Расейскі Белгарад зноў атакаваны ракетамі
Паведамляецца, што снарад патрапіў у прыватны сектар. Пашкоджаны адзін дом, там пачаўся пажар.
Таксама ў дзень выбараў над Масквой збілі некалькі дронаў. Паводле Мінабароны Расеі, гэтай ноччу ЗСУ атакавалі 8 абласцей.
У чарговы раз украінскія беспілотнікі зладзілі напад на НПЗ, цяпер у Славянску-на-Кубані.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻Больш за дзесяць тысяч беларусаў зазнаюць хатні гвалт
Праз VPN
Сумныя лічбы прыводзіць міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Паводле іх, 90% ахвяраў гвалту – жанчыны. Чаму пацярпелыя хаваюць выпадкі і як можна дапамагчы сябе? Адказы ў нашым матэрыяле.
🔻У Беларусі будзе новы Кодэкс, які заменіць сабою два цяперашніх
Праз VPN
Новы дакумент будзе рэгуляваць грамадзянскія судовыя пытанні і нават збіраецца прынесці лібералізацыю. Ці так гэта – спыталі незалежнага юрыста.
🔻У Расеі прыйшоў прагаласаваць Сталін і Аляксандр ІІ
Праз VPN
Здаецца, «выбары» у Расею ўжо нічым не здзівяць, аднак цяперашнія прэзідэнцкія сталі сапраўдным цыркам. Паглядзелі, якая атмасфера на расейскіх выбарчых участках.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 16 сакавіка
🔻 Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч;
🔻 Міхалу Анемпадыставу сёння магло б споўніцца 60 гадоў;
🔻 ПЭН-центр абвесціў доўгі спіс прэміі Анемпадыстава за 2023 год;
🔻 Беларусь трапіла ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу па колькасці людзей з выяўленай дэпрэсіяй;
🔻 Як найменей 67 чалавек асуджаныя за данаты;
🔻 У Беларусі ўводзяць новы кодэкс, які заменіць сабою два цяперашніх;
🔻 Аляксандр ІІ і Сталін на ўчастках. У Расеі другі дзень выбараў;
🔻 Шосты за тыдзень нафтазавод у Расеі атакаваны дронамі. Абстраляны Белгарад. Ёсць загінулыя. Вынікі 752-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
🔻 Два гады таму расейцы скінулі бомбу на Марыупальскі драмтэатр, у якім хаваліся людзі. Аповед сведкі;
💁 Як адзначыць Масленіцу, не выходзячы з дому?
Асноўная ідэя гэтага народнага свята – смачна есці і хадзіць у госці.
Але можна абысціся адным варыянтам развіцця падзей.
Калі маеце яйкі, муку, малако і алей, а есці ўсё адно ж трэба, дык вось выдатная нагода напоўніць хату смачным утульным пахам.
🥞 Больш рэцэптаў ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
А вось як адзначалі Масленіцу нашыя продкі і як гэтае свята з'явілася на Беларусі, чытайце тут
🎥 Ігар да 2020 года быў адным з мільёнаў беларусаў, якія палітыкаю не цікавіліся
Бізнесовец Ігар меў СТА ў Беларусі. Калі сілавікі сталі вымагаць грошы за бізнес, далучыўся да Сяргея Ціханоўскага, збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую.
У новым выданні праграмы «Беларус беларусу» таксама гісторыя валанцёркі са Стоўцбаў Аліны, якая цяпер працуе крызісным псіхолагам у Варшаве.
Глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 «Сенатары» Лукашэнкі. Працягваецца фармаванне спісаў кандыдатаў у чальцы Савета Рэспублікі
🔸 Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік
🔸 Калі беларусаў перасадзяць на электракары
🔸 60 гадоў з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ar5kV1J7R38
😮 Так выглядае наш Тураў у камп'ютарнай гульні
Стваральнікі гульні «Tales Of Meadows» нарэшце падзяліліся першым гемплэйным скрыншотам з лакацыі ў сярэднявечным Тураве. Каманда маладых беларускіх распрацоўнікаў плануе выпусціць фінальную версію гульні сёлета.
Згодна з сюжэтам, галоўны герой – рыцар Філіп, якому трэба выратаваць горад і знайсці зніклага бацьку.
☝️ Прагрэсам стваральнік дзеляцца ў тэлеграм-канале @talesofmeadows
☝️ Шосты за тыдзень нафтазавод у Расеі атакаваны дронамі
І не толькі заводы.
Раніцою 16 сакавіка расейскі Белгарад, паводле губернатара, быў атакаваны ракетамі сістэмы залпавага агню. У выніку абстрэлу загінулі дзве асобы, трое пацярпелі.
Заўтра і ў панядзелак у горадзе не будуць працаваць гандлёвыя цэнтры. Акрамя таго, у абласным цэнтры і шэрагу раёнаў скасаваныя заняткі ў школах і каледжах.
🤨 Колькі чалавек спатрэбіцца, каб усталяваць слуп?
Калі вядзецца пра чыноўнікам і Масленічны слуп, то выглядае, што шмат.
🤔 Помніце, як у Берасці надоечы паваліўся слуп падчас святкавання Масленіцы? Ён прызначаўся для традыцыйная масленічнай забаўкі – ахвочыя маглі ўскараскацца на яго ды атрымаць нейкі прыз. Але канструкцыя не вытрымала нагрузкі.
☝️ На тым жа месце паставілі новы слуп. Гарвыканкам паведамляе, што ён прайшоў выпрабаванне на трываласць і ўстойлівасць. Былі задзейнічаныя адпаведныя службы і ведамствы.
📷 Так выглядаюць задаволеныя рэзервісты, выкліканыя на зборы. Версія Мінабароны
У Беларусі працягваецца правяранне боегатовасці войска.
У Telegram-канале ведамства апублікавалі каментары некалькіх «запаснікаў», якія атрымалі позвы і прыйшлі на зборы.
💁 Усе рэзервісты нібыта «з разуменнем» паставіліся да позваў, а адзін нават узрадаваўся, бо «сумаваў па войску». Адзін з іх, Аляксандр Каранеўскі, заявіў, што «поўны матывацыі і сілаў».
😳 А так можна?
Менская кавярня «LЁN» забараніла гасцям прыходзіць з ноўтбукамі. Пастанову растлумачылі тым, што не хочуць быць каворкінгам.
У каментарах пачаліся спрэчкі. Адныя падтрымалі абмежаванне, паскардзіўшыся, што ніколі не знойдзеш у кавярні вольнага месца, бо ўсе занятыя фрылансерамі. Іншыя папярэдзілі, што больш наведваць гэтую кавярню не будуць, пагатоў іншых месцаў хапае.
Падтрымліваеце ініцыятыву?
❤️ Так
😨 Абы што ідэя
😭 Адвяжыцеся вы ўжо! Хай людзі працуюць, дзе хочуць
❗️ Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік
Паведамленне пра смерць ва Украіне добраахвотніка Аляксандра Стасевіча два дні таму апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook ягоны сябар Яраслаў Грышын, заўважыла @mediazona_by:
Аляксандр не быў абавязаны ваяваць за Украіну, неаднаразова паранены і кантужаны – мог з чыстым сумленнем дэмабілізавацца. Але Сашка не мог пакінуць сваё падраздзяленне і пабрацімаў. Разумеючы ўсе рызыкі: ішоў да канца – сапраўдны Воін. Лепшы з лепшых, боль невымоўны, няма слоў
☝️ Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць
Як паведаміла МУС, толькі з пачатку 2024 года 260 чалавек зрабілі «добраахвотных ахвяраванняў» на суму больш за$ 356 000. З пачатку гэтага года сілавікі выявілі 260 чалавек, якія рабілі данаты «экстрэмісцкім» фармаванням, расказалі праваабаронцы «Вясны».
Паводле падлікаў праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі 64 чалавекі асуджаныя за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» на тэрміны ад 1,5 да 19 гадоў калоніі. Таксама за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» асудзілі як мінімум 3 чалавек агулам на 26,5 гадоў калоніі.
Што рабіць, калі выклікаюць на размову за данаты, чытайце на старонцы «Вясны»
🙌 Памятайце аб бяспецы. Перад тым, як зрабіць ахвяраванне, пераканайцеся, што для вас гэта бяспечна
#лічбадня #рэпрэсіі
Падчас абстрэлу Белгараду загінулі два чалавекі
«Мужчына ехаў за рулём грузавіка, калі ў яго трапіў снарад, пасля гэтага машына ўрэзалася ў аўтобус. Яшчэ адна жанчына загінула ў гаражным кааператыве, куды яна разам з сынам прыйшла карміць сабак», – заявіў губернатар.
Паводле яго, расейскае СПА збіла 8 украінскіх снарадаў. У Белгарадзе раніцай ужо пашкоджаныя 15 аўтамабіляў і выбітыя вокны ў шэрагу дамоў.
🤨 У Беларусі ўводзяць новы кодэкс, які заменіць сабою два цяперашніх
Называцца ён будзе «Кодэкс грамадзянскага судаводства» і нават прынясе трошкі лібералізацыі. Тым часам галоўныя праблемы ён, вядома ж, развязваць не збіраецца.
Разабраліся, што новага ён можа даць беларусам і як паўплывае на саму сістэму:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ Бі-2 разам з NaviBand праспявалі «Мой рок-н-ролл»
Адбылося гэта на канцэрце ў Варшаве. Паглядзіце!
🎙 Прэм'ера відэа ад гурта NOCHY – «Па шчоках»
«У нашым жыцці была толькі адзіная вясна якая пачалася дрэнна і яна дагэтуль трывае. Каханне павінна была вясна даць, а не адабраць. Сэрца маці страціць не здольная», – гаворыцца ў апісанні відэа
🎧 Слухаць і глядзець тут
NOCHY (Ночы) – менскі індзі-поп-гурт. Як казала салістка Юлія Петраш, гурт існуе з 2019 года:
З гітарыстам і саўндпрадам Паўлікам (Павел Вялічка) мы пазнаёміліся ў Менску ў музычным каледжы імя Глінкі. У 2020-м пераехалі ў Кіеў, пасля вайны – у Варшаву
😳 510 754 чалавекі у Беларусі пакутуюць ад дэпрэсіі
Такія лічбы прыводзяцца ў даследаванні, якое праводзіў партал Country Cassette на падставе звестак Сусветнай арганізацыі здароўя.
У рэйтынгу - 180 краінаў свету. Беларусь сярод іх – на 8 месцы.
На першым месцы – Украіна. На другім месцы – ЗША. Найбольш рэдка дэпрэсія сустракаецца на Саламонавых выспах.
☝️ У рэйтынгу па колькасці суіцыдаў Country Cassette Беларусь апынулася на 12 месцы.
😍 ПЭН-центр абвесціў доўгі спіс прэміі Анемпадыстава за 2023 год
Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці выдатнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, надаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу.
☝️ Для ўдзелу ў конкурсе былі абраны працы, аформленыя ў 2022 годзе.
Усяго ў доўгім спісе 14 намінантаў. Некаторыя ўдзельнікі - ананімныя. Паказваем частку работ мастакоў.
Якая вам больш падабаецца? Прызнавайцеся: што з гэтага чыталі?
🕯 Роўна два гады таму, 16 сакавіка 2022 года, расейцы скінулі бомбу на Марыупальскі драмтэатр, у якім хаваліся людзі
Юлія Мароз, былая жыхарка Марыупалю, распавядае, як перажыла той дзень. Аповед Юліі апублікавала @suspilnenews.
☝️ Перад тым, як адкрыць артыкул, пераканайцеся, што дасцё рады прачытаць цяжкія падрабязнасці таго часу
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Аляксандр ІІ і Сталін на ўчастках, псаванне бюлетэняў зялёнкай: другі дзень прэзідэнцкіх выбараў у Расеі
Тое адчуванне, калі выбары ў Расею ўсё больш нагадваюць цырк... Паглядзіце, як там «выбіраюць» прэзідэнта.
А таксама чытайце тут 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😉 Павук папрасіў прыбраць слова «справядлівасць»
Патэлефанаваў Андрэй Павук спачатку міліцыянтам, каб тую справядлівасць знайсці, але яго там ужо пазнаюць і кажуць, каб не званіў.
Тады ён звярнуўся ў прафсаюз. А вось што з таго выйшла, глядзіце ў новым выданні «Шухер-шоу» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
❤️ 24 сакавіка ў Варшаве вялікі канцэрт на Дзень Волі
Яго ладзяць Аб’яднаны пераходны кабінет, Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да волі», суполка «Беларусы Варшавы», Беларускі моладзевы хаб і Музей Вольнай Беларусі.
Будзе мітынг, марш і канцэрт. На Замкавым пляцы маюць выступіць Піт Паўлаў, гурты «Atesta», «Dzieciuki» і іншыя.
Заданаціць тут (толькі калі для вас гэта бяспечна)
☝️ Таксама онлайн-святкаванне ладзіць каманда «БНР-100». Заданаціць тут (толькі калі для вас гэта бяспечна)
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓ А што плануецца ў вашым горадзе?
Раскажыце нам у чат-бот @BelsatBot, а мы складзем агульны спіс-мапу, каб кожны і кожная маглі зарыентавацца і вырашыць, дзе хочацца адсвяткаваць сёлетні Дзень Волі.
🤨 Грошы ёсць? А калі знайду?
Хатняя сарока па мянушцы Вінчэстар здольная знайсці грошы, нават калі іх добра схавалі
Глядзіце самі ☝️
😉 Вы захочаце вывучыць ангельскую, нават калі вам гэта непатрэбна
Хлопец з Беларусі выкладае ў TikTok відэа з правіламі ангельскай мовы.
Ён знайшоў цікавы спосаб, каб зачапіць гледачоў і сабраць мільёны праглядаў ☝️
☝️ «У любую піўнуху можна было зайсці, узяць любога бамжа і ён бы быў лепшым кандыдатам»
У эфіры «Белсату» дэпутат Вярхоўнага Савету (1990-1996), палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык пра тое, чаму Лукашэнку абралі прэзідэнтам у 1994-м, нягледзячы на тое, што ён «быў найгоршы з магчымых кандыдатаў».
Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
🎸 Гурт Бі-2 сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Адбылося гэта перад канцэртам у Вільні. Беларуская лідарка прыйшла на імпрэзу ў цішотцы са здымкам гурта.
💔 «Простыя словы, простыя рэчы: хлеб на стале, полымя ў печы». Вы чулі гэтыя словы хоць раз у жыцці, праўда?
Аўтару легендарных радкоў Міхалу Анемпадыставу сёння магло б споўніцца 60 гадоў
Вершы Міхала Анемпадыстава сталі песнямі гуртоў «N.R.M.» і «Новае Неба», «IQ-48» і Змітра Вайцюшкевіча. Ён жа і аўтар тэкстаў славутага «Народнага альбому»
Аднак сам сябе спадар Міхал лічыў мастаком, а не паэтам.
☝️ Сярод іншага, шмат гадоў рабіў для «Белсату» эскізы прамацыйнай прадукцыі, а таксама графічнае афармленне для шэрагу праграмаў.
У 2019 годзе была заснаваная прэмія імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.
🎥 Цёплыя ўспаміны пра сябра і калегу Міхала Анемпадыстава – у фільме «Белсату» рэжысёркі Вольгі Воранавай «Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава» (2023 г.)
🎥 А таксама дакументальны фільм пра культавы музычын праект - «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр», рэжысёр Яўген Шапчыц, сцэнарыст Сяргей Будкін, Беларусь, 2016.
#штопаглядзець
🇱🇹 Кіраўніца МУС Літвы выказалася пра стасункі з Беларуссю
Чыноўніца назвала забарону рэжымам Лукашэнкі ўвоз літоўскіх тавараў – чаканым рашэннем. Яна лічыць, што гэта адказ на супраціў Літвы гібрыдным атакам.
Нагадваем, Літва з 1 сакавіка 2024 года закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Катлоўка» і «Прывалка». Рэжым вырашыў «жорстка адказаць» і ўвёў забарону на ўвоз тавараў з Літвы.
Тым часам, стасункі паміж краінамі ўскладняюцца.
«Што датычыцца аховы мяжы, нашыя службы працуюць на максімуме, яны гатовыя», – растлумачыла кіраўніца МУС.
Вайна дронаў: Расея і Украіна правялі атакі беспілотнікамі
Паводле ЗСУ, ноччу два расейскія дроны напалі на Харкаўскую вобласць. Абодва былі збітыя СПА.
У Расеі ж сітуацыя іншая: быў атакаваны аўтамабіль у Белгародскай вобласці. Губернатар заявіў пра пяць пацярпелых.
Таксама паведамляецца, што ўкраінскія беспілотнікі зладзілі напад на Сызранскі і Новакуйбышаўскі НПЗ у Самарскай вобласці. На заводзе ў Сызрані адбыўся буйны пажар, пацярпелых няма.