🤦🏻♂️ Беларус нападпітку прыехаў за рулём на памежны КПП Літвы ды РБ. Што магло пайсці не так?
Вось колькі праміле выявілі ў ягонай крыві і што цяпер пагражае нашаму суайчынніку:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🦮 Вельмі мілы супрацоўнік на службе ў памежнікаў ЗША
Нягледзячы на мілы і бяскрыўдны выгляд, залацісты рэтрывер на імя Гусак – вельмі карысны і эфектыўны службовец☝🏻
☝️Сваякі Паліны Шарэнды-Панасюк даведаліся пра ейную небяспечную хваробу
Гаворка ідзе пра хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці. Гэты дыягназ узгадваецца ў афіцыйным адказе адміністрацыі папраўчай калоніі № 24, дзе не так даўно трымалі Паліну, паведамілі @radiosvaboda родныя палітзняволенай.
Цяпер Паліна Шарэнда-Панасюк утрымліваецца ў гомельскім СІЗА, супраць яе заведзеная новая крымінальная справа за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Прыкметы хранічнага панкрэатыту – боль у страўніку, слабасць, рэзкая страта вагі. Гэтая хвароба разбурае падстраўнікавую залозу, што асабліва небяспечна ў турэмных умовах, дзе вязням звычайна не аказваецца своечасовая і належная медыцынская дапамога.
#рэпрэсіі
💱 Курсы валютаў на 18 ліпеня
Долар і расейскі рубель страцілі болей як палову капейкі, еўра сёння не гандляваўся.
#курсывалютаў
🇱🇹 З моманту ўвядзення забароны на ўезд аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй Літва развярнула ўжо каля 30 машын
Найбольш – у Шальчынінкаі (з беларускага боку – «Беняконі»).
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🌊 На Менск зноў абрынулася магутная залева
Шмат у якіх раёнах сталіцы – сур'ёзныя падтапленні, узровень вады на вуліцах сягае аднаго метру.
У адным з гандлёвых цэнтраў вада прабілася скрозь дах, заліло таксама платформу станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» 💁🏻♂️
💡Амаль у 300 населеных пунктаў Гомельскай вобласці працягваюцца аднаўленчыя працы
13-14 ліпеня на Беларусь абрынуліся разбуральныя ўраганы. Вялізарная колькасць населеных пунктаў засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння. Больш за ўсё пацярпела Гомельская вобласць.
У Міністэрстве энергетыкі паведамілі, што ў ноч на 18 ліпеня электразабеспячэнне было адноўлена ў 140 паселішчах Гомельскай вобласці.
🏅Міжнародны алімпійскі камітэт глядзіць скрозь пальцы?
Паводле дакладу праваабаронцаў Global Rights Compliance, 33 з 59 спартоўцаў парушалі рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта па ўдзеле ў Гульнях.
Прэзідэнт GRC Уэйн Джордаш сказаў, што МАК у чэрвені атрымаў ягоны ліст, у якім выказвалася занепакоенасць, але не стаў абмяркоўваць гэтае пытанне, а таксама праігнараваў яшчэ два лісты.
⛔️ Эстонія таксама забараніла ўезд аўто з беларускай рэгістрацыяй
Гэта было зроблена ўслед за аналагічнымі забаронамі Літвы і Латвіі. Аўтамабілі на беларускіх нумарных знаках, якія ўжо знаходзяцца ў Эстоніі, неабходна перарэгістраваць у тэрмін ад 5 дзён да 12 месяцаў, і задэклараваць на мытні на працягу шасці месяцаў.
✅Праз VPN ✅Без VPN
💥 #галоўнае за 17 ліпеня
✔️ Грамадзяне яшчэ 35 краінаў змогуць ездзіць у Беларусь па бязвізу
✔️ Куды лепш не ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу з боку рэжыму?
✔️ Беларусы змогуць атрымаць турыстычную візу ў Тайланд пасля прыбыцця ў краіну
✔️ Хто з пацярпелых праз непагадзь можа атрымаць дапамогу ад дзяржавы?
✔️ Аўтамабілі з беларускімі нумарамі больш не будуць дапускацца ў Літву
✔️ Максім Знак стаўся адным з чатырох намінантаў на ўзнагароду Цэнтру Вацлава Гавэла «Парушэнне спакою»
✔️ Ва Украіну вярнуліся амаль сотня палонных з Расеі
✔️ Беларускага музыку, што прыйшоў у польскае міністэрства з падазронай сумкай, адпусцілі
✔️ Пачала працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka»
✔️ Над небам Беларусі 20 хвілін лятаў еўрапейскі самалёт
✔️ Навукоўцы стварылі на 100% эфектыўны прэпарат для абароны ад ВІЧ
💔 Ілля Гумбар
Senior-распрацоўшчык з iTechArt, дзе ён працуе больш за 12 гадоў. Таксама ён з'яўляецца зʼяўляецца адным з найлепшым трэйлранерам Беларусі.
Яго абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкага фармавання». Судзіць Іллю пачалі 1 ліпеня 2024 года. Справу разглядае Святлана Макарэвіч. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
🔥 Клінічныя выпрабаванні пацвердзілі 100% эфектыўнасць новага прэпарату для абароны ад ВІЧ
Ён называецца Ленакапавір. Ін'екцыі трэба рабіць двойчы ў год.
☝️ Сярод падыспытных былі 5300 дзяўчынак падлеткаў і жанчын ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Сярод жанчын, якія атрымлівалі прэпарат, не было зарэгістравана ніводнага выпадку ВІЧ-інфекцыі.
Клінічныя выпрабаванні ленакапавіра ўсё яшчэ працягваюцца. Афіцыйна прэпарат пакуль не адобраны
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чаму чыноўнікі і службы не спраўляюцца з наступствамі ўрагану
🔸 Літва прыняла абмежаванні па аўта на беларускіх нумарах
🔸 Еўропа адмовіцца ад беларускай мэблі?
🔸 Птушыны прытулак просіць дапамогі для сваіх падапечных
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/XUnZKZ9shlg
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
✈️ Куды лепш не ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу з боку рэжыму?
Не так даўно грымела гісторыя пра беларуса, якога ледзь не дэпартавалі на радзіму з Арменіі. А беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт дагэтуль змагаецца з уладамі Сербіі, якія хочуць экстрадаваць яго ў Беларусь.
Дык якія краіны бяспечныя для падарожжаў беларускіх грамадзянаў? «Белсат» разбіраўся разам з экспертамі 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
✍️ Пачала працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka»
Яна не спаганяе камісіі з крэатараў і іх спонсараў, але невялікую камісію (3-5%) забірае плацежны сэрвіс Stripe, праз які працуе платформа. Таксама праект не збірае асабістую інфармацыю спонсараў – толькі адрас электроннай пошты.
Каго там можна падтрымаць?
✅Праз VPN ❎Без VPN
😳 А вы б змаглі так?
Дзякуючы таму, што пасля буры ў Мазыры не было водазабеспячэння, мясцовыя жыхары змаглі ўбачыць альтэрнатыўны спосаб пераноскі вады ☝🏻
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Павел Латушка прапанаваў еўрапейскім журналістам ды праваабаронцам скарыстацца бязвізам, які ўвёў Лукашэнка. Каб паразмаўляць з роднымі палітвязняў і даведацца пра сутнасць рэжыму
✔️Усе тры краіны Балтыі ўвялі абмежаванні на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі
✔️Прадстаўнік Мінабароны РБ заявіў, што беларускія і кітайскія вайскоўцы «звязаныя жалезным сяброўствам»
✔️У Святланы Ціханоўскай змяніўся дарадца ў прававых пытаннях
✔️Не справіліся! Лукашэнка даў новы дэдлайн сваім чыноўнікам, каб зліквідаваць наступствы ўрагану
✔️На Менск абрынулася моцная залева
✔️У Джо Байдэна выявілі каронавірус
✔️Падтрымаць цікавыя ідэі і праекты. З'явілася новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹На юрыдычную асобу музею сучаснага мастацтва ў Пецярбургу склалі пратакол за «публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі». Прычына – карціна з надпісам «Жыве Беларусь»
Цікава, што гэты твор дэманструюць публіцы ў музеі «Эрарта» яшчэ з 2016 года, аднак раней надпіс нікога не хваляваў.
Аўтар карціны, якая мае назву «Фестываль» – мастак Сяргей Грыневіч.
😨 Непадалёк ад Камароўкі трамваі сталі пасткамі для людзей
У выніку залевы ўзровень вады падняўся да такой ступені, што пасажыры фактычна аказаліся заблакаваныя.
🛴 Шэрынгавыя самакаты цяпер пад забаронаю ў парку Чалюскінцаў
Паводле дзяржаўнага агенцтва «Минск-Новости», прычынаю сталі скаргі жыхароў сталіцы: наведнікам парку не падабалася, што кіроўцы электрасамакатаў парушаюць іх ціхі вольны час хуткай яздой.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Дзяржава вырашыла дапамагчы некаторым пацярпелым ад стыхіі, але ёсць дзіўная ўмова
Міністэрства працы паведаміла, што частка беларусаў, што пацярпелі ад ураганаў, могуць звярнуцца па аднаразовую дапамогу ад дзяржавы. Абавязковая ўмова – месячны даход на аднаго чальца сям’і не большы за 628,10 рубля.
Юрась Губарэвіч пракаментаваў у размове з «Белсатам» такі выбарачны падыход самаабвешчаных уладаў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «У Беларусі цяпер дзеіць фактычная забарона на малітвы за палітычных вязняў»
Людзям, якія пазбаўленыя свабоды, патрабуецца духоўная моц і трывалы духоўны стрыжань. Тэарэтычна дапамагчы ў гэтых пытаннях павінны святары і псіхолагі, што працуюць з вязнямі ў папраўчых установах.
Але па факце ў калоніях што псіхолагаў, што святароў часта ўспрымаюць як супрацоўнікаў гэтай установы і вялікага даверу да іх няма.
Чытайце наш матэрыял пра стаўленне да рэлігіі ў месцах зняволення:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🦠Прэзідэнт ЗША захварэў, тэст на Covid-19 даў станоўчы вынік
«Сёння днём я атрымаў станоўчы вынік тэсту на COVID-19, але адчуваю сябе добра і дзякую ўсім за добрыя пажаданні. Я буду знаходзіцца ў ізаляцыі, пакуль не акрыяю, і ў гэты час я буду працягваць працаваць, каб выканаць працу для амерыканскага народу», – паведаміў Джо Байдэн на афіцыйнай старонцы ў сацсетцы X.
Раней ён дапускаў, што можа выйсці з прэзідэнцкай гонкі ў выпадку праблемаў са здароўем.
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 Чаму ўлады не здолелі хутка аднавіць электразабеспячэнне на Гомельшчыне
Эксперт па пытаннях энергетыкі, прафесар ЕГУ Генадзь Рабцаў распавёў у размове з «Белсатам», чаму аднаўленне электразабеспячэння ў пацярпелых ад ураганаў рэгіёнах Беларусі зацягнулася.
🗞 Мальдывы, Арабскія Эміраты, Індыя: у якія краіны небяспечна ехаць беларусам?
Разбіраемся разам з адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай і юрыстам Раманам Кісляком.
🗞У Літве заблакавалі машыны сотняў беларусаў заблакавалі праз санкцыі… што іх не датычаць?
Беларуска, купіла машыну за акіянам, але літоўская мытня не аддае аўта, спасылаючыся на санкцыі. У падобнай сітуацыі апынуліся сотні асобаў, якія сумняюцца ў законнасці затрымання машынаў.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 ліпеня
🔻 Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
🔻 Айцішніца з Гродна вярнулася дадому з Польшчы — яе затрымалі і будуць судзіць
🔻 Распачаўся завочны суд над актывістам Андрэем Зуевым
🔻 Спецыяліста па продажах адной з мінскіх кампаній затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту
🔻 Палітвязня Андрэя Любецкага перавялі ў жодзінскую турму
🔻Палітзняволенага Яўгена Кладова не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну — яго будуць зноў судзіць
🤔 Ці варта набываць у Польшчы «забароненыя» тавары, або яны таннейшыя ў Беларусі?
З пачатку ліпеня прывозіць новы смартфон ці фотаапарат у Беларусь з Польшчы паводле закону нельга.
Зрабілі параўнанне 👇 👇 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 Над небам Беларусі 20 хвілін лятаў еўрапейскі самалёт
Увечары 17 ліпеня над Беларуссю зафіксавалі самалёт «AirBaltic» Airbus A220−300.
✈️ Борт павінен быў ляцець ляцеў з Рыгі ў Прыштыну над Польшчай, але замест гэтага прыкладна 20 хвілін правёў у паветранай прасторы нашай краіны.
«Oro navigacija» паведаміла, што гэта была вымушаная мера, каб пазбегнуць навальніцы:
«Пацвярджаем, што згаданы вамі самалёт «AirBaltic» (BTI2UE) заляцеў на тэрыторыю Беларусі па рашэнні пілота абагнаць навальнічнае воблака»
💔 Шасцёра чалавек загінулі праз непагадзь у Беларусі, у тым ліку дзеці
Шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння.
☝️Такіх ураганаў у Беларусі хіба яшчэ не было. Што адбываецца і хто вінаваты? Ці гэта праз кліматычныя змены? І мо варта рыхтавацца да чагосьці горшага ў будучыні?
Адказвае навуковец Сяргей Бесараб.
📺 Цалкам размову глядзіце на нашым youtube канале «БЕЛСАТ NEWS»
🍾 Грамадзяне яшчэ 35 краінаў змогуць ездзіць у Беларусь па бязвізу
З 19 ліпеня іншаземцы, якія ўехалі па бязвізу, змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі не больш за 30 сутак з дня ўезду.
❗️ Пры гэтым улады Польшчы, Літвы і Латвіі і іншых краін заклікалі грамадзянаў сваіх краінаў адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб не стаць «аб’ектам правакацый з боку беларускіх спецслужбаў».
👉 Спіс з 35 краінаў тут
😢 «Гэта ў 2020 годзе мы былі папулярныя...У лютым 2022-га сітуацыя перакруцілася на 180 градусаў»
Спіс з тавараў, якія Еўразвяз забараніў увозіць на тэрыторыю Беларусі складае 265 старонак.
🫤 На беларуска-польскай мяжы перасталі афармляць чэкі «Tax Free» на названыя ў спісах тавары. З 16 ліпеня Латвія перастала прапускаць на сваю тэрыторыю легкавікі з беларускімі нумарамі, Літва паабяцала неўзабаве далучыцца да гэтай пастановы.
Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч лічыць, што гэткія захады паказваюць не толькі на змаганне Захаду з рэжымам Лукашэнкі, але і на тое, што «стаўленне да беларусаў як нацыі працягвае пагаршацца».
Пачытайце яго меркаванне 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN