🤔 Чым Лукашэнка збіраецца падкупіць электарат?
Заварушыліся... Лукашэнкаўскія чыноўнікі пасыпалі свайму гаспадару прапановы па паляпшэнні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Гэтым разам яны хочуць і рыбку з'есці, і дэфіцыт кадраў закрыць. Што яны прыдумалі - глядзіце ў нашым відэа.
❤️ «Я бачу ў беларусах тое, што літоўцы згубілі за гады незалежнасці»
Дантыст – літоўскі добраахвотнік. Ужо два гады ён служыць ў шэрагах палка Каліноўскага медыкам эвакуацыі.
З пачатку поўнамаштабнае вайны спярша ён далучыўся да ўкраінскай тэрабароны, а ў чэрвені – да палка імя Кастуся Каліноўскага. За гэты час, як кажа ваяр, ён пасталеў не на два, а не ўсе дзесяць гадоў.
👉 Глядзіце гісторыю Дантыста ў новым выпуску праграмы «Ваяры»
✈️ Да канца сакавіка 2025 года расейскі лоўкостэр «Победа» не будзе лятаць у Менск
Пра гэта заявілі ў офісе кампаніі.
🤔 Цікава, што навіна пра прыпыненне палётаў з'явілася на фоне інфармацыі пра тое, што агулам колькасць пасажыраў на авіярэйсах паміж Беларуссю і Расеяй за 2021–2023 гады вырасла ў 2,5 разу.
Пра тое, якія менавіта рэйсы адновяцца пасля гэтага тэрміну, не паведамляецца.
❤️ Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх беларускіх татаў з Днём бацькі
Віншаванне яна размясціла ў сваім Instagram-акаунце:
«Дарагія таты! Кожны дзень вы робіце ўсё магчымае, а часам і немагчымае, каб акружыць блізкіх цеплынёй і клопатам.»
«… сёння на праўладных тэлеканалах не скажуць ні слова пра бацькоў, якіх рэжым забраў у сем’яў. Не згаданы Аляксандра Зелюткина, чыя жонка вымушана ў адзіночку гадаваць шасцярых хлопцаў. У навінах пабаяцца распавесці пра тое, як утрымліваюць Змітра Дашкевіча ў карцэры, пакуль яго маленькі сын расце без таты. І прамаўчаць пра тое, чаму Павел Красуцкі не змог быць побач з жонкай пры нараджэнні дзіцяці.»
«Рэжым забраў бацьку і ў маіх дзяцей. Ён пазбавіў нас важных момантаў, якія нельга вярнуць. Я ведаю, што больш за ўсё Сяргей хацеў бы быць побач з Карнеем і Агніяй-падтрымліваць іх новыя захапленні, спраўляцца з хатнімі заданнямі і планаваць будучыню. Сяргей і цяпер застаецца прыкладам для дзяцей-сумленны, ўстойлівы і клапатлівы.»Читать полностью…
🔍 Рэжым шукае крыж Еўфрасінні Полацкай, напрамак пошуку вас здзівіць
Пра тое, чаму Генпракуратура раптоўна ўзялася за абарону нацыянальнай спадчыны і як яе насамрэч бароняць беларусы разважае вядоўца «Белсату» Ігар Кулей.
🇱🇻 Латвія таксама падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны суд за злачынствы Лукашэнкі
Прэс-сакратарка МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ адказала на пытанне «Белсату» адносна стаўлення да звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд для расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі:
«Міністэрства хацела б паведаміць Вам пра сваё падтрыманне звароту Літоўскай Рэспублікі ў МУС. Акрамя таго, Міністэрства шчыльна супрацоўнічае з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зместу звароту і аргументаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай»
💱 Курсы валютаў на 21 кастрычніка
Еўра страціў больш за 2,5 капейкі. патаннеў і долар. Расейскі рубель умацаваўся больш чым на капейку.
#курсывалютаў
🦟 Егіпет быў абвешчаны краінай, свабоднай ад малярыі, пасля 100-гадовых намаганняў
Сертыфікат выдаецца, калі краіна даказвае, што ланцужок перадачы інфекцыі спынены па ўсёй краіне на працягу трох апошніх гадоў.
☝️ Першыя намаганні па выкараненні малярыі Егіпет распачаў амаль 100 гадоў таму. Штогод ад яе памірае не меней за 600 000 чалавек, амаль усе яны пражываюць у Афрыцы.
У заяве Сусветнай арганізацыі аховы здароў’я гаворыцца, што Егіпет стаў трэцяй краінай, якая прайшла сертыфікацыю ў рэгіёне Усходняга Міжземнамор'я СААЗ, пасля Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Марока.
«Малярыя такая ж старая, як і сама егіпецкая цывілізацыя, але хвароба, ад якой пакутавалі фараоны, цяпер належыць яе гісторыі»
📌 Мінімум 3 «шагэды» ноччу заходзілі ў Беларусь з Украіны
Два з іх прайшлі па «калідоры» Камарын-Прыпяць у 23.07 і 07.30.
Яшчэ адзін быў заўважаны ў раёне Лоева ў 01.45, далейшы лёс яго невядомы.
☝️ На працягу ночы і раніцай знішчальнікі ВПС РБ двойчы выляталі з Баранавічаў на паўднёвы ўсход.
📌 Паўднёвая Карэя выклікала расейскага амбасадара з нагоды адпраўкі вайскоўцаў КНДР ва Украіну
Першы намеснік міністра замежных спраў Кім Хон Гюн заклікаў расейкі бок спыніць такое супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй.
«Віцэ-міністр Кім самым рашучым чынам асудзіў незаконнае ваеннае супрацоўніцтва, у тым ліку размяшчэнне Паўночнай Карэяй войскаў у Расеі, і строга папярэдзіў, што на дзеянні, якія пагражаюць нашым асноўным інтарэсам бяспекі, у адказ будзе мабілізацыя ўсіх даступных сродкаў сумесна з міжнароднай супольнасцю»Читать полностью…
🚗 У Беларусь прывезлі першыя Geely E8
Цана на паўнапрывадную версію вагаецца ў залежнасці ад камплектацыі ад 119,9 тысячы да 121,9 тысячы рублёў (каля 36,2 тысячы і 36,8 тысячы долараў)
👉 Часткай медыясістэмы аўтамабіля стаў 45-цалевы экран з разрозненнем 8K, на які выводзіцца разнастайная інфармацыя, патрэбная падчас кіравання аўтам. Таксама экран можна выкарыстоўваць як тэлевізар.
Geely E8 здольны разганяцца да 100 км/г за 6 секунд.
🤔 Цікава, што збіраць у Беларусі аўтамабіль не плануюць.
🤯 «Украіна хутка будзе прададзеная»
Прынамсі так сцвярджае калумніст «Bloomberg» Макс Гастынгс і піша, што Захад, падзелены эканамічнымі і энергетычнымі праблемамі, шукае шляхі спынення падтрымкі Украіны ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі.
«… хоць расейцам можа не ўдасца заваяваць Украіну, яны могуць трымаць яе ў такім стане, у якім ніхто не пажадае жыць ці інвеставаць у яе…»
💥 #галоўнае за 20 кастрычніка
✔️ Польшча гатовая ўтрая павялічыць колькасць вайскоўцаў у памежнай зоне
✔️ Над Беларуссю зноў лёталі «шагэды», у неба падымалі знішчальнік
✔️ Мужчына пагражаў міліцыянтам бензапілой. Сілавікі ўжылі зброю
✔️ Жыхары Хойнікскага раёну стварылі петыцыю з просьбай абараніць іх ад беспілотнікаў
✔️ У Малдове праходзяць прэзідэнцкія выбары і адначасова – рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі дзеля ўступлення краіны ў Еўразвяз
✔️ Ужо два тыдні беларускія сэканд-хэнды не могуць закупляць новы тавар у ЕЗ. Як гэта паўплавала на бізнес?
✔️ МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндэкс GO» манапалістам
✔️ Названая новая дата адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй
#рэпрэсіі:
▪️ У гэты дзень 20 гадоў таму была жорстка забітая беларуская журналістка Вераніка Чаркасава
▪️ У РТБД пасля затрымання акцёраў сталі аператыўна мяняць афішу
▪️ Больш за 6000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году
▪️ Магілёўскія сілавікі затрымалі жыхарку Оршы за каментары на адрас сілавікоў і Лукашэнкі
▪️ Хто такі Андрэй Суздальцаў, якога будуць судзіць у Маскве на запыт Беларусі
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці панясуць прадстаўнікі рэжыму адказнасць за злачынствы супраць беларусаў
🔸 Чаму заходнія партнёры так неахвотна ідуць на супрацу ў пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму
🔸 Як Лукашэнка хоча "палепшыць" жыццё беларусаў і чаму ён супярэчыць сам сабе
🔸 Прэзідэнцкія выбары ў Малдове
🔸 У Варшаве прайшоў Кубак Івуліна
🔸 Грузія напярэдадні выбараў
Далучайцеся да нашага эфіру!
💔 Больш за 6000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году
Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны, паведамляюць праваабаронцы. Мінімум 2336 чалавек атрымалі пазбаўленне волі ў калоніях, 681 - «хімію».
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэта толькі тыя, пра каго вядома. Аднак на самой справе фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі можа быць значна больш.
📌 «Пакет законапраектаў для новай Беларусі» ў снежні будзе прэзентаваны ў Еўрапарламенце падчас «беларускага тыдня» ў Бруселі
Паводле інфармацыі «Парламенцкага каналу», еўрапалітыкі лічаць, што акно магчымасцяў для Беларусі «абавязкова будзе, але яно не будзе бясконцым, таму да яго трэба рыхтавацца ўжо цяпер».
Што тычыцца дэмакратычных сілаў, то ў іх ужо «ёсць бачанне таго, як павінна выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі». Паведамляецца, што, сярод іншага, у гэты «пакет законапраектаў» увайшлі праекты законаў «Аб мясцовым самакіраванні», «Аб паліцыі», «Аб омбудсмане».
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Расейскія дроны-камікадзэ зноў былі ў паветранай прасторы Беларусі. А беларусы напісалі петыцыю з просьбай абараніць дзяцей ад беспілотнікаў
📌 Дзень бацькі святкуюць у Беларусі
📌 У Смаргоні мужчына страляў з пнеўматыкі ў падлеткаў, што падарвалі петарды
📌 Беларусь замяніла мадэль для ўдзелу ў спаборніцтве «Міс сусвету»
📌 Як прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове і рэферэндум аб далучэнні да ЕЗ?
📌 Пратэсты ў Грузіі
📌 Арына Сабаленка — першая ракетка свету
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔥 Згубленую 134 гады таму аповесць Брэма Стокера знайшлі ў архівах Нацыянальнай бібліятэкі Ірландыі
Яе выявіў гісторык Браян Кліры, паведамляе ВВС. Мужчына звязаўся з біёграфам Стокера Полам Мюрэем, які пацвердзіў, што больш за 100 гадоў не было ніякіх слядоў твору.
☝️ Аповесць «Gibbet Hill» быў апублікаваны ў ірландскай версіі газеты Daily Express у 1890 годзе, калі Стокер пачынаў працаваць над «Дракулай». У ім апавядаецца гісторыя марака, забітага трыма злачынцамі.
Аповесць рыхтуюць да публікацыі, а ўсе атрыманыя грошы накіруюць у фонд Шарлоты Стокер, названы ў гонар маці пісьменніка.
😏 Дзяржстандарт забараніў продаж у Беларусі некалькіх кніг для дзяцей расейскіх выдавецтваў
У спіс увайшлі кнігі маркі «Умка», «рускія народныя казкі», «Буквар», «Казкі», энцыклапедыі, «Дагістарычныя жывёлы», «Рэптыліі», «Фантастычныя істоты»,«Рэлігіі свету».
☝️ Прычына - занадта маленькія прабелы паміж словамі. Згодна з тэхнічным рэгламентам, у выданнях для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, прабел паміж словамі павінен быць роўны кеглю шрыфта.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Расейскія дроны ў начным небе Беларусі
✔️Лукашэнка правёў нараду пра стан дарожнай інфраструктуры
✔️Вынікі выбараў прэзідэнта і рэферэндума ў Малдове
✔️У Грузіі прайшоў шматтысячны праеўрапейскі марш
✔️Мігранты атакавалі аўто польскіх памежнікаў
✔️Ва Уроцлаўскім заапарку нарадзіліся 4 надзвычай рэдкія тыграняты
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 «У ZUS акруглілі вочы: яны ніколі пра такое не чулі»
З 2022 года беларусы могуць атрымліваць сваю пенсію ў Польшчы, а польскія пенсіянеры – у Беларусі, але шмат хто пра гэтую функцыю дасюль не ведае. І гэта тычыцца не толькі саміх пенсіянераў, але, як аказалася, і працаўнікоў польскіх ужондаў.
Адна з беларусак, якая пераехала ў Польшчу расказала, што «працаўнікі акруглілі вочы: мястэчка маленькае, ніхто дасюль з такім пытаннем яшчэ не звяртаўся.»
👉 «Белсат» вырашыў расказаць, як гэта працуе, і падзяліцца досведам тых, каму ўдалося гэта зрабіць. ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 Паміж Берасцем і Масквой збіраюцца правесці хуткасную магістраль
С такой заявай выступіў Лукашэнка падчас слухання дакладу па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фармавання транспартавай інфраструктуры, што забяспечвае часовую даступнасць да гарадоў-спадарожнікаў:
«Мы дамовіліся, што найбліжэйшым часам абмяркуем пытанні будаўніцтва хуткаснай магістралі праз Беларусь з Масквы на захад. Да Берасця прынамсі.»
🤷♀️ Гомельскі аблвыканкам загадаў Упраўленню адукацыі вырашыць пытанне абароны навучальных устаноў ад БпЛА
Жыхары хойніцкага раёна склалі петыцыю з просьбай абсталяваць навучальныя ўстановы Хойніцкага раёна сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
👉 Улады далі адказ. Як паведамляе выданне Флагшток, у ім сказана, што кіраўніцтвам аблвыканкама зварот перанакіраваны ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі «з просьбай паведаміць падпісантам і аблвыканкаму аб прынятым рашэнні»
🕯 У ЗША памёр былы паплечнік Эрдагана Фетхулах Гюлен
Яму было 83 гады, піша Reuters. Па версіі ўладаў Турцыі, ён арганізаваў спробу перавароту ў 2016 годзе.
У 1960х гадах Гюлен стварыў грамадскі Ісламскі рух «Хізмет» і вялікую сетку ўніверсітэтаў і школ у 160 краінах свету.
☝️ Гюлен быў блізкім паплечнікам Рэджэпа Эрдагана. Аднак потым іх адносіны пагоршыліся. У снежні 2013 года стала вядома пра расследаванні карупцыі ў дачыненні да міністраў і чыноўнікаў, блізкіх да Эрдагана. Многія лічылі, што за расследаваннямі стаяць пракуроры і паліцыя з руху «Хізмет». Пасля гэтага Гюлен з'ехаў з Турцыі ў ЗША ў 1999 годзе. Знаходзячыся ў ЗША, ён крытыкаваў улады Турцыі.
У выніку Эрдаган абвінаваціў «Хізмет» у арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў ліпені 2016 года. У выніку сутыкненняў загінулі больш за 250 чалавек, яшчэ больш за дзве тысячы атрымалі раненні. Больш за 300 чалавек атрымалі пажыццёвыя тэрміны.
❓ Якія зараз цэны на кватэры ў Менску?
❓ Беларускае піва на 6-м месцы ў міжнародным рэйтынгу…але якім?
❓ Чаму бульбаш - гэта больш не пра беларусаў?
👉 Пра ўсё гэта распавядае Аляксандр Кыровіч у новым выпуску сваёй аўтарскай праграмы «Атмасфера»
🇲🇩 Мая Санду лідыруе на прэзідэнтскіх выбарах у Малдове
Станам на раніцу Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы падлічыла 98,29 % пратаколаў на выбарах прэзідэнта. З кандыдатаў лідзіруе дзейная прэзідэнтка Мая Санду. Яна набрала 41,86 %. Аднак для таго, каб перамагчы ў першым туры неабходна 50 %, таму ў хуткім часе краіну чакае другі тур.
☝️ А вось галасаванне на рэферэндуме дасюль захоўвае інтрыгу. Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Стары вораг Лукашэнкі. Прарасейскага палітолага Андрэя Суздальцава будуць судзіць у Маскве на запыт Беларусі
Прарасейскага палітолага абвінавачваюць у паклёпе па заяве амбасады Беларусі ў Расеі
🔸 Жыхары Хойніцкага раёну папрасілі выканкам абараніць іх ад беспілотнікаў. Што адказалі чыноўнікі?
На сайце petitions.by 14 кастрычніка з’явілася петыцыя «Аб абароне навучальных установаў Хойніцкага раёну ад БПЛА».
🔸 МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндекс Go» манапалістам
Цяпер знанаму сэрвісу таксі давядзецца выканаць шэраг патрабаванняў рэгулятара, і ў першую чаргу – увесці цэнавае рэгуляванне. Чакаецца, што гэта прывядзе да змянення правілаў гульні з цэнамі ў гэтым сегменце рынку.
#штопачытаць
🧐 У Беларусі скончыліся зоркі
І каб «рабіць» новыя імёны ў айчынным шоўбізнэсе — з Расеі замовілі тамтэйшых артыстаў. Для чаго і колькі гэта каштуе — глядзіце ў нашым відэа.
🤔 Стары вораг Лукашэнкі
У Маскоўскім судзе пачаліся слуханні па крымінальнай справе супраць расейскага палітолага, былога намесніка дэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ Андрэя Суздальцава.
Прарасейскага палітолага абвінавачваюць у паклёпе па заяве амбасады Беларусі ў Расеі. У Беларусі ягоны Telegram-канал прызнаны экстрэмісцкім. Паводле інфармацыі нашых калегаў з праекта «Вот Так», палітолага затрымлівалі расейскія сілавікі на запыт з Менску.
☝️ Суздальцаў працаваў у Беларусі з 1993 года – фармаваў прарасейскую апазіцыю. Аднак, з цягам часу погляды Суздальцава станавіліся менш зручнымі для рэжыму Лукашэнкі.
👉 Чым насаліў палітолаг Лукашэнку і хто ён увогуле такі, чытайце ў нашым матэрыяле
🎭 У РТБД пасля затрымання акцёраў сталі аператыўна мяняць афішу
Як паведамляе «Зеркало» са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы, у тэатры, сярод іншага, адмянілі 2 самыя касавыя спектаклі «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі»
І калі актораў не адпусцяць, то граць не будзе каму і спектаклі прыйдзецца ўвогуле прыбраць з рэпертуару. У такім выпадку «РТБД ператворыцца ў сярэднестатыстычны беларускі калектыў.»