🪖 Дрон-камікадзэ тыпу «шахед», які атакаваў Украіну, заляцеў сёння раніцай на тэрыторыю Беларусі
Да абеду ён даляцеў да Магілёва. Гучала паветраная трывога, аднак МНС сцвярджае, што гэта праверка сістэмы абвесткі.
☝️ Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» адзначае, што для перахопу «шахеда» з аэрадрому «Баранавічы» быў узняты знішчальнік Су-30 ВПС РБ, а з аэрадрому «Мачулішчы» – верталёт Мі-24 ВПС РБ.
Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі з 11 ліпеня і другі за содні. Яшчэ адзін дрон быў заўважаны ноччу 16 ліпеня.
📌 Праца Мазырскага НПЗ пацярпела праз непагадзь
Праз ураганны вецер на Мазырскім НПЗ спыняліся некаторыя тэхнічныя аб’екты. Цяпер іх працу аднаўляюць.
🤦♀️ Лукашэнка таксама выказаўся пра наступствы непагадзі ... праз 3 дні пасля ўрагану. Ён запэўніў, што ўсё «трымае на асабістым кантролі». Кантроль быў у выглядзе прыёму ў Палацы незалежнасці выпускнікоў вышэйшых вайсковых навучальных установаў і распавяданні сілавікам пра вайну.
📌 Мужчына з «небяспечнымі прадметамі» у сумцы прыйшоў ва ўрадавы будынак у Варшаве
Спачатку медыі пісалі, што гэта беларус. Аднак паліцыя не пацвердзіла гэтую заяву.
З будынку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы было эвакуявана каля 150 чалавек. Пасля поўдня мужчыну вывелі з Міністэрства польскія службы.
👉 Прэс-сакратар Міністэрства Міхал Сыска пацвердзіў словы работнікаў установы, што мужчына не быў агрэсіўны і паводзіў сябе спакойна.
Якія менавіта прадметы былі ў рэчах мужчыны Сыска адмовіўся назваць.
💱 Курсы валютаў на 16 ліпеня
Рубель страціў трохі больш за 1.5 капейкі. А еўра і долар падраслі.
#курсывалютаў
🏆 Даччыная кампанія IT-кампаніі ScienceSoft стала самым дынамічна развіваецца бізнесам з беларускім капіталам у ЗША
У рэйтынгу Financial Times яна заняла 196-е месца.
☝️ Па тэмпу росту выручкі за чатыры гады (у 2019-2022 гадах) кампанія апярэдзіла, такія вядомыя карпарацыі як Glo, Mosaic, Amazon, Airbnb і Google. За чатыры гады выручка ScienceSoft вырасла на 224%.
ScienceSoft-гэта найстарэйшы IT-бізнес у Беларусі.
У 2015 годзе як самастойная аўтсорсінгавая кампанія ScienceSoft выйшла на рынак ЗША.
😱 Бульба ў Беларусі падаражэла за месяц удвая
Што адбываецца з цэнамі?
👉 Эканамісты тлумачаць: цэны ў Беларусі растуць з увагі на інфляцыйны навес, створаны ўласна ўрадам, і на інфляцыю ў Расеі.
📌 Гісторыя вартая Галівуду! Беларуса 25 гады лічылі зніклым без вестак, хаця той знаходзіўся ў Магілёўскай псіхіятрычнай больніцы
Дзяржкамітэт судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці паведамляе, што больш за 20 гадоў таму ў псіхіятрычную больніцу паступіў малады мужчына без дакументаў. Ён змог назваць прозвішча, імя і год нараджэння, якія затым не пацвердзіліся.
🔥 У гэтым годзе ў мужчыны забралі біялагічныя пробы і паставілі на ўлік дадзеных ДНК Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз...І знайшлі супадзенне!
Аказалася, што ягоны бацька здаў свае біялагічныя пробы яшчэ 15 гадоў таму.
👉 Аднак гэты мужчына памёр 9 гадоў таму. Ён так і не змог знайсці свайго зніклага ў 1998 годзе 25-гадовага сына, які пакутаваў на псіхічнае захворванне. Цяпер мужчыну забралі са шпіталя ягоныя сваякі.
💪Узрост не перашкода, галоўнае ісці да сваёй мэты
Зірніце, як 92-гадовая кітаянка здзівіла сваёй фізічнай формай☝🏻
🤔Ільготнымі праязднымі карыстаюцца не тыя, каму іх выдалі
У верасні мінулага года ў Мінску некаторым катэгорыям жыхароў, напрыклад, школьнікам, выдавалі спецыяльныя карты для бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Па дызайне такія праязныя падобныя да звычайных, але на іх ёсць надпіс «ільготны».
Але высветлілася, што часам у метро дзіцячыя праязныя спрацоўвалі бліжэй да поўначы. Апынулася, што ў некаторых выпадках па іх у метро праходзілі не школьнікі.
💰Якімі дамамі, кватэрамі, машынамі і зброяй валодае клан Лукашэнкаў?
Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што 30 гадоў змагаецца з карупцыяй. Але, відаць, не вельмі паспяхова.
Сам Лукашэнка фактычна мае не менш як 18 рэзідэнцыяў, але паводле дакументаў не валодае ніякай маёмасцю. «Белсат» атрымаў ад @belpol звесткі пра маёмасць іншых чальцоў клану.
Падрабязна распавядаем пра багацці гэтай сям'і👇🏻
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 15 ліпеня
✔️ Колькасць мігрантаў на мяжы з Польшчай рэзка ўпала
✔️ Пяцігадовая дзяўчынка загінула ад непагадзі на Магілёўшчыне
✔️ Гадавіна Грунвальдскай бітвы
✔️ Яшчэ адзін беларус атрымаў у Арменіі статус палітычнага ўцекача
✔️ Латвія перастане пускаць легкавыя машыны, якія зарэгістраваныя ў Беларусі
✔️ На беларуска-латышскай мяжы знайшлі замежніка са шматлікімі гематомамі
✔️ Беларусь запрасіла польскі бок сумесна вывучыць сітуацыю на мяжы
✔️ У Мексіцы археолагі выявілі падземнае збудаванне з размаляванымі сценамі
✔️ У Нямеччыне патрацілі 2,5 млн еўра каб перавезці 39 хамякоў
☝️ Яго затрымалі ў Маскве і даставілі ў Менск
Андрэй Яўгенавіч Паротнікаў – палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011). Яго вінавацяць у «здрадзе дзяржаве».
Тысячы палітвязняў сядзяць у турмах Беларусі за нашу і вашу свабоду. Памятайма пра кожнага з іх.
🐹 2,5 млн еўра каб перавезці 39 хамякоў
Улады нямецкага Эрфурту вырашылі пашырыць тэрыторыю адной са школ. Але аказалася, што ўчастак, які планавалі заняць, насяляюць звычайныя палявыя хамякі. Іх папуляцыя ў Нямеччыне скарачаецца з 1970-х, таму яны ўзятыя пад абарону.
Усяго на пляцоўцы налічылі 39 хамякоў. Іх вырашылі перасяліць у іншае месца.
🙈 Чыноўнікі распрацавалі дакумент пад назвай «Генеральны план аб хамяках з Блуменштрассе» і выдзелілі на пераезд кожнага 64 102 еўра. Такім чынам агульны кошт перасялення грызуноў склаў 2,5 млн еўра.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Наступствы непагадзі ў Беларусі: 6 чалавек загінула і сотні разбурэнняў ды пашкоджанняў
🔸 Цягам мінулых содняў у Беларусі патанулі 20 чалавек
🔸 Долар патаннеў, але кошты ў чэрвені ўсё адно выраслі
🔸 Вынікі паседжання Аб’яднанага пераходнага кабінету ў Варшаве
🔸 Ад заўтра нельга будзе трапіць у Латвію на аўтамабілі, зарэгістраваным на беларускіх нумарах
🔸 Іспанія – чэмпіён Еўропы па футболе
Далучайцеся да нашага эфіру!
⚽️Футбольны матч у Беларусі ледзь не ператварыўся ў воднае пола
Праз надвор'е вынік матчу апынуліся даволі нечаканым☝🏻
🌩Ураганы ў Беларусі нарабілі бяды
Акрамя шматлікіх пашкоджанняў былі і загінулыя. Распавядаем пра масштабы наступстваў, а таксама пра тое, як уберагчы сябе ў непагадзь☝🏻
😢 Мазыр паўтара дня пражыў без святла
Гомельскую вобласць 14 ліпеня накрыла моцным ураганам. Шмат дзе знікала электрычнасць, у рэгіёне абвяшчалі надзвычайную сітуацыю. Наймацней пацярпеў Мазыр, жыхарам было няпроста☝🏻
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Латвію з сёння нельга трапіць легкавым аўтамабілем, зарэгістраваным у Беларусі
✔️Чарговы – чацвёрты – дрон-камікадзэ тыпу «Шагэд» – у беларускай паветранай прасторы
✔️Амаль 5 тысячаў 400 асобаў асуджаныя ў Беларусі з 2020-га года паводле «народнага артыкула»
✔️Зяленскі: Расея мае быць рэпрэзентаваная на наступным саміце міру
✔️Доналда Трампа афіцыйна вылучылі кандыдатам на прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі ад Рэспубліканскай партыі
✔️Прэзідэнтка Грузіі падала пазоў у Канстытуцыйны суд супраць Закону аб празрыстасці замежнага ўплыву
✔️У Гомлі дзякуючы нядаўняму ўрагану зрабілі гістарычнае адкрыццё
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🐋 У Новай Зеландыі на бераг пляжу Отаго выкінуўся рэдкі Паўднёваамерыканскі кіт-ремнезуб
Існаванне гэтага віду доўгі час знаходзілася пад сумневам. З 1800-х гадоў было зарэгістравана ўсяго шэсць асобін, пры гэтым пяць з іх знаходзіліся ў Новай Зеландыі. Упершыню від быў апісаны ў 1874 годзе. Гэты від кітоў – адзін з самых малавывучаных у свеце.
Цяпер у навукоўцаў з'явіцца магчымасць вывучыць гэтую жывёліну.
📌 Святлана Ціханоўская сказала, што мае дамоўленасць: абмежаванні не закрануць пасажырскі транспартны рух
Таксама беларусы, якія жывуць у Еўразвязе, атрымаюць магчымасць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары.
«Абмежаванні на ўезд беларускіх аўтамабіляў – паспешлівае і шкоднае рашэнне. У першую чаргу яно б’е па людзях, а не па рэжыму Лукашэнкі. Таму ідзе актыўная праца над тым, каб дамагчыся змены гэтага рашэння. Мы на сувязі з Польшчай, Літвой і Латвіяй – і даводзім неабходнасць зрабіць выключэнні для беларусаў, якія ўязджаюць у ЕЗ на сваіх аўто»Читать полностью…
🤯 У Мазыры людзі амаль двое сутак без вады і святла
Халадзільнікі не працуюць, немагчымасць зарадзіць мабільныя тэлефоны і частковая адсутнасць сувязі.
☝️ Гэта наступствы буры, якая пранеслася над Гомельшчынай увечары 14 ліпеня.
Гараджанам даводзілася стаяць у велізарных чэргах да аўтацыстэрнаў з вадой, а таксама да запраўках, каб купіць там ваду.
На фота – жыхары зараджаюць мабільнікі ў будынку «Белтэлекама».
🇰🇿 Казахстан прапануе краінам ЕАЭЗ забараніць увозіць на тэрыторыю звязу аўтамабілі старэйшых за сем гадоў
Матыў – клопат аб экалогіі і бяспецы. Справа ў тым, што пасля аўдыту аказалася, што сярэдні ўзрост аўтамабіляў, увезеных у Казахстан з краін ЕАЭЗ, складае 17 гадоў. Многія з іх не адпавядаюць экалагічным патрабаванням і патрабаванням бяспекі.
Казахстан плануе ўнесці гэтае пытанне на пасяджэнне ЕАЭЗ.
🤔 Аднак ці падтрымаюць усе пяць краін (Беларусь, Казахстан, Арменія, Кыргызстан і Расея) гэткую ініцыятыву?
Вядомаму футбольнаму галкіперу і трэнеру было 74 гады
Славуты беларускі брамнік, былы галоўны трэнер менскага «Дынама» і зборнай Беларусі, экс-намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу сёння раптоўна памёр, паведамляе @pressball_by.
Міхаіл Вергеенка быў чэмпіёнам СССР 1982 года, прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы – 1972, гуляў за зборную БССР на Спартакіядзе-1979. З 1991 да 1994 года быў галоўным трэнерам менскага «Дынама», двойчы прыводзіў каманду да звання чэмпіёна Беларусі.
😊 А ці бачылі вы, як бавяцца задаволеныя буслікі?
Самая вялікая праблема дзікіх і беспрытульных птушак і жывёлаў – адсутнасць вады ў спёку. Пастаўце ў сваім двары паілку ці купель і мяняйце ваду.
Змясціце таксама палку або камень, каб маленькая жывёліна і птушка магла выбрацца з паілкі.
Дабрыдзень, сябры!
Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 Што на мяжы? Латвія перастане прапускаць беларускія машыны, на літоўскай і польскай межах чэргі
З 16 ліпеня Латвія перастане пускаць зарэгістраваныя ў Беларусі легкавыя машыны, а падарожнікі спрабуюць зразумець дэталі забароны. На межах з Польшчай і Літвой чэргі ўсё яшчэ даўжэзныя.
🗞 Ці можна захварэць ад кандыцыянера і ці дапамагае вентылятар? Важныя пытанні ў спякоту
Найбліжэйшы тыдзень у Беларусі тэмпература паветра будзе пад +30 і вышэй, у Берасці да + 35. Педыятарка і аўтарка Youtube-каналу «Само пройдет?» Мая Церакулава распавяла «Белсату», што важна ўлічваць у спёку.
🗞 Што далей з Кабінетам, Радай і выбарамі? Дэмакратычныя сілы прыдумалі «Платформу 2025»
Аб’яднаны пераходны кабінет 15 ліпеня сабраўся на паседжанне ў Варшаве. Перад паседжаннем чальцы Кабінету расказалі журналістам пра «Платформу 2025» і планы на канферэнцыю «Новая Беларусь».
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 15 ліпеня
🔻 У Полацку адмянілі фестываль косплэю праз «прапаганду няправільных каштоўнасцяў»
🔻 У Беларусі заблакавалі сайт каталіцкага праекту «Katolik.life»
🔻 Сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся з адпачынку ў Італіі
🔻 У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне»
🔻 У Менску судзяць грамадзяніна Польшчы
🔻 Распачаўся завочны суд над экс-супрацоўніцамі TUT.ВY
🔻 Чарговы суд за данаты
🔻25-гадовага мінчука затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
🔻 Экс-кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі да 7,5 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
🔻Паводле «народнага» артыкула з 2020 года было арыштавана больш за 5 тысячаў чалавек
😮 Агрэсіўна настроеная моладзь напала на жаўнераў на польска-беларускай мяжы
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 13 на 14 ліпеня недалёка ад мястэчка Вычулкі на тэрыторыі Польшчы каля гадзіны ночы.
👉 Моладзь шчыльна падышла да польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу, і пачала гучна выкрыкваць абразы і пляваць у іхны бок, імкнулася ўступіць у бойку з жаўнерамі.
Калі на месца прыехала паліцыя, то нікога з нападнікаў не засталося.
Зараз вядзецца ўсталяванне асобаў нападнікаў. Пакуль невядома, ці былі яны ў стане алкагольнага ап’янення і прычыны іх агрэсіўных паводзінаў.
📌 АПКБ выступіў з заявай пра абмежаванне ўезду ў Латвію на беларускіх нумарах
«Мы разумеем, што першапрычынай такіх мер з’яўляюцца дзеянні рэжыму Лукашэнкі, у выніку якіх для Латвіі і ЕЗ ствараюцца рэальныя пагрозы бяспецы праз штучны міграцыйны крызіс на мяжы, а таксама іншыя недружалюбныя дзеянні»
🛕 У Мексіцы археолагі выявілі падземнае збудаванне з размаляванымі сценамі
Яго вынайшлі падчас раскопак пляцоўкі для гульні ў мяч цывілізацыі Мая. Збудаванне можа датавацца раннім класічным перыядам (200-600 гады нашай эры).
Гэта не адзінае такое адкрыццё.
👉 У 2023 годзе археолагі знайшлі закінуты горад Мая Окомтун, дзе размешчаныя некалькі вялікіх пірамід класічнага перыяду (прыкладна 200-900 гады нашай эры).
Акрамя таго, археолагі выявілі яшчэ адно месца, дзе ёсць плошча, піраміда вышынёй 16 метраў і прастакутны водны рэзервуар. На вяршыні піраміды знайшлі ахвярапрынашэнні: керамічны посуд, керамічную нагу жывёлы і крэмніевы нож або наканечнік дзіды.
☝️ Навукоўцы тлумачаць, што гэтыя ахвярапрынашэнні былі пакінутыя ў позні пост класічны перыяд (1250-1524 гады), калі цэнтральныя нізіны Мая ўжо знаходзіліся ў палітычным беспарадку. Аднак невялікія групы людзей усё яшчэ блукалі па гэтай тэрыторыі, пакідаючы дары на будынках сваіх продкаў.