belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📱Гэты айфон дакладна не змесціцца ў вашую кішэню

Двое відэаблогераў вырашылі змайстраваць гіганцкую копію iPhone 15 Pro Max і вытрацілі на гэта дзясяткі тысяч долараў.

Глядзіце, што ў іх атрымалася!

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Агляд «падарожжаў» «Шахедаў» па беларускім небе – дзе лёталі, дзе і хто іх збіваў

🔸Вялікае інтэрв'ю з Франакам Вячоркам

🔸Разбіраем абсурдныя моманты ў справе «японскага шпіёна»

🔸 Лукашэнка то ідзе на выбары, то не. А калі не пойдзе, дык хто можа быць кандыдатам ад «ябацек»?

🔸Размова з Івонкай Сурвілаю – пра моц дыяспары і пра тое, што беларусам «пара паказаць кіпцюры»

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Я адчаяўся знайсці развязанне сітуацыі»

Беларус Рыгор Алексіевіч, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, 8 верасня пачаў галадоўку ў Клайпедзе. Мужчына плануе трываць столькі, «колькі хопіць сілаў».

Беларус называе гэта акцыяй супраць блакавання ў Літве аўтаў, за якія беларусы заплацілі, але вывезці ў нашую краіну не могуць:

«Гэтыя аўтамабілі, бальшыня з іх, і мой таксама, былі купленыя да ўвядзення санкцыяў супраць Беларусі, а менавіта – 1 ліпеня 2024 года. Тое, што нашыя машыны затрыманыя, лічу абуральным беззаконнем. Я адчаяўся знайсці развязанне сітуацыі, я пабываў у ва ўсіх інстанцыях, і адзіным выйсцем бачу галадаванне пратэсту»

👉 Чытаць падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😢 За кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі беларускіх СМІ

Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Яго заснавала Міжнародная арганізацыя журналістаў у 1958 годзе.

Дата прымеркаваная да сумнай падзеі - 8 верасня 1943 года, у фашысцкай Германіі быў пакараны смерцю чэшскі журналіст Юліюс Фучык, які ў няволі стварыў вядомую кнігу «Рэпартаж з пятлёю на шыі».

У Беларусі, па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ. Сярод якіх ёсць і супрацоўнікі нашага тэлеканалу.

💔 Кацярына Андрэева, Ірына Слаўнікава, Павел Мажэйка, Уладзімір Мацкевіч

Кажучы словамі дэпутаткі Еўрапейскага парламенту Дэляры Буркгарт - «Вы – сімвал супраціву, надзеі і нязломнай барацьбы за справядлівасць».

Читать полностью…

Белсат

🥃 У Фаніпалі будуюць завод па вытворчасці віскі

Праект будуць рэалізоўваць бровар «Саюз» і завод чорнай ікры «Admiral Husso», перадае словы ЗАО «ДГ-Центр» выданне «Фаніпаль бай».

🤔 У кампаніі лічаць, што вытворчасць беларускага віскі дазволіць знізіць залежнасць ад імпарту спіртных напояў, стварыць новыя працоўныя месцы і адкрые новыя перспектывы для экспарту.

Цікава, што ўзвядзенне завода ў Фаніпалі пачалося на фоне спрэчак паміж беларускімі і расейскімі вытворцамі спіртных напояў. Расейцы скардзяцца, што Беларусь пастаўляе свае віна пад назвамі італьянскіх і партугальскіх. А спецпрадстаўнік Пуціна па сувязях з міжнароднымі арганізацыямі Барыс Цітоў назваў такое віно ад беларускіх вытворцаў «шмурдяком».

Читать полностью…

Белсат

🪖 У гадавіну Бітвы пад Воршай Геральдычная Рада прэзентавала форму Беларускай Вызвольнай Арміі

«Па выніках канферэнцыі палка Каліноўскага, ў Кіеве, у лістападзе 2023, Геральдычнай Радай былі прэзэнтаваныя напрацоўкі ў вайсковай галіне для Беларускай Вызвольнай Арміі.
Мінула 8 месяцаў і з папяровага эскіза мы маем не проста прататыпы, а цалкам скончаны праект вайсковай формы з фурнітурай і адпаведнай атрыбутыкай - презэтаванай у фота і відэа ад Творчага Аб'яднання ТутэйшыЯ»


Што думаеце? Падзяліцеся сваім меркаваннем👇

Читать полностью…

Белсат

😡 Невядомыя знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах» недалёка ад вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне

Пра гэта паведаміў стваральнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты»Ян Дзяржаўцаў.

Паводле яго словаў, знішчаныя 8 паказальнікаў, якія служылі арыенцірамі да магіл, 26 крыжоў і шыльдаў, якія распавядалі аб ахвярах.

Дзяржаўцаў з сябрамі прыйшлі да мемарыялу і заняліся праполкай пустазелля. Да актывістаў падышлі мужчына і жанчына, якія спыталі, чым яны займаюцца і хто іх даслаў. Мужчына сфатаграфаваў іх і сышоў. Праз паўгадзіны да іх прыехалі сілавікі.

Гэта не першы такі выпадак. У 2015 годзе Дзяржаўцаў ужо звяртаўся ў міліцыю з нагоды знікнення некалькіх крыжоў. А ў 2021 годзе невядомыя зламалі два крыжы і сапсавалі шыльду з надпісам «месца сталінскіх расстрэлаў».

Читать полностью…

Белсат

⚔️ 8 верасня 1514 года адбылася знакамітая бітва пад Воршай

Войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага перамаглі вялізнае маскоўскае войска.

Гэта быў прыклад гераізму і адзінства нашых продкаў перад тварам расейскай агрэсіі.

❤️ Сёння гэты дзень адзначаецца як Дзень вайсковай славы Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🏆 Арына Сабаленка – пераможца US Open

У фінале беларуска абгуляла амерыканку Джэсіку Пегулу.

🎾 US Open – адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе, які праводзіцца ў амерыканскім Нью-Ёрку на кортах мясцовага нацыянальнага тэніснага цэнтра імя Білі Джын Кінг. Гэты турнір з'яўляецца апошняй падзеяй у календары турніраў Вялікага шлема, ён завяршае тэнісны сезон.

Читать полностью…

Белсат

⚔️ Сёння адзначаецца свята Беларускай вайсковай славы - 510-ая гадавіна Бітвы пад Воршай

Ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, ля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму адзначылі гістарычную падзею.

☝️8 верасня 1514г адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Княствам Маскоўскім. У Масквы перавага ў колькасці воінаў была амаль у 2 разы- 32 тысячы супраць 14 тысяч. Аднак перамог гетман Астрожскі. Ён ужыў шмат навінак, што пазней увайшлі у зал вайсковай славы. Напрыклад, першае ў гісторыі прымяненне артылерыі на поле бою.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 верасня

✔️ Ноччу ў Беларусь зноў прыляталі дроны-камікадзэ «Shahed»

✔️ Чарнобыль не быў першай ядравай катастрофай для беларусаў

✔️ 13 гадоў таму ў авіякатастрофе загінуў хакеіст Руслан Салей

✔️ Іран перадаў Расеі балістычныя ракеты

✔️ ЦБС спаўняецца 4 гады

✔️ У Нясвіжы беларускамоўныя вулічныя шыльды замянілі на расейскамоўныя

✔️ Японская IT-кампанія наняла на працу 10 катоў

✔️ Беларуска без статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка ў Італіі

✔️ На Гомель зносіць дым ад пажараў паміж Браншчынай і Чарнігаўшчынай

✔️ За наведванне фантана дэ Треві хочуць увесці плату

✔️ Жанчына з Румыніі выкарыстоўвала вялікі бурштын, як падпорку пад дзверы

#рэпрэсіі:

▪️Чатыры гады таму затрымалі Марыю Калеснікаву

▪️ Старонка ва «Вконтакте» «Гомель Online» прызнаная «экстрэмісцкай»

▪️ Супраць палітвязня Сяргея Раманава завялі новую крымінальную справу

Читать полностью…

Белсат

😱 Кот вагой 17 кілаграм нават не мог сам хадзіць

Небараку закармілі гаспадары і цяпер лекары змагаюцца за яго жыццё і здароў’е.

Як ратуюць пухнаціка, глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

😮 Прыбярыце ад экранаў дзяцей і цяжарных жанчын. Гэты кантэнт можа шакаваць беларусаў

Толькі паглядзіце, што адзін з айчынных вытворцаў зрабіў з дранікамі!

❓ Як вам такое?

Читать полностью…

Белсат

😱 У Пінску ўвялі каранцін з-за амерыканскага шкодніка пладовых культураў

Пінская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і абароне раслінаў паведамляе, што ў Пінску ўсталяваны каранцінны рэжым па амерыканскаму беламу матыльку (Hyphantria cunea Drurу).

😨 Hyphantria cunea Drury лічыцца адным з небяспечных шкоднікаў і адрозніваецца пражэрлівасцю і ўсяеднасцю.

Кіраўнікам арганізацый, ІП і фізічным асобам рэкамендуюць праверыць свае зямельныя ўчасткі на прадмет наяўнасці матылька і прыняць меры па барацьбе з дадзеным шкоднікам.

Меры барацьбы:

🔻 Зразаць і знішчаць павуцінныя гнёзды з вусенямі толькі метадам спальвання на спецыяльна адведзеных для гэтага участках з захаваннем правілаў экалагічнай бяспекі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

🔻 Перавозіць пашкоджаныя адходы расліннай прадукцыі для спальвання на спецыяльна адведзеныя для гэтага ўчасткі ажыццяўляецца ў крытым транспарце;

🔻 Праводзіць ачышчэнне транспартных сродкаў, інструментаў, тары, адзення і абутку персаналу пасля правядзення работ у карантыннай фітасанітарнай зоне;

🔻 Апрацаваць хворыя дрэвы і насаджэнні інсектыцыдамі супраць ліста грызучых насякомых і бактэрыяльнымі прэпаратамі, дазволенымі да ўжывання згодна Дзяржаўнага рэестра сродкаў абароны раслін і угнаенняў, дазволеных да ўжывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Читать полностью…

Белсат

🦊 Не, вам не падалося. Гэта і праўда ліса

Ліса, якая брэша, як сабака. Чаму глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Белсат

🚀 Ілан Маск плануе здзейсніць першы пілатуемы палёт на Марс праз чатыры гады

Пра гэта ён заявіў у сваім блогу ў X.

Спачатку на Марс адправяць непілатаваныя апараты Starship. Па словах Маска, гэта адбудзецца праз два гады. Калі палёт пройдзе паспяхова і пасадка пакажа дастатковы ўзровень бяспекі, праз яшчэ два гады на Марс адправіцца пілатуемы карабель.

🤔 Прадпрымальнік мае намер за 20 гадоў пабудаваць на Марсе горад.

Гендырэктар SpaceX ужо даўно распрацаваў план каланізацыі Марса. У 2016-м ён прадставіў праграму і ў той жа год паабяцаў у 2024-м адправіць на планету першага чалавека.

Касмічны карабель Starship - самы магутны і вялікі з калі-небудзь пабудаваных. Яго вышыня дасягае 120 метраў. Тэставы палёт гэтай ракеты ў 2023 годзе прайшоў няўдала — праз чатыры хвіліны пасля старту яна выбухнула.

Читать полностью…

Белсат

📸 Разбор завалаў пасля расейскага ракетнага авіяўдару па Львове і пратэсты супраць вета на павышэнне пенсіяў у Аргентыне

Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

📌 Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць дадому ў адказ на расстрэлы палонных байцоў ЗСУ

Амбудсмен па правах чалавека Дзмітрый Лубінец падкрэсліў, што «забарона здзяйсняць званкі не парушае Жэнеўскую канвенцыю. Дакумент дазваляе палонным толькі перапіску».

👉 6 верасня тэлеканал CNN апублікаваў відэазапісы расстрэлу вайскоўцаў ЗСУ, атрыманыя ад украінскіх вайскоўцаў. Сцвярджаецца, што на двух відэазапісах жаўнеры расейскага войска забіваюць вайскоўцаў ЗСУ, якія здаліся ў плен.

А днем раней, 5 верасня, у інтерв’ю телеканалу NBC News прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўзброеныя сілы Украіны падчас аперацыі ў Курскай вобласці РФ узялі ў палон больш за 600 расейскіх вайскоўцаў.

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Латвіі ўпершыню ўпаў расейскі вайсковы дрон. Ён прыляцеў з тэрыторыі Беларусі

Інцыдэнт адбыўся 7 верасня, паведамілі ў Мінабароны Рэспублікі.

Праводзіцца расследаванне. У міністэрстве адзначылі, што ўжо апавясцілі NATO аб выпадку. На ўсходняй мяжы Латвіі былі ўзмоцненыя сілы супрацьпаветранай абароны.

Читать полностью…

Белсат

📌 Расейскі беспілотнік парушыў паветраны прастор Румыніі. Месцы, дзе ён мог зваліцца, правяраюць

Пра гэта паведамляе Мінабароны краіны:

«Сістэма радыёлакацыйнага назірання выявіла і адсачыла траекторыю беспілотніка, які ўвайшоў у паветраную прастору Румыніі і пакінуў тэрыторыю ў бок Украіны...

З наяўных у цяперашні час дадзеных, ёсць верагоднасць існавання зоны паразы на тэрыторыі Украіны, у бязлюднай мясцовасці, у ваколіцах горада Періправа»


ЗСУ паведаміла, што Расея запусціла па Украіне чатыры ракеты Х-59 і больш за 20 «Шагедаў».

Читать полностью…

Белсат

🇻🇪 Былы кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы пакінуў краіну, бо на яго завялі крымінальную справу

Эдмунда Гансалес Уруція запрасіў палітычны прытулак у Іспаніі.
Пра гэта паведаміла выканаўчы віцэ-прэзідэнт Рэспублікі Дэлсі Радрыгез.

Апазіцыйнага палітыка абвінавачвалі ў тым, што яго каманда апублікавала на сайце вынікі падліку галасоў, згодна з якімі перамогу на выбарах прэзідэнта атрымаў менавіта Гансалес.

👉 28 ліпеня ў Венесуэле прайшлі выбары кіраўніка дзяржавы. Па афіцыяльных выніках за Мадура прагаласаваў 51,95% выбаршчыкаў, за яго асноўнага спаборніка Эдмунда Гансалеса Уруціа - 43,18%. На наступны дзень у цэнтры Каракаса ўспыхнулі акцыі пратэсту і беспарадкі.

Читать полностью…

Белсат

🇮🇱 У Ізраілі на пратэсты супраць ХАМАС выйшлі 500 тысячаў чалавек

7 верасня сотні людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваннем заключыць перамір'е і вызваліць закладнікаў.

Акцыю арганізаваў Hostage Families Forum (Форум сем'яў закладнікаў і зніклых без вестак), створаны членамі сем'яў Ізраільцян, выкрадзеных баевікамі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года падчас нападу на Ізраіль.

☝️ Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, толькі ў Тэль-Авіве ў масавых пратэстах прынялі удзел 500 тысячаў чалавек. У іншых гарадах - яшчэ 250 тысячаў грамадзянаў краіны.

Дэманстрацыі прайшлі мірна. Невялікія беспарадкі паўсталі толькі незадоўга да завяршэння акцый.

Читать полностью…

Белсат

🇮🇷 Іран хоча перанесці сталіцу на поўдзень краіны

Па словах прэзідэнта краіны, далей пакідаць Тэгеран сталіцай становіцца немагчымым. Горад пакутуе ад недахопу вады, забруджанага паветра і перанаселенасці.

Эканамічны і палітычны цэнтр Ірана хочуць перанесці бліжэй да паўднёвага ўзбярэжжа Ірана, паведамляе Fars.

Гэта не першы раз, калі ўлады Ірану задумваюцца аб пераносе сталіцы. Гэтае пытанне ўздымалася яшчэ ва ўрадзе прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада (2005-2013 гады). У студзені 2013-га Ісламская Рада ўхваліла план пераносу палітычнай і адміністрацыйнай сталіцы з Тэгерана.

☝️Тэгеран - найбуйнейшы горад Ірана і адзін з самых густанаселеных гарадоў свету. У агламерацыі пражываюць каля 14 млн чалавек.

Читать полностью…

Белсат

🎹 Гурт Molchat Doma выпусціў свой чацвёрты альбом - «Белая паласа»

У ім дзесяць кампазіцый, якія зусім па-іншаму раскрываюць гурт і яго ўдзельнікаў.

🎧 Паслухаць тут

Читать полностью…

Белсат

☝️ Кітай адмовіўся пастаўляць у Беларусь 15 новых цягнікоў

Яны павінны былі прыехаць у нашую краіну яшчэ напрыканцы 2023 года, але тэрміны паставак перанесліся на 2025-2026 год. Цяпер жа стала вядома, што Кітай наогул не прывязе цягнікі. Справа ў тым, што вытворца — кітайская кампанія «Сrrc datong co. , ltd.» не дала камерцыйную прапанову з прычыны наяўнасці амерыканскіх дэталяў у складзе лакаматываў і «ў ліпені 2024 года пазначыла немагчымасць далейшага прасоўвання праекта ў сувязі з санкцыйнымі перасцярогамі».

Беларускія чыноўнікі збіраюцца шукаць замену кітайскім цягнікам у Расеі.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Гомельскай вобласці гараць тарфянікі

МНС паведамляе, што смуга ў рэгіёне ўзнікла ў выніку ўзгарання тарфянікаў і «гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ва ўмовах зацішнага надвор’я».

Таксама ведамства сцвярджае, што «перавышэнняў дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасферы не выяўлена, усе паказчыкі ў норме».

Аднак нацыянальны цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі Літвы сёння папярэдзіў, што тарфяныя і лясныя пажары ў Беларусі выклікалі пах гару і забруджванне паветра ў краіне. Улады рэкамэндуюць сваім жыхарам засьцерагчыся.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Шахеды ў беларускім небе. Што рабіць у сітуацыях, калі бачыш беспілотнік з выбухоўкаю? Як ратаваць сябе і сваіх блізкіх?

🔸 Іран перадаў Расеі балістычныя ракеты

🔸 Старшыня ЦВК распавёў пра падрыхтоўку да выбараў 2025

🔸 Чатыры гады таму затрымалі Марыю Калеснікаву

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

😮 Любіце каралі з бурштыну? А вось жанчына з Румыніі выкарыстоўвала гэты прыгожы мінералоід…як падпорку пад дзверы

Яна знайшла камень вагой 3,5 кг некалькі дзесяцігоддзяў таму і не ведала яго каштоўнасці.

☝️ На незвычайны камень, ужо пасля смерці жанчыны, звярнула ўвагу яе сваячніца. Жанчына вырашыла, што ён можа прадстаўляць каштоўнасць. Пасля бурштын быў прададзены дзяржаве, якая прызнала яго нацыянальным здабыткам.

Эксперты высветлілі ўзрост самародка - ён складае ад 38,5 да 70 млн гадоў.

Дарэчы ў мінулым дом жанчыны падвяргаўся рабаванню. Аднак зламыснікі таксама не звярнулі ўвагу на камень, забраўшы толькі залатыя ўпрыгожванні.

Читать полностью…

Белсат

⛲️ За наведванне фантана дэ Треві хочуць увесці плату 1 еўра

Улады Рыма заявілі, што разглядаюць магчымасць зрабіць платным уваход на плошчу, дзе знаходзіцца Фантан де Треві.

☝️ Мясцовыя чыноўнікі сцвярджаюць, што мэта новаўвядзення — не зарабіць, а лепш кантраляваць натоўпы турыстаў.

Мяркуецца, што кошт квітка для турыстаў складзе 1 еўра, а жыхары Рыма змогуць наведваць фантан, як раней, бясплатна.

Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае.

🤔 А як вы лічыце: трэба ўводзіць плату ці не?

Читать полностью…
Подписаться на канал