📌 У памежных чатах з'явілася інфармацыя, што закрылі памежны пераход «Тэрэспаль»
Журналіст «Белсату» патэлефанаваў у Берасцейскую памежную групу як звычайны грамадзянін. Там расказалі, што памежны пераход працуе, проста «палякі павольна бяруць машыны», «прапускаюць, але павольна».
☝️ Нагадаем польскія ўлады планавалі зноў адкрыць пункт пропуску «Баброўнікі». Аднак перадумалі з прычынаў гібрыднай вайны ўладаў Беларусі і Расеі супраць Польшчы.
Таксама польскі бок адклаў увядзенне буфернай зоны каля мяжы з Беларуссю.
Падрабязней 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🥳 Нашыя калегі з «ВотТак» атрымалі ад Youtube «Залатую кнопку»! Віншуем!
«Залатая кнопка Youtube» - узнагарода за першы мільён падпісантаў.
☝️ На момант дастаўкі ўзнагароды канал мае ўжо 1,45 млн падпісантаў!
📌 Да мяжы з Украінай пачалі перакідваць новыя падраздзяленні беларускіх ССА
Бо баяцца ўдараў з Украіны па сваёй тэрыторыі, паведамляе «BYPOL».
Перадусім гэта звязана з дазволам для Украіны выкарыстоўваць зброю ад Злучаных Штатаў для ўдараў па тэрыторыі Расеі 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
😡 За «адмову прыбіраць туалеты» Ігара Лосіка змяшчаюць у «адзіночку»
Мужчына, які нядаўна вызваліўся з наваполацкай калоніі, расказаў, як катуюць Віктара Бабарыку, Ігара Лосіка і Анджэя Пачобута 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇱🇹 Паглядзіце на гэтыя горы ежы!
Літоўскія памежнікі прымушаюць выкідваць літаральна ўсю ежу, нават адкрытыя бутэлькі з вадой ці кефірам і бутэрброды.
Чаго чакаць далей на літоўскай мяжы, чытайце ў нашым аглядзе👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔺Сілы абароны Ізраілю: загінулі яшчэ 4 закладнікі «Хамасу»
Пра гэта сведчаць звесткі выведкі, смерці абяцаюць расследаваць.
Паводле Сілаў абароны Ізраілю, загінулі чатыры мужчыны: 84-гадовы Амірам Купэр, 80-гадовы Ярам Мэцгер, 79-гадовы Хаім Пэры і 51-гадовы грамадзянін Ізраілю і Злучанага Каралеўства Надаў Паплевэл. Ацэньваюць, што яны загінулі ў раёне Хан-Юніс на поўдні сектару Газа, калі там праводзілі аперацыі Сілы абароны Ізраілю. Незразумела, ці адбылося гэта ў выніку памылкі ізраільскіх вайскоўцаў.
Загінулых узялі ў закладнікі падчас атакі тэрарыстаў 7 кастрычніка 2023 года.
😱Нацыяналістычныя правыя могуць забраць амаль чвэрць месцаў у Еўрапарламенце?
Неўзабаве пройдуць выбары ў Еўрапарламент. Хто балатуецца і чаго чакаць, распавядаем у нашым артыкуле.
Прачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добры дзень, спадарства!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Крок да эскалацыі ці да карэннага пералому?
Праз VPN
Што азначае дазвол на ўдары па аб’ектах у РФ.
🔹«Вялікі Чынгісхан», адносная свабода слова і дзёрзкі былы прэзідэнт
Праз VPN
Што трэба ведаць пра Манголію.
🔹«Нічога не вязіце – і будзе спакойна, такі закон»
Праз VPN
Што адбываецца на межах Беларусі?
#штопачытаць
🚗 Новыя правілы вывазу ў Беларусь аўтамабіляў з Літвы
Ад экспарцёра і грузаатрымальніка будуць патрабаваць гарантыі, што машына не будзе прададзеная ў Расею, паведамляе літоўская мытня.
Як чакаецца, гэта дапаможа абыходзіць санкцыі супраць Расеі і пачнуць дзеяць з 4 чэрвеня. Правілы датычаць аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў ад моманту выпуску
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 За хабар затрымалі намесніка кіраўніка БЧ
Пра затрыманне Пятра Дулуба паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў».
Разам з ім сілавікі схапілі намесніка гендырэктара Дзяржаўнага транспартава-лагістычнага цэнтр Беларускай чыгункі «Белінтэртранс» Паўла Лушчая.
За якія паслугі топ-менеджары бралі грошы, не ўдакладняецца.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Яўген Прапольскі
Дзяржаўнае тэлебачанне паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў »ананімных« чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў».
19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Агулам за ўвесь час зняволення Яўген правёў каля 200 сутак у ШІЗА. Таксама ў калоніі яго не дапускаюць да працы.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці ўдасца зарабіць мільёны на супрацы з Манголіяй?
🔸 Беларускія сілы супрацьпаветранай абароны і расейскія вайскова-касмічныя сілы правялі сумесныя вучэнні
🔸 Як у Беларусі знішчаюць нязручныя кнігі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/q3dCvw0Nsjk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🧃 Беларускія навукоўцы працуюць над кефірам! для даўгалецця
Новы сакрэт чалавецтва ствараецца на падставе ДНК людзей, якія жывуць больш за 90 гадоў. У НАН Беларусі знайшлі каля 100 генаў, якія ўплываюць на даўгалецце.
☝️ Паводле навукоўцаў, яны цяпер даследваюць мікрабіём, які ўплывае на страваванне, імунную сістэму і прафілактыку хвароб. А выкарыстоўваць яго хочуць праз кісламалочныя прадукты.
Калі ў іх атрымаецца, беларускі кефір зможа падаўжаць жыццё.
⚡️ Гонару пост! У нашым «экстрэмісцкім» тэлеграм-канале нашага «экстрэмісцкага фармавання» BELSAT прызналі «экстрэмісцкім» адзін пост
Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» наш пост пра падтрымку расейскіх акупантаў Свята-Елісавецінскім манастыром.
🔥 Мы дакладна ўвайшлі ў гісторыю крыміналогіі РБ!
#рэпрэсіі
🕯 У гэты дзень, 3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і Мастацтва» выйшаў адзін з самых важных артыкулаў 20-га стагоддзя
Нават цэнзар не адважваецца забараніць артыкул да публікацыі.
😔Як пры Сталіне: у Беларусі знішчаюць беларускія кнігі
Гэта пацвердзіў суд Кобрынскага раёну – упершыню афіцыйна, але звесткі пра знішчэнне непажаданых кніг з'яўляліся і раней.
Што адбываецца з беларускімі кнігамі і ці прывядзе гэта да знішчэння нашай культуры, распавядаем у нашым сюжэце. Паглядзіце!
💱Курсы валютаў на 4 чэрвеня
Расейскі рубель яшчэ крыху падрос, а долар і еўра пакуль таннеюць.
😳 У ЗША настаўнік правёў на ўроку тэатралізаваны аўкцыён рабоў. За гэта яго адхілілі ад працы
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Падчас урока гісторыі эканомікі паўднёвых калоніяў ЗША настаўнік папрасіў двух вучняў сыграць ролі рабоў. Ён вынес на абмеркаванне перад астатнімі дзецьмі іх асаблівасці – колер скуры, зубы, фізічную сілу і некалькі разоў ужываў слова «негр», якое ў грамадстве лічыцца абразлівым.
☝️ Адзін з вучняў паскардзіўся на выкладчыка, але педагог, даведаўшыся пра гэта, пакінуў яго пасля ўрокаў і пакараў.
Педагог і дырэктар навучальнай установы часова адхіленыя.
😳 У бяздомнага беларуса ў Варшаве выявілі кіліграм наркотыкаў
Варшаўская паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі.
Мужчына распавёў, што не меў сталага месца жыхарства і жыў у машыне, а таксама што страціў пашпарт.
🙈 У машыне паліцыя знайшла розных наркотыкаў (марыхуана, какаін, мэфедрон, гашыш і галюцынагенныя грыбы) агульнай вагой каля 1 кг.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🪴 Вучоныя шукаюць «жанчыну» для самай самотнай расліны ў свеце
Encephalartos woodii – найстаражытнейшы сагаўнік, які існуе мільёны гадоў.
У дзікай прыродзе яго не бачылі з 1895 года, калі батанік Джон Смедлі Вуд выявіў яго ў Паўднёвай Афрыцы.
☝️ Праблема ў тым, што знойдзенае расліна была «мужчынам». Аднак, навукоўцы не губляюць надзеі знайсці яму «жанчыну».
А пакуль Encephalartos woodii працягвае чакаць сваю пару, застаючыся самай адзінокай раслінай у свеце.
👆У Індыі прайшлі найбуйнейшыя выбары ў свеце
Выбары ў ніжнюю палату парламенту праходзілі з 19 красавіка да 1 чэрвеня. На цяперашніх выбарах давядзецца падлічыць больш як 640 млн галасоў.
Паводле папярэдніх вынікаў, цяперашняя кіроўная Індыйская народная партыя захавае бальшыню, але не пераможа з такім разгромам, на які разлічвала.
Індыя – другая ў свеце краіна паводле колькасці насельніцтва, у ёй жыве 1,4 млрд чалавек. І гэта найбуйнейшая дэмакратыя свету.
У дзейным скліканні 543-мясцовай Народнай палаты, ніжняй палаты парламенту Індыі, урад сфармавала кааліцыя Нацыянальны дэмакратычны альянс з 342 мандатамі, бальшыню мае Індыйская народная партыя, якая на выбарах у 2019 годзе атрымала 303 мандаты. Краінай з 2014 года кіруе сябра гэтай партыі, прэм’ер-міністр Нарэндра Модзі.
👆Адкрыцця «Баброўнікаў» не будзе
Польшча не пабачыла магчымасці адкрыць пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю, сказаў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі:
«Цяпер у Беларусі маем справу з самымі вялікімі рэпрэсіі ў гісторыі гэтага рэжыму. Таму, на жаль, мне вельмі шкада, бо я таксама хацеў бы, каб нашыя прадпрымальнікі маглі весці нармальны бізнес. Але гэта Лукашэнка і Пуцін вядуць гібрыдную вайну з Еўропай, а не наадварот».
💥 #галоўнае за 3 чэрвеня
✔️ У беларусаў хутка з'явіцца свой першы нацыянальны маркетплэйс
✔️ Расея абстраляла базу адпачынку ў Харкаўскай вобласці
✔️ У Грузіі набыў моц закон «аб замежных агентах»
✔️ У Гомлі загінула студэнтка з Туркменістану
✔️ Беларусам стане лягчэй шукаць працу ў Нямеччыне
✔️ Польшча ўвяла санкцыі супраць «Мазырсоль»
✔️ У Мексіцы абралі першую жанчыну–прэзідэнта за ўсю гісторыю існавання краіны
✔️ Казахстан выключыў рух «Талібан» з тэрарыстычнага спісу для эканамічнай супрацы
✔️ ААЭ будзе выдаваць Беларусі інфармацыю аб экстрэмістах
✔️ Літоўскія мытнікі прынялі жорсткія забароны на завоз харчовых тавараў з Беларусі
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі затрымалі супрацоўніка БДУ за тое, што «падтрымліваў апазіцыю»
▪️ У Берасці па трох артыкулах судзяць журналістку
▪️ Затрыманы вартаўнік мсціслаўскага будаўнічага каледжа
▪️ Прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прызналі «экстрэмісцкай»
▪️ Нарадзінца Петрыкава будуць судзіць паводле дзевяці артыкулаў
▪️ Суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» пост «BELSAT» пра падтрымку расейскіх акупантаў Свята-Елісавецінскім манастыром
▪️За фота з лагатыпам «Белсату» аштрафавалі на 400 рублёў кіраўніцу цыркавай студыі
🕵️ Гэта санаторый «Беларусь» у літоўскім горадзе Друскінінкай і там адбываюцца сапраўдныя шпіёнскія гульні
Паглядзіце ☝️
🤔 У чаканні на польскую візу: ахвочых тысячы, месцаў – дзясяткі
Сумная статыстыка – колькасць адмоваў беларусам вырасла ўдвая, а паўторны разгляд візавых дакументаў з 80€ да 135€ ☝️
🔥 Цяпер Украіна можа адказваць ударамі па тэрыторыі Расеі
А пры чым тут Беларусь – глядзіце ў відэа!
🇦🇪 ААЭ пагадзіліся выдаваць інфармацыю аб экстрэмістах Беларусі
Краіны падпісалі адпаведнае пагадненне «аб супрацы ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму».
☝️ Бакі маюць права адмовіцца даваць інфармацыю, калі гэта можа нашкодзіць бяспецы, суверэнітэту ці супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству.
Да таго ж, пагадненне прадугледжвае стварэнне Сумеснага камітэту бяспекі, куды залучаць прадстаўнікоў МУС абедзвюх дзяржаваў.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦♀️ Прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прызналі «экстрэмісцкай»
Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча ўжо быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году.
Пазней рашэнне раённага суда адмянілі.
👉 Цяпер гэты «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да двухтомніку беларускага класіка.
#рэпрэсіі
📌 Мяжу з Беларусіў Польшчу на машыне праходзяць за 39–40 гадзінаў, а ў Літву за 8,5–20 гадзінаў
Праблемы з чэргамі на межах Беларусі і дзяржаваў Еўразвязу не знікаюць.
❗️ Акрамя таго, мытнікі на літоўскай мяжы прынялі самыя жорсткія забароны на завоз харчовых тавараў.
Што адбываецца на межах Беларусі і дзяржаваў Еўразвязу?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔖 Міністэрства адукацыі хоча выдаваць дакументы на апастыль цягам аднаго працоўнага дня
На такі крок ведамства пайшло пасля зваротаў грамадзянаў.
☝️ Аднак чыноўнікі падкрэслілі, што ў чэрвені графік прыёму і выдавання дакументаў не зменіцца.
Падрабязней ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN