🏍 Гэтаму грузінскаму хлопцу было занадта нудна гойсаць матацыклам па зямлі
І ён вырашыў скарыць на гэтым транспартным сродку яшчэ адну стыхію!
Глядзіце, што атрымалася 👀
🍰 Як думаеце, ці смачныя чызкейкі гатавалі ў 18-м стагоддзі?
У беларусаў Вільні была магчымасць не толькі іх пакаштаваць, але і навучыцца гатаваць – там прайшоў майстар-клас па прыгатаванні дэсертаў, якія ела беларуская шляхта.
Прынеслі вам некалькі рэцэптаў шляхецкай смакаты, паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Завялі крымінальную справу на аўтараў і гасцей нашага ток-шоу «План Б»
🔸 Сейм Латвіі ўхваліў забарону на перабыванне ў краіне аўтамабіляў на беларускіх нумарах
🔸Лукашэнкаўцы запусцілі свой «аналаг ютубу»
🔸 Вывучаем, як жывецца ў Беларусі прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў
🔸 Лясныя пажары на Палессі – калі ўдасца іх патушыць?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Дадуць грошы і ніколі не дэпартуюць — што такое міжнародная абарона ў Польшчы?
Гэтым тыпам легалізацыі карыстаюцца тысячы беларусаў, а адмоваў там толькі 3%. Як гэта атрымаць і далей карыстацца — разбіраем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🙈 Хочаце яшчэ больш патрыятызму? Вось вам флагшток у Воршы за Br 6 млн
Ці рэканструкцыя вайсковай часткі ў Гомлі за (увага!) $ 7 млн
Мала? Больш у нашым сюжэце☝️
💁🏻♂️ У Беларусі нельга будзе заключыць дамовы на страхаванне некаторых марак аўтамабіляў
Пераважна гэта аўты класу люкс. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, як «Белгосстрах» тлумачыць такую пастанову
Новай ахвяраў пранкераў Вавана і Лексуса стаў міністр замежных справаў Польшчы
Кім прадставіліся «блогеры» і што Сікорскі нагаварыў ім пра Беларусь і Украіну — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Дарэчы, мы запыталіся меркаванне МЗС пра гэтую размову і ўжо атрымалі адказ!
Вось такая сітуацыя з курсамі валютаў у Беларусі (амаль нічога не змянілася)
Еўра з доларам таннеюць менш чым на капейку, а расейскі рублю даражэе на 0,2 капейкі.
#курсывалютаў
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа
Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў удзельнікаў і ціснуць на іх ужо некалькі месяцаў. Цяпер стала вядома, што Гомельскі СК завёў яшчэ і крымінальную справу за дзве праграмы «План:Б», якія выйшлі ў сакавіку гэтага года.
Нагадаем, ток-шоў выходзіла ў эфіры з 2022 года. Апошні сезон скончыўся ў траўні 2024-ага. Ці будзе працяг — пакуль невядома.
#рэпрэсіі
😍 Аказваецца, з цюкоў сена можна ствараць сапраўдныя творы мастацтва
І не, гаворка не пра недарэчныя кампазіцыі, якія будуюць у нашай краіне ля дарог. Паглядзіце, што вырабляе з цюкамі сена беларускі мастак!
🔥 Прынц Бельгіі перадаў беларускім ваярам машыну і дроны
На пікап Nissan для Палка Каліноўскага збірала грошы ўся дыяспара Бельгіі, а прывёз яго сам прынц краіны Мішэль дэ Лінье. Дапамагаў грашыма і ўкраінскі мецэнат Ігар Вітэнка.
Урачыстасць адбылася ў замку ў горадзе Збараж на Тэрнопальшчыне. Уся мясцовасць раней належала сям'і прынца дэ Лінье.
😭 Гэтым людзям эвакуявацца падчас вайны складаней за ўсё
Размова пра людзей сталага веку і асобаў з інваліднасцю. Паглядзіце, як яны вымушана развітваюцца са сваімі роднымі мясцінамі.
🦮 Цяпер украінцаў дакладна не перамагчы
Паглядзіце, хто дапамагае ім у разведцы і падносіць зброю!
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
▶️ Хто такая Святлана Ціханоўская?
Папрасілі яе запоўніць анкету, як у дзяцінстве. Вось, якія адказы мы атрымалі.
▶️ Калі на выбарах у Штатах пераможа Трамп, што будзе з Беларуссю? А калі Гэрыс?
Лукашэнкаўская прапаганда сімпатызуе Трампу. Што будзе, калі ён пераможа ці калі прайграе? «Белсат» спытаў дыпламата Валера Кавалеўскага.
▶️ Польшча вызваліла беларускую шпіёнку?
Дар’і А. прызначылі 1 год 8 месяцаў зняволення і адначасова яе вызвалілі з-пад варты.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 11 верасня
▫️Святлана Ціханоўская адзначае 42-і дзень нараджэння.
▫️Гісторыю кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша пакажуць на кінафестывалі.
▫️Для міліцыянтаў з Гомля пабудуюць гараж па кошту цэлай школы.
▫️АМАПаўцы паказалі, як будуць «абараняць» межы Беларусі.
▫️Арыштаваная ў Польшчы агентка КДБ — на свабодзе.
▫️67-гадовы беларус скончыў жыццё самагубствам у больніцы Варшавы.
🧑🏻🚀 Калі ў вас раптам ёсць некалькі лішніх сотняў мільёнаў долараў – вось варыянт як іх вытраціць
Можна стаць касмічным турыстам і паглядзець на Зямлю не толькі з ілюмінатару, але і з адкрытага космасу.
Як гэта зрабіў бізнесовец Джарэд Айзэкман. Глядзіце, чаму ягоны палёт стаў сапраўды ўнікальным ☝️
❓Агентку лукашэнкаўскіх спецслужбаў, якая шпіёніла ў Польшчы, асудзілі ды неўзабаве вызвалілі. Чаму так?
📍Раман Пратасевіч зноў сеў на борт самалёту. І паляцеў у Дубай. Навошта?
📍Расейскія дроны ўжо пару месяцаў кружляюць у беларускім небе. Чаму яны з'явіліся?
У праграме «ПраСвет» гэтыя тэмы абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Сяргей Пеляса ды кіраўнік аналітычнага цэнтру iSANS Улад Кобец.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🙀 «Яны ядуць сабак, яны ядуць катоў...»
Доналд Трамп падчас дэбатаў з Камалаю Гэрыс распавёў пра страшныя рэчы, якія робяць мігранты з хатнімі жывёламі (праўда, ніякіх доказаў гэтага няма 💁🏻♂️)
І запусціў партал у пекла новы трэнд сярод карыстальнікаў TikTok. Глядзіце які!
🤨 Павел Усаў адказаў Паўлу Латушку, які адказаў Лукашэнку
Без прэзідэнцкіх амбіцыяў не абыйшлося
Паслухайце☝️
Працяг гісторыі беларуса, які скокнуў з вакна варшаўскай больніцы
Белсат спытаў лекараў і суседзяў па палаце пра апошнія гадзіны памерлага і ягоны стан здароўя. Адказы здзіўляюць настолькі, што пытанняў толькі паболела. Як яго апісвалі — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Латвійскі Сейм забараніў знаходжанне на тэрыторыі краіны аўто з беларускімі нумарамі.
🔻Вялікая Брытанія дазволіла Украіне атакаваць цэлі ў Расеі ракетамі Storm Shadow.
🔻У Беларусі стартаваў запуск відэахостынгу «Відэабел».
🔻Смяротнае ДТЗ. У Менску аўтамабіль збіў самакатніка. Пацярпелы памёр на месцы.
🔻За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі прадстаўніка праўладнага прафсаюзу.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Ці справядлівасць усё ж такі ёсць?
Тыдзень таму сацсеткі абурыліся гісторыяй беларускі, якую збілі ў Варшаве, а нападніка проста адпусцілі. Рэзананс дасягнуў і паліцыянтаў, якія былі здзіўлены бяздзейнасцю сваіх калег. Праз 7 дзён справа атрымала сур'ёзныя абароты.
Цяпер вам дакладна спадабаецца зыход — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
❤️🩹Дабрыні пост: знакаміты музыка Бон Джові ўгаварыў жанчыну не скакаць з мосту
Што адбылося і як спявак змог дапамагчы жанчыне, глядзіце ў нашым відэа.
Беларускі айцішнік, які жыве у ЗША, прыехаў у Беларусь. Цяпер яму пагражае 7 гадоў
Артуру Мемеху — 33 гады, ён займае высокую пасаду ў EPAM і любіць падарожнічаць. Паводле «Нашай Нівы», у 2023-м ён захацеў пабачыць сваякоў у Беларусі. Па вяртанні хлопца арыштавалі сілавікі.
Суд на ім абудзецца 23 верасня. Артура абвінавачваюць у «экстрэмізме» і пагражаюць зняволеннем да 7 гадоў.
#рэпрэсіі
😳 Неба над Горадяй стане чырвона-бурым — усё з-за выкіду аксіду азоту
Гэтая з'ява — вынік працы «Гродна Азот», які запускае аддзяленні вытворчасці азотнай кіслаты і кампрэсіі. Паводле іх слоў, выкіды «дапушчальныя і бяспечныя».
Дарэчы, учора ў цэху аміяк-4 пачаліся пускавыя аперацыі. Гучыць страшна, але прадпрыемства запэўнівае, што пагрозы для жыхароў няма.
Тым часам жыхароў Рэчыцкага раёну папярэдзілі аб выбухах. Імі будзе займацца «Беларуснафта», праводзячы сейсмаразведачныя работы.
Дроны-«шагеды» прыляцелі ва ўкраінскі Канатоп — 14 пацярпелых
Расейцы пашкодзілі там некалькі адукацыйных устаноў, медыцынскія будынкі і трамвайны шлях у цэнтры. Горад застаўся без святла і вады.
Вядома, што пасля ўдару дзве асобы застаюцца ў цяжкім стане (адзін у коме).
Новы айфон, ужо 16-ты, ну і што там новага?
Мы паглядзелі прэзентацыю і падлічылі ўсе «інавацыі» (пальцаў хапіла адной рукі). Але галоўнае — мы падлічылі кошт.
Дык колькі беларусу трэба працаваць на новую цацку ад Apple? І, што цікава, што можна купіць замест яе? Спойлер: хопіць нават на аўто!
Давайце разбярэмся разам ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😶 «Стварэнне за 2 мільёны долараў забойцы YouTube – гэта вельмі смешна»
Ужо сёння мусіць распачаць сваю працу праўладная відэаплатформа videobel.bу. Паводле чыноўнікаў яна павінна замяніць YouTube. Але ці атрымаецца ва ўладаў стварыць такі праект, ці панясуць туды людзі свой кантэнт і ці прыйдуць гледачы? Спыталі ў экспертаў.
Што яны адказалі, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (з Беларусі - праз VPN)
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 верасня
▪️Палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА і пасадзілі ў карцар.
▪️Жыхара Барысава затрымалі за татуіроўкі.
▪️Сілавікі затрымалі анархіста з Горадні. Таксама затрыманы беларус, які вярнуўся з Польшчы.
▪️Беларусу пагражае 5 гадоў калоніі за каментары і ўдзел у акцыях.
▪️Палітзняволеную Таццяну Канеўскую перавялі з турмы ў гомельскую калонію.
▪️Адразу сем чалавек судзяць за «ўдзел у масавых беспарадках».
▪️Палітвязня трэці раз будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▪️Праваабаронцам вядомы прозвішчы 14 палітвязняў, якія выйшлі на волю.
🤯 Могілкі нацысцкіх караблёў
Пасля засухі на Дунаі паказаліся рэшткі, якім 80 гадоў.
Паглядзіце!