belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх беларускіх татаў з Днём бацькі

Віншаванне яна размясціла ў сваім Instagram-акаунце:

«Дарагія таты! Кожны дзень вы робіце ўсё магчымае, а часам і немагчымае, каб акружыць блізкіх цеплынёй і клопатам.»


Беларуская лідарка прыгадала, што шмат татаў зараз знаходзіцца за кратамі:

«… сёння на праўладных тэлеканалах не скажуць ні слова пра бацькоў, якіх рэжым забраў у сем’яў. Не згаданы Аляксандра Зелюткина, чыя жонка вымушана ў адзіночку гадаваць шасцярых хлопцаў. У навінах пабаяцца распавесці пра тое, як утрымліваюць Змітра Дашкевіча ў карцэры, пакуль яго маленькі сын расце без таты. І прамаўчаць пра тое, чаму Павел Красуцкі не змог быць побач з жонкай пры нараджэнні дзіцяці.»


Таксама Ціханоўская ўзгадала і асабістую трагедыю:

«Рэжым забраў бацьку і ў маіх дзяцей. Ён пазбавіў нас важных момантаў, якія нельга вярнуць. Я ведаю, што больш за ўсё Сяргей хацеў бы быць побач з Карнеем і Агніяй-падтрымліваць іх новыя захапленні, спраўляцца з хатнімі заданнямі і планаваць будучыню. Сяргей і цяпер застаецца прыкладам для дзяцей-сумленны, ўстойлівы і клапатлівы.»

Читать полностью…

Белсат

🔍 Рэжым шукае крыж Еўфрасінні Полацкай, напрамак пошуку вас здзівіць

Пра тое, чаму Генпракуратура раптоўна ўзялася за абарону нацыянальнай спадчыны і як яе насамрэч бароняць беларусы разважае вядоўца «Белсату» Ігар Кулей.

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Латвія таксама падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны суд за злачынствы Лукашэнкі

Прэс-сакратарка МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ адказала на пытанне «Белсату» адносна стаўлення да звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд для расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі:

«Міністэрства хацела б паведаміць Вам пра сваё падтрыманне звароту Літоўскай Рэспублікі ў МУС. Акрамя таго, Міністэрства шчыльна супрацоўнічае з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зместу звароту і аргументаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай»


Яна таксама запэўніла «ў нязменнай прыхільнасці Латвійскай Рэспублікі падтрыманню працы МКС у яго прасоўванні глабальнай справядлівасці і эфектыўнай сістэмы міжнароднага крымінальнага правасуддзя»

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 21 кастрычніка

Еўра страціў больш за 2,5 капейкі. патаннеў і долар. Расейскі рубель умацаваўся больш чым на капейку.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🦟 Егіпет быў абвешчаны краінай, свабоднай ад малярыі, пасля 100-гадовых намаганняў

Сертыфікат выдаецца, калі краіна даказвае, што ланцужок перадачы інфекцыі спынены па ўсёй краіне на працягу трох апошніх гадоў.

☝️ Першыя намаганні па выкараненні малярыі Егіпет распачаў амаль 100 гадоў таму. Штогод ад яе памірае не меней за 600 000 чалавек, амаль усе яны пражываюць у Афрыцы.

У заяве Сусветнай арганізацыі аховы здароў’я гаворыцца, што Егіпет стаў трэцяй краінай, якая прайшла сертыфікацыю ў рэгіёне Усходняга Міжземнамор'я СААЗ, пасля Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Марока.

«Малярыя такая ж старая, як і сама егіпецкая цывілізацыя, але хвароба, ад якой пакутавалі фараоны, цяпер належыць яе гісторыі»


*Малярыя выклікаецца складаным паразітам, які перадаецца праз укусы камароў. У цяперашні час у некаторых краінах выкарыстоўваюцца вакцыны, але найбольш эфектыўнымі спосабамі прафілактыкі з'яўляецца прадухіленне ўкусаў камароў.

Читать полностью…

Белсат

📌 Мінімум 3 «шагэды» ноччу заходзілі ў Беларусь з Украіны

Два з іх прайшлі па «калідоры» Камарын-Прыпяць у 23.07 і 07.30.

Яшчэ адзін быў заўважаны ў раёне Лоева ў 01.45, далейшы лёс яго невядомы.

☝️ На працягу ночы і раніцай знішчальнікі ВПС РБ двойчы выляталі з Баранавічаў на паўднёвы ўсход.

Читать полностью…

Белсат

📌 Паўднёвая Карэя выклікала расейскага амбасадара з нагоды адпраўкі вайскоўцаў КНДР ва Украіну

Першы намеснік міністра замежных спраў Кім Хон Гюн заклікаў расейкі бок спыніць такое супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй.

«Віцэ-міністр Кім самым рашучым чынам асудзіў незаконнае ваеннае супрацоўніцтва, у тым ліку размяшчэнне Паўночнай Карэяй войскаў у Расеі, і строга папярэдзіў, што на дзеянні, якія пагражаюць нашым асноўным інтарэсам бяспекі, у адказ будзе мабілізацыя ўсіх даступных сродкаў сумесна з міжнароднай супольнасцю»

Читать полностью…

Белсат

🚗 У Беларусь прывезлі першыя Geely E8

Цана на паўнапрывадную версію вагаецца ў залежнасці ад камплектацыі ад 119,9 тысячы да 121,9 тысячы рублёў (каля 36,2 тысячы і 36,8 тысячы долараў)

👉 Часткай медыясістэмы аўтамабіля стаў 45-цалевы экран з разрозненнем 8K, на які выводзіцца разнастайная інфармацыя, патрэбная падчас кіравання аўтам. Таксама экран можна выкарыстоўваць як тэлевізар.

Geely E8 здольны разганяцца да 100 км/г за 6 секунд.

🤔 Цікава, што збіраць у Беларусі аўтамабіль не плануюць.

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Украіна хутка будзе прададзеная»

Прынамсі так сцвярджае калумніст «Bloomberg» Макс Гастынгс і піша, што Захад, падзелены эканамічнымі і энергетычнымі праблемамі, шукае шляхі спынення падтрымкі Украіны ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі.

«… хоць расейцам можа не ўдасца заваяваць Украіну, яны могуць трымаць яе ў такім стане, у якім ніхто не пажадае жыць ці інвеставаць у яе…»


👉 Пераказваем асноўнае з артыкула.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 кастрычніка

✔️ Польшча гатовая ўтрая павялічыць колькасць вайскоўцаў у памежнай зоне

✔️ Над Беларуссю зноў лёталі «шагэды», у неба падымалі знішчальнік

✔️ Мужчына пагражаў міліцыянтам бензапілой. Сілавікі ўжылі зброю

✔️ Жыхары Хойнікскага раёну стварылі петыцыю з просьбай абараніць іх ад беспілотнікаў

✔️ У Малдове праходзяць прэзідэнцкія выбары і адначасова – рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі дзеля ўступлення краіны ў Еўразвяз

✔️ Ужо два тыдні беларускія сэканд-хэнды не могуць закупляць новы тавар у ЕЗ. Як гэта паўплавала на бізнес?

✔️ МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндэкс GO» манапалістам

✔️ Названая новая дата адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй

#рэпрэсіі:

▪️ У гэты дзень 20 гадоў таму была жорстка забітая беларуская журналістка Вераніка Чаркасава

▪️ У РТБД пасля затрымання акцёраў сталі аператыўна мяняць афішу

▪️ Больш за 6000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году

▪️ Магілёўскія сілавікі затрымалі жыхарку Оршы за каментары на адрас сілавікоў і Лукашэнкі

▪️ Хто такі Андрэй Суздальцаў, якога будуць судзіць у Маскве на запыт Беларусі

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:


🔸 Ці панясуць прадстаўнікі рэжыму адказнасць за злачынствы супраць беларусаў

🔸 Чаму заходнія партнёры так неахвотна ідуць на супрацу ў пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму

🔸 Як Лукашэнка хоча "палепшыць" жыццё беларусаў і чаму ён супярэчыць сам сабе

🔸 Прэзідэнцкія выбары ў Малдове

🔸 У Варшаве прайшоў Кубак Івуліна

🔸 Грузія напярэдадні выбараў

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💔 Больш за 6000 чалавек былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году

Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны, паведамляюць праваабаронцы. Мінімум 2336 чалавек атрымалі пазбаўленне волі ў калоніях, 681 - «хімію».

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэта толькі тыя, пра каго вядома. Аднак на самой справе фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі можа быць значна больш.

Читать полностью…

Белсат

🚕 МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндэкс GO» манапалістам

Цяпер для сэрвіса «пачынаюць дзейнічаць усе патрабаванні антыманапольнага заканадаўства». Пра гэта заявіў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.

Сэрвісу таксі прыйдзецца выканаць шэраг патрабаванняў рэгулятара, і ў першую чаргу ўвесці цэнавае рэгуляванне:

«Яны нам мусяць прадаставіць алгарытм разліку "гарачых гадзінаў": як фармуецца павышальны каэфіцыент, зыходзячы з іхнай матэматычнай мадэлі, якая, як яны гавораць, закладзеная ў праграмным прадукце»

Читать полностью…

Белсат

🇲🇩 Хто можа стаць наступным прэзідэнтам Малдовы?

20 кастрычніка, у Малдове праходзяць прэзідэнцкія выбары і адначасова – рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі дзеля ўступлення краіны ў Еўразвяз.

На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць 11 кандыдатаў, сярод якіх – дзейная прэзідэнтка Майя Санду. Яна выступае за празаходнюю арыентацыю краіны і падтрымлівае ўступ Малдовы ў Еўразвяз.

Адным з яе супернікаў з’яўляецца былы генеральны пракурор краіны Аляксандр Стаяногла…які знаходзіцца пад крымінальным расследаваннем і судом па некалькіх справах.

👉 Хто яшчэ хоча стаць наступным прэзідэнтам Малдовы і як Расея спрабуе ўмяшацца ў рэферэндум, каб не даць краіне ўступіць у ЕЗ, чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

📌 Жыхары Хойнікскага раёну стварылі петыцыю з просьбай абараніць іх ад беспілотнікаў

Петыцыя «Аб абароне навучальных установаў Хойнікскага раёну ад БПЛА» з’явілася на сайце petitions.by 14 кастрычніка.

☝️ У першую чаргу складальнікі петыцыі прасілі абараніць дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя садкі і школы:

«У нашым раёне дзейнічае каля двух дзясяткаў дашкольных і сярэдніх навучальных установаў. Кожны дзень, адпраўляючы туды дзяцей, мы не знаходзім сабе месца. Мяркуем, што органы ўлады і армія абавязаныя забяспечыць дзейную абарону сваіх грамадзянаў усімі магчымымі сродкамі.»


У петыцыі нагадвалася і пра падзенне збітага беспілотніка ў Гомлі ў верасні 2024 года, якое прывяло да пашкоджання будынку.

Што ж адказалі чыноўнікі? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😏 Дзяржстандарт забараніў продаж у Беларусі некалькіх кніг для дзяцей расейскіх выдавецтваў

У спіс увайшлі кнігі маркі «Умка», «рускія народныя казкі», «Буквар», «Казкі», энцыклапедыі, «Дагістарычныя жывёлы», «Рэптыліі», «Фантастычныя істоты»,«Рэлігіі свету».

☝️ Прычына - занадта маленькія прабелы паміж словамі. Згодна з тэхнічным рэгламентам, у выданнях для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, прабел паміж словамі павінен быць роўны кеглю шрыфта.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Расейскія дроны ў начным небе Беларусі

✔️Лукашэнка правёў нараду пра стан дарожнай інфраструктуры

✔️Вынікі выбараў прэзідэнта і рэферэндума ў Малдове

✔️У Грузіі прайшоў шматтысячны праеўрапейскі марш

✔️Мігранты атакавалі аўто польскіх памежнікаў

✔️Ва Уроцлаўскім заапарку нарадзіліся 4 надзвычай рэдкія тыграняты

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 «У ZUS акруглілі вочы: яны ніколі пра такое не чулі»

З 2022 года беларусы могуць атрымліваць сваю пенсію ў Польшчы, а польскія пенсіянеры – у Беларусі, але шмат хто пра гэтую функцыю дасюль не ведае. І гэта тычыцца не толькі саміх пенсіянераў, але, як аказалася, і працаўнікоў польскіх ужондаў.

Адна з беларусак, якая пераехала ў Польшчу расказала, што «працаўнікі акруглілі вочы: мястэчка маленькае, ніхто дасюль з такім пытаннем яшчэ не звяртаўся.»

👉 «Белсат» вырашыў расказаць, як гэта працуе, і падзяліцца досведам тых, каму ўдалося гэта зрабіць. ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📌 Паміж Берасцем і Масквой збіраюцца правесці хуткасную магістраль

С такой заявай выступіў Лукашэнка падчас слухання дакладу па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фармавання транспартавай інфраструктуры, што забяспечвае часовую даступнасць да гарадоў-спадарожнікаў:

«Мы дамовіліся, што найбліжэйшым часам абмяркуем пытанні будаўніцтва хуткаснай магістралі праз Беларусь з Масквы на захад. Да Берасця прынамсі.»


Раней аб падобных планах заяўляў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Ён адзначаў, што існуюць планы будаўніцтва высокахуткаснай магістралі паміж Масквой і Менскам, працягласць якой будзе 715 кіламетраў. Цягнікі, паводле ягоных словаў, будуць дасягаць хуткасці ў 400 км/г, а час у дарозе скараціцца з 7 да 3 гадзін.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Гомельскі аблвыканкам загадаў Упраўленню адукацыі вырашыць пытанне абароны навучальных устаноў ад БпЛА

Жыхары хойніцкага раёна склалі петыцыю з просьбай абсталяваць навучальныя ўстановы Хойніцкага раёна сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

👉 Улады далі адказ. Як паведамляе выданне Флагшток, у ім сказана, што кіраўніцтвам аблвыканкама зварот перанакіраваны ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі «з просьбай паведаміць падпісантам і аблвыканкаму аб прынятым рашэнні»

Читать полностью…

Белсат

🕯 У ЗША памёр былы паплечнік Эрдагана Фетхулах Гюлен

Яму было 83 гады, піша Reuters. Па версіі ўладаў Турцыі, ён арганізаваў спробу перавароту ў 2016 годзе.

У 1960х гадах Гюлен стварыў грамадскі Ісламскі рух «Хізмет» і вялікую сетку ўніверсітэтаў і школ у 160 краінах свету.

☝️ Гюлен быў блізкім паплечнікам Рэджэпа Эрдагана. Аднак потым іх адносіны пагоршыліся. У снежні 2013 года стала вядома пра расследаванні карупцыі ў дачыненні да міністраў і чыноўнікаў, блізкіх да Эрдагана. Многія лічылі, што за расследаваннямі стаяць пракуроры і паліцыя з руху «Хізмет». Пасля гэтага Гюлен з'ехаў з Турцыі ў ЗША ў 1999 годзе. Знаходзячыся ў ЗША, ён крытыкаваў улады Турцыі.

У выніку Эрдаган абвінаваціў «Хізмет» у арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў ліпені 2016 года. У выніку сутыкненняў загінулі больш за 250 чалавек, яшчэ больш за дзве тысячы атрымалі раненні. Больш за 300 чалавек атрымалі пажыццёвыя тэрміны.

Читать полностью…

Белсат

❓ Якія зараз цэны на кватэры ў Менску?

❓ Беларускае піва на 6-м месцы ў міжнародным рэйтынгу…але якім?

❓ Чаму бульбаш - гэта больш не пра беларусаў?

👉 Пра ўсё гэта распавядае Аляксандр Кыровіч у новым выпуску сваёй аўтарскай праграмы «Атмасфера»

Читать полностью…

Белсат

🇲🇩 Мая Санду лідыруе на прэзідэнтскіх выбарах у Малдове

Станам на раніцу Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы падлічыла 98,29 % пратаколаў на выбарах прэзідэнта. З кандыдатаў лідзіруе дзейная прэзідэнтка Мая Санду. Яна набрала 41,86 %. Аднак для таго, каб перамагчы ў першым туры неабходна 50 %, таму ў хуткім часе краіну чакае другі тур.

☝️ А вось галасаванне на рэферэндуме дасюль захоўвае інтрыгу. Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Стары вораг Лукашэнкі. Прарасейскага палітолага Андрэя Суздальцава будуць судзіць у Маскве на запыт Беларусі

Прарасейскага палітолага абвінавачваюць у паклёпе па заяве амбасады Беларусі ў Расеі

🔸 Жыхары Хойніцкага раёну папрасілі выканкам абараніць іх ад беспілотнікаў. Што адказалі чыноўнікі?

На сайце petitions.by 14 кастрычніка з’явілася петыцыя «Аб абароне навучальных установаў Хойніцкага раёну ад БПЛА».

🔸 МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндекс Go» манапалістам

Цяпер знанаму сэрвісу таксі давядзецца выканаць шэраг патрабаванняў рэгулятара, і ў першую чаргу – увесці цэнавае рэгуляванне. Чакаецца, што гэта прывядзе да змянення правілаў гульні з цэнамі ў гэтым сегменце рынку.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🧐 У Беларусі скончыліся зоркі

І каб «рабіць» новыя імёны ў айчынным шоўбізнэсе — з Расеі замовілі тамтэйшых артыстаў. Для чаго і колькі гэта каштуе — глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Стары вораг Лукашэнкі

У Маскоўскім судзе пачаліся слуханні па крымінальнай справе супраць расейскага палітолага, былога намесніка дэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ Андрэя Суздальцава.

Прарасейскага палітолага абвінавачваюць у паклёпе па заяве амбасады Беларусі ў Расеі. У Беларусі ягоны Telegram-канал прызнаны экстрэмісцкім. Паводле інфармацыі нашых калегаў з праекта «Вот Так», палітолага затрымлівалі расейскія сілавікі на запыт з Менску.

☝️ Суздальцаў працаваў у Беларусі з 1993 года – фармаваў прарасейскую апазіцыю. Аднак, з цягам часу погляды Суздальцава станавіліся менш зручнымі для рэжыму Лукашэнкі.

👉 Чым насаліў палітолаг Лукашэнку і хто ён увогуле такі, чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🎭 У РТБД пасля затрымання акцёраў сталі аператыўна мяняць афішу

Як паведамляе «Зеркало» са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы, у тэатры, сярод іншага, адмянілі 2 самыя касавыя спектаклі «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі»

І калі актораў не адпусцяць, то граць не будзе каму і спектаклі прыйдзецца ўвогуле прыбраць з рэпертуару. У такім выпадку «РТБД ператворыцца ў сярэднестатыстычны беларускі калектыў.»

Читать полностью…

Белсат

😢 «Кошты дакладна вырастуць»

Ужо два тыдні беларускія сэканд-хэнды не могуць закупляць новы тавар у ЕЗ. Як гэта паўплавала на бізнес?

Хтосьці зачыніўся, як сетка крамаў «Мода Макс», але многія працуюць дагэтуль.

👉 Ці выжывуць Інтэрнэт-крамы сэканд-хэнду і хто ад усёй гэтай сітуацыі выйграў больш за ўсё, чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🫤 Меліся на ўвазе не беларусы, а мігранты з трэціх краін

Амаль палова жыхароў Польшчы падтрымлівае прыпыненне права на прытулак для мігрантаў, якое агучыў прэм’ер-міністр Дональд Туск. Такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага агенцтвам SW Research.

Супраць выступілі - 24,1% апытаных, а 26,6% - не змаглі даць адказ.

☝️ У Еўропе гэтае рашэнне на пачатку выклікала хвалю крытыкі. Аднак з часам Брусель прыняў польскія рашэнні па міграцыйнай палітыцы.

Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля Фон дэр Ляен паведаміла, што гэта будзе часовая мера, каб адказаць на гібрыдную атаку з боку Беларусі і Расеі:

«Гаворка ідзе не пра нелегальную міграцыю, а пра здольнасць ЕЗ абараняцца ад гібрыднай атакі. Мы можам часова і належным чынам адгарадзіць сістэму прытулку, каб адказаць на гібрыдную атаку»

Читать полностью…

Белсат

⌨️ Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

💁‍♂️ Падказваем, дзе знайсці галоўныя навіны адным пастом: для гэтага мы стварылі дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia, калі гэта для вас бяспечна

#галоўнае

Читать полностью…
Подписаться на канал