🐂 У Тайландзе прайшлі гонкі вадзяных буйвалаў
Гэтак мясцовыя фермеры абвясцілі пачатак сезону вырошчвання рысу
Паглядзіце!
🪦На магіле беларускі, згвалтаванай і забітай у цэнтры Варшавы, усталююць помнік
Пра гэта паведаміла журналістка «Белсату» Валярына Кустава.
На Лізавету напалі ўначы 25 лютага, нападнік згвалтаваў і збіў дзяўчыну. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы. На яе пахаванне сабралася некалькі соцень чалавек.
📚6 жніўня 1517 года Францішак Скарына выдаў «Псалтыр» – першае ў гісторыі друкаванае выданне на старабеларускай мове
З таго часу па-беларуску былі надрукаваныя яшчэ дзясяткі тысячаў кніг. Усе, напэўна, прачытаць нерэальна, аднак мы сабралі для вас невялікую падборку, якую асіліць хто заўгодна. Галоўнае – жаданне і цікавасць да беларускамоўнай літаратуры!
🌧 У Менску зноў залева з наступствамі ў выглядзе падтапленняў
Жыхары сталіцы могуць назіраць звыклае відовішча👆🏻
🥅 СК распачаў крымінальную справу па факце траўмавання хлопчыка
Інцыдэнт здарыўся ў «СДЮШАР «Камсамолец» у Віцебску.
5 жніўня на полі крытага манежа трое дзяцей гулялі ў футбол. Калі мяч трапіў у сетку варот, 8-гадовы хлопчык палез яго даставаць, у выніку чаго брама ўпала на дзіця, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні.
🏥 Хлопчыка шпіталізавалі, у яго зафіксаваная цяжкая чэрапна-мазгавая траўма, пералом асновы чэрапа, удар грудной клеткі.
📹«Пакаяльныя» відэа цяпер здымаюць і з затрыманымі не за палітыку?
Сілавікі пачалі пераследаваць людзей і за жарты. Напрыклад, затрымалі хлопцаў, што зладзілі сябру «фэйкавае затрыманне» на дзень народзінаў, ці дзяўчат, што ездзілі на матацыклах у цішотках з прынтам «Мілфіцыя».
➡️ Разбіраем з экспертамі, з якой мэтаю яны гэта робяць
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
💬 У смерці хлопчыка ў лагеры вінавацяць адміністрацыю
Трагедыя здарылася 14 ліпеня пад Рэчыцай падчас магутнага ўрагану. У выніку падзення дрэваў загінуў хлопчык 13 гадоў і яшчэ шасцёра дзяцей атрымалі траўмы.
«Згодна з вывучанымі відэазапісамі загінулае дзіця накіравалася ў спальны корпус не да бліжэйшага галоўнага ўваходу, а да запаснога, з тыльнага боку будынка, дзе на лесвіцы было смяротна траўмаванае»
📑У праекце дэкларацыі аб падтрымцы працы незалежных медыя «Белсат» згадваецца асобным пунктам
Дакумент быў ухвалены падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла ў Вільні 3-4 жніўня.
«Мы асобна падкрэсліваем важнасць захавання і падтрымкі тэлеканала «Белсат» – унікальнага праекта польскай дапамогі, дзякуючы якому мільёны беларусаў і беларусак атрымліваюць доступ да непадцэнзурнай інфармацыі»
У Польшчы асудзілі ўкраінца за напад на беларусаў
Здарэнне адбылося ў чэрвені 2023 года ў Вроцлаве. Беларусы Пётр і Кацярына сядзелі ў машыне з беларускімі нумарамі ў аўтамабільным затору. У гэты момант на іх нечакана напаў мужчына — плюнуў у акно і пачаў збіваць. Пара абаранялася, да яе на дапамогу падаспелі іншыя кіроўцы. Нападніка затрымала паліцыя, ім аказаўся грамадзянін Украіны.
Паводле выдання MOST, на судзе затрыманы віну не прызнаваў і сцвярджаў, што ён паляк. Пасля вывучэння дакументаў аказалася, што ў яго толькі адно грамадзянства — украінскае. Мужчыну абвінавацілі ў нападзе па нацыянальнай прыкмеце і нанясенні пашкоджанняў.
Украінцу далі два гады ўмоўна і штраф 2 тысячы злотых (1570 рублёў).
Украінскія дроны атакавалі Курскую вобласть Расеі
У выніку абстрэлу пацярпелі пяць чалавек, сцвярджае губернатар рэгіёна. Паводле яго, СПА збілі 26 беспілотнікаў.
Таксама мясцовыя тг-каналы паведамляюць пра наземныя баі ў вобласці.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺У Варшаве ўкраінка збіла беларуску праз мову
Дзяўчына з Украіны пачула на вуліцы Варшавы, як прахожая беларуса размаўляе па-расейску і напала на яе. Распавядзем падрабязнасці пра моўны канфлікт.
🔺Ці зменяць F-16 сітуацыю на фронце ва Украіне?
Уладзімір Зяленскі 4 жніўня афіцыйна абвесціў, што ЗСУ атрымалі першую партыю знішчальнікаў F-16. Як можна змяніцца вайна пасля атрымання такой моцнай зброі — спыталі эксперта.
🔺У Вялікай Брытаніі адбыліся пратэсты — 420 чалавек арыштаваныя
Масавыя антыімігранцкія пратэсты ладзяцца ўжо тыдзень у Вялікай Брытаніі. Улады праводзіць экстранную нараду, а паліцыя праводзіцб масавыя затрыманні. Разбяромся, з чаго ўсё пачалося.
💔 Павел Лукаянаў
Жыхар Менску, затрыманы 23 чэрвеня 2021 года па крымінальнай справе аб удзеле ў «масавых беспарадках». Паўлу прад'явілі абвінавачванні і змясцілі ў СІЗА.
У судзе Цэнтральнага раёна Менску 1 кастрычніка 2021-га яго асудзілі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разгляд крымінальнай справы супраць Лукаянава заняў адзін дзень: раніцай пачалі судовае следства – а 16-й гадзіне ўжо абвясцілі прысуд.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
🐦⬛️Спецыялісты з Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» змаглі акальцаваць больш за 50 залацістых шчурак
Гэтая птушка праводзіць большую частку свайго жыцця ў Паўднёвай Афрыцы. У Беларусі яе можна сустрэць толькі ў перыяд з канца траўня па канец ліпеня. За гэты перыяд шчурка выкопвае ў пясчаным грунце норы, выводзіць птушанят і ў жніўні вылятае з імі назад у Афрыку.
На тэрыторыі Беларусі залацістую шчурку нельга сустрэць нідзе, акрамя Гомельскай і Берасцейскай вобласці. Гнёзды яна звычайна будуе ў пясчаных кар'ерах ды абрывах.
У 2022-м годзе арнітолагі выявілі першую і пакуль адзіную калонію залацістай шчуркі на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». У першы год назіранняў навукоўцы змаглі акальцаваць усяго адну падобную птушку. У 2023-м колькасць акальцаваных асобінаў дасягнула 8-мі, а сёлета наогул быў пабіты рэкорд – атрымалася акальцаваць ажно 50 залацістых шчурак цягам 4-х дзён.
🤝 Ілля Варламаў расказаў, што падштурхнула яго да вывучэння беларускай мовы
«Мне хочацца прыцягнуць увагу да беларускай культуры, беларускай мовы. І звярнуць увагу, што гэта не расейскі рэгіён, як некаторыя сёння бачаць, а самастойная краіна», – кажа расейскі блогер.
Акрамя гэтага, Варламаў назваў у нядаўнім інтэрв'ю і іншыя прычыны☝🏻
🔹Былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) паведаміў у сваіх сацсетках, што «ляжыць у анкалогіі»
Зусім нядаўна, напрыканцы чэрвеня, гарадзенскі блогер вызваліўся з калоніі, адбыўшы пакаранне ў выглядзе трох гадоў зняволення.
Выснову пра знаходжанне Vadimati ў лякарні можна зрабіць са скрыншота перапіскі, які ён выклаў у «сторыз» (там ён наўпрост піша, што ляжыць «у анкалогіі»), а таксама з фатаграфіі з «бальнічнаю» ежай. Пры гэтым свой дыягназ Ермашук не раскрыў.
🛂 На мяжы з ЕЗ па-ранейшаму вялізныя чэргі
Вялікая колькасць транспарту сабралася па абодва бакі мяжы, прапускная здольнасць моцна запаволілася. Уезд у Беларусь таксама могуць затрымліваць сілавікі.
➡️ Разабраліся, што адбываецца на мяжы і які з памежных пераходаў працуе найхутчэй
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Вынікі даследвання: большасць палякаў падтрымлівае закрыццё мяжы з Беларуссю
✔️Віцебскага доктара Уладзіміра Мартава паспяхова эвакуявалі ў Літву.
✔️Магутныя выбухі у Курскай вобласці Расеі
✔️Пяць дзён да цырымоніі закрыцця летніх Алімпійскіх гульняў: што з беларусамі?
✔️Стала вядомая прычына цяжкіх траўмаў выхаванца спартовай школы ў Віцебску
✔️У Мазыры працягваюць пошукі трынаццацігадовай дзяўчынкі Мілены Флярко
✔️У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава мастака Алеся Пушкіна ⬆️
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💥Улады Курскай вобласці РФ заяўляюць, што прадухілілі спробу ЗСУ прарвацца ў рэгіён
Выконваючы абавязкі губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў паведаміў, што «байцы пагранічнай службы ФСБ Расеі і Узброеных сілаў РФ не дапусцілі прарыву мяжы».
Разам з тым, кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка паведаміў, што гэта зусім не так.
➡️Чытайце падрабязней па спасылцы
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
✍🏻 Найбуйнейшыя арганізацыі беларускага медыясектара звярнуліся да ўладаў Польшчы
Зварот адрасаваны прэм'ер-міністру Польшчы Дональду Туску і міністру замежных справаў Радаславу Сікорскаму. У ім БАЖ і Прэс-клуб выказваюць удзячнасць за падтрымку дэмакратычнага руху і заклікаюць захаваць тэлеканал «Белсат».
«Мы, незалежныя беларускія медыяарганізацыі, спадзяемся, што высілкі Польшчы, якая ў свой час дала пляцоўку для выказвання беларусам у краіне і за яе межамі, не будуць змарнаваныя. І тэлеканал «Белсат» працягне сваю працу на карысць беларускага грамадства і дэмакратычнай Еўропы»
👨🏻🎨 6 жніўня 1965 года нарадзіўся Алесь Пушкін
Мастак, перформер і палітвязень, які памёр ў зняволенні. Алесь Пушкін быў адной з самых яскравых асобаў сучаснага беларускага мастацтва.
Менавіта ён зладзіў вядомы перформанс «Гной для прэзідэнта», а таксама на сцяне царквы намаляваў Лукашэнку ў пекле.
🎨 Якім быў Алесь Пушкін, глядзіце ў нашым відэа☝🏻
💱 Курсы валютаў на 6 жніўня
Сёння на таргах змены ў коштах усіх трох валютаў былі невялікімі. Долар і расейскі рубель крыху падаражэлі, еўра - патаннеў.
#курсывалютаў
👮🏻♂️Майка-пола, кепка і красоўкі
Такім чынам будзе выглядаць новая форма супрацоўнікаў ДАІ ў Менску☝🏻
«Яна распрацоўвалася спецыяльна для менскіх праваахоўнікаў»
🤔 Мастак banksy, які стварае правакацыйныя малюнкі, здзівіў усіх апошняй працай
На будынку ў Лондане з'явіўся горны казёл, які стаіць на вузкім выступе, з якога сыплюцца камяні. Для фота мастак накіраваў на казла камеру. Прыхільнікі сталі гадаць, што гэта значыць.
Ёсць тры папулярныя думкі наконт малюнка:
▫️Адныя лічаць, што малюнак паказвае, наколькі людзі пагоршылі навакольнае асяроддзе (жывёлам ужо няма куды дзявацца).
▫️Іншыя бачаць тут чалавецтва, якое стаіць на «мяжы вымірання». «Мы проста чакаем падзення», — каментуюць у сацсетках.
▫️Трэція звяртаюць увагу на камеру і лічаць, што малюнак паказвае немагчымасць адзіноты ў сучасным грамадстве.
А як думаеце вы?
Забіты старшы камандзір «Хезбалы» Алі Джавад
Ізраіль нанёс па баевіку авіяўдар на поўдні Лівана. На думку ЦАГАЛ, ліквідацыя вайскоўца нанясе ўдар па магчымасцях арганізацыі ладзіць тэрарыстычную дзейнасць.
Нагадваем, Ізраіль ужо атакаваў старэйшага лідара «Хезбалы» Фуада Шукара і кіраўніка палітбюро ХАМАСу Ісмаіла Ханіі.
Тым часам, прэзідэнт Ірану Масуд Пезешкіян на сустрэчы з Сяргеем Шайгу паабяцаў, што іранскія ўлады адкажуць Ізраілю за гэтыя забойствы.
Кіеў ноччу абстралялі балістычнымі ракетамі
Выбухі прагрымелі ў прыгарадзе Кіева. Пацярпелых на дадзены момант няма.
Вядома, што пасля атакі пашкоджаныя жылыя дамы, АЗС і офісны будынак - усюды выбітыя вокны. Таксама выбуховай хваляй пашкоджаны дом лесніка.
Таксама зафіксаваная атака дронаў па Кіеўскай вобласці. Усе яны былі збітыя СПА.
💥 #галоўнае за 5 жніўня
✔️Яшчэ 28 беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў трапілі пад санкцыі ЕЗ
✔️Глабальнае падзенне на фондавых рынках: патаннелі акцыі найбуйнейшых сусветных кампаніяў, а таксама крыптавалюты
✔️На беларускіх таргах долар ЗША ў сувязі з гэтым страціў ажно тры капейкі
✔️Падпаленыя будынкі, знішчаныя аўтамабілі, сотні затрыманых. Што адбываецца на пратэстах у Брытаніі ды з чаго ўсё пачалося?
✔️Новы сезон «вайны бігбордаў»? Украінцы зноў паставілі на мяжы з Беларуссю красамоўны плакат
✔️Лукашэнку ўсхвалявалі праблемы з продажам беларускіх цыгарэт
✔️F-16 ва Украіне: ці зменяць яны нешта на фронце? Чытайце нашую аналітыку
#рэпрэсіі:
▫️За «экстрэмісцкія» падпіскі затрымалі 5 жыхароў Мазыра
▫️За «распаўсюд экстрэмізму» затрымалі жыхара Дрыбіна
▫️У Горадні распачаўся завочны суд на сёстрамі, якія збеглі па дрыгве ў Літву і потым сталі гераінямі фільму Юрыя Дудзя
▫️У Горацкай папраўчай калоніі зняволеныя не могуць пазваніць сваякам – паламалася тэлефонная сувязь
🦠 Ва Украіне зафіксавалі тры выпадкі заражэння новым штамам каронавірусу
Гэты штам мае дзіўнаватую назву FLiRT і паходзіць ад больш вядомага варыянту Omicron.
➡️ Чытайце па спасылцы, у якіх украінскіх рэгіёнах яго выявілі
📌 Не адкрываецца тэкст? Уключыце VPN
🤦🏻♂️ У Варшаве адбыўся канфлікт паміж украінкаю ды беларускаю. Першай не спадабалася, на якой мове другая запісала галасавое паведамленне
Са словаў пацярпелай Ірыны, канфлікт адбыўся 2 жніўня недалёка ад станцыі метро Świętokrzyska.
🔍 Вось як развіваліся падзеі
📌 Не адкрываецца тэкст па спасылцы? Уключыце VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Палове беларусаў не хапае грошай ад заробку да заробку, але афіцыйна сярэдні заробак расце. Чаму так адбываецца?
🔸Еўразвяз дадаў у санкцыйны спіс яшчэ 28 памагатых рэжыму Лукашэнкі за ўдзел у рэпрэсіях
🔸Завяршылася трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь» у Вільні
🔸У Горадні ў двух дзяцей пасля цяжкой формы кішачнай інфекцыі адмовілі ныркі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/5HZnFeC4G7g
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
📍Яшчэ ніводная справа супраць лукашэнкаўскіх сілавікоў не патрапіла ў суды ўніверсальнай юрысдыкцыі. Чаму?
Ёсць дзясяткі сведкаў іхніх злачынстваў, якія знаходзяцца за мяжою ды ахвотна далі паказанні. Дык чаму ж бюракратычная машына працуе так павольна?
📹 У нашым відэа на гэтую тэму разважаюць Павел Латушка і літоўскі еўрадэпутат (а таксама былы старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы) Дайнюс Жалімас.