belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤯Чыноўніца з адміністрацыі Лукашэнкі намякнула на магчымае памілаванне некаторых палітвязняў

Вольга Чупрыс, намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, заявіла, што асуджаныя за «злачынствы пратэставага напрамку» могуць разлічваць на памілаванне.
Паводле чыноўніцы, у 2021 годзе сярод памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам 40% былі тыя, хто ўчыніў «злачынствы пратэставага напрамку», у 2022-м такіх было 77% ад памілаваных, а ў 2023-м былі «адзінкавыя выпадкі».
 
Што не так з гэтымі лічбамі, чытайце па спасылцы:

✅Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸Ці можа беларуска – ахвяра гвалту атрымаць прытулак у Еўразвязе?

Праз VPN

Хоць хатні гвалт і ёсць падставаю для надання міжнароднай абароны, атрымаць яе беларускам можа быць складана. Чаму? Разбіраемся з праваабаронцамі.

🔸У вёсцы Цэль будуюць дом для вагнэраўцаў?

Праз VPN

Аб’яднанне сілавікоў Беларусі BYPOL паведамляе, што ў вёсцы Цэль пад Асіповічамі будуюць дом для байцоў ПВК Вагнэра.

🔸Як уводзілі санкцыі адносна Беларусі: за рэпрэсіі, самалёт і вайну, але не за палітвязняў

Праз VPN

На чацвёрты год санкцыйныя спісы разрасліся да сотняў імёнаў і дзясяткаў назваў кампаніяў. «Белсат» згадвае, як і за што ўводзілі санкцыі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

✉️ Некаторым беларусам, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарту, шлюць «лісты шчасця»

Рассылку ажыццяўляе дэпартамент па грамадзянству і міграцыі МУС. У іх нагадваюць, што пражыванне з пратэрмінаванымі дакументамі пагражае штрафам.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🫠 Латвія мае ў планах збудаваць АЭС. Магчыма, пабудуюць на мяжы з Беларуссю

Аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Усяго разглядаецца шэсць імаверных лакацыяў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

⛺️Толькі 5 з 300 аграсядзібаў працягнуць існаваць на Браславах

«І гэта вялікі плюс, што ў нас засталіся лепшыя з лепшых сядзібаў, якія працуюць па вузкай спецыялізацыі», − пракаментавала сітуацыю супрацоўніца Віцебскага аблвыканкаму.

Летась усе аграсядзібы ў Беларусі мусілі прайсці перарэгістрацыю. Глядзіце, колькі з іх здолелі яе прайсці:

Праз VPN Без VPN

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

🚀 Японская ракета самазнішчылася праз лічаныя секунды пасля запуску

Гэта адбылося сёння раніцай. Ракета Kairos-1, распрацаваная кампаніяй Space One, ажыццяўляла палёт усяго каля 5 секунд. Затым адбыўся выбух і ейныя палаючыя кавалкі паляцелі ўніз.

Распрацоўшчыкі Kairos-1 патлумачылі, што функцыя самазнішчэння закладзеная ў ракету на выпадак адхілення ад заданай траекторыі, хуткасці альбо пры памылцы ў сістэме кіравання. Што стала прычынаю гэтага канкрэтнага інцыдэнту – не раскрываецца.

📹 Reuters

Читать полностью…

Белсат

🔍 Санкцыйная хроніка: як, калі і за што ўводзілі абмежаванні ў дачыненні Беларусі

У той ці іншай ступені Беларусь знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі ўжо цягам 27 гадоў. Са зразумелых прычынаў наймацнейшы санкцыйны ціск распачаўся з канца 2020 года, а далей усё станавілася яшчэ горш.

Разглядаем храналогію санкцыяў супраць лукашэнкаўскай Беларусі ў нашым матэрыяле:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Мігранты па-ранейшаму спрабуюць прарывацца ў Латвію

Кабінет міністраў гэтай краіны працягнуў рэжым узмоцненай аховы. Рашэнне звязана з ростам колькасці спробаў незаконнага мінання мяжы з беларускага боку. 11 сакавіка было зафіксавана 14 такіх выпадкаў.

Увосень мінулага года памежнікі ў сярэднім за содні прадухілялі да 100 спробаў пранікнення ў Латвію. Але ў зімовыя месяцы іх колькасць значна скарацілася, і на працягу некалькіх тыдняў не фіксавалася ніводнай спробы. З надыходам больш цёплага надвор'я спробы мігрантаў нелегальна трапіць на тэрыторыю Латвіі аднавіліся.

📍Паведамленні аб павелічэнні плыні мігрантаў з тэрыторыі Беларусі паступаюць таксама з Літвы і Польшчы.

Читать полностью…

Белсат

😻 Асцярожна, ад гэтага відэа зашкальвае міміметр

Беларускі выканаўца AP$ENT напісаў песню пра вымушаны ад'езд з Беларусі.

Але нечакана для самога музыкі ў TikTok ягоны спеў завірусіўся з іншай нагоды. Карыстальнікі сацсетак ужо нараклі яго «гімнам коцікаў».

