◽️Журналіст Ігар Ільяш, муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэеевай знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах
У відэароліку, апублікаваным пасля затрымання, Ігар Ільяш кажа, што яго праследуюць за інтэрв’ю медыям, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Іншыя падрабязнасці невядомыя.
«З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне»,
✈️«Белавія» прыпыніла рэйсы ў Расею
Так, з 28 кастрычніка прыпыняюцца рэйсы рэйсы з Гомля і Берасця ў Маскву, а з 29 кастрычніка – з Гомля ў Санкт-Пецярбург і Маскву.
Аб прыпыненні выканання рэйсаў нацыянальнага перавозчыка «Белавіі» з Берасця і Гомля ў Маскву і Санкт-Пецярбург «з тэхнічных прычынаў» паведамляе тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси».
Як адзначаюць крыніцы тэлеграм-каналу, прычына скасавання рэйсаў крыецца ў «недахопе бартоў праз тэхабслугоўванне».
Са спасылкаю на звесткі авіясэрвісаў «Flightradar24» і «Planespotters» сцвярджаецца, што два самалёты авіякампаніі («Эмбраэр» і «Боінг») цяпер праходзяць тэхабслугоўванне.
Чакаецца, што палёты з беларускіх абласных цэнтраў адновяцца 4 лістапада.
Tiktok Славы Камісаранкі цяпер таксама «экстрэмісцкі»
На Tiktok-старонку коміка падпісаныя 1,3 млн. чалавек.
Таксама ў спіс «экстрэмістаў» патрапілі сайт і ТГ-канал «s13.ru — Новости Гродно», Instagram «БЛАГОДIЙНИЙ ФОНД «ВIЛЬНА БIЛОРУСЬ», «Борисов», а таксама TikTok-старонкі «Egor», «a_ivulin» «palatnomedia», «mini_pravda», «sti____o», «nevybory», «freedomby2020», «yuratestuchkaite», «nas97a».
#рэпрэсіі
🕯У Вільні адбылася імпрэза памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў»
У скверы ля Музею акупацыі сабралося каля 150 чалавек. Падчас імпрэзы зачыталі вершы расстраляных НКВДшнікамі ў тую ноч беларускіх паэтаў.
💥 #галоўнае за 29 кастрычніка
✔️ ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты
✔️ Юрыю Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду
✔️ Міністэрства абароны закупляе новую партыю кітайскіх беспілотнікаў
✔️ Беларус, які галадаваў у Клайпедзе, атрымаў ліст ад мытні Літвы
✔️ Паліцыя Фларыды пацвердзіла самагубства беларускага хакеіста Канстанціна Кальцова
✔️ Бюджэт пражыткавага мінімуму павялічыцца з 1 лістапада. Якія выплаты вырастуць?
#Рэпрэсіі:
▪️ Ніну Багінскую будуць судзіць
▪️ Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада ўжо 600 дзён
▪️ У Берасці адразу 6 чалавек асудзілі за пратэсты 2020 года
▪️ Блогера з Віцебска асудзілі за «пікетаванне ў інтэрнэце»
▪️ Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак праваабаронцу і журналісту Уладзіміру Хільмановічу
▪️ Старонкі аналітыка Сяргея Чалага і прадусара Аляксандра Чахоўскага прызналі «экстрэмісцкімі»
🌶 Звычайны дзень у Каліфорніі: ударнік Red Hot Chili Peppers кайфуе ад трэку свайго ж гурта ў выкананні вулічнага музыкі
Ролік набраў у TikTok дзясяткі мільёнаў праглядаў. Застаецца адкрытым пытанне: ці пазнаў наогул музыка Чэда Сміта, які сядзеў насупраць яго?
А вы як думаеце? 🤔
😱 Вельмі дзіўныя справы: украінская навігацыя «перасяляе» жыхароў паўночнай часткі Кіеўскай вобласці ў Беларусь
Так адбываецца ўжо два дні: мабільныя тэлефоны ўкраінцаў, якія жывуць недалёка ад беларускай мяжы, мяняюць геалакацыю на Гомель і Мазыр.
Што гэта такое? Мы ведаем, што гэта такое і тлумачым, што гэта такое — па спасылцы (праз vpn).
❤️🩹 Іх расстралялі, рэабілітавалі і… забыліся
Праз 80 гадоў пасля жудаснай ночы, калі ў Беларусі расстралялі паэтаў, маладая сцэнарыстка Марта пачынае па крупінках збіраць іх партрэты… Кім былі гэтыя людзі? Чым яны натхняліся? Аб чым марылі і сумавалі?
Глядзіце ў дакументальным фільме «Зніклая паэзія» Іллі Бажко на нашым YouTube-канале «Белсат DOC».
🤓 Беларусь і Сірыя будуць разам змагацца з санкцыямі
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў і кіраўнік МЗС Сірыі Басам аль-Сабаг правялі перамовы ў Менску і падпісалі супольную заяву «аб шляхах і сродках супрацьдзеяння, змякчэння і ліквідацыі негатыўных наступстваў санкцыяў».
На думку Рыжанкова, падпісаны дакумент дапаможа краінам развівацца «ва ўмовах тых абсалютна незаконных абмежаванняў, што ўжываюцца так званым калектыўным Захадам у дачыненні Беларусі і Сірыі».
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Беларускія памежнікі выявілі 15 мігрантаў паблізу польскай мяжы. СК абвінавачвае Польшчу ў ксенафобіі і генацыдзе
🔻Еўрапейскі чыноўнік прыедзе ў Менск. Хто ён?
🔻ГУБАЗіК ладзіць зачыстку актораў
🔻Без ліставання і сувязі з сям’ёй. Сяргей Ціханоўскі 600 дзён у поўнай ізаляцыі
🔻Суд над былым актывістам Руху за свабоду: маладзёну пагражае да 12 гадоў
🔻ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў
🔻У Харкаве ў выніку абстрэлу пашкоджаны будынак Усясветнай спадчыны ЮНЭСКО
🔻ДТЗ у цэнтры Менску: аўтамабіль сутыкнуўся з гарадскім аўтобусам
🎃 Гэлаўін ужо хутка. А гэта значыць, што час заняць нашыя ўмелыя ручкі
Расказваем і паказваем як зрабіць ліхтар Джэка.
Дзяліцеся ў каментарах вашымі Джэкамі, а таксама ўражаннямі ад працэсу.
❌ Вучэнні «Захад 2025» пройдуць у верасні
Мінулыя стратэгічныя вучэнні ў выніку скончыліся поўнамаштабным уварваннем ва Украіну
Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
☝️ Дарэчы, наконт абяцанняў… Чаму ў Беларусі не адбылося абяцаных «папіццот»?
Тлумачыць Аляксандр Кныровіч. Паслухайце!
💔 Ад Сяргея Ціханоўскага няма звестак 600 дзён
Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада ўжо 600 дзён – ён у поўнай ізаляцыі ад свету, нагадвае прэс-служба лідаркі дэмакратычных сілаў, жонкі Сяргея Святланы Ціханоўскай.
Сяргей Ціханоўскі за кратамі без магчымасці бачыць сям'ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць хоць бы слова падтрымкі ад сяброў.
«Святлана Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца», – адзначае прэс-служба Ціханоўскай.Читать полностью…
🔺У Кіеве праз атаку дронаў пацярпела 9 чалавек, сярод іх - дзіця
Сёння ноччу расейцы абстралялі дронамі Украіну. У выніку атакі на Кіеў абломкі збітага беспілотніка ўпалі на шматпавярховы жылы будынак. У раёне загарэўся адміністрацыйны будынак, пашкоджанні атрымаў дзіцячы садок.
Генеральны штаб ЗСУ адзначыў, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка Расея атакавала 62 ударнымі БПЛА тыпу «Shahed» і беспілотнікамі неўсталяванага тыпу.
У Мінабароны Расеі таксама заявілі, што перахапілі і знішчылі 23 украінскія беспілотнікі.
Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🔺КБД праводзіць вучэнні ля мяжы з Літвой
Сёння КДБшнікі збіраюцца правесці чарговыя вучэнні - гэтым разам для правярання гатовасці да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. У іх, акрамя КДБ, прымуць удзел падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Следчага камітэта, Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і іншых дзяржаўных органаў.
Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Астравецкага раёну.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.
🫥 Новы антырэкорд: у Беларусі зафіксаваная рэкордна нізкая нараджальнасць
Пра гэта стала вядома з закрытай справаздачы Міністэрства аховы здароўя, якая трапіла да ініцыятывы BELPOL.
«У 2023 годзе ў родадапаможных установах рэспублікі і дома было зарэгістравана 64 089 родаў (у 2022 - м –-69 691), што на 8,0% менш, чым у 2022 годзе», – напісана ў справаздачы.
А гэта значыць, што нараджальнасць у 2023 годзе склала 6, 96 на 1 000 чалавек насельніцтва – і гэта, па словах медыкаў, самы нізкі паказчык за ўвесь час назіранняў з 1955 года. Раней ён не апускаўся ніжэй за 8,9.
📍Таксама з гэтага дакументу стала вядома пра мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя і кошты медыцынскіх паслугаў (спойлер: там такса ўсё кепска). Пра гэта чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Добрага ранку ўсім добрым людзям!
Пачытайце свежыя матэрыялы ад нашых журналістаў, якія вы маглі прапусціць цягам учорашняга дня:
🔺Як драўніна з Беларусі паступае на еўрапейскі рынак, нягледзячы на санкцыі
Тое, што абысці санкцыі ў цяперашнім свеце цалкам магчыма, ужо даўно не навіна. Расказваем, як гэта адбываецца ў выпадку з беларускай драўнінаю.
🔺Франак Вячорка: Ёсць больш важныя спонсары рэжыму, чым Машэнскі
Дарадца Ціханоўскай расказаў нам, як набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца спрабуюць унесці ў санкцыйныя спісы, але пакуль марна.
🔺У Беларусі зафіксаваная самая нізкая нараджальнасць за ўсю гісторыю назіранняў
Гэта стала зразумела дзякуючы зліву ад BELPOL, у руках якога апынулася закрытая справаздача Мінздароўя.
#штопачытаць
🍁🍂 Каб быць мастаком, не абавязкова мець фарбы і пэндзаль
Сталічны дворнік штогод даводзіць гэта, ствараючы свае шэдэўры з дапамогаю мятлы ды лісця.
Паглядзіце, што ён вырабляе 🤩
☝️ За кожным з гэтых імёнаў – перарваная гісторыя літаратурнага поспеху
Нам варта памятаць забітых паэтаў, каб такое больш не паўтарылася.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Злілі базу «Белдзяржстраху» за 2022 год. Чаму зноў адбыўся выцек асабістых звестак беларусаў?
📌 Пастаўкі беларускага калію ў Кітай выраслі. Тым часам Польшча прапануе абкласці калійныя ўгнаенні мытным падаткам 30%
📌 Ноч расстралянай паэзіі – чарговая гадавіна трагічнага дня для беларускай культуры
📌 У беларускім небе зноў лётаюць беспілотнікі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🛋 Здаецца, у беларускіх «канапавых войскаў» цяпер ёсць свая авіяцыя
Праўда, віцебскі суд палічыў, што лётаць у нашым мірным небе ёй усё ж не варта. І пакараў арганізатараў палёту штрафам 💁🏻♂️
Глядзіце, як гэта было 👀
🤷♀️ Юрыю Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты на прэзідэнцкі пост
Фармальная прычына: Губарэвіч адправіў заяву электроннай поштай, што, паводле ЦВК, забаронена заканадаўствам. Нефармальную прычыну вы і самі разумееце.
Таксама адмовілі і Аляксандру Драздову. Ён, нібыта, не падаў спіс членаў ініцыятыўнай групы.
А вось Лукашэнку зарэгістравалі (хаця, тут усё прадказальна).
У імаверных кандыдатаў яшчэ ёсць шансы — рэгістрацыя працягнецца да 1 лістапада.
❗️ Ніна Багінская выйшла з плакатам з надпісам «БНФ». Цяпер яе будуць судзіць
Увечары 19 кастрычніка спадарыня Багінская мела намер дайсці да будынку, на першым паверсе якога некалькі гадоў запар месцілася Управа БНФ – самай масавай партыі канца 1980-х – пачатку 2000-х гадоў. Актывістка хацела нагадаць грамадству, што менавіта з Беларускага народнага фронту пачаўся сучасны апазіцыйны рух у Беларусі.
Сілавікі затрымалі Ніну Багінскую, надзелі ёй кайданкі і закруцілі рукі за спіну, як небяспечнай злачынцы. У РУУС здзекі з жанчыны працягнуліся.
🤯 Град з курынае яйка выпаў у Іспаніі
Спадзяемся, гэтыя аўты былі застрахаваныя…
Паглядзіце!
💰 А вось і навіны з беларускай валютна-фондавай біржы
Там усё прадказальна: беларускі рубель аслаб да ўсіх валютаў. Вось як гэта выглядае.
#курсывалютаў
Гэта была самая страшная ноч для беларускай літаратуры
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі. Штогод напрыканцы кастрычніка беларусы ладзяць вечары памяці ахвяраў рэпрэсіяў.
Вось тут расклад імпрэзаў памяці, якія адбудуцца ў гэтым годзе па ўсім свеце.
🙄 Беларускі дыктатар працягвае раздаваць пустыя абяцанкі
На гэты раз 70-гадовы пажылы чалавек сказаў, што «трэба будзе скакаць вышэй».
Насамрэч ён меў на ўвазе развіццё агра-прамысловага комплексу, але нашую з вамі фантазію ўжо не спыніць!
Вось як прагучала ягонае абяцанне:
«Поэтому мы научились это делать. Но пока мы вот вышли на какую-то горизонтальную прямую и выше прыгать не можем. А надо будет прыгать. И это главная наша задача и обещание белорусскому народу в этот предвыборный период».Читать полностью…
Украінскія дроны даляцелі да Чачэніі: «пацярпела» нешта з імём Пуціна
Прылёт адбыўся сёння раніцай — украінскі беспілотнік атакаваў будынак на тэрыторыі расейскага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна ў Гудэрмесе, пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале Рамзан Кадыраў.
Кіраўнік Чачні заявіў, што будынак пуставаў і што пажар, які ўзнік у выніку атакі, быў адразу патушаны і ніхто не пацярпеў.
На фота — пажар (як бачыце — палала добра) пажару ў галоўным будынку ўніверсітэта.