🤬 «Мы яго адпраўляем у Данецк, вы ж ведаеце, Данецк, Данбас»
Паглядзіце, як беларускія кампаніі вядуць супрацу з акупацыйнымі ўладамі «ДНР» і «ЛНР» ☝️
💁🏻♂️Ужо забылі пра Васкрасенскага? А ён тым часам зноў актывізаваўся
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, праўладны актывіст зноў заўзята агітуе палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні. Для гэтай мэты Васкрасенскі нават тэлефануе сваякам палітзняволеных, каб тыя, у сваю чаргу, пераканалі сваіх блізкіх.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🔹Бяла-Падляская паліцыя заклікала кіроўцаў званіць і скардзіцца на тых, хто парушае спакой у чэргах на мяжы
Праваахоўнікі, якім мы накіравалі запыт, датычны так званых «улезуноў», адказалі, што разглядаюць кожны выпадак, пра які ім паведамляюць.
🔍 Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
Мы – тое медыя, якое Лукашэнка хоча закрыць у першую чаргу
З 2007 года Белсат застаецца галоўным незалежным тэлеканалам для беларусаў. Пачаўшы з адной праграмы «Аб'ектыў», мы ператварыліся ў сетку рэдакцый, якія пішуць і паказваюць праўду на чатырох мовах, і асвятляюць падзеі з усяго свету.
Але наш шлях заўсёды быў рызыкоўным. Нас затрымлівалі, штрафавалі, саджалі, забаранялі распавядаць беларусам тое, што не ўпісваецца ў афіцыйную прапаганду. Мы пачыналі як маленькі, але адважны медыяпраект, і цяпер, дзякуючы вам, выпускаем штодзённыя эфіры, праграмы, фільмы, серыялы, мультфільмы і розныя віды матэрыялаў.
Цікава ўзгадаць, а як усё пачыналася? Гісторыя нашага тэлеканалу бярэ пачатак з адной падзеі яшчэ ў 2005 годзе, якая і натхніла на стварэнне Белсату. Што гэта было – ПА СПАСЫЛЦЫ.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Транспартны калапс на мяжы Беларусі з Еўразвязам: прасвету не відаць
✔️На загад Лукашэнкі зноў перапішуць Крымінальны кодэкс. Каб гарантаваць яму бяспеку ў будучыні
✔️Анджэліка Борыс: палітзняволены Анджэй Пачобут быў згодны з'ехаць з Беларусі
✔️З беларускай турмы адпусцілі 4-х грамадзянаў Латвіі, якіх нібыта затрымалі на мяжы з наркотыкамі
✔️Загаранне на Запарожскай АЭС: што вядома на гэты час?
✔️Кадыраўцаў узялі ў палон у Курскай вобласці
✔️У Парыжы прайшла цырымонія закрыцця Алімпіяды
✔️Літоўца Мантаса Даніелюса, якога вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі, могуць пакараць 11-ці гадамі зняволення
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🦜 У ветэрынарным корпусе Гарадзенскага заапарка жыве асаблівы папугай Трыша
Паглядзіце, як чалавечы клопат вярнуў птушку да жыцця!
💱 Курсы валютаў на 12 жніўня
Долар дадаў ажно 4 капейкі і аднавіўся пасля падзення тыднёвай даўніны. Амаль на 3 капейкі вырас еўра. Расейскі рубель тым часам страціў амаль 2 капейкі.
#курсывалютаў
🧠 На «Атланце» анансавалі выпуск smart-халадзільнікаў. Толькі ёсць нюанс
З вялікай доляй верагоднасці гэтая тэхніка будзе складацца пераважна з замежных дэталяў. Хаця б таму, што беларускія прадпрыемствы не выпускаюць уласныя камп'ютары для «разумнай» бытавой тэхнікі.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Тытунёвы бізнес – адзін з блокаў па напаўненні сям'і Лукашэнкі грашыма. І гэтая дзейнасць яго вельмі моцна цікавіць»
Разбіраліся, чаму тыдзень таму самаабвешчаны кіраўнік Беларусі сабраў нараду, прысвечаную праблемам у сферы вытворчасці цыгарэтаў. Ды заявіў там пра «трывожныя тэндэнцыі».
🔍 Чытайце матэрыял ПА СПАСЫЛЦЫ
«Кадыраўцы» трапілі ў палон да ЗСУ ў Курскай вобласці
Спачатку чачэнскія войскі быццам бы выпадкова «размінуліся» з украінскімі войскамі. Камандзір «Ахмату» заяўляў, што ЗСУ «абыйшлі» спецназ Чачэніі, а «Z-каналы» сцвярджалі, што «кадыраўцы», калі пачалося ўварванне, кудысьці зніклі.
Цяпер стала вядома, што некаторых чачэнскіх жаўнераў усё ж такі ўзялі ў палон. Адметна, што палонныя на відэа выглядаюць чыстымі і не напужанымі. Паводле праекту «Хочу жить», жаўнеры «Ахмату» не аказвалі супраціву.
Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
У Курскай вобласці баі, а Крэмль захоўвае спакой — як змянілася вайна за тыдзень?
Шэсць дзён ЗСУ знаходзяцца на тэрыторыі Расеі і нават паспяхова захопліваюць паселішчы. У інтэрнэце з'яўляюцца відэа з захопленымі ў палон чачэнцамі і расейскімі жаўнерамі тэрміновай службы. Тым часам Лукашэнка вырашыў пракаментаваць сітуацыю і папалохаць беларусаў дронамі з боку Украіны.
Сабралі ўсё, што варта ведаць пра раптоўны для ўсіх украінскі наступ — ПА СПАСЫЛЦЫ.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Беларусам распавядаюць што рабіць, калі прыляцяць дроны
У гомельскай вобласці пачалі распаўсюджваюць парады на выпадак налёту беспілотнікаў. Пачытайце, што прапануюць чыноўнікі.
🔺Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў трэці раён Курскай вобласці
Апошняе, што вядома пра раптоўную для ўсіх аперацыю ЗСУ у Расеі. Здаецца, украінцы паспяхова заходзяць у паселішчы.
🔺Якую будучыную чакаюць Лукашэнка па картам Таро?
Так, гэта не зусім навукова, але цікава, што кажуць карты пра Лукашэнку, Пуціна і вайну? Сабралі прадсказанні папулярных тарогалаў за 2024.
💥 #галоўнае за 11 жніўня
✔️«Беларускі Гаюн»: падчас вылету авіяцыі Узброеных сілаў РБ 9 жніўня ніякіх дронаў выяўлена не было
✔️Як прапаганда качае тэму «збітых украінскіх дронаў»? Сабралі галоўнае
✔️«Заставацца на зямлі, пакуль не спыняцца выбухі». «Гомельэнерга» даў жыхарам рэгіёну парады на выпадак налёту беспілотнікаў
✔️Гендырэктар сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык» затрыманы ГУБАЗіКам
✔️Нечакана добры антырэкорд. Парадаксальныя вынікі Алімпіяды для беларусаў
✔️Афіцыйны дыджэй гурту «Дай Дарогу!» Андрэй Касцюк ужо больш за год працуе кур'ерам у дастаўцы. І вось што расказвае пра гэтую працу
✔️На Гарадзеншчыне прайшло свята «Іўеўскі памідор». Паглядзіце, як крынжова весела там было!
💰Як беларусам зберагаць свае грошы?
Паводле апытання даследніцкага цэнтру BEROC, абсалютная большасць нашых суграмадзянаў адкладае грошы ў рублях і замежнай валюце.
Якія яшчэ варыянты варта разгледзець беларусам ⤴️
🔹У Расеі кіпяць жарсці вакол вядомага маркетплэйсу «Wildberries». Замяшаны ў справе аказаўся нават Кадыраў
«Wildberries» і кампанія па вонкавай рэкламе «Russ» абвясцілі аб рашэнні аб'яднацца ў кампанію «РВБ». Праўда, гэтага катэгарычна не хоча адзін з заснавальнікаў Уладзіслаў Бакальчук. Праблема ў тым, што іншая заснавальніца – ягоная жонка Таццяна – акурат гэтага хоча і да таго ж мае 99% акцыяў.
А яшчэ яна жадае разыйсціся з Уладзіславам.
🔍 ЧЫТАЙЦЕ БОЛЕЙ пра драматычную сямейную і бізнес-гісторыю
💁🏻♂️ «Падыгрыванне Расеі». Украінскія памежнікі не бачаць прыкметаў перакідвання вялікай колькасці лукашэнкаўскіх войскаў на мяжу
Раней самаабвешчаