы калісці слухалі?
Рэпрэсіі ў Беларусі і вайна ва Украіне моцна змянілі беларускі музычны ландшафт.
👉 «Белсат» паглядзеў, каго беларусы слухалі ў 2019 годзе, каго слухаюць цяпер і што сталася з музыкамі.
🕯 Пайшоў з жыцця вядомы псіхолаг Філіп Зімбарда
Зімбарда найбольш вядомы як аўтар «Стэнфардскага эксперыменту». У 1971 годзе навуковец падзяліў групу студэндаў на «ахоўнікаў» і «зняволеных» і змясціў іх ва ўмоўную турму — так ён хацеў вывучыць псіхалагічныя рэакцыі на абмежаванне волі. Эксперымент павінен быў працягнуцца два тыдні, але яго перапынілі на сёмы дзень. «Ахоўнікі» пачалі праяўляць садысцкія схільнасці, а «зняволеныя» атрымалі моцныя маральныя траўмы.
👉 У будучыні эксперымент неаднаразова крытыкавалі за неэтычнасць, аднак Зімбарда называў яго «павучальнай гісторыяй пра тое, што можа адбыцца, калі мы недаацэньваем ступень уплыву сацыяльных роляў і вонкавага ціску на нашыя дзеянні». У 2007 годзе Зімбарда выдаў кнігу пра эксперымент - «Эфект Люцыфера. Чаму добрыя людзі ператвараюцца ў злодзеяў».
Пра смерць псіхолага паведаміў Стэнфардскі ўніверсітэт, у якім Зімбарда працаваў больш за 50 гадоў. Яму быў 91 год.
🤡 «Яны шукаюць, вывучаюць нашыя памылкі і нашыя поспехі»
На «Дажынках» у Валожыне Лукашэнка заявіў, што меў перамовы з з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў:
«Былі вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі ўважліва яны назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашыя памылкі і нашыя поспехі»
❤️ Павел Латушка: наш маральны і чалавечы абавязак дапамагаць гэтым дзецям
Праект «Беларус Беларусу» дапамог беларускаму шэлтару ў Варшаве арганізаваць свята для дзетак беларускіх палітвязняў. Да імпрэзы далучыліся былыя палітвязні і кіраўнік НАУ Павел Латушка.
👉 Якія яшчэ беларускія ініцыятывы маюць патрэбу ў дапамозе і як ім дапамагчы, глядзіце ў праграме «Беларус беларусу»
На відэа - экскурсія ў беларускай прасторы CreateCulture Space
🇺🇦 Уладзімір Зяленскі: або Украіна будзе мець ядравую зброю, або мы мусім далучыцца да нейкага альянсу
Зяленскі прадставіў у Вярхоўнай Радзе свой «план перамогі», у якім асобнымі пунктамі прапісаныя пытанні ўступу Украіны ў NATO і няядравая канцэпцыя стрымлівання Расеі.
Аднак амаль адначасова ў СМІ з’явілася інфармацыя, што з’яўленне ядравай зброі ва Украіне магло б стаць альтэрнатывай абодвум пунктам
👉 Ці ёсць верагоднасць таго, што Украіна атрымае ядравую зброю і што гэта ёй дасць? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤘 У Гомлі тэлевышку падсвяцілі…бчб-падсветкай
«Гэтая інавацыя прымеркавана да правядзення марафону адзінства», пішуць «Гомельскія вядамосці».
Таксама на вышцы з’яўляецца бягучы радок: «Марафон адзінства час абраў нас».
❗️ Расея і Украіна зноў абмяняліся ваеннапалоннымі
Як паведамляюць украінскія СМІ ўначы 19 кастрычніка 95 украінскіх вайскоўцаў вярнуліся на радзіму. Сярод іх былі тыя, хто асуджаны расейскімі судамі на пажыццёвыя тэрміны.
Абмен адбыўся на мяжы Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Бульба таннейшая за კარტოფილი, ziemniaki, bulvė і картоплю?
Што з цэнамі на рынках
🔸«Збірай рэчы, ты сюды больш не вернешся»
Беларуса, які прасіў прытулак у Славаччыне, з лагеру для ўцекачоў забрала паліцыя.
🔸Атрыманне грамадзянства Польшчы ўладальнікамі карты паляка і ўцекачамі ўскладніцца
Што зменіцца? Распавядаем у нашым артыкуле!
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 кастрычніка
▪️Наша старонка з дакументальнымі стужкамі прызнана «экстрэмісцкай».
▪️Беларускага правакатара асудзілі свае ж паводле двух палітычных артыкулаў.
▪️Рэжым артыштаваў нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай.
▪️Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў».
▪️Затрымалі студэнта мінскага каледжа бізнэсу і права.
▪️У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — цяпер у ім 4544 прозвішчы.
▪️76-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі».
😢 «Мае блізкія не ведаюць пра маё рашэнне пайсці ваяваць»
Беларускі ваяр Гаюн вымушаны выдумляць гісторыі пра тое, як ён жыве мірным жыццём у Польшчы. Насамрэч ён абараняе Украіну ў тактычнай групе імя Мікіты Крыўцова. Добраахвотнік распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры» як выглядае праца аператара БПЛА, пра што мараць ваяры, а таксама кранальную гісторыю пра котку, якая дапамагала Гаюну на пазіцыях.
Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце ў плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «Белсат LIFE»
💪Вось, як выглядае праца пяхоты з Палка Каліноўскага
Добраахвотнікі распавялі, што прынялі актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля Ліпцаў пад Харкавам, і паказалі, як яны працуюць.
Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔹Лукашэнкаўскі «марафон адзінства» ў Гомлі. Як улады працягваюць рыхтавацца да «выбараў».
🔹Ці сапраўды прадстаўнік Дзярждэпартаменту Кевін Дойл наведаў Менск і разам з часовым павераным ЗША ў нашай краіне Пітэрам Кофманам яны сустракаліся з прадстаўнікамі МЗС Беларусі?
🔹Украіна: Кіеў зняпраўджвае інфармацыю ад Bild наконт аднаўлення ядравага арсеналу.
🔹Інтэрнэт-гандаль у Беларусі: Белпошта стварае свой уласны маркетплэйс. Якія перспектывы?
https://www.youtube.com/watch?v=ASxHhWTH3n4
🤔 Выходзіць, што цэны ў Беларусі сапраўды ніжэйшыя?
Мы прайшліся па рынках Польшчы, Літвы, Украіны і Грузіі і параўналі з прапановамі на Камароўскім у Менску. Вынік здзівіў, калі не глядзець на заробкі.
Паглядзіце самі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Збірай рэчы, ты сюды больш не вернешся»
Беларус папрасіў прытулак у Славаччыне, але яго затрымала паліцыя. Раней ён знаходзіўся ў лагеры для ўцекачоў і скардзіўся на кепскія ўмовы.
«Белсат» патэлефанаваў беларусу, пакуль ён ехаў у паліцэйскім аўто і даведаўся падрабязнасці. Што з ім будзе далей — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤔 Сілавікі рыхтуюцца замяніць Лукашэнку?
Падрыхтаваліся ўсе, апроч беларусацэнтрычных, а вярхушка сілавікоў ужо робіць крокі да перадзелу ўлады. Пра гэта ў праграме «Двубой» разважае Сяргей Бульба, паслухайце ☝🏻
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