Читать полностью…

Белсат

📍Сёння раніцай у сталіцы бачылі БТР

Яго знялі на відэа на скрыжаванні вуліцы Машынабудаўнікоў і Партызанскага праспекту.

Як піша @Hajun_BY, гэты бронетранспарцёр – Volat-V2, распрацаваны Менскім заводам колавых цягачоў (ён акурат месціцца на Партызанскім праспекце). Цяпер Volat-V2 праходзіць выпрабаванні і да канца года яго плануюць увесці ў строй частак арміі РБ. Перамяшчэнне БТР па Менску, імаверна, звязана з праверкаю баявой гатоўнасці Узброеных сілаў, якая праводзіцца цяпер у Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

💥Сёння бамбілі Варонеж

СБУ правяла паспяховую атаку дронамі. Пад удары трапілі тры буйныя расейскія НПЗ у розных абласцях, таксама былі атакаваныя вайсковы аэрадром у Варонежы і авіябаза ў Бутурлінаўцы.

Читать полностью…

Белсат

🏸 Беларускі IT-менеджар стварыў у Літве міжнародную каманду спартоўцаў

Анатоль Яршоў выехаў пасля пратэстаў 2020 года. У Вільні Анатоль стварыў невялікую суполку бадмінтаністаў, якая вельмі хутка разраслася і паяднала беларусаў, літоўцаў, латышоў, украінцаў і расейцаў.

▶️ Глядзіце гісторыю нашага суайчынніка ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».

Читать полностью…

Белсат

☝️Сілавікі затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкаму

Яны сцвярджаюць, што прычынаю стаў удзел мужчыны ў навучальнай праграме «Кадравы рэзерв».

Аб'яднаны пераходны кабінет стварыў гэтую праграму напрыканцы 2022 года з мэтаю падрыхтоўкі чыноўнікаў, што будуць праводзіць рэформы ў органах дзяржаўнага кіравання ў Беларусі пасля пераменаў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Беларусь прыпыняе шэраг пагадненняў аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання

Прыпыняецца дзеянне пагадненняў аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання з наступнымі краінамі: ЗША, Францыя, Данія, Польшча, Швецыя, Бельгія, Літва, Латвія, Нідэрланды, Чэхія, Балгарыя, Эстонія, Румынія, Рэспубліка Кіпр, Швейцарыя, Славакія, Аўстрыя, Вугоршчына, Харватыя, Паўночная Македонія, Італія, Нямеччына, Фінляндыя, Ірландыя, Славенія, Іспанія, Вялікая Брытанія.

Прыпыненне дзеяння пагадненняў часовае – да 31 снежня 2026 года ўключна.

Адпаведная пастанова з'явілася на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Читать полностью…

Белсат

«Меры, якія прымаюцца ў Беларусі, не дастатковыя, каб абараніць жанчыну ад гвалту»

❓Ці могуць беларускі, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту, атрымаць міжнародную абарону, і што для гэтага патрэбна? Разбіраемся ў пытанні ў нашым артыкуле.

Пачытайце!

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☹️У Горадні зносяць адзін са старэйшых ваенных гарадкоў на тэрыторыі Беларусі

Былыя казармы па вуліцы Шчорса да зносу захаваліся ў арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява, і лічыліся адным са старэйшых ваенных гарадкоў на тэрыторыі Беларусі.

Учора пачаўся знос арыгінальных будынкаў.

Казармы ахоўваліся як шараговая гістарычная забудова, фасады мяняць было забаронена, таму адказных за знос можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Раней казармы ХІХ стагоддзя планавалі перабудаваць пад элітнае жытло.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 13 сакавіка

✔️ Украінскія вайскоўцы атакавалі дронамі расейскія НПЗ ды аэрадромы

✔️ Беларусь прыпыніла пагадненні аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання з вялікай колькасцю краін Захаду

✔️ BYPOL: у вёсцы Цэль пад Асіповічамі для «вагнэраўцаў» будуюць 9-павярховы дом

✔️ Некаторым беларусам, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарту, шлюць «лісты шчасця» з МУС

✔️ Раніцай па Менску ездзіў БТР

✔️ Лукашэнка памілаваў 15 зняволеных

#рэпрэсіі:

▫️Суд над музыкамі гурту Nizkiz распачнецца 19 сакавіка

▫️Сілавікі затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкаму. Нібыта за ўдзел у «Кадравым рэзерве» новай Беларусі

▫️Праваабаронцы паведамляюць пра «хапун» у гарадскім пасёлку Краснаполле на Магілёўшчыне

Читать полностью…

Белсат

😳 «Беларуснафта» заклікае работнікаў прайсці курс тактычнай медыцыны

Арганізатарам курсу выступае Міжнародная бізнес-акадэмія вытворчага аб’яднання «Беларуснафта», а заняткі маюць распачацца ў канцы сакавіка.

Читать полностью…

Белсат

💔 Віктар Вяршына

Ахвяра прысудаў за данаты.

Быў затрыманы 27 верасня 2022 года і абвінавачаны па арт. 361-2 КК за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання».

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

❗️ Праваабаронцы нават не ведаюць, які вырак прысудзілі мужчыне.

Вядома толькі, што прыкладна з красавіка 2023 г. Віктар адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Рэжым увёў контрсанкцыі супраць «несяброўскіх» краінаў. Каму зашкодзяць такія ўвядзенні?;

🔸 У ЕЗ пачалі канфіскоўваць аўты на расейскіх нумарах;

🔸Рэжым патрабуе прызнаць памерлага Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народу;

🔸ЕГУ афіцыйна пачынае набор на праграму «Эканоміка і бізнес» разам з BEROC;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=78HTMVhXZak

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

👆«Тое, што крамлёўскі рэжым не кантралюе сітуацыю, гэта вынік вайны супраць Украіны»

Расейскія добраахвотнікі зладзілі рэйд у Белгародскай і Курскай вобласцях. У ТГ-каналах з'яўляюцца відэа стралковага бою і паражэння федэральнай бранятэхнікі. Але расейскія ўлады адмаўляюць сам факт прарыву мяжы.

Што адбываецца, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнка памілаваў 15 зняволеных

Сярод іх 9 жанчынаў, а большая частка здзейснілі злачынствы, калі былі няпоўнагадовымі. Некаторым пакаранне замянілі на мякчэйшае, іншым скарацілі тэрмін зняволення.

Ці ёсць сярод памілаваных палітвязні – не ўдакладняецца. Раней прадстаўнікі сілавых структураў Лукашэнкі неаднаразова падкрэслівалі, што памілаванні не будуць распаўсюджвацца на так званых «экстрэмістаў» (так у сістэме называюць усіх, хто патрапіў за краты праз сваю нелаяльнасць да самаабвешчанага кіраўніка краіны).

Читать полностью…

Белсат

🔹 У Ашхабадзе паставяць помнік класіку беларускай літаратуры Янку Купалу

Пра гэта расказаў амбасадар Туркменістану ў Беларусі Назаркулы Шакулыеў, наведваючы Віцебскі медычны ўніверсітэт.

Паводле Шакулыева, манумент Купалы будзе знаходзіцца на алеі каля вялізнага 60-метровага помніка туркменскаму паэту Махтумкулі Фрагі, які плануюць адкрыць гэтай восенню. Таксама на гэтай алеі будуць манументы яшчэ дзясяткаў розных паэтаў і пісьменнікаў іншых нацыянальнасцей.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Урад РБ увёў контрсанкцыі для кампаніяў з «несяброўскіх» краін

✔️ Амбасадарка Літвы пракаментавала смерць літоўца ў беларускім СІЗА

✔️ Супрацоўнік Верхнядзвінскага райвыканкаму затрыманы, бо нібыта далучыўся да «Кадравага рэзерву» новай Беларусі

✔️ Расея абстраляла Крывы Рог і Сумы

✔️ Украінцы атакавалі дронамі нафтабазы і рэжымныя аб'екты ў РФ

✔️ У кітайскім рэстаране адбыўся выбух

✔️ Доналд Трамп набраў неабходную колькасць дэлегатаў для ўдзелу ў выбарах ад Рэспубліканскай партыі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 13 сакавіка

Долар і еўра адносна беларускага рубля працягваюць расці, расейскі рубель – таннець.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Цэлі пад Асіповічамі будуюць 9-павярховік для «вагнэраўцаў» ды іхных сем'яў?

Пра гэта паведамляе BYPOL.

У той жа час намётавы лагер для чальцоў ПВК у той жа вёсцы працягваюць разбіраць.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Прытулак для беларускіх палітвязняў ды іхных сем'яў з'явіўся ў Вроцлаве

Яго стварыла і фінансуе ініцыятыва «BY_Help». Цяпер стваральнікі шэлтару запрашаюць да супрацы валанцёраў і бізнес.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Еўрапарламент прыняў дырэктыву аб крыміналізацыі абыходу санкцыяў

Яна прадугледжвае, што пакаранне за парушэнне і абыход санкцыяў можа карацца пазбаўленнем волі тэрмінам да пяці гадоў ва ўсіх краінах ЕЗ.

Таксама суддзі павінны мець магчымасць накладаць вялікія штрафы на кампаніі.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😶 Усё, што было ў ПВТ – застаецца ў ПВТ?

Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогіяў прапанавала рэзідэнтам падпісаць дзіўную дамову, у якой прапісаны шэраг забаронаў.

Што за яны і як гэта паўплывае на працу ПВТ – глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера»

Читать полностью…

Белсат

💪Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» намінаваная на найвышэйшую прэмію брытанскага тэатру

Спектакль беларускага Свабоднага тэатру намінаваны на прэмію Olivier Awards 2024 у намінацыі «Выбітныя дасягненні ў оперным мастацтве».

Olivier Awards – найвышэйшая ўзнагарода ў брытанскім тэатры. Яе ўручаюць штогод за спектаклі Вест-Энда і іншых вядучых некамерцыйных тэатраў Лондану. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Каралеўскім Альберт-Холе 14 красавіка.

Читать полностью…
Подписаться на канал