🤯Поўная адсутнасць апазіцыйных кандыдатаў, фальсіфікацыі і электронныя галасаванні
Сёння ў Расеі пачынаюцца выбары Пуціна. Працягвацца яны будуць 3 дні – да нядзелі. Што цяпер адбываецца ў краіне, і чаго чакаць ад пятага тэрміну расейскага дыктатара, чытайце ў нашым матэрыяле
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрай пятніцы, дарагія сябры!
Сёння – Міжнародны дзень барацьбы з паліцэйскай жорсткасцю.
А мы сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Галоўная рэдактарка радыё «Ўнэт»: шмат беларускіх праектаў залежыць ад рашэнняў МЗС Польшчы
Праз VPN
Было прынята рашэнне, што беларуская рэдакцыя радыё «Ўнэт» часова прыпыняе вяшчанне сваіх праграм, пра гэта «Белсату» распавяла Галоўная рэдактарка радыё «Ўнэт».
🔸Вучэнні супраць вучэнняў
Праз VPN
Што адбываецца і ці ёсць небяспека?
🔸У Варшаве развіталіся з Лізай, згвалтаванай і забітай беларускай
Праз VPN
У Варшаве на Паўночных могілках развіталіся з беларускай Лізаветай, на якую быў здзейснены напад у цэнтры польскай сталіцы.
#штопачытаць
🤡 На зло маме вушы адмарожу. Беларусь уводзіць санкцыі супраць Літвы
Урад Беларусі ўводзіць забарону на ўвоз шэрагу тавараў з Літвы. Гэта адказ беларускіх чыноўнікаў на тое, што Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.
Гэтыя абмежаванні не датычныя тавараў, якія ўвозяцца для асабістага карыстання. Толькі для таго, што ўвозіцца для продажу.
Вось некаторыя з тавараў, якія нельга будзе ўвозіць у краіну:
▪️вада
▪️піва
▪️віно
▪️адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні
▪️часткі і прылады транспартных сродкаў, якія былі ва ўжыванні
Што яшчэ нельга будзе ўвозіць у Беларусь чытайце тут⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Аляксей Кірэеў
Актывіст «Народнай Грамады».
Удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Затрымліваўся ад пачатку выбарчай кампаніі каля дзесяці разоў і тройчы быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі на тэрміны ад 5 да 15 сутак.
Апошні суд абвінаваціў Аляксея ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і прысудзіў 2 гады пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
💬 «Калі кажуць, што заўтра Расея паглыне ўсю Беларусь, заўсёды ўзгадваецца тое, што яны нават роўмінг адмяніць не здольныя»
Мабільны роўмінг паміж Беларуссю ды Расеяй у межах «саюзнай інтэграцыі» планавалі скасаваць яшчэ ў 2017-м. Аднак гэтага не адбылося і па сёння.
Вось што гаварылі чыноўнікі па гэтай тэме і як выглядае сітуацыя ў рэальнасці ⬆️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸За кошт чаго летась удвая вырас экспарт беларускага калію?;
🔸 Чарговыя паратрахіванія. На гэты раз… царквы;
🔸 Развітанне з беларускай Лізаветай на варшаўскіх могілках;
🔸У Горадні знеслі казармы 19 стагоддзя. А абяцалі рэканструкцыю;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=H9HgPcVJWM8
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️Белгарад і навакольныя сёлы абстрэльваюць цэлы дзень
Ёсць загінулыя і параненыя, усе гандлёвыя цэнтры ў Белгарадзе зачынілі.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
▪️Фотаздымкі з пахавання беларускі Лізы ў Варшаве
На цырымонію прыйшлі дзясяткі людзей. Сярод прысутных быў Зянон Пазняк.
Сачыце за нашым рэпартажам з развітання тут (абнаўляецца):
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 У 73 разы больш за суму данатаў
З пачатку гэтага года сілавікі выявілі 260 чалавек, якія рабілі данаты «экстрэмісцкім» фармаванням, паведамляе «Вясна».
Агульная сума данатаў склала больш за $5 тысяч – пры гэтым сілавікі прымусілі гэтых людзей зрабіць «добраахвотныя ахвяраванні» на суму каля $360 тысяч.
#лічбадня
⚔️ NATO праводзіць найбуйнешыя вучэнні з часоў Халоднай вайны, Мінабароны РБ у адказ ладзіць «комплексную праверку боегатоўнасці». Да чаго рыхтуюцца бакі і ці ёсць небяспека новага канфлікту ў Еўропе?
Яшчэ да пачатку манеўраў Альянсу Генштаб Беларусі заявіў, што плануе ўзмацніць сваю выведку на час правядзення «Steadfast Defender».
Лукашэнка ж назваў вучэнні NATO «як мінімум дэманстрацыяй сілы».
Чытайце аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Непадалёк ад мяжы з Украінай з'явілася новая памежная застава
Заставу «Баравое» ўрачыста адкрылі сёння ў Лельчыцкім раёне. Яна будзе належаць да Мазырскага атраду.
Пакуль застава не была збудаваная, памежнікі на гэтым участку базаваліся ў будынку мясцовага сельсавету. Ад вёскі Баравое да мяжы з Украінай − прыкладна 15 кіламетраў.
💱Свежыя курсы валютаў
Долар і еўра зноў мінімальна выраслі, а расейскі рубель працягвае таннець.
#курсывалютаў
💬 «Я з 2014 года не жыў па прапісцы і здымаў кватэры ў Беларусі без дамовы. Калі я ўжо жыў у Кіеве, то Азаронак казаў, што мяне заб'юць у любой кропцы свету»
Прэс-сакратар Паспалітага рушэння Сяргей Бяспалаў расказаў, як даць рады са стрэсам, калі ты стаў асабістым ворагам рэжыму.
Таксама свае парады па гэтай тэме дае псіхалагіня Вольга Вялічка.
👀 Глядзіце проста цяпер новы выпуск нашай праграмы «Трэба пагаварыць»
😡 Рамонт прыдамавой тэрыторыі хочуць навесіць на жыхароў
Лукашэнка на чарговай нарадзе зноў распавядаў, як яму не пашанцавала з народам і распарадзіўся данесці да насельніцтва, што цяпер яны павінны будуць самі клапаціцца пра прыгожыя двары.
А куды ж пойдуць падаткі? Вядома – на сілавікоў
❓Каму Беларусь прадае зброю і ў каго яе набывае?
Даследчыкі са Стакгольмскага міжнароднага інстытуту даследавання праблем свету ў сваім дакладзе заўважылі, што Беларусь засталася ў топ-25 найбуйнейшых экспарцёраў узбраенняў у свеце.
Паводле іх, найбуйнейшым пакупніком зброі з Беларусі з'яўляецца Вʼетнам – на яго долю прыпадае 30 % продажаў, далей – Сербія (22 %) і Уганда (17 %).
Таксама эксперты заўважылі, што экспарт зброі ў апошнія пяць гадоў падае (у абʼёмах паставак Беларусь страціла 34 %), а вось імпарт наадварот расце (закупкі зброі выраслі на 30 %). Адзіным пастаўшчыком зброі ў нашу краіну ў гэты перыяд была Расея.
👹🦢 Пра пачвараў і людзей
Гэтаму лебедзю невядомыя адстрэлілі лапы.
Валанцёры Bird Help звярнуліся да людзей, каб вырабіць для птушкі новыя лапы на 3D прынтары.
😊І нарэшце лебедзь праходзіць першыя выпрабаванні.
💥 #галоўнае за 14 сакавіка
✔️ У Варшаве прайшло развітанне са згвалтаванай ды забітай беларускай Лізай. Нашыя здымкі і відэа з цырымоніі
✔️ Беларускамоўная рэдакцыя радыё Wnet часова спыніла працу праз адсутнасць фінансавання
✔️ Непадалёк ад мяжы з Украінай з'явілася новая памежная застава
✔️ Белгарад і навакольныя сёлы цэлы дзень падвяргаліся абстрэлам
✔️ У спявачкі Маргарыты Ляўчук узніклі праблемы з атрыманнем дазволу на жыхарства ва Украіне
✔️ На мяжы Беларусі і Еўразвязу зноў растуць чэргі з фураў
#рэпрэсіі:
▫️Каталіцкі вернік і выкладчык Уладзіслаў Беладзед атрымаў тры гады калоніі
▫️Следчы камітэт РБ распачаў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да праваабаронцаў і журналістаў Уладзіміра Хільмановіча ды Ігара Казмерчака, грарадзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі, палітуцякачкі Ілоны Рудзені а таксама пенсіянеркі Людмілы Барэйкі. Нікога з іх у Беларусі няма
▫️Праваабаронцы падлічылі, колькі прыкладна грошай садралі сілавікі з тых беларусаў, якія раней рабілі «экстрэмісцкія» данаты. Сума вымяраецца сотнямі тысяч долараў
😨 Інданезійскія пілоты на паўгадзіны перасталі выходзіць на сувязь з дыспетчарамі проста падчас рэйсу. Высветлілася, што яны спалі
Гэтая дзіўная гісторыя здарылася яшчэ 25 студзеня. Шлях рэйсу мясцовай авіякампаніі Batik Air пралягаў з выспы Сулавесі ў сталіцу краіны – Джакарту.
Прыкладна праз паўгадзіны пасля ўзлёту камандзір самалёту Airbus A320 папрасіў другога пілота ўзяць кіраванне на сябе, бо, маўляў, яму трэба адпачыць. Другі пілот пагадзіўся, аднак неўзабаве заснуў і ён. Дыспетчары не маглі звязацца з бортам 28 хвілін, пакуль камандзір раптам не прачнуўся і не ўцяміў, што ягоны калега таксама спіць.
Дзякуючы таму, што самалётам кіраваў аўтапілот, нічога катастрафічнага не здарылася – ён толькі нязначна адхіліўся ад курсу. Пазней паветранае судна здзейсніла паспяховую пасадку.
Нягледзячы на адсутнасць нейкіх сур'ёзных наступстваў, Міністэрства транспарту Інданезіі праводзіць расследаванне інцыдэнту, на час якога абодвух пілотаў адхілілі ад працы.
⚫️ Узмацненне рэпрэсіяў і сутыкненні паміж сілавікамі і добраахвотнікамі
Што адбываецца ў Расеі напярэдадні выбараў?
💔 Сёння адбылося развітанне з беларускай Лізаветай
Дзясяткі людзей прышлі, каб выказаць ёй апошнюю пашану.
Новыя жыхары Беларусі – новая зброя прапаганды
«Тое, што непрымальна для беларусаў, яны зробяць з задавальненнем»
Як яшчэ рэжым выкарыстоўвае мігрантаў з Украіны ды азіяцкіх краінаў у ток-шоу «План: Б» распавядае блогерка Таццяна Мартынава. Паслухайце! ⬆️
🎬 Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS»
📍Лукашэнка дазволіў затрымліваць беларусаў з ужываннем зброі яшчэ і леснікам
Таксама яны змогуць спыняць транспартныя сродкі і самастойна весці адміністратыўны працэс.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍На мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ зноў утварыліся вялізныя чэргі цяжкавікоў
Дасягнуты антырэкорд прапускной здольнасці з пачатку 2024 году.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Прысуд каталіку Уладзіславу Беладзеду
✔️ Лукашэнка расказаў, чым павінны займацца святары БПЦ
✔️ Расейскі Белгарад зноў патрапіў пад абстрэлы
✔️ У Беларусі рыхтуюць закон аб амністыі
✔️ З'явілася новая застава на мяжы Беларусі з Украінай
✔️ Аўтацыстэрна са звадкаваным прапанам перавярнулася на Магілёўшчыне
✔️ Сталічных студэнтаў збіраюць на прагляды прапагандысцкай стужкі «Ліст чакання»
✔️ У Горадні зносяць вайсковыя казармы XIX стагоддзя
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🕯 У Варшаве распачалася цырымонія развітання з забітай беларускай Лізай
Яна адбываецца на Паўночных могілках польскай сталіцы.
Сачыце за нашым рэпартажам з развітання тут (абнаўляецца):
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У спявачкі Маргарыты Ляўчук узніклі праблемы з атрыманнем дазволу на жыхарства ва Украіне
Страхавыя кампаніі нават не хочуць даваць Маргарыце медычную страхоўку, якая ўваходзіць у пералік неабходных для атрымання ВНЖ дакументаў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Палітвязень Уладзіслаў Беладзед атрымаў тры гады калоніі
Былы выкладчык катэхезы ў Менскім кафедральным касцёле быў прызнаны вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу («распальванне варожасці», «выраб і распаўсюд парнаграфіі», «абраза Лукашэнкі», «абраза прадстаўніка ўлады»).
Беладзед быў затрыманы напрыканцы траўня мінулага года. Ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
🎙Беларускамоўная рэдакцыя радыё Wnet прыпыніла сваю працу
«На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі», – гаворыцца ў заяве на афіцыйнай старонцы радыёстанцыі.
Таксама там адзначана, што вяшчанне прыпыняецца часова і выказваецца спадзяванне на хуткае аднаўленне працы.
📆 Радыё Ўнэт пачало працу 11 лістапада 2020 года і сфармавалася з журналістаў, якія з-за рэпрэсіяў былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.
💬 «Беларусь перажыла досвед няўдалага прэзідэнцтва, які скончыўся тым, чым ён скончыўся. Мы не маем права паўтараць гэтага. Мы павінны інакш пра гэта думаць»
У чарговым выпуску праграмы «Двубой» гаворка ідзе пра тое, якая форма кіравання павінна быць у Беларусі пасля Лукашэнкі − зноў прэзідэнцкая альбо ўсё ж парламенцкая (з чыста прадстаўнічай функцыяй прэзідэнта)?
Лідар «Руху за Свабоду» Юрась Губарэвіч мяркуе, што на час пераходнага перыяду мусіць існаваць адзіны цэнтр прыняцця рашэнняў. З ім не пагаджаецца экспертка ў галіне адукацыі Святлана Мацкевіч, на думку якой беларусы павінны з нуля будаваць парламенцкую рэспубліку, бо ўжо «наеліся» адзінаасобнага прэзідэнцтва.
👀 Глядзіце і вырашайце, чыя пазіцыя вам бліжэй 🔽
😳 У ЗША могуць забараніць TikTok?
Палата прадстаўнікоў Злучаных Штатаў ухваліла законапраект, які, калі стане законам, паставіць выбар перад папулярнай сацсеткай: або аддзяліцца ад кітайскай матчынай кампаніі «ByteDance», або застацца заблакаванай у ЗША.
Падрабязней ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN