❗️ ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты – законапраект
Кангрэс ЗША апублікаваў законапраект, які прадугледжвае падтрымку грамадзян Беларусі і Расеі, якім давялося з'ехаць з дому праз рэпрэсіі і вайну.
Плануецца, што пратэрмінаваныя пашпарты такіх беларусаў будуць прыдатнымі для паездак у ЗША і ў іх можна будзе ставіць візы.
Акрамя таго, беларусаў у выгнанні могуць прызнаць асобамі «бяздомнай нацыянальнасці». Гэта азначае, што яны змогуць падавацца на амерыканскія візы з любой краіны свету, або ў нейкіх канкрэтных краінах.
Яшчэ адна прапанова – даваць беларусам статус часовай абароны, які можна атрымаць па запыце. Гэта дае права жыць і працаваць у ЗША, здзяйсняць міжнародныя паездкі.
Добрага дзянёчка, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ «Гэта або крывадушнасць, або недагляд з польскага боку». Чаму набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец жыве ў Польшчы?
«Чалавек Лукашэнкі», алігарх з Беларусі Аляксандр Машэнскі, жыве на дзве краіны: у працоўныя дні – у Беларусі, у выходныя – у Польшчы.
⭕️ Чаго чакаць беларусам ад перамогі сацыял-дэмакратаў у Літве?
У нядзелю, 27 кастрычніка, у Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Па яго выніках перамагла Літоўская сацыял-дэмакратычныя партыя: яна зрабілася самай вялікай фракцыяй у Сейме, атрымаўшы 52 мандаты са 141. Вектар улады зараз зменіцца. Як гэта можа адбіцца на палітычных эмігрантах з Беларусі?
⭕️ Цэнтр BEROC палічыў непазбежным павышэнне пенсійнага веку для жанчын
#штопачытаць
😮 «Чалавек Лукашэнкі», алігарх з Беларусі Аляксандр Машэнскі, жыве на дзве краіны. Адна з іх — еўрапейская
Па працоўных днях Машэнскі — у Беларусі, па выходных — у Польшчы. Гэта ў той час, калі шараговыя беларусы з цяжкасцямі атрымліваюць візы.
Чаму дэмакратычная Польшча дае дазвол на свабоднае перамяшчэнне ды знаходжанне на сваёй тэрыторыі прыбліжанаму да Лукашэнкі алігарху?
Падрабязнасці — у нашым сюжэце.
👆Латышскі суд абвесціў у вышук журналіста Юрыя Аляксеева, які ўцёк у Беларусь
Латышскае выданне LETA паведамляе, што 28 кастрычніка Аляксееў не з’явіўся на судовае паседжанне ў працэсе, у якім ён мае статус падсуднага. Суддзя прызнаў няяўку неабгрунтаванай і вынес пастанову аб прымяненні меры працэсуальнага прымусу. Разгляд справы адкладзены да 4 лістапада.
🌈 Мост з аголеных людзей
Не, яны не звар'яцелі. Гэта акцыя, аўтарам якой стаў фатограф Спэнсэр Тунік.
Што яна азначае – глядзіце ў відэа.
Гумар, які ацаніў ваенкамат
У Смалявіцкім раёне хлопец прыйшоў на праверку дакументаў вось у такой майцы.
Ваенкаму жарт спадабаўся:
«Призывники Смолевичского района – ребята с отличным чувством юмора, которое пригодится им и в службе в армии»,
◽️У Расеі двух беларусаў асудзілі за «дыверсію»
Арцёму Брэскаму і Кірылу Баську прысудзілі па 12 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Пракурор прасіў для беларусаў больш жорсткае пакаранне: Арцёму Брэскаму – 14,5 года калоніі, Кірылу Баську – 14 гадоў.
Арцём Брэскі і Кірыл Басько – нарадзінцы Віцебску. Яны прыехалі ў Маскву на заробкі ў снежні 2022 года. Пасля затрымання на мужчынаў спачатку склалі пратаколы аб дробным хуліганстве і аштрафавалі за лаянку ў грамадскім месцы. Пазней суд арыштаваў беларусаў паводле артыкулу аб наўмысным псаванні маёмасці, а пасля гэтага абвінавачванне было перакваліфікаванае ў артыкул аб дыверсіі.
Паводле следства, Басько і Брэскі за ўзнагароду падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо «Арэхава-Зуева» пад Масквой.
🤬 У Лукашэнкі не выходзіць гандляваць людзьмі (а так хацелася б)
Ці прывялі да чагосьці памілаванні і змякчэнне рыторыкі ў бок Захаду?
Паглядзіце!
◾️Малады хлопец памёр у калоніі у Івацэвічах
Пра смерць вязня паведамляе «Mayday Team». Ён адбываў свой тэрмін у 9-м атрадзе.
Адміністрацыя калоніі робіць усё дзеля таго, каб схаваць інфармацыю пра гэта. Бацькоў памерлага таксама папярэдзілі пра недапушчальнасць разгалошвання абставінаў ягонай смерці. Як паведамляюць праваабаронцы, цела хлопца выдалі бацькам на выхадных, пасля чаго яго неадкладна пахавалі.
Паводле непацверджанай інфармацыі, прычынай смерці мог стаць суіцыд.
На беларуска-польскай мяжы зноў вялізныя чэргі
😱 Паводле сведчанняў кіроўцаў аўтамабіляў, для перасячэння мяжы даводзіцца стаяць больш за двое содняў – і гэта для таго, каб толькі патрапіць у зону чакання.
Пра сітуацыю на мяжы распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
✈️ Беларускі Гаюн: за ноч і раніцу мінімум 3 «шагэды» заляцелі на тэрыторыю нашай краіны
Пры гэтым адзін з іх - знік. Ён заляцеў з Кіеўскай вобласці, рушыў у бок Нароўлі, а пасля пра ягонае месцазнаходжанне нічога не вядома.
Знішчальнікі паветраных сілаў Беларусі ў паветра не паднімаліся.
Фотафакт: вось такі помнік усталявалі на магіле Станіслава Шушкевіча
Фотаздымкамі падзялілася Радыё «Свабода».
📍Надаем, Станіслаў Шушкевіч памёр у 2022 годзе, перад гэтым хварэў на COVID-19 і трапляў у рэанімацыю.
📍МЗС Латвіі заявіла, што 26 грамадзянаў гэтай краіны знаходзяцца пад арыштам у Беларусі
Прэс-сакратарка латвійскага МЗС Дзіяна Эглітэ паведаміла, што прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае затрыманым неабходную і магчымую консульскую падтрымку, аднак такая дапамога абцяжараная адсутнасцю вяршэнства закону ў Беларусі.
МЗС Латвіі рэкамендуе сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь праз рызыку ўзнікнення фіктыўных справаў супраць грамадзянаў Еўразвязу.
🇬🇪 Прэзідэнтка Грузіі не прызнае вынікі выбараў, апазіцыя на знак пратэсту адмаўляецца ўваходзіць у парламент
Саламэ Зурабішвілі сцвярджае, што выбары былі татальнай фальсіфікацыяй на карысць кіроўнай партыі «Грузінская мара»:
«Я не прызнаю гэтыя выбары. Гэтыя выбары не могуць быць прызнаныя. Гэта тое ж самае, што прызнаць прыход сюды Расеі, падпарадкаванне Грузіі Расеі».
💥 #галоўнае за 27 кастрычніка
✔️ На парламенцкіх выбарах у Грузіі лідзіруе кіроўная партыя
✔️ У выніку ізраільскіх удараў Іран не зможа вырабляць балістычныя ракеты цягам года
✔️ Памёр кот Крошык, якога лячылі ад атлусцення
✔️ «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА
✔️ Мульцяшны мядзведзік Пэдынгтан атрымаў сапраўдны брытанскі пашпарт
✔️ Ісландыя афіцыйна зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы
✔️ Якія імпрэзы запланавалі беларусы замежжа да Ночы расстраляных паэтаў
✔️ Латвійскі прарасейскі журналіст збег ў Беларусь каб пазбегнуць турмы
✔️ Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес апублікаваў відэа, дзе яго машыну абстралялі
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі затрымалі вядомых мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву
▪️ Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра стан яе здароўя
▪️ У Маладзечне затрымалі мужчыну за спробу сарваць дзяржаўны сцяг
🚁 Машыны паляцяць па небе. Ужо ў 2026 годзе
Чаму мы так упэўненыя? Глядзіце ў нашым відэа.
🤔 Цікава, як хутка гэтая тэхналогія даляціць да нашай роднай Беларусі?
💥 #галоўнае за 28 кастрычніка
✔️Юрый Губарэвіч збіраецца прыняць удзел у «выбарах»
✔️За ноч і раніцу мінімум 3 «шагэды» заляцелі на тэрыторыю нашай краіны
✔️Малады хлопец памёр у калоніі ў Івацэвічах
✔️У Расеі двух беларусаў асудзілі за «дыверсію». Ім прысудзілі па 12 гадоў зняволення
#Рэпрэсіі:
✔️Затрымалі актора Уладзіслава Ліпоўскага
✔️У Беларусі заблакавалі сайт праекту «Тузін Гітоў»
🔺На радзіме гэты даслужыўся да віцэ-палкоўніка Міністэрства абароны, а да ЗСУ далучыўся як шараговец
Іраклі служыць у войску з 1992 года. Ён нават кіраваў вайсковаю выведкаю Грузіі. А ў 2014 годзе Іраклі пайшоў абараняць Украіну.
Пачатак поўнамаштабнай вайны для яго быў асабліва цяжкім – яму давялося біцца на фронце, не ведаючы, што здарылася з ягонай сям’ёй у Марыупалі.
Гісторыю Іраклі глядзіце ў нашай праграме «Ваяры».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Анансаваныя новыя сумесныя вучэнні расейскіх і беларускіх вайскоўцаў. Падчас мінулых вучэнняў здарыўся напад на Украіну
📌 Выбары ў Беларусі: спецназаўцы заяўляюць, што гатовыя, а таксама з’явіўся чарговы кандыдат
📌 Апазіцыя ў Грузіі не згодная з вынікамі парламенцкіх выбараў, а прэзідэнтка заклікае да пратэстаў
📌 У Літве адбыўся другі тур парламенцкіх выбараў — сацыял-дэмакраты ў лідарах
📌 Польшча гатовая да «жалезнай заслоны» на ўсходзе краіны
📌 Расследаванне пра «чалавека Лукашэнкі ў Варшаве» — хто такі Машэньскі і чаму ён не пад санкцыямі?
📌 З’яўляецца ўсё больш паведамленняў пра злачынствы расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔺Беларусаў у Літве будуць правяраць больш грунтоўна?
На парламенцкіх выбарах у Літве перамаглі сацыял-дэмакраты. Якога палітычнага курсу ў дачыненні да беларусаў, украінцаў і расейцаў яны будуць прытрымлівацца?
Разважаем у нашым артыкуле, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😲 Метро ў Смалявічы будзе будаваць «беларускі Ілан Маск»?
Лукашэнка запатрабаваў пабудаваць наземнае метро да Смалявічаў, а выкарыстоўваць прапанаваў струнныя тэхналогіі. Што гэта за «тэхналогія», адкуль яна ўзялася, і чаму ўсё гэта - вялікая афера, распавядаем ў нашай праграме «Атмасфера» з Аляксандрам Кныровічам.
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Юрый Губарэвіч, які цяпер жыве за мяжою, заявіў пра намер браць удзел у так званых выбарах 2025
🔻ЗША і Еўразвяз заклікалі расследаваць парушэнні на парламенцкіх выбарах у Грузіі
🔻 Расея ўдарыла кіраванымі авіябомбамі па Харкаўскай вобласці
🔻Пад удар украінскіх беспілотнікаў трапілі два спіртзаводы ў РФ
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале.
У Беларусі заблакавалі сайт праекту «Тузін Гітоў»
Пра гэта паведаміў праекта Сяргей Будкін:
«Што не дарабіла Ананіч, дарабіў Маркаў. Спробы спыніць працу "Тузіна" рабіліся і раней – дзевяць год таму за подпісам тагачаснай міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч я атрымаў папярэджанне, што доступ да рэсурсу можа быць абмежаваны "за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам"».
💱 Долар і еўра падаражэлі, расейскі рубель патаннеў
Паказваем, якія курсы валютаў 28 кастрычніка.
#курсывалютаў
◽️Затрымалі актора Уладзіслава Ліпоўскага
«Пакаяльнае» відэа з акторам «Беларусьфільма» з'явілася на ТГ канале, блізкім да сілавікоў. У відэа Уладзіслаў кажа, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы» і рабіў з іх перапосты, а таксама пакідаў негатыўныя каментары ў адрас сілавікоў.
Якія абвінавачанні выстаўленыя Ліпоўскаму, пакуль не вядома.
#рэпрэсіі
🤯Слухаў гімн седзячы - экстрэміст
Жыхар Менску прыйшоў на стадыён паглядзець матч, а падчас выканання гімну не ўстаў. За гэта яму прысудзілі штраф - і не маленькі: 555 рублёў.
Гэта адбылося ў 2023 годзе, а распавяла яе так званая суддзя Алена Пятрова. Паводле яе, мужчына здзейсніў правапарушэнне «экстрэмісцкай накіраванасці».
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
👆Юрый Губарэвіч збіраецца прыняць удзел у «выбарах»
Пра гэта лідар руху «За свабоду» паведаміў у сваіх сацсетках. Паводле Губарэвіча, фармальных абмежаванняў ён не мае, бо ніводная крымінальная справа супраць яго не была даведзеная да прысуду.
Сабраць 100 тыс. подпісаў Губарэвіч плануе сярод беларусаў, якія пакінулі краіну.
Сам Юрый Губарэвіч цяпер знаходзіцца за мяжою, з’яўляецца каардынатарам ініцыятывы «Кадравы рэзерв», якая прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹«Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць»
Полк Каліноўскага 100 дзён таму абвясціў аб рэформе. Як поспехі?
🔹Канцэрты, спектаклі, чытанні
Падзеі да Ночы расстраляных паэтаў.
🔹«Я баюся за ейнае жыццё»
Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра здароўе палітзняволенай.
#штопачытаць
❓Як рэжым робіць статыстыку лекараў?
❓Хто насамрэч лечыць беларусаў?
❓Кім закрываюць дзіркі ў медыцыне?
Глядзіце ў нашым сюжэце.