❤️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Хто яны, расейцы, якія ваююць у Белгарадзе супраць Крамля?
Праз VPN
Ужо некалькі дзён на тэрыторыі Расеі адбываюцца рэйды і вайсковыя аперацыі. Адказнасць за гэта бяруць так званы Легіён «Свабода Расеі», РДК і Сібірскі батальён. Хто яны такія і якія ставяць перад сабою планы? Разабраліся ў расейскіх антыпуцінскіх фармаванняў.
🔺У Беларусі памёр яшчэ адзін афіцэр міліцыі
Праз VPN
Гэтым разам памёр памочнік намесніка начальніка Менскага абласнога УУС. Яму было ўсяго 51 год. Распавядаем незвычайную тэндэнцыю смерцяў сілавікоў.
🔺Лукашэнка лічыць, што ў 2020-м яго ўратаваў сам Бог
Праз VPN
Самаабвешчаны выступіў падчас сустрэчы да 30-годдзя Канстытуцыі і падзякаваў Богу за цяперашні рэжым у Беларусі. А яшчэ заявіў, калі б не ён, паміж Расеяй і Захадам распачалася б ядравая вайна. Да і гэта не ўсё. Заварыце каву і пачніце суботу з казачных цытатаў аднаго старога чалавека.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 15 сакавіка
✔️ 400 дзён няма звестак пра Міколу Статкевіча;
✔️ Затрымалі настаўніка, які прымушаў школьніка зняць вайсковую форму, у якой той прыйшоў на заняткі;
✔️ Затрымалі жыхара Менска за каментары ў падтрымку Украіны;
✔️ Затрыманні ў Шчучыне і Берасці;
✔️ Грамадзянку Украіны пакаралі ў Беларусі 9 гадамі зняволення;
✔️ Гарадзенца Міхаіла Лешуковіча асудзілі за «паклёп» на Лукашэнку;
✔️ Асудзілі пенсіянерку, якая даглядала хворую маці;
✔️ Таццяну Макараву асудзілі да «хатняй хіміі» і штрафу ў 4000 рублёў за допіс на Facebook;
✔️ Як найменей 66 чалавек асудзілі за данаты;
✔️ Папаўненне «спісу экстрэмістаў». Цяпер у ім 3882 прозвішчы
☝️ Ірына апошні год даглядала сваю 83-гадовую маці – ліквідатарку ЧАЭС
30 кастрычніка 2023 года да яе прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі па крымінальнай справе.
Сёння суд Мазырскага раёну палічыў, што спадарыня Ірына «абразіла Лукашэнку» і пакараў 2,5 гадамі «хатняй хіміі« ды штрафам.
Вядома таксама, што да маці Ірыны прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраілю.
#рэпрэсіі
🎥 Новае кіно на «Белсат DOC»
Генадзь Карпенка – адна з самых трагічных постацяў беларускага дэмакратычнага руху.
Віцэ-старшыня беларускага парламенту, пасля рэферэндуму 1996-га ён фактычна стаў лідарам апанентаў улады. І яшчэ адна іпастась Генадзя Карпенкі – чальца Нацыянальнай Акадэміі навук, аўтара больш як пяцідзесяці вынаходніцтваў, мэра гораду Маладзечна.
☝️ У 1999 г. Генадзь Карпенка памёр пры нявысветленых абставінах у веку 49 гадоў. Пасля ягонай трагічнай смерці адбыўся цэлы шэраг знікненняў лідараў дэмакратычнай апазіцыі.
«Дзень «Ч» або гісторыя Генадзя Карпенкі рэж. Міхал Лойка, Беларусь, 2009 г.. Глядзіце на YouTube-канале «Белсат DOC» 🎞
#штопаглядзець
💬 Лёва «Би-2»: «Гэта таталітарны рэжым»
Нарадзінец Беларусі, саліст гурту «Би-2» Ягорам Бортнікам (сцэнічнае імя Лёва) даў інтэрв’ю @radiosvaboda, у якім распавёў невядомыя факты са свайго жыцця.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Дзень Канстытуцыі. Што засталося ад таго дакументу, які прынялі роўна 30 гадоў таму?
🔸 Наколькі верагодна, што расейская ядравая зброя ўжо знаходзіцца ў Беларусі?
🔸 Лукашэнка помсціць Літве за закрыццё двух памежных пунктаў
🔸 Пачынаецца чэмпіянат Беларусі па футболе
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hrMnj7T4-Gw
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔻 Трое студэнтаў у Менску скончылі жыццё самагубствам
Суразмоўца выдання @zerkalo_io Антон (імя зменена) кажа, што ў канцы студзеня адзін са студэнтаў БДУІР скончыў жыццё самагубствам у інтэрнаце №1. Знаёмыя загінулага кажуць, што ён моцна перажываў з-за пераздачаў і высялення з інтэрната.
А на пачатку сакавіка іншы студэнт саскочыў з 12-га паверха гэтага інтэрната. Аб прычынах гэтай трагедыі нічога невядома.
😡 Мінус адная аўтэнтычная гістарычная забудова 19-га стагоддзя.
У Горадні знеслі будынак казармы, які першапачаткова абяцалі захаваць і перабудаваць у элітнае жытло.
Але нешта пайшло не так ⤴️
☝️ Кактэйлі Молатава, падпалы, зялёнка
Першы дзень галасавання на выбарах прэзідэнта РФ суправаджаецца надзвычайнымі інцыдэнтамі на выбарчых участках у розных гарадах.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎥 Расейскія тг-каналы
🔻 Памёр яшчэ адзін міліцыянт
Як паведамляе @MAYDAYMog, вядзецца пра памочніка намесніка начальніка Менскага абласнога УУС па арганізацыйна-штатнай працы падпалкоўніка Аляксея Беразавіка (верагодна, на фота злева). Яму быў 51 год.
У аддзеле ідэалагічнай працы і кадраў Менскага УУС ён адпрацаваў практычна ўсё сваё жыццё.
Апошнія 10 гадоў Беразавік адказваў у Менскай вобласці за вядзенне арганізацыйна-штатнай працы ў РАУС і ўнутраных войсках, займаўся іх структурным будаўніцтвам.
🇺🇦 14 чалавек загінулі ў выніку ракетнага абстрэлу Адэсы
Вядома таксама пра 46 параненых. Сярод іх не менш за пяцёра – ратавальнікі. Лічбы не канчатковыя.
Як паведамляюць украінскія службы, падчас работ па выратаванні абстрэлы працягваюцца. Адзін ратавальнік загінуў
Пашкоджаныя 10 прыватных дамоў, СТА, газаправод нізкага ціску і два пажарна-выратавальныя аўтамабілі. У цяперашні час вядзецца ліквідацыя пажару на газаправодзе і ў прыватным доме.
📷 @dsns_telegram
Што сёння па грошах?
Калі сціпла, то апусцілася ўсё. Расказваем пра акутальныя курсы валютаў станам на 15 сакавіка
#курсывалютаў #грошы
❗️Увага! Фэйк!
У несапраўдным канале BYPOL з'явілася паведамленне аб тым, што Святлана Ціханоўская і Аляксандр Азараў нібыта заяўляюць аб запуску «Плана Перамога 2.0».
У допісе гаворыцца, што найбліжэйшым часам «паводле заходніх выведак, рэжым Пуціна ўпадзе і ў Беларусі з'явіцца шанец».
BYPOL звяртае ўвагу, што паведамленне зʼявілася на фэйкавым тэлеграм-канале, які быў створаны 13 сакавіка.
❌ Гэты канал фэйкавы - @bypol_officialy
Афіцыйныя старонкі арганізацыі 👇
Telegram: @bypolofficial
Youtube: @bypolofficial
Facebook: bypolofficial
Instagram: bypolofficial
Twitter: bypolofficial
Tiktok: bypolofficial
🔺«За гады знаходжання ва ўладзе рэжым дэвальваваў асноўны закон так жа моцна, як рубель»
У Дзень Канстытуцыі Святлана Ціханоўская заклікала ўсіх далучыцца да абмеркавання праекту Канстытуцыі, падрыхтаванага дэмакратычнымі сіламі, а таксама шэрагу іншых дакументаў:
«Сапраўдныя перамены прыўносяць у жыццё людзі, а не купка палітыкаў у рэзідэнцыі. За гады знаходжання ва ўладзе рэжым дэвальваваў асноўны закон так жа моцна, як рубель. Таму сёння размовы пра перамогу дэмакратыі ў краіне такія ж фальшывыя, як нядаўнія бязвыбары або расказы прапаганды пра квітнеючую «сацыяльную» дзяржаву»
📍Беларускай Канстытуцыі – 30 гадоў
15 сакавіка 1994 года тагачасны Вярхоўны Савет зацвердзіў Канстытуцыю Беларусі.
За найноўшую гісторыю Беларусі было шэсць Канстытуцый: у 1918-м часовая, 1919, 1927, 1937, 1978 г і 1994 гадах. Апошняя абмяркоўвалася на працягу некалькіх гадоў пасля распаду Савецкага Саюзу і ў выніку была прынятая.
Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі Вярхоўны Савет быў распушчаны, а ў Канстытуцыю 4 разы ўносіліся праўкі ў выніку рэферэндумаў: у 1995 годзе прэзідэнт атрымаў права на датэрміновы роспуск парламенту, у 1996 года прывёў да таго, што прэзідэнт і выканаўчая ўлада здабылі значна больш паўнамоцтваў, у 2004 надаў прэзідэнту права балатавацца на неабмежаваную колькасць тэрмінаў. А ў 2022 годзе былі прынятыя змены, датычныя выбараў дэпутатаў у «адзіны дзень галасавання», а таксама былі перапісаныя дзясяткі артыкулаў.
Усе рэферэндумы праводзіліся з парушэннем правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі.
💥 #галоўнае за 15 сакавіка
🔻 Беларускай Канстытуцыі – 30 гадоў;
🔻 Пад Асіповічамі можа захоўвацца ядравая зброя, пастаўленая з Расеі ў Беларусь;
🔻 У несапраўдным канале BYPOL з'явілася паведамленне аб нібыта запуску «Плана Перамога 2.0»;
🔻 Трое студэнтаў у Менску скончылі жыццё самагубствам;
🔻 Ліцэю БДУ хочуць надаць імя Фелікса Дзяржынскага;
🔻 Памёр яшчэ адзін міліцыянт;
🔻 Балгарыя і Румынія пачнуць выдаваць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы;
🔻 Афіцыйны Менск хоча нармалізаваць транспартныя плыні з Літвою;
🔻 Кактэйлі Молатава, падпалы, зялёнка. У РФ выбары прэзідэнта;
🔻 19 чалавек загінулі ў выніку ракетнага абстрэлу Адэсы. Вынікі 751-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне.
😉 Незвычайных навінаў на ноч
На відэа бацькі індыйскіх школьнікаў, якую штурмам бяруць мур навучальнай установы, каб перадаць дзецям шпаргалкі для экзамену.
🤷🏻♀️ Вучні кажуць, што ў гэтай сітуацыі нічога незвычайнага няма, бо час ад часу шпаргалкі кідаюць праз вокны альбо муры
☝️ Грамадзянку Украіны пакаралі ў Беларусі 9 гадамі зняволення
Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на ўласныя крыніцы, Наталлю Захаранку судзілі паводле артыкулу 358 КК («Шпіянаж»). Суд пакараў жанчыну 9 гадамі калоніі і канфіскаваў яе мікрааўтобус.
Разам з украінкай судзілі яе сяброўку, беларуску з Мазыра Ларысу Крупу. За «неданясенне пра злачынства» яна атрымала штраф у памеры 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Меркавана праз фэйкавую спасылку затрымалі начальніка аддзелу заводу «Крыніца»
На відэа, апублікаваным сілавікамі, мужчына кажа на відэа, што націснуў спасылку «План «Перамога 2.0», пасля чаго да яго прыехалі сілавікі.
☝️ Выданне @reformby, якое заўважыла навіну аб затрыманні, выказвае меркаванне, што вядзецца пра спасылку ў паведамленні фэйкавага каналу BYPOL.
#рэпрэсіі
❤️ 24 гады таму ў Менску адбыўся другі Марш Свабоды
Колькасць удзельнікаў - каля 40-50 тысячаў чалавек.
📌 Першы «Марш свабоды» адбыўся ў кастрычніку 1999 году, напярэдадні падпісання Ельцыным і Лукашэнкам дамовы аб так званай Саюзнай дзяржаве. Брутальныя сутыкненні з міліцыяй і АМАПам, слезацечны газ, каменне і тратуарная плітка. Падрабязней пра яго - у нашым дакументальным фільме.
☝️ «Маршу Свабоды-2» папярэднічала беспрэцэдэнтная міжнародная падтрымка. З заявамі аб недапушчальнасці выкарыстання сілы супраць мірных дэманстрантаў выступілі нават Дзярждэпартамент ЗША і Белы дом.
Акцыя сапраўды прайшла мірна. Аднак ужо праз дзесяць дзён на Дзень Волі ў Менску былі затрыманыя больш чым 500 чалавек. Людзей папросту выхоплівалі на вуліцах, пачуўшы беларускую мову.
Але тады, 15 сакавіка, многім здавалася, што апазіцыі ўдалося выйсці на якасна новы ўзровень. Хтосьці спасылаўся на раз’яднанасць беларускага грамадства і слабасць апазіцыі.
💬 Палітолаг Віталь Сіліцкі ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» адзначыць, што найбольш верагодны шлях пераходу да дэмакратыі ў Беларусі – гэта шлях мірны:
Фармуецца даволі моцнае ядро, якое здольнае хацець гэтых зменаў і штосьці рабіць, каб іх дасягнуць
😮 Беларуская мова на Браншчыне?
Пасёлак гарадскога тыпу Пагар знаходзіцца ў складзе Расеі больш за 350 гадоў, але беларуская мова там дагэтуль жыве. Паслухайце!
А таксама завітвайце па цікавосткі і актуальныя навіны belsat_tv">на наш TikTok 🔠
🔻 Чатыры сотні дзён у рэжыме інкамунікада
Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Менску. Яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю беспарадкаў
Звестак пра палітвязня няма ўжо больш за год. Апошні ліст ад мужа Марына Адамовіч атрымала 9 лютага мінулага года. Лекі і перадачу прымаць адмовіліся.
Тройчы палітвязень Мікола Статкевіч за гады праўлення Лукашэнкі адбыў за кратамі каля 11 гадоў агулам. У студзені гэтага года затрыманая была і жонка палітвязня Марына Адамовіч.
#рэпрэсіі
☝️ Балгарыя і Румынія пачнуць выдаваць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы
Абедзве краіны пачнуць выдаваць шэнгенскія кароткатэрміновыя візы тыпу С, якія будуць дазваляць уезд і перабыванне ў шэнгенскай зоне да 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду.
Выдаваць візы, як мяркуецца, пачнуць з 1 красавіка.
📈 Экспарт калійных угнаенняў амаль аднавіўся (з дапамогай Расеі)
Але, нягледзячы на гэта, зарабіць на ім удаецца менш
Размаўляем з экспертамі і паказваем лічбы ў відэа ☝️
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Расейская ядравая зброя захоўваецца ў Асіповічах;
✔️ Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень Канстытуцыі;
✔️ ГУБАЗіК затрымаў настаўніка які нібыта выступаў супраць вайскова-патрыятычных урокаў;
✔️ Цяпер без назвы: кіроўца знёс вітальную стэлу на ўездзе ў Столін;
✔️ У Расеі распачаліся «выбары Пуціна», але жыхарам Белгародскай вобласці не да таго;
✔️ У Познані прэзентуюць перавыданне рэдкай анталогіі беларускіх дзіцячых спеваў;
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» 🎞
😳 Ліцэй БДУ імя Фелікса Дзяржынскага
З прапановай такой новай назвы для навучальнай установы выступіла дырэктарка ліцэя БДУ на сустрэчы з кіраўніцтвам універсітэта.
Паводле афіцыйнага тг-каналу ліцэя, дырэктарка ўстановы Таццяна Мамчыц прынесла калектыўную просьбу ад імя калектыву ліцэю.
☝️ Аднак, паводле інфармацыі крыніц «Белсату», калектыў Ліцэю БДУ першапачаткова выступіў супраць надання ўстанове імя Дзяржынскага.
📌 Тым часам гімназія № 6 у Горадні ўжо носіць імя Фелікса Дзяржынскага. Перад галоўным уваходам – бюст чалавека, які ствараў палітыку дзяржаўнага тэрору і сістэму савецкіх канцэнтрацыйных лагераў.
🔻 Настаўніку не спадабалася, што 9-класнік прыйшоў у школу ў вайсковай форме
Настаўніка затрымалі.
На камеру сілавікам мужчына кажа пра тое, што з’яўляецца настаўнікам з 20-гадовым стажам. @mediazona_by высветліла, што гэта Аляксандр Шыдлоўскі з Менска.
Мужчына «прызнаецца» ў тым, што нядаўна да яго на заняткі прыйшоў вучань у вайсковай форме, і гэта яму не спадабалася, таму ён прымушаў 9-класніка зняць яе.
☝️ Настаўніка таксама кажа пра тое, што з’яўляецца праціўнікам так званага ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі ў краіне і «ў цэлым курсу нашай краіны», падтрымлівае Украіну ў змаганні з расейскімі агрэсарамі.
😳 У Менску не могуць знайсці амаль 34,6 тысячаў работнікаў
З ліку спецыялістаў больш за ўсё патрэбныя медычныя работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры, інжынерныя работнікі, фінансавыя работнікі, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах.
☝️ Станам на 14 сакавіка ў Беларусі шукаюць 138,6 тысяч работнікаў. З агульнай колькасці вакансіяў амаль 63 тысячы былі размешчаны ў апошні месяц.
#лічбадня
😊 Трохі чалавечай дабрыні
У ЗША супрацоўнікі парку дзікай прыроды гадуюць лісяня.
Каб малое змагло адаптавацца да самастойнага жыцця на волі, людзі пад час кармлення надзяваюць нават маску лісы 🦊
😨 Пад Асіповічамі можа захоўвацца ядравая зброя, пастаўленая з Расеі ў Беларусь
Да такой высновы прыйшлі Супрацоўнікі Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў на падставе аналізу спадарожнікавых здымкаў.
На здымках бачна, што частка дэпо каля Асіповічаў была мадэрнізаваная і абсталявана перыметрам бяспекі з чатырох агароджаў і крытым ахоўным пунктам доступу. Мадэрнізацыя пачалася падчас візіту высокапастаўленага афіцэра Мінабароны РФ.
Паводле канструкцыі новага перыметра можна судзіць аб неабходнасці раскопак у пошуках таго, што патэнцыйна можа быць кабелямі і датчыкамі. Дрэвы ўнутры новага ўнутранага перыметра таксама былі расчышчаныя прыкладна на 20 метраў ад агароджы. Калі гэтыя здагадкі з’яўляюцца праўдзівымі, то праведзеная мадэрнізацыя можа больш нагадваць узровень фізічнай абароны, які расейскія ўлады запатрабуюць для захоўвання ядравай зброі.