📌 Тысячы расейскіх вайскоўцаў будуць накіраваныя ў Беларусь для аховы ядравай зброі
Пра гэта паведамляе BYPOL са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Цягам апошніх месяцаў ішлі перамовы паміж Расеяй і Беларуссю, у якіх удзельнічалі асабіста Лукашэнка і Пуцін.
☝️ На іх абмяркоўвалі размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расейскай ваеннай часткі, у якой будуць служыць 3,5 – 5 тысячаў вайскоўцаў з цяжкай тэхнікай для забеспячэння аховы тактычнай ядравай зброі.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇱🇹 Ці адмовіцца Літва ад паслугаў кампаніі, якую выбралі для друку пашпартоў Новай Беларусі?
Кампанію «Garsų pasaulio» абвінавачваюць у сувязях з «гаманцом» Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым.
☝️Цяпер дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы вядзе правяранне дзейнасці кампаніі, паводле вынікаў правярання Літва можа адмовіцца ад паслугаў фірмы.
«Калі кампанія будзе прызнаная нядобранадзейнай, будуць шукацца іншыя магчымасці вырабу асабістых дакументаў»
💁♀️«Варта нарэшце парадавацца за беларусаў, бо скарацілася доля людзей, якія эканомяць на харчах»
Даследчы цэнтр BEROC прэзентаваў вынікі чарговага аналізу таго, як пачуваецца беларуская эканоміка і грамадзяне.
Пра вынікі даследавання і пра тое, што чакае беларускую эканоміку, чытайце ў нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
😍Брытанскі ціктокер захапляецца Беларуссю
Хлопец ужо некалькі тыдняў правёў у нашай краіне. Толькі паглядзіце, якія эмоцыі ў яго выклікае Беларусь👆🏻
📍Інтэрпол адмовіўся шукаць па чырвонай картцы былога суддзю Томаша Шмыта
Генеральны сакратар Інтэрполу патлумачыў адмову тым, што Статут арганізацыі не дазваляе апрацоўваць па каналах Інтэрполу звесткі пра дзеянні супраць бяспекі дзяржавы, бо гэта вызначаецца як палітычнае злачынства. Інтэрполу катэгарычна забараняецца здзяйсняць нейкае ўмяшальніцтва ці весці дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага ці расавага характару.
👆Чырвоная картка – гэта паведамленне Інтэрполу, якое выдаюць з мэтай пошуку і арышту злачынцы для ягонай экстрадыцыі.
Пракуратура Польшчы падала ў Інтэрпол хадайніцтва аб наданні Шмыту чырвонай карткі напрыканцы траўня. У рамках расследавання справы супраць былога суддзі, польскі суд выдаў нацыянальны ордар на ягоны арышт. Польшча таксама накіравала запыт на еўрапейскі ордар на арышт.
💥 #галоўнае за 4 чэрвеня
✔️ Польшча не будзе адкрываць памежны пункт «Баброўнікі»
✔️ Нацыяналістычныя правыя могуць забраць амаль чвэрць месцаў у Еўрапарламенце
✔️ Украіна будзе наносіць удары па вайсковых Беларусі, калі з яе тэрыторыі будзе наўпроставая пагроза
✔️ Сілы абароны Ізраілю паведамілі, што загінулі яшчэ 4 закладнікі «Хамасу»
✔️ Літоўскія памежнікі прымушаюць выкідваць літаральна ўсю ежу
✔️ У бяздомнага беларуса ў Варшаве выявілі кілаграм наркотыкаў
✔️ У ЗША настаўнік правёў на ўроку тэатралізаваны аўкцыён рабоў. За гэта яго адхілілі ад працы
✔️ Дэмсілы ствараюць рэестр маёмасці, канфіскаванай у беларусаў з палітычных прычынаў
✔️ З Беларусі сыходзіць латвійскі вытворца «Адаптолу»
✔️ Прыватная беларуская кампанія зарабляе на вайне. Расследаванне «BELPOL»
#рэпрэсіі:
▪️ У Баранавічах яшчэ 8 чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе
▪️ Два гады пазбаўлення волі і штраф памерам 100 базавых велічыняў. Вынесены прысуд жыхару Слоніма
▪️ 49-гадовага мінчука затрымалі за каментары ў Telegram
▪️ За абразу Лукашэнкі паўторна судзяць жыхара Оршы
▪️ Чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
▪️ 54-гадовай псіхалагіні з Маладзечна пагражае да 10 гадоў за падтрымку Украіны
▪️Затрымалі дваіх братоў з Берасця
💔 Аляксей Зачапіла
Быў затрыманы 30 сакавіка 2024 года паводле крымінальнай справы па арт. 342 КК за ўдзел у пратэстах.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
🇱🇹 Літва абмежавала правоз аўтамабіляў праз мяжу ў Беларусь
Новыя правілы датычаць аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў ад моманту выпуску. Гэтак літоўскія ўлады імкнуцца рэалізаваць санкцыйную палітыку ў дачыненні Расеі, куды вельмі часта і скіроўваліся аўтамабілі.
Што будзе цяпер і ці існуюць іншыя варыянты правозу аўто ў Беларусь?
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇱🇹 Літва ўвяла жорсткія харчовыя санкцыі
Эксперты кажуць, што «эканоміка ад гэтага асабліва не можа пацярпець».
👉 На іх думку гэта хутчэй палітычны жэст. І санкцыі больш балюча б’юць па беларусах, чым па рэжыме Лукашэнкі
...з’яўляюцца такія рашэнні, якія ўплываюць на мізэрныя лічбы імпарту і экспарту, але гэта такое палітычнае рашэнне
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусы стаяць соднямі на мяжы, а цяпер яшчэ забаранілі увозіць ежу і ваду
🔸 «BYPOL» паведамляе, што пад мяжу з Украінай сцягваюць войскі
🔸 Мінадукацыі ўдасканаліла метадычкі па выхаванні і навязанні павагі да дзяржсімволікі
🔸 Выбары ў Еўрапарламент - чаму гэта важна для Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/M_iR10lH7J0
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🪖 Украіна будзе наносіць удары па вайсковых Беларусі, калі з яе тэрыторыі будзе наўпроставая пагроза
Пра гэта ў каментары «Белсату» паведаміў Міхайла Самусь, дырэктар даследчага цэнтру «New Geopolitic Research Network».
☝️ Эксперт адзначыў, што ва Украіне ўспрымаюць дзяржаўныя межы з Беларуссю і Расеяй як лінію фронту.
Самусь таксама падкрэсліў, што «уся вайсковая інфраструктура рэжыму Лукашэнкі будзе пад ударам».
«Гэта значыць, калі ён шукае гэтай прыгоды, то яна ў яго будзе»
🌧У Ашмянах падчас дажджу моцна затапіла жылы дом
Адбылося гэта за вельмі кароткі час👆🏻
💊 З Беларусі сыходзіць латвійскі вытворца лекаў «Olainfarm»
Найбольш вядомымі прэпаратамі гэтай кампаніі, прадстаўленымі ў Беларусі, з’яўляюцца «Адаптол», «Фенкарол», «Наафен», «Этацызін».
☝️ Паводле старшыні праўлення кампаніі Яніса Букса, беларускі і расейскі рынкі былі для кампаніі састарэлым.
Зараз кампанія працуе над стварэннем новых лекаў, з якімі можна выйсці на заходні рынак і цалкам адмовіцца ад краінаў, якія прама ці ўскосна бяруць удзел у вайне супраць Украіны.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🍺 У Беларусі востра стаіць праблема алкагалізму
Паводле афіцыйнай статыстыкі, на канец 2023 году агулам пад дыспансерным наглядам з дыягназам «сіндром залежнасці ад алкаголю» знаходзілася 145 тысяч беларусаў 😢
У нашай краіне з гэтай хваробай змагаюцца сумнеўнымі метадамі кшталту ЛПП, «дзён цвярозасці» і лакальных абмежаванняў на продаж алкаголю.
☝️ Медыкі ж раяць выклікаць міліцыю пры кожным агрэсіўным учынку хворага на алкагалізм, каб даказаць, што неабходнае прымусовае лекаванне.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🏠 Дэмсілы ствараюць рэестр маёмасці, канфіскаванай у беларусаў з палітычных прычынаў
Яны распрацоўваюць інструменты, каб вярнуць канфіскаванае законным уласнікам, калі сітуацыя ў Беларусі зменіцца на лепшае.
☝️ Папаўняць рэестр плануецца на падставе адмысловых зваротаў грамадзянаў. Пакуль ён будзе не публічным.
✅Праз VPN ❎Без VPN
😡 У «бюджэтнікаў» патрабуюць звесткі пра працу і навучанне за мяжой іх і іхных сваякоў
Пра гэта піша Reform.by са спасылкай на свайго чытача.
«Начальства збірае інфармацыю аб працаўніках нашай арганізацыі, якія вучыліся або вучацца за мяжой»
😔Проста жах: вось, як выглядае ўкраінец пасля 2 гадоў расейскага палону
На гэтых фотаздымках – Раман Гарылык. Раней ён працаваў кантралёрам на КПП па ахове Чарнобыльскай АЭС. Паводле праекту «Хачу жыць», у сакавіку 2022 года Рамана і яшчэ 168 нацгвардзецаў, якія ахоўвалі ЧАЭС, узялі ў палон і вывезлі ў Расею праз Беларусь.
😢 Паведамляецца, што за час палону яго і іншых ваеннапалонных ні разу не наведалі назіральнікі Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа.
Дадому Раман вярнуўся ў выніку абмену, які адбыўся 31 траўня.
👉 Праект «Хачу жыць» займаецца прыёмам зваротаў вайскоўцаў РФ па здачы ў палон.
😇🥸😎 Любіце збірацца з сябрамі і нешта абмяркоўваць? У нас для вас добрыя навіны
У беларускай мове для такіх пасядзелак (і не толькі для іх) маецца асобная шляхетная назва. Якая – глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Мова нанова».
Цалкам праграму глядзіце на youtube-канале Belsat Life.
🔺«Убачылі белую паперку з чырвонай ізастужкаю – выклікалі спецназ»
Сёлета хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец адседзеў 25 содняў адміністрацыйнага арышту. Разам з ім у камеры пастаянна былі палітычныя. Сергій распавёў нам пра сваіх сукамернікаў і пра цуд вызвалення.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔻Ці здолеюць правыя партыі зрабіць разварот Еўропы?
Праз VPN
Падрыхтавалі тлумачальны матэрыял пра тое, што гэта за выбары, каго на іх абіраюць і для чаго. А таксама, хто можа святкаваць перамогу на гэты раз.
🔻Вызвалены з калоніі расказаў, як катуюць Віктара Бабарыку, Ігара Лосіка і Анджэя Пачобута
Праз VPN
Мужчына, які нядаўна вызваліўся з наваполацкай калоніі, расказаў пра тое, каго з палітвязняў бачыў у няволі і што чуў пра здзекі з іншых.
🔻Дэмсілы ствараюць рэестр канфіскаванай маёмасці
Праз VPN
Як яе будуць вяртаць і ў каго забяруць?
#штопачытаць
🔥 Праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся ў Канстытуцыйны суд РБ, каб паўплываць на практыку завочных судоў у краіне
На мужчыну распачалі спецыяльнае вядзенне за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
☝️ Суд будзе праходзіць завочна, што па словах былога палітвязня «будзе прама супярэчыць асноўнаму закону краіны», бо згодна з 15-м артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, беларускае правасуддзе ажыццяўляецца на аснове спаборнасці і роўнасці ў працэсе, а завочны суд пазбавіць яго гэтых правоў.
Судаленка нават выслаў прызначанай адвакатцы копію пашпарта для ідэнтыфікацыі сваёй асобы, але яна так і не выйшла з ім на сувязь.
Падрабязней 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
💰Вельмі дарагая дарога дадому
Амаль 50 тысячаў рублёў заплаціў жыхар Рагачова, каб вярнуцца на радзіму. Малады чалавек не хацеў працаваць па размеркаванні і з’ехаў жыць у Дубай, але потым захацеў прыехаць ў Беларусь.
✅Праз VPN ❎Без VPN
💪Беларус прайшоў пехатою 2500 кіламетраў з адным заплечнікам
Гэты неверагодны шлях Яўген Гуцалаў пачаў у Вене і скончыў у Стамбуле.
Вось, як выглядала ягонае падарожжа!
🌋 На Філіпінах адбылося вывяржэнне вулкану
У паветра падняўся 5-кіламетровы слуп попелу і дыму
☝️ Вулкан Канлаон – адзін з 23 дзеючых вулканаў на Філіпінах. Ён мае тры гарачыя крыніцы на схілах. Апошняе вывяржэнне зафіксавана ў 2017 годзе.
🐶🐱Той самы момант, калі твой сабака прыводзіць да дому... коціка
Такое здарылася з карыстальнікам tiktok. Чым скончылася гэтая гісторыя, глядзіце ў нашым відэа!
📌 Беларуская кампанія вырабляе камплектуючыя для расейскіх танкаў
Прыватная кампанія ТАА «Рухсервамотар» займаецца вытворчасцю камплектуючых да прыцэлаў камандзіра панарамных (ПКП), што выкарыстоўваюцца ў расейскіх танках.
Гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных «BELPOL».
☝️ Арганізацыя былых сілавікоў сцвярджае, што дзякуючы гэтаму беларускаму прадпрыемству ў Расеі з 2022 па цяперашні час было мадэрнізавана, зроблена і адрамантавана каля 600 танкаў Т-72 і Т-90.
Падрабязней ⤵️
✅Праз VPN ❎Без VPN
💟 Беларусы стварылі краіну, дзе перад законам усе роўныя
Праўладныя прапагандысты дэманізуюць вобраз мінулага Беларусі, каб падпарадкаваць расейскаму імперскаму наратыву.
☝️ Так, яны спрабуюць сказіць гісторыю права і юрыспрудэнцыі на беларускіх землях, ствараючы вобраз прыгнечаных і бяспраўных беларусаў, якімі кіравала польская шляхта.
Насамрэч беларусы з суседзямі маюць даўнія традыцыі права і досвед пабудовы сапраўднай прававой дзяржавы, дзе законам падпарадкоўваўся нават манарх.
▶️ Поўнае выданне праграмы «Intermarium» глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🌪 У Беларусі заўважылі...тарнада?
Незвычайная для нашага рэгіёну з'яву пабачылі недалёка ад Лунінца
🐶Гэтыя сабакі не толькі мілыя, але і сапраўдныя мініяцюрныя аўчаркі
Сёння – Міжнародны дзень коргі. А коргі не проста пухнатыя піражочкі, яны могуць працаваць у паліцыі, прымаць удзел у пошукавых аперацыях ды нават суправаджаць каралеву.
Паглядзіце нашае відэа пра гэтых мілых сабакаў!
🤡 «Гісторык» Лукашэнка з'ездзіў у Манголію і распавёў мясцоваму прэзідэнту, хто такі Чынгісхан
Беларускія медыі надаюць першаму візіту дыктатара ў гэтую краіну вялікую ўвагу, а вось мангольскія незалежныя ім не надта цікавяцца.
Дык чаго ж самаабвешчаны хацеў ад стэпавага народу? Ну акрамя таго, што навучыць іх гісторыі 🙈
✅Праз VPN ❎Без VPN