⚡️За права чытаць «Гары Потэра» па-беларуску пачалі збіраць подпісы
Нядаўна стала вядома, што праваўладальнікі серыі кніг Джаўэн Роўлінг забаранілі выдаваць іх па-беларуску. Прычынаю стала тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.
Аднак беларускія фанаты «Гары Потэра» не губляюць надзеі☝🏻
Падпісаць петыцыю можна тут ⬅️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»: за пастаўкамі ў Расею падсанкцыйных аўтамабіляў класу «люкс» стаіць блізкі да Лукашэнкі бізнесовец Аляксей Алексін
✔️ Служба эвакуацыі «BYSOL» працягне працаваць у штатным рэжыме нягледзячы на пастановы пра забарону ўезду з боку Літвы, Латвіі і Эстоніі
✔️ Польскі аналітык: гатовасць афіцыйнага Менску да дыялогу ў справе крызісу на беларуска-польскай мяжы можа быць следствам ціску Кітаю
✔️ На поўнае аднаўленне электрычных сетак на Гомельшчыне спатрэбіцца не менш за месяц
✔️ Глабальны збой у аперацыйнай сістэме «Windows» парушыў працу банкаў і аэрапортаў, чыгункі, медыяў і фондавых біржаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🦊 Адна з забаваў у чэргах на мяжы – назіраць за мясцовай фаўнай
Часам некаторыя жывёлы вядуць сябе непрадказальна як, напрыклад, гэтае лісяня. Аднак гэткі ўчынак выкліканы тым, што лісы такім чынам пазначаюць сваю ежу, каб на яе не паквапіўся нехта іншы
🥷 Дроны-камікадзэ ў Беларусі – «падарунак» Пуціна Лукашэнку?
У адносінах дыктатараў адчуваецца пахаладанне і менавіта таму ў нашую краіну заляцелі жалезныя птушкі. За што Пуцін пакрыўдзіўся на Лукашэнку і хто мог падставіць беларускага самапрызначанага кіраўніка – глядзіце ў нашым відэа.
💱 Курсы валютаў на 19 ліпеня
Беларускі рубель крыху ўмацаваўся да ўсіх валютаў.
#курсывалютаў
🙃 Вельмі дзіўныя (насамрэч не) справы ў Кобрыне: жыхары заснулі на адной вуліцы, а прачнуліся на іншай
Вуліца Каліноўскага раптам стала вуліцай Машэрава. Так крыху раней пастанавіў мясцовы сельсавет.
За ноч камунальнікі памянялі таблічкі на дамах.
Вось бы аднойчы прачнуцца, а беларуская ўлада за ноч стала дэмакратычнай.
Расейскія дроны, што лятаюць па Беларусі, нясуць сур'ёзную небяспеку
Адзін з дронаў «Shahed», якімі ваюе Расея, нядаўна выбухнуў у Акцябрскім раёне. Распавядаем у нашым відэа, наколькі вялікую небяспеку ён нясе☝🏻
🏛 Урады ў выгнанні: захавальнікі незалежнасці
Беларусы маюць два ўрады ў выгнанні. У гісторыі ж было такіх урадаў больш за 100.
Якую ролю адыгрываюць урады ў выгнанні і з якімі выклікамі яны сутыкаюцца? Глядзіце ў відэа з праграмы «Intermarium» ⬆️
🎬 Поўнае выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🌪 З наступствамі непагадзі не спраўляюцца не толькі камунальнікі, але і страхаўшчыкі
У Гомельскую вобласць прывязуць каля 100 страхавых агентаў з іншых рэгіёнаў, каб скараціць чэргі.
Па звестках @shtodzien, за апошнія трое сутак толькі прадстаўнікі «Белдзяржстраха» аформілі больш за 6 тыс. заяваў на кампенсацыю. Яны працягваюць прымаць дакументы і ўжо займаюцца аглядам пашкоджанняў.
💥 #галоўнае за 18 ліпеня
✔️На Менск абрынулася наймагутнейшая залева ў гісторыі метэаназіранняў. На некаторых вуліцах узровень вады сягаў метру і болей. Падтапіла метро і падземныя паркінгі, у некаторых гандлёвых цэнтрах вада лілася са столяў
✔️Юрась Губарэвіч каментуе дзіўную практыку самаабвешчаных уладаў: дапамагаць толькі тым пацярпелым ад стыхіі, хто зарабляе меней за пэўную суму
✔️Літва ўжо разварочвае на мяжы аўтамабілі з беларускімі нумарамі. «Забарона не накіраваная супраць беларускіх грамадзянаў», – сцвярджаюць у тамтэйшым МЗС
✔️Пецярбургскі музей сучаснага мастацтва хочуць пакараць за «публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі». Бо на адной з карцінаў ёсць надпіс «Жыве Беларусь!»
✔️Паверыць у Бога ў камеры: чаму беларускія вязні не давяраюць нават царкве
✔️Джо Байдэн захварэў на каронавірус
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 ліпеня
🔻Дзве заснавальніцы стартап-хабу «Imaguru» пойдуць пад суд за «ўхіленне ад выплаты падаткаў» і «экстрэмізм». Абедзве – за межамі Беларусі
🔻За пратэсты-2020 затрыманая жыхарка Менску
🔻Звольнілі з працы рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🔻За «заклікі да санкцый» і «абразу Лукашэнкі» збіраюцца судзіць супрацоўніцу суда Заводскага раёну Менску. Яна мае двух непаўналетніх дзяцей
📍Дзве заснавальніцы стартап-хабу «Imaguru» пойдуць пад суд за «ўхіленне ад выплаты падаткаў» і «экстрэмізм»
Таццяна Марыніч і Настасся Хамянкова знаходзяцца за межамі Беларусі, таму судзіць іх змогуць толькі завочна. На думку лукашэнкаўцаў, жанчыны нанеслі дзяржаве шкоду ў памеры 220 тысяч BYN.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤝 Ціханоўская і Зяленскі зноў паціснулі адно аднаму рукі
Яны сустрэліся на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікай Брытаніі.
Гэта другі раз, калі Ціханоўская і Зяленскі паціснулі адно аднаму рукі. У мінулы раз гэта было ў траўні 2023 года падчас цырымоніі ўручэння Прэміі Карла Вялікага ў Нямеччыне.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Менск плыве – сталіцу затапіла. У чым прычына бяздзейнасці чыноўнікаў?
🔸 Бязвіз, адвод войскаў ад мяжы з Украінай і патрэба дыялогу з Польшчай і Літвой. У якія гульні і навошта гуляе Лукашэнка?
🔸 Беларусы працягваюць змагацца за магчымасць чытаць «Гары Потэра» на роднай мове
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/PnUG3cy0k14
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🧠 «Ноў-хаў» з Быхава: перасовачны вечны агонь
@MAYDAYMog звярнуў увагу на тое, што перад тым, як мясцовыя чыноўнікі ўскладаюць кветкі да помнікаў, на месца прыязджаюць супрацоўнікі «Быхаўгазу» з газавым балонам. Далей яны падключаюць гэты балон праз гумовы шланг да самаробнай пераноснай гарэлкі, што месціцца сярод «патрыятычных» колераў.
Як вам? 🫠
❗️ПЦ «Вясна»: прысуджаны да смяротнай кары немец Рыка Крыегер ваяваў у палку Каліноўскага
А дакладней, у замежным механізаваным батальёне «Western», які ўваходзіць у склад палка.
Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Вясны».
❗️❗️ UPD Выданне «Наша ніва» звярнулася да палка Каліноўскага з пытаннем пра прыналежнасць Рыка Крыегера да батальёна «Western», але там адказалі, што нічога не ведаюць пра гэтага чалавека.
😊 Залева ў Менску абудзіла ўнутраных дзяцей у гараджанах
Паглядзіце, як яны радаваліся, плавалі, скакалі і ператваралі патоп у вясёлую прыгоду.
❗️ У Беларусі да смяротнага пакарання прысудзілі грамадзяніна Нямеччыны
Суд над грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыегерам (Rico Krieger) адбыўся яшчэ ў чэрвені. Справа разглядалася Менскім абласным судом.
Пра дэталі працэсу нічога не вядома, акрамя таго, што Рыка абвінавачвалі па некалькіх крымінальных артыкулах, сярод якіх «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі», «прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту або шляхоў зносін», «стварэнне або ўдзел у «экстрэмісцкім» фармаванні», «агентурная дзейнасць», «найміцтва» і «акт тэрарызму».
Пра самога мужчыну таксама вядома, што ён з'яўляецца бацькам няпоўнагадовага дзіцяці.
🏥 Расея ваюе з хворымі на рак дзецьмі?
Сямігадоваму Сашы прызначылі 9 хіміятэрапій і 28 працэдур прамянёвай тэрапіі. Але з-за расейскага абстрэлу яму прыйшлося тэрмінова эвакуіравацца з лякарні «Ахматдыт».
Паглядзіце гісторыю гэтага хлопчыка ды іншых маленькіх пацыентаў ☝🏻
☝️ Святлана Ціханоўская паразмаўляла з лаяльным да Пуціна і Лукашэнкі еўрапейскім палітыкам
Сустрэча з беларускай лідаркі з Віктарам Орбанам адбылася 18 ліпеня падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Блейнхемскім палацы ў Вялікай Брытаніі.
Падрабязнасці гэтых перамоваў не раскрываюцца.
😮 У «Windows» глабальны збой. Пакутуе ўвесь свет
Ранкам 19 ліпеня ва ўсім свеце пачалі даваць збой некаторыя камп’ютары: аперацыйная сістэма «Windows» выдае так званы «сіні экран смерці».
🧐 Што здарылася – чытайце ў нашым матэрыяле (вядома ж праз VPN).
😱Лукашэнка распачынае рэвалюцыю?
Гэта не зусім тое, пра што вы падумалі. Саманазваны прэзідэнт проста заўважыў несастыкоўкі ў законах, абурыўся і загадаў правесці рэвізію заканадаўства.
Вось што выдаў Лукашэнка:
«Нам трэба гэта ўсё пераварушыць. Трэба прыбраць усё лішняе, пакінуць толькі тое, што трэба. Трэба правесці гэтую рэвізію. Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне».
🚧«Трактаванне на нацыянальным узроўні»
Уезд на сваю тэрыторыю для легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўжо забаранілі Латвія, Літва і Эстонія. Паводле пастановы ЕЗ аб восьмым пакеце санкцыяў краіны Еўразвязу могуць, але не абавязаныя забараняць уезд аўтам, зарэгістраваным у Беларусі.
Як так сталася, што санкцыі, якія мусілі працаваць супраць Лукашэнкі, у выніку працуюць супраць усіх беларусаў?
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 «Калі насоўваецца навальніца, не чакайце да апошняга».
Як не пацярпець падчас урагану? Размаўляем з навукоўцам, футуролагам, аўтарам блогу «lab-66» Сяргеем Бесарабам і выкладчыкам турыстычных дысцыплінаў Андрэем Коласам.
🗞 Паверыць у Бога ў камеры: чаму беларускія вязні не давяраюць нават царкве
Нягледзячы на неабходнасць духоўнай падтрымкі, у калоніях святароў часта ўспрымаюць як супрацоўнікаў гэтай установы і вялікага даверу да іх няма. З чым гэта звязана?
🗞 Забарона не супраць беларускіх грамадзян – МЗС Літвы пра абмежаванні на ўезд аўтаў з Беларусі
Забарона на ўезд у Літву з 18 ліпеня легкавых аўтамабіляў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, не азначае санкцый супраць беларусаў, паведамляе МЗС Літвы ў адказе на запыт «Белсату». Расказваем, як яны тлумачаць гэткія дзеянні.
#штопачытаць
⛔️ У Пінску 74-гадовы кіроўца наехаў на дзвюх дзяўчынак на пешаходным пераходзе
Паводле тэлеграм-каналу УУС Берасцейшчыны «КРЕПОСТЬ», пенсіянер збіў дзвюх дзяўчынак і трапіў у яшчэ два ДТЗ, пакуль бег з месца здарэння
Чалавек, які заўважыў здарэнне на пешаходным пераходзе, праcачыў за пенсіянерам і дапамог яго знайсці міліцыі.
💔 Уладзімір Алісіевіч
Верагодна быў затрыманы ў верасні 2023 года. Прычына – чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Імаверна, тады ж затрымалі і двух яго сяброў – Андрэй Валахановіч і Эдуарда Кашэцяна.
Суд над мужчынамі пачаўся 7 чэрвеня 2024 года ў Менгарсудзе. Працэс вядзе суддзя Любоў Сімахіна.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
🤯 Наступствы магутнай залевы ў Менску
Сабралі відэа відавочцаў, якія ўразілі нас найболей.
Паглядзіце і вы ☝️
🤔 Без гімну, без дзяржаўнага сцяга і з абмежаваннямі
16 беларускіх спартоўцаў возьмуць удзел Алімпійскіх гульнях у Парыжы ☝️
💬 «Забарона не накіраваная супраць беларускіх грамадзянаў»
У МЗС Літвы адказалі на запыт «Белсату», датычны забароны ўезду ў гэтую краіну аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй. Ведамства сцвярджае, што гэта ні ў якім разе не ўдар па звычайных грамадзянах Беларусі.
Чытайце поўны адказ на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Як ратавацца падчас урагану?
Гэтым летам Беларусь накрываюць катаклізмы, якіх не было ўжо даўно: шасцёра загінулых, мноства разбурэнняў, цэлыя гарады без святла і вады.
Паразмаўлялі з экспертамі пра тое, што адбываецца з нашым кліматам ды як звесці да мінімуму рызыку пацярпець падчас разгулу стыхіі.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN