🫠 Рэжым «згубіў ключы ад раю, таму дзверы цяпер адчыненыя ўвесь час»: «камісія па вяртанні» цяпер будзе пастаяннай
Раней тэрмін яе дзеяння быў абмежаваны 31 снежня 2024 года. Таксама яна будзе разглядаць звароты беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца не толькі за мяжой, але і на тэрыторыі Беларусі.
Ды і гэта яшчэ не ўсе змены ў працы «камісіі». Што там намяняў Лукашэнка, чытайце ў нашым артыкуле (праз VPN).
❓Як думаеце, ці стане там больш зваротаў?
🐧Лукашэнка збіраецца ў Антарктыду. Што ён там забыў?
Пра гэта сёння ў «ПраСвеце» з Юліяй Лабанавай. Госці праграмы палітычны каментатар Сяргей Пеляса і Юрый Дракахруст, журналіст радыё «Свабода». А таксама ў новым ваданні⤵️
🔹Чаму ён пачаў падкупаць свой жа электарат
🔹Чаму Ксенія Сабчак прыехала ў Беларусь да Пратасевіча?
🔹Навошта злілі інфармацыю пра сакрэтныя перамовы эмісара Лукашэнкі са спецслужбамі ЗША?
🔹Ці ліст Стралкова-Гіркіна з калоніі мог напужаць Лукашэнку?
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌20 гадоў таму ў Беларусі прайшоў рэферэндум. У выніку Лукашэнка атрымаў магчымасць балатавацца неабмежаваную колькасць разоў.
📌Паседжанне Еўрапейскай Рады на ўзроўні лідараў краінаў. У Брусель выправіўся Уладзімір Зяленскі каб прадставіць свой план.
📌Генпракуратура пачала пошукі Крыжа Еўфрасінні Полацкай, Слуцкіх паясоў ды іншых каштоўнаўнасцяў, якія вывезлі з Беларусі. Пры гэтым не кажуць, што асноўная частка артэфактаў можа быць у Расеі.
📌Белстат: Тэмпы росту ВУП у верасні запаволіліся да 4,5 %
https://www.youtube.com/watch?v=p0am6_AX7js
Грузія ўжо не тая? Чаму беларусы больш не выбіраюць гэты накірунак?
Усё проста: пачытайце, што сталася з праектамі нашых суайчыннікаў у Грузіі і самі ўсё зразумееце — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Давайце шчыра: ніхто не ведае, шантажуюць Пратасевіча ці не»
Рэдактарка «Белсату» пракаментавала сітуацыю вакол Рамана Пратасевіча. Ці можна яго лічыць закладнікам рэжыму і што яшчэ варта ведаць — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
⚪️🔴⚪️ У гэты дзень 25 гадоў таму беларусы сказалі сваё «не» інтэграцыі з Расеяй
17 кастрычніка 1999 года адбыўся Марш свабоды. Што адбывалася ў гэты дзень, узгадваем у нашым відэа.
Паглядзіце!
Паўночная Карэя можа адправіць 10 000 салдат дзеля дапамогі Расеі
Акрамя таго, ужо фармуецца дэсантны батальён з 3 000 карэйцаў для вайны з Украінай. Пра гэта паведамляе выданне NV.
«Расея разлічвае на ўзмацненне паўночнакарэйскай арміі, бо не паспявае з мабілізацыяй. Яны занадта шмат страчваюць на полі бою, і настроі ў грамадстве такія, што людзі выступаюць супраць мабілізацыі», — мяркуе Зяленскі.
Інстытут вывучэння вайны (ISW) таксама піша пра невялікі кантынгент жаўнераў Паўночнай Карэі, якія ўжо дзейнічаюць у раёне Данецку.
Ого, здаецца Расея пазбавіцца найважнейшай крыніцы даходаў для вайны
Справа ў тым, што Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту» Пуціна. Што гэты, распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💲Ужо другі дзень долар трымае гадавы максімум
Паглядзіце, як сёння выглядаюць курсы валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
Памятаеце рэферэндум, які дазволіў Лукашэнку кіраваць вечна?
Гэта было 20 гадоў таму... Узгадваем той дзень у нашым belsat_tv">TikTok. Паглядзіце і падпісвайцеся!
Ці атрымліваецца ў Лукашэнкі гуляць з Захадам?
Вызваленне палітвязняў, а потым аднаўленне рэпрэсіяў. Рыжанкоў і Васкрасенскі пасылаюць сігналы на дыялог, а ў Менск прыязждае чалавек з Вашынгтону. «Белсату» стала вядома, што дапускаюць у заходніх дыпламатычных колах.
Якіх крокаў цяпер чакаюць ад Лукашэнкі, каб Захад пайшоў на дыялог — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😉 Вядучы «Белсату» прайшоў тэст на сапраўднага беларуса
У новай праграме «Мова Нанова» вы даведаецеся: чым адрозніваюцца месца, места і мястэчка, і як правільна чытаць беларускую вышыўку.
Глядзіце новае выданне тут: youtu.be/XmHAX6Qm0r4
😡 У Беларусь зноў заляталі расейскія дроны
Ноччу два «шагэды» заляцелі ў Брагінскі раён Гомельшчыны. На перахват быў падняты знішчальнік ВПС — піша «Беларускі Гаюн»
Што далей здарылася з расейскім БПЛА, невядома.
Таксама, учора вечарам некалькі беспілотнікаў заляцелі ва Украіну ўжо з нашай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе ЗСУ. Тып дронаў удакладняецца.
💥 #галоўнае за 16 кастрычніка
▫️Беларусам не будуць прыпыняць права на прытулак у Польшчы.
▫️Больш за 40 чалавек загінула ад «зубоў Цмока» у Расеі.
▫️Польшча прыняла новую міграцыйную стратэгію.
▫️Беларусь зноў падае ў рэйтынгах — цяпер па свабодзе ў інтэрнэце.
▫️Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй за ўнёсак у пабудову мірнай і ўстойлівай Еўропы.
▫️Беларусы запусцілі ў Telegram праграму для лекавай фізкультуры.
▫️Купалаўцы прадставілі новы спектакль — «Экстрэмісты».
▫️Пад Масквой забілі аднаго з камандзіраў сіл спецаперацый Расеі.
🤔 Чым адрозніваюцца месца, места і мястэчка?
Сярод іх хаваюцца ілжэсябры перакладчыка. Як не заблытацца ў гэтых словах тлумачыць Віктар Шукеловіч, паслухайце ☝🏻
Цалкам выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
☺️ Файнай музыкі вам на вечар
Новы трэк «Дадому» ад гурта KRIWI, які распавядае тое, пра што мы так марым…
Паглядзіце! youtu.be/WPcQtRFIch4
#штопаслухаць
📍Польшча створыць спецпадраздзяленне для «фізічнай аховы мяжы»
Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк. Таксама ён падкрэсліў, што Польшча мусіць «аднавіць кантроль над тым, хто заязджае і выязджае з краіны».
«Кожны дзень мы сутыкаемся са спробамі [нелегальнага] мінання мяжы, – сказаў ён. – Верасень быў найгоршым месяцам [у гэтым сэнсе]. Гэтая тэндэнцыя пагоршылася. Аднак мы лічым, што інвестыцыі, укладзеныя ў загароду [на мяжы з Беларуссю], прыносяць вынікі».Читать полностью…
❤️ Беларуску намінавалі на міжнародную прэмію па дзіцячай літаратуры
Мастачку Кацярыну Дубовік могуць узнагародзіць прэміяй Астрыд Ліндгрэн за афрамленне кнігі для дзяцей.
Раней дзяўчына ўжо атрымлівала прэмію Цёткі за найлепшую ілюстрацыю. Ці стане яна лаўрэаткай новай прэміі стане вядома 1 красавіка 2025 года.
Дарэчы, прэмія скаладае пяць мільёнаў шведскіх кронаў і з’яўляецца найбуйнейшай у гэтай сферы.
❗️Забіты лідар ХАМАСу Ях'я Сінвар
Менавіта ён быў галоўным арганізатарам тэрарыстычнага ўварвання ў Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.
Сінвар быў ліквідаваны жаўнерамі Цагаль падчас аперацыі ў Газе. Ён стаў кіраўніком палітбюро групоўкі пасля Ісмаіла Ханіі.
👆На фота Ях'я Сінвар трымае дзіцё з аўтаматам.
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Сям'я з 12-ці чалавек пераехала з Літвы ў Беларусь. Усё праз «дыскрымінацыю мовы».
🔻Чатыры «шагэды» заляталі ў паветраную прастору Беларусі.
🔻Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраілю за абразу Лукашэнкі.
🔻Марк Рутэ: у будучыні Украіна можа далучыцца да НАТО ў якасці 33-га ці 34-ца чальца.
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце.
🤔 Чытаеце навіны ў Google News? «Белсат» ўжо і там!
Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
🤦♂️ «Грандыёзны» саюзны самалёт «Асвей»
Закон аб стварэнні ў Баранавічах вытворчасці самалёта і дэталяў да яго падпісаны
Каму і навошта ён патрэбны – паглядзіце ☝️
Чаму ў адных краінах зарабляюць больш, чым у іншых?
Нобэлеўскія эканамісты далі адказ, які беларусам будзе проста зразумець. Хочаце ведаць, чаму Беларусь бедная, а іншыя краіны багатыя? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Новы кіраўнік NATO адказаў, калі Украіна стане чальцом альянсу
«Выглядае, што Украіна будзе 33-м чальцом. Але, магчыма, перад імі вынырне хтосьці іншы. Таму пытанне цяпер пра храналогію», ‒ падкрэсліў Марк Рутэ.
Паводле яго, саюзнікі працуюць над тым, каб пракладваюць мост да сяброўства Украіны.
«Калі ёсць канкрэтнае пытанне «Калі?», я не магу даць на яго адказ цяпер, на гэты момант. Але мы працуем над усімі гэтымі кірункамі, каб насамрэч яны аднойчы сталіся сябрамі NATO», ‒ дадаў кіраўнік NATO.
😡 У верасні 170 чалавек асуджаны па палітычных матывах
Усіх іх пакаралі крымінальнымі артыкуламі. Пад пераслед трапілі цэлыя сем'і або групы сваякоў. Некаторых людзей асудзілі паўторна.
Паводле праваабаронцаў, асуджана 124 мужчыны і 46 жанчын.
Часцей за ўсё (46%) беларусаў судзілі па 342 КК — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
#рэпрэсіі
Вялікая Брытанія не прызначыла свайго абмасадара ў Беларусь
Цяпер замест яго будзе часова павераны Дэвід Уорд.
Біяграфія ў яго цікавая: дыпламат кіраваў аддзелам гуманітарнай палітыкі ў Ізраілі / сектары Газа, працаваў у Японіі, Непале, Кітаі, Лівіі, Грэцыі, Афганістане, Эрытрэі, на Саламонавых астравах і ў Самоа.
Добрага дня, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць? Вось вам цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ Курс долара ў Беларусі б'е рэкорды – усё з-за расейскага рубля
«Белсат» даведаўся ў эканамісткі, чаму прыкметны рост працягваецца ўжо некалькі тыдняў і ці варта беларусам хвалявацца.
⭕️ Расейскацэнтрычны падыход. Так выгладае гісторыя Беларусі ў кантэксце палітычных наратываў
Гісторыкі НАН даказалі расейскі характар Вялікага Княства Літоўскага, транзіт дзяржаўнасці з ВКЛ у Расейскую імперыю, а таксама адсутнасць грунту ў БНР. Пра гэта на Міжнародным кангрэсе гісторыкаў Беларусі распавёў дэкан гістарычнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Віктар Белазаровіч.
⭕️ Прэзідэнт і прэм’ер Польшчы паспрачаліся ў парламенце, у тым ліку пра міграцыю і беларусаў
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў міграцыйную стратэгію, якую прэзентаваў за дзень да гэтага прэм’ер-міністр Дональд Туск, «фатальнай памылкай», якая зробіць немагчымым наданне прытулку беларускім апазіцыянерам.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 16 кастрычніка
▪️Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы.
▪️ГУБАЗіК: «на Макса Каржа няма крымінальнай справы».
▪️Беларускага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
▪️Улады прадаюць дом Цапкалаў, па якому прайшліся сілавікі.
▪️КДБ ладзіць шырокія рэпрэсіі па ініцыятывах знутры Беларусі.
▪️Палітзняволенага бізнэсоўца асудзілі да пяці гадоў калоніі.
🤯 Новая крымінальная сталіца Беларусі – Асіповічы
Чаго цяпер чакаць ад уладаў – тлумачыць Уладзімір Жыгар, прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL»