🇺🇦 F-16 нарэшце ва Украіне. Але ці зменяць яны нешта ў вайне на карысць ЗСУ?
Разбіраем у нашым аналітычным матэрыяле, для якіх мэтаў будуць выкарыстоўвацца гэтыя вынішчальнікі.
🔍 Чытайце па спасылцы
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
📞 У Горацкай папраўчай калоніі № 9 зняволеныя цяпер не могуць пазваніць сваякам
Менавіта тут адбывае пакаранне нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.
Існуе яшчэ опцыя званкоў праз Skype, але яна даступная толькі тым вязням, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй.
📍Чытайце болей
💁🏻♂️ На Магілёўшчыне «бітва за ўраджай» настолькі гарачая, што палаюць камбайны
У суботу, 3 жніўня, зернеўборачная машына загарэлася проста пасярод поля каля вёскі Палішына (Горацкі раён). Камбайнёр спачатку тушыў яе самастойна, а пазней на дапамогу прыехалі ратаўнікі. Камбайн атрымаў пашкоджанні.
А ўчора аналагічны выпадак здарыўся на машынным двары ў Клімавічах (на відэа). Памочнік камбайнёра тут таксама кінуўся тушыць тэхніку вогнетушыцелямі, што перадухіліла распаўсюд полымя на трактары, якія стаялі побач. Потым прыехалі супрацоўнікі МНС і канчаткова патушылі пажар.
📹 Відэа: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
❤️ «Усебеларускі народны сход» здаровага чалавека
Ігар Кулей дзеліцца ўражаннямі ад трэцяй канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь».
Кадравыя змены, пра якія было заяўлена на форуме, не абыйшліся без налёту напружанасці.
Чытайце падрабязней па спасылцы
📌 Не адкрываецца тэкст па спасылцы? Уключыце VPN
☝️Падпаленыя будынкі, знішчаныя аўтамабілі, сотні затрыманых. Што адбываецца на пратэстах у Брытаніі ды з чаго ўсё пачалося?
Супакоіць пратэстоўцаў паліцыя не можа ўжо на працягу тыдня. У Лондане ўсё спакойна, аднак у маленькіх мястэчках па ўсім Каралеўстве прыкметаў спынення сутычак не відаць.
🔍 Чытайце тут, што адбываецца
📌 Не адкрываецца тэкст па спасылцы? Уключыце VPN
😳 5400... Столькі пачкаў цыгарэт спрабавалі кантрабандай правезці з Беларусі ў Польшчу
Супрацоўнікі польскай мытнай службы знайшлі такую колькасць цыгарэт падчас дагляду грузавога цягніка. Яны былі схаваныя ў цыстэрнах з вадкай смалой.
🚬 Агульны кошт нелегальных цыгарэт складае 75 тысяч злотых (каля 19 тысяч долараў).
📍Неўзабаве пачнуць судзіць беларуску, затрыманую ў Польшчы па падазрэнні ў супрацы са спецслужбамі Лукашэнкі
Следства ўстанавіла, што на працягу 2023 года Дар'я А. неаднаразова перадавала КДБ РБ інфармацыю, датычную дзейнасці, структуры і фінансавання арганізацыяў, што падтрымліваюць беларускія дэмсілы ў выгнанні.
Пракуратура заяўляе, што пазней гэтыя звесткі рэжым Лукашэнкі выкарыстоўваў у сваёй прапагандзе.
Дар'я А. была арыштаваная ў Лодзі ў снежні мінулага года. Ёй можа пагражаць як мінімум 5 гадоў няволі за супрацу са спецслужбамі замежнай дзяржавы.
🔻Яшчэ 28 беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў трапілі пад санкцыі ЕЗ
Прозвішчы большасці з іх не называюцца, але вядома, што пад абмежаванні патрапілі 2 намеснікі кіраўніка ГУБАЗіКу, пракуроры і суддзі, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды, і кіраўнікі папраўчых установаў.
Акрамя таго пад санкцыі патрапілі прапагандысты: гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч, вядоўца праграмы «Сенат» на СТВ і старшыня Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Беларусі Мікіта Рачылоўскі і былы кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі і даўні генеральны дырэктар БелТА Дзмітрый Жук.
🤯Малі разрывае дыпламатычныя стасункі з Украінай і абвінавачвае краіну ў падтрымцы тэрарызму
Адпаведная заява з'явілася на старонцы ўраду Малі. Прычынаю яны называюць тое, што прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі Андрэй Юсаў нібы прызнаў ролю Украіны ў нядаўнім разгроме ўрадавых войскаў і вагнэраўцаў. Таксама ўлады Малі мяркуюць, што амбасадар Украіны ў Сенегале Юрый Півавараў сваімі словамі падтрымаў туарэгаў-сепаратыстаў.
Малійскія ўлады заяўляюць, што Украіна «парушае суверэнітэт Малі, зʼяўляюцца прамой агрэсіяй супраць краіны і падтрымкаю міжнароднага тэрарызму».
Добрага панядзелку, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸У Польшчы заявілі пра наўпроставыя перамовы з Беларуссю аб вызваленні Пачобута
Былы і цяперашні намеснікі міністра замежных справаў Польшчы паспрачаліся пра нядаўні абмен паміж Расеяй і Захадам.
🔸Калі дэмакратычныя сілы прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі, ён адпусціць палітвязняў?
Разбіраемся, наколькі рэалістычны такі сцэнар
🔸«Я расчараваўся, калі пачалося вяртанне да саўка»
Вялікае інтэрв'ю з пісьменнікам і рэжысёрам Уладзімірам Казловым.
🍉Як думаеце, хто большы аматар кавуноў: лемур, насарог ці белы мядзведзь?
У Портландзе ў заапарку звяроў пачаставалі кавунамі. Глядзіце, як яны адрэагавалі!
🔸Трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь» завершаная. Падводзім вынікі
Найбольш заўважнымі падзеямі форуму стала прызначэнне трох новых прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету і прэзентацыя «Платформы 2025».
🔍 Узгадваем, якія яшчэ прымаліся рашэнні ды ішлі дыскусіі, у гэтым матэрыяле
📹 На відэа – кароткае падсумаванне ад Франака Вячоркі
☝️На канферэнцыі «Новая Беларусь» прэзентавалі Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі
Праект прадставіў кіраўнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак. Ён расказаў пра новы фонд і ў каментары «Белсату». Паслухайце!
🔍 Таксама чытайце чарговую справаздачу з канферэнцыі ад нашага карэспандэнта. Тут ідзе гаворка і пра вышэйзгаданы Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі, і пра іншыя пытанні, якія абмяркоўваліся сёння ☝️
🇵🇱 Былы і цяперашні намеснікі міністра замежных справаў Польшчы паспрачаліся пра нядаўні абмен паміж Расеяй і Захадам
Дыскусія датычылася, сярод іншага, Анджэя Пачобута. Ён пакуль застаецца ў лукашэнкаўскай турме.
🔍 Чытайце падрабязнасці ў матэрыяле
🔹Уладзімір Зяленскі заявіў, што самалёты F-16 ужо знаходзяцца ва Украіне
Перадачу гэтых вынішчальнікаў украінцам краіны NATO анансавалі яшчэ з мінулага лета.
Аднак справа ўскладнялася тым, што ўкраінскія пілоты павінны былі прайсці шматмесячны курс трэнаванняў для палётаў на F-16. Таксама, паводле некаторых заходніх СМІ, многія пілоты з Украіны кепска валодалі англійскай моваю, што дадаткова ўскладняла іхнае навучанне.
⚛️ У беларускіх першакласнікаў з'явіцца навукова-папулярны факультатыў па фізіцы
Праграма факультатыву «Лабараторыя адкрыццяў» уключае ў сябе 34 заняткі, сярод якіх: «Чароўныя чалавечкі» і «Рух малекулаў» (заняткі пра будову рэчыва), «Лыжкі, якія спяваюць» і «Самаробны тэлефон» (гукавыя з'явы), «Тоне, не тоне» і «Галаклін у шклянцы» (вадкасці) ды інш.
🪄Каб уявіць, як будуць выглядаць гэткія заняткі, мы звярнуліся да нейрасетак. Вось што яны выдалі☝🏻
💬 «Тэндэнцыі не могуць не насцярожваць». Лукашэнку ўсхвалявалі праблемы з продажам беларускіх цыгарэт
Каб абмеркаваць іх, ён сабраў спецыяльную нараду. Старшыня «Белдзяржхарчпрама» Алег Жыдкоў па выніках нарады заявіў, што «прыняты канцэптуальныя рашэнні». Дадатковых выдаткаў на сферу не спатрэбіцца, запэўніў ён.
🔍 Чытайце болей у матэрыле
📌 Не адкрываецца тэкст па спасылцы? Уключыце VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Еўразвяз увёў санкцыі ў дачыненні яшчэ 28 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ⬆️
✔️У польскім судзе неўзабаве распачнецца працэс над беларускай, якую падазраюць у супрацы з КДБ
✔️Транспартны калапс на межах Беларусі з Польшчай і Літвою
✔️Пракуратура праверыла дзіцячыя лагеры на Гомельшчыне
✔️Зяленскі пацвердзіў з'яўленне ва Украіне першых F-16
✔️Расце верагоднасць таго, што Іран атакуе Ізраіль
✔️Еўразвяз адмаўляецца прызнаваць выбары ў Венесуэле да таго часу, пакуль прыхільнікі Мадура не пакажуць пратаколы з выбарчых участкаў
✔️У Вялікай Брытаніі склікаюць тэрміновае паседжанне ўраду ў сувязі з антымігранцкімі пратэстамі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹Новы сезон «вайны бігбордаў»? Украінцы зноў паставілі на мяжы з Беларуссю красамоўны плакат
Ён падкрэслівае блізкасць беларускай мовы да ўкраінскай і польскай. А яшчэ істотную адрознасць расейскай мовы ад усіх трох.
Праўда, сцяг для абазначэння Беларусі на бігбордзе ўкраінцы выбралі чырвона-зялёны 💁🏻♂️
💱 Курсы валютаў на 5 жніўня
Амерыканскі долар абваліўся на цэлых тры капейкі. Еўра вырас на капейку, расейскі рубель таксама падрос, але нязначна.
#курсывалютаў
📉 Глабальнае падзенне на фондавых рынках: патаннелі акцыі найбуйнейшых сусветных кампаніяў, а таксама крыптавалюты
Рынкі лічаць, што Федэральная рэзервовая сістэма ЗША не толькі знізіць стаўкі ў верасні, але і аслабіць іх на цэлых 50 базісных пунктаў. Акрамя таго, чаканні ад эканомікі ЗША пагаршаюцца. Гэта і выклікала бягучую сітуацыю.
Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️ГУР Украіны заявіла пра знішчэнне аднаго расейскага самалёта і пашкоджанне яшчэ двух на авіябазе ў Растоўскай вобласці
Аэрадром «Марозаўск» быў атакаваны ў суботу. Паводле звестак украінскага боку, які паказаў спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару, там знішчаны адзін Су-34. Яшчэ два такія ж самалёты атрымалі пашкоджанні ад выбухаў.
Таксама ГУР заяўляе пра знішчэнне складу боепрыпасаў і пашкоджанне двух ангараў ды чатырох тэхнічных будынкаў.
Расейскі бок не пацвярджаў гэтыя страты.
📍МЗС Расеі: пасля тэлефоннай размовы міністраў абароны Расеі і ЗША краінам удалося пазбегнуць эскалацыі
Прынамсі, так заяўляе намеснік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў. З ягоных словаў, размова ішла аб нейкім «трывожна эпізодзе», які тычыўся «ўнутраных падзей» у Расеі.
Бакі паведамлялі па-рознаму пра размову кіраўніка Мінабароны Расеі Андрэя Белавусава і кіраўніка Мінабароны ЗША Лойда Осціна.
Што менавіта яны казалі, чытайце па спасылцы
Нікалас Мадура збіраецца прыехаць у Беларусь
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Паводле яго, Мадура, які трэці раз быў абвешчаны прэзідэнтам Венесуэлы, збіраецца наведаць нашую краіну ў кастрычніку-лістападзе.
А Еўразвяз не прызнаў вынікі выбараў у Венесуэле. Савет ЕЗ патрабуе афіцыйныя пратаколы галасавання.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 4 жніўня
✔️У Вільні скончылася канферэнцыя дэмсілаў «Новая Беларусь». Падсумоўваем, пра што казалі і якія рашэнні прымалі на працягу двух дзён
✔️Калі дэмакратычныя сілы прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі, ён адпусціць палітвязняў? Разбіраемся, наколькі рэалістычны такі сцэнар
✔️Ва Украіне нарэшце апынуліся знішчальнікі F-16. Гэта пацвердзіў Зяленскі
✔️Пісьменнік і рэжысёр Уладзімір Казлоў прэзентаваў раман «Варшава» пра студэнцкае жыццё ў Менску ў першай палове 90-х. Гаворым з ім пра кнігу і пра тую эпоху
✔️Які конкурс ды якія прахадныя балы сёлета ў беларускіх ВНУ? Вывучылі лічбы
✔️Новая порцыя гісторыяў са страшэнных чэргаў на мяжы Беларусі і Еўразвязу
👏 Бегчы 2,5 км праз ахоплены агнём лес, каб выратаваць чужых ратвейлераў
Гэтая кранальная гісторыя адбылася ў Каліфорніі.
Падчас лясных пажараў у гэтым штаце жыхары спешна эвакуяваліся з небяспечных раёнаў.
☝️ Грузавік аднаго з жыхароў сапсаваўся, і ён быў вымушаны пакінуць яго разам з двума дарослымі ратвейлерамі ды іхнымі шчанюкамі.
Калі гаспадар апынуўся ў бяспецы, ён паведаміў выратавальнікам пра месцазнаходжанне аўтамабіля.
Аднак гэты раён быў ахоплены полымем, што зрабіла немагчымым неадкладны доступ да яго.
Адзін з супрацоўнікаў пошукава-выратавальнай каманды вырашыў пайсці на рызыку.
💪 Да небяспечнага ўчастку ён даляцеў на верталёце, а потым быў вымушаны бегчы амаль 2,5 кіламетры праз палаючы лес.
Прыбыўшы на месца, ён выявіў маці і яе шчанюкоў жывымі, але змучанымі. Яны адчувалі моцную смагу. На жаль, бацька шчанюкоў не перажыў гэтага выпрабавання.
😊 Ратавальнік падзяліўся сваёй вадой і пратэінавымі батончыкамі з няшчаснымі сабакамі. А потым правёў жывёлін да верталёту.
Выратаваныя сабакі зараз знаходзяцца пад апекай групы па барацьбе са стыхійнымі бедствамі.
🖋 4 жніўня нарадзіўся беларускі пісьменнік Янка Брыль
Ён з'явіўся на свет у Адэсе, аднак бацька будучага літаратара (чыгуначнік паводле прафесіі) паходзіў з беларускай вёскі.
Янка Брыль думаў пра вялізную важнасць «кантэксту сусветнасці»: «…Шчасце, сапраўднае чалавечае шчасце, у адчуванні, што Зямля – адна для ўсіх, што нам, чалавецтву, трэба яе і добра пазнаць і разумна абжываць».
📚 Пісьменнік дажыў амаль да 90 гадоў і памёр ужо ў незалежнай Беларусі – летам 2006 года.
🔴 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Канферэнцыя «Новая Беларусь»: дэмсілам нават не паведамілі пра абмен вязнямі;
🔸Абмен закладнікамі і злачынцамі – што гэта было і чаму абураныя беларусы, палякі і немцы;
🔸Рэжым Лукашэнкі і ягоных памагатых пагражалі судзіць шмат дзе за злачынствы супраць чалавечнасці. Але справа далёка не рушыла. Разбіраемся чаму;
🔸Тры дні Тэйлар Сўіфт у Варшаве. Распавядаем пра феномен яе папулярнасці і атмасферу канцэртаў;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Hcwlv-3XIwU
🐕 У ЗША сабака некалькі гадзінаў правёў у адкрытым моры
Як ён там апынуўся і чым усё скончылася? Глядзіце ў нашым відэа ☝️
🤖 Рабатызаваны стаматолаг са штучным інтэлектам упершыню паставіў чалавеку каронку
На падрыхтоўку зуба да працэдуры ў яго сышло ўсяго 15 хвілінаў (у той час як у звычайнага стаматолага на гэта сыходзіць каля дзвюх гадзінаў).
☝️ Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што машына здольная бяспечна працаваць нават пры актыўных рухах пацыента.
Па словах навукоўцаў, выкарыстанне высокадакладнага 3D-сканэра дазваляе стварыць дэталёвую мадэль рота без прымянення рэнтгенаўскіх здымкаў, што паскарае працэс і памяншае шкоднае ўздзеянне на пацыента. У бліжэйшых планах кампаніі – пашырэнне функцыяналу прылады і дадаванне новых працэдураў.
👉 Аднак робат пакуль не атрымаў ухвалення ўпраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў.