belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😡 Услед за Аляксеем Дзікавіцкім стала вядома пра арышт лецішча Ганны Залаткоўскай

8 красавіка стала вядома, што супраць Ганны распачалі крымінальную справу, на яе лецішча наклалі арышт, а ў кватэры яе маці прайшоў ператрус.

«Дача, на якую пастановай Следчага камітэта накладзены арышт, гэта мая адзіная нерухомасць. Відаць, забіраюць усё, што ёсць, што могуць. Яна арыштаваная, а што будзе далей — я не ведаю.»

Читать полностью…

Белсат

👽 У Беларусі з’явіцца Інстытут штучнага інтэлекту

Пра гэта заявіла начальнік упраўлення тэхнічнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аксана Грышкевіч, піша БЕЛТА.

«Безумоўна, для развіцця стандартызацыі ў галіне штучнага інтэлекту мы будзем выкарыстоўваць міжнародныя стандарты, укараняць перадавыя міжнародныя практыкі. Яны забяспечаць трывалую аснову для развіцця тэхналогій і галін»


Грышкевіч таксама паведаміла, што НАН сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі плануе распрацаваць 10 дзяржаўных стандартаў, якія будуць накіраваныя на забеспячэнне бяспекі ШІ для людзей і навакольнага асяроддзя.

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць супраць каманды Беларусі праз саўдзел краіны ў расейскай агрэсіі супраць Украіны

Літоўская зборная проста не выйшла на поле.

«Шкада, што нашы пляжныя футбалісты не змогуць змагацца за выхад у наступны раўнд адбору і падужацца з элітай спорту, але каштоўнасці ў гэтым выпадку застаюцца вышэй за спорт. Мы абмеркавалі гэтае рашэнне з прадстаўнікамі зборнай і пагадзіліся, што такі крок з нашага боку яшчэ раз належным чынам прадэманструе нашу пазіцыю ў гэтым пытанні»


Раней зборная Эстоніі таксама адмовілася гуляць супраць Беларусі ў 1/4 фіналу Еўралігі.

Читать полностью…

Белсат

👒 Жыхарку Менску падазраюць у атрыманні пенсіі памерлага мужа

Пра гэта паведамілі ў прэсс-службе МУС. 74-гадовая жанчына прыйшла ў міліцыю і падала заяву аб знікненні мужа. З яе словаў, муж з'ехаў за мяжу і перастаў выходзіць на сувязь.

У ходзе расследавання высветлілася, што некалькі гадоў таму заяўніца разам з мужам з'ехала ў госці да дачкі ў адну з краінаў Еўразвязу. Там мужчына памёр.

«Вярнуўшыся ў Беларусь, пенсіянерка папрасіла знаёмага, падобнага на нябожчыка, аформіць ад яго імя даверанасць на права распараджэння сумеснай маёмасцю. Атрымаўшы дакумент, перапісала кватэру на дачку, прадала лецішча і аўтамабіль. Таксама ўстаноўлена, што на працягу трох гадоў яна карысталася банкаўскай картай мужа, на якую налічвалася пенсія»


Калі тэрмін дзеяння карты скончыўся, жанчына звярнулася ў міліцыю. Распачатая крымінальная справа за махлярства ў буйным памеры.

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Збілі да смерці, распранулі і адабралі абутак»

Беларускія памежнікі абвінавацілі польскі бок у гібелі мігранта з Ірана на мяжы. Ведамства апублікавала відэа з удзелам «бежанцаў», на якім паказаныя двое распранутых мужчын і мёртвы чалавек.

«Пакуль міжнародныя арганізацыі маўчаць пра тое, што адбываецца на мяжы Еўразвязу, еўрапейскія ўлады ствараюць новыя ўмовы, каб хаваць уласныя злачынствы. Польшча ў верасні падоўжыла дзеянне буфернай зоны, што па-ранейшаму дазваляе польскім памежнікам забіваць уцекачоў і пазбаўляцца ад іх без лішніх вачэй.»


Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэта, інцыдэнт адбыўся раніцай 8 кастрычніка.

«Нягледзячы на тое, што ўцекачы не аказвалі ніякага супраціву, у дачыненні да іх ужывалі газавыя балончыкі і наносілі ўдары прыкладамі аўтаматаў. Нягледзячы на істотнае пахаладанне, польскія вайскоўцы распранулі ўжо знясіленых уцекачоў, адабралі абутак і выкінулі іх у паўнепрытомным стане праз брамку для жывёл на тэрыторыю Беларусі.»


Таксама ў паведамленні сцвярджаецца, што з 2021 года беларускія памежнікі зафіксавалі «57 фактаў гібелі замежнікаў»

Читать полностью…

Белсат

📌 Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam» больш не прымае гуманітарнай дапамогі ў выглядзе адзення і абутку

Такую абвестку фонд размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абвестку.

Працаўнікі фонду даведаліся, што адзенне і абутак, якія яны передавалі бясплатна тым, хто быў у патрэбе, прадаецца на рынку «Gariūnai» у Вільні. Акрамя таго, убачылі на сметніку дзіцячыя цацкі, што за 10 хвілінаў да гэтага забралі людзі, якім тыя былі нібыта патрэбныя.

«На працягу чатырох гадоў мы раздавалі якасную, часта новую гуманітарную дапамогу беларусам, і ведаем, што для многіх яна была важнай падтрымкай. Мы ўдзячныя за вашыя цёплыя словы»


Працягне працаваць тэлеграм-чат фонду «Віртуальны склад», там можна дзяліцца рэчамі, якія могуць спатрэбіцца іншым.

Читать полностью…

Белсат

🏦 У Беларусі прыдумалі новую валюту. Ні за што не здагадаецеся, што за яна

Аляксандр Кныровіч у аўтарскай праграме «Атмасфера» распавёў, што за яна і ці ёсць будучыня ў гэтай валюты. Паглядзіце!

😁 Мы ні на што не намякаем, але ў каментарах ёсць месца для вашых ідэяў новага беларускага «зайчыка».

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнкаўцы арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў дырэктара «Белсату»

Пра гэта Аляксею Дзікавіцкаму стала вядома сёння. Арышт быў накладзены 26 верасня.

Калі на маёмасць чалавека накладаюць арышт, ён не мае магчымасці ёй распараджацца: нельга прадаць, падарыць, абмяняць яе альбо ажыццявіць іншыя падобныя дзеянні.

Хату, якую хочуць забраць лукашэнкаўцы, пабудаваў дзед Аляксея Дзікавіцкага каля 100 гадоў таму ў вёсцы Мястковічы (цяпер Пінскі раён Берасцейскай вобласці).

«Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляй дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу», – кажа кіраўнік нашага каналу.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 8 кастрычніка

🔻 Расследаваць катаванні ў Беларусі цяпер таксама «экстрэмізм»

🔻 Беларус аднавіў свой пратэст супраць нявыдачы яму Літвой набытага аўтаміля

🔻 СК пачаў справы супраць 45 беларусаў за нежаданне «прызнаваць сябе палітычна мёртвымі»

🔻 У Беларусі супрацоўнікі пракуратуры і следчага камітэта цяпер змогуць збіваць беспілотнікі

🔻 У дачыненні да бібліятэкараў ладзяць правакацыі

🔻 Міліцыя хоча пакараць дачнікаў, якія вядуць барацьбу за захаванне возера ў Гомельскім раёне

🔻 Па «справе Мачулішчаў» шасці завочным фігурантам прызначылі вялікія штрафы

🔻У Менску затрымалі дырэктара ТАА «Пад'ёмна-пагрузачная тэхніка» за нібыта рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога»

🔻 Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны за нібыта заховаўнне «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

🔻 Затрымалі мужчыну, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь з-за мяжы

🔻 Размеркаванне студэнтаў ВНУ стала свайго роду дзяржаўным рэкетам

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Саміт краін-удзельніц СНД у Маскве. Хто прыехаў і з якімі мэтамі? Ці чакаць прыняцца сур’ёзных рашэнняў на саміце?

🔸 Святлана Ціханоўская з Візітам у Осла

🔸 Следчы камітэт аб’явіў пра палітычны пераслед удзельнікаў праекту «Платформа 2025» і прадстаўнікоў Народных амбасадаў

🔸 Расследавальніцкі цэнтр правёў уласнае расследаванае і вызначыў: санкцыі з «Белшыны» знялі неапраўдана

🔸 У Менску затрымалі былых партнёраў расейскага алігарха Дзмітрыя Мазэпіна па «Уралкаліі» Яўгена Шавеля і Дзмітрыя Лобяка

🔸 Партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» падтрымала папярэдняе расследаванне ў дачыненні да свайго дэпутата Ёрга Дорнау

🔸 Крамы пад брэндам «Востраў чысціні і смаку» вяртаюцца ў беларускія гарады з новым уласнікам

🔸 Азаронку прапанавалі здымаць фільмы для «Беларусьфільму»

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤔 ЕАЭС абмяркоўвае законапраект, які прадугледжвае зніжэнне ліміту на бязмытныя пасылкі да € 50

Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што для беларусаў гэта будзе азначаць рост цэнаў у інтэрнэт-крамах і тое, што даступных маркетплэйсаў стане менш:

«Гэта таксама спроба манапалізацыі рынку, бо, калі шмат гэтыхкрамаў, тады можна і канкурэнцыю зрабіць, а гэта не падабаецца таталітарным сістэмам, арыентаваным на дзяржаўны план. Таму замест усіх гэтых маркетплэйсаў будуць дзве – тры вызначаныя структуры, якім будзе дазволена больш як іншым»


👉 Падрабязней чытайе ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💭 «Гэта будзе цікава вельмі маргінальнай, у палітычным сэнсе, аўдыторыі»

Кінакрытык Тарас Тарналіцкі пра праекты Азаронка для «Беларусьфільма» ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Выпускнікі ігнаруюць размеркаванне

А прапаганда паказвае «жаданне» маладых спецыялістаў працаваць на дзяржаўных прадпрыемствах

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🎭 «І смешна, і грэшна, і страшна»

Спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец (Святланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?» стаўся адною з топавых падзеяў тэатральнага фэсту «Kierunek Wschód» і прайшоў з аншлагам.

👉 Журналіст «Белсату» наведаў прэм'еру і паразмаўляў з рэжысёркай, акторкамі і арганізатарамі. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

👑Маці драконаў ды Джон Сноў з Баранавічаў

Аматар «Гульні тронаў» зладзіў незвычайную выпіску з радзільні для сваёй сям'і.

❓Як думаеце, як звалі б беларускага Джона Сноў?

Читать полностью…

Белсат

🥴 Адчыняліся з помпай, а цяпер банкрутуюць

«Black Star Burger» у Менску – ўсё, а даўгі за арэнду ўражваюць

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 9 кастрычніка

Долар вырас больш чым на 2,5 капейкі. Яшчэ трошкі ўмацаваўся і еўра. А вось рубель падае - страціў больш за капейку.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ёрг Дорнаў не падазраваў, што ў яго працавалі палітычныя зняволеныя?

Нямецкі дэпутат Ёрг Дорнаў нарэшце адрэагаваў на абвінавачванні ў выкарыстанні працы беларускіх палітвязняў. Праўда, замест яго з журналістамі і грамадскасцю размаўляў ягоны адвакат.

Абарона сцвярджае, што Дорнаў не адмаўляецца ад таго, што на ягонай беларускай плантацыі цыбулі працавалі палітзняволеныя.

🙈 Аднак ён падкрэслівае, што да іх ставіліся годна, бо кармілі і паілі. А сам прадпрымальнік нібыта не падазраваў, паводле якіх артыкулаў яны асуджаныя.

Читать полностью…

Белсат

🪼 Біёлагі назіралі зліццё двух параненых марскіх жывёлінаў у адну

Міжнародная каманда навукоўцаў выявіла незвычайную асаблівасць у марскіх грэбневікоў Mnemiopsis leidyi - яны могуць злівацца і функцыянаваць як адно цэлае.

🔬 Даследаванне праводзілася ў лабараторных умовах і паказала, што такія арганізмы здольныя аб'ядноўвацца для сумеснага існавання. Навукоўцы правялі эксперымент - наўмысна пашкодзілі часткі цела ў некалькіх асобінаў і змясцілі іх у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго. Вынікі паказалі, што ў 9 з 10 выпадкаў асобіны зліваліся і ўтваралі адзінае цэлае. Пасля зліцця новы арганізм працягваў існаваць не менш за тры тыдні.

Зараз навукоўцы спрабуюць высветліць, як такое зліццё спрыяе выжыванню гэтых жывёлінаў у дзікай прыродзе. Даследвальнікі таксама адзначаюць, што ў гэтага віда грэбневікоў адсутнічае здольнасць адрозніваць уласныя і чужыя клеткі, што можа дапамагчы зразумець механізмы працы арганізма і адкрыць новыя шляхі ў транспланталогіі.

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Калі хтосьці паквапіцца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі»

У МУС Беларусі стварылі 22 атрады «добраахвотнікаў» дзеля абароны «тэрытарыяльнай цэласнасці» краіны

Па словах міністра унутраных справаў Андрэй Кубракова, іх колькасць «пастаянна расце». У склад атрадаў увайшлі былыя вайскоўцы ўнутраных войскаў і міліцэйскіх спецпадраздзяленняў.

Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😡 Шыны «Белшына» стаяць на тэхніцы, якую расейская армія выкарыстоўвае ў атаках на Харкаўскую вобласць

Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Беларускага расследавальніцкага цэнтру.

З 2022 па 2023 гады дыстрыбутар «Белшыны» і Мінабароны РФ заключылі кантракты на суму большую за 19,5 мільёнаў долараў. БРЦ знайшоў пацверджанне супрацы «Белшыны» з шэрагам расейскіх прадпрыепмстваў, якія вырабляюць ваенную тэхніку.

👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Фонд «Razam»: адзенне і абутак, якія мы аддавалі бясплатна, перапрадаюць на рынку ў Вільні

Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam» размесціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку абвестку аб тым, што больш не прымае гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення і абутку.

🔸 У Беларусі зачыняюцца «Табакеркі». Адчыняць праз два дні ці тры тыдні, максімум ‒ месяц

Прынамсі ў двух гарадах Беларусі зачыніліся шапікі «Табакеркі», дзе ў тым ліку ‒ практычна ва ўмовах манаполіі ‒ прадаваліся квіткі на грамадскі транспарт. Гэта выклікала нараканні пасажыраў.

🔸 Піяр, хайп, слоўная эквілібрыстыка: чаму ў Менску загаварылі пра Год беларускай мовы?

Эксперты не чакаюць рэальных захадаў цяперашніх уладаў на карысць роднай мовы.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 кастрычніка

✔️ У Беларусі плануюць павысіць падаткі на багацце, валоданне кватэрай і сабак

✔️ Азаронак стане рэжысёрам дакументальных стужак на «Беларусьфільм»

✔️ 61-гадовая жыхарка Казахстану зачытала трэк Gangsta's Paradise на вяселлі

✔️ Аматар «Гульні тронаў» зладзіў незвычайную выпіску з радзільні для сваёй сям'і

✔️ КР ладзіць акцыі для прафілактыкі раку ў жанчын з кансультацыяй лекара

✔️ Спектакль паводле кнігі Евы Вежнавец выклікаў фурор на тэатральным фэсце ў Польшчы

✔️ З аўтобуса Менск – Варшава на хаду праз вакно спрабаваў выскачыць пасажыр

✔️ Што азначае для беларусаў зніжэнне ліміту на бязмытныя пасылкі

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Ён (Лукашэнка) хоча з таго ж Пратасевіча зрабіць прапагандысцкага сэлэбрыці»

Парламент сабраўся на восеньскую сесію, падчас якой мусяць прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў. Не чакаючы адмашкі, улады ўжо пачалі актыўную перадвыбарчую кампанію. Каб не паўтарыць памылак 2020 года і забяспечыць сапраўднае падтрыманне – тлумачаць эксперты прычыны мабілізацыі дзяржаўных прапагандыстаў.

👉 Але ці магчыма гэта? Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📌 Апошнім часам у Беларусі сталі выпускаць на волю палітвязняў

Лукашэнка сцвярджае, што гэта зроблена не пад ціскам. Аднак гістарычны досвед сведчыць пра тое, што аўтарытарныя рэжымы амаль заўсёды ідуць на вызваленне палітвязняў менавіта пад ціскам абставінаў. Яны могуць быць міжнароднымі, унутрыпалітычнымі і эканамічнымі.

👉 ПА СПАСЫЛЦЫ «Белсат» разбірае досвед Беларусі і іншых краінаў.

Читать полностью…

Белсат

😱 Мужчына паспрабаваў выбіць з дапамогай малатка ў аўтобусе Менск – Варшава задняе вакно і выскачыць з яго

На шчасце пасажыры хутка зрэагавалі - схапілі спадарожніка за нагу, і трымалі да поўнага спынення аўтобуса.

«Белсат» звярнуўся ў менскі офіс «Ecolines» з просьбаю пракаментаваць інцыдэнт.

👉 Пачытаць адказ ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📌 У Беларусі затрымалі былых партнёраў Дзмітрыя Мазепіна па «Уралкаліі» Яўгена Шавеля і Дзмітрыя Лобяка

Паводле інфармацыі Наша Ніва, пытанні ў беларускіх уладаў з’явіліся да беларускай фірмы «Юрас-Ойл», якая з’яўляецца дылерам прамысловай хіміі і ўгнаенняў. Лобяк і Шавель у ёй - суакцыянеры.

Затрымалі бізнесоўцаў па падатковым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Яшчэ 45 беларусаў замежжа трапілі пад пераслед рэжыму

✔️Нарвегія спрычынілася да санкцыяў супраць Беларусі

✔️Лукашэнка дазволіў збіваць беспілотнікі з дапамогай зброі не толькі сілавікам

✔️Мінабароны абвясціла збор вайсковаабавязаных

✔️Азаронак асвойвае новую прафесію

✔️Гарадзенцы не могуць набыць квіткі на грамадскі транспарт

✔️Ролік беларуса пра баравікі сабраў у TikTok 2 млн праглядаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❤️ У Каардынацыйнай радзе распрацавалі план дзеянняў для ўмацавання здароўя і фармаванне культуры здаровага ладу жыцця беларусаў

У прыватнасці, з нагоды Сусветнага дня барацьбы з ракам малочных залозаў, які адзначаецца 15 кастрычніка, запланаваны шэраг акцыяў, накіраваных на пашырэнне ведаў пра анкалогію. Таксама можна будзе атрымаць індывідуальныя кансультацыі.

👉 Падрабязней пра акцыі і дзе можна будзе атрымаць кансультацыю, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😡 Міліцыя хоча пакараць дачнікаў, якія вядуць барацьбу за захаванне возера ў Гомельскім раёне

Што здарылася: мясцовыя ўлады аддалі ў арэнду ТАА «Грын плейс» возера каля вёскі Цыкуны на 15 гадоў. Прыватнік планаваў пабудаваць на беразе дзесяць домікаў рыбака, сауну, спортпляцоўкі і арганізаваць рэкрэацыйнае рыбаводства. Аднак мясцовыя дачнікі выступілі супраць. Мясцовыя хвалююцца, што побач будуць адпачываць шумныя кампаніі, вадаём могуць забрудзіць, а дарогу праз вёску – сапсаваць.

👉 18 жніўня 2024 года прайшла сустрэча ўладальнікаў дачных участкаў і збор подпісаў супраць застройкі. У канцы сустрэчы грамадзяне сталі на беразе, узяліся за рукі і скандавалі «Не арэндзе».

Па звестках выдання Флагшток, пасля гэтай падзеі членаў дачных таварыстваў сталі выклікаць на допыты.

☝️ Удзельнікі сустрэчы хвалююца, што ў міліцыі хочуць аформіць іх дзеянні, як несанкцыянаваны мітынг, і пакараць арганізатараў.

Читать полностью…
Подписаться на канал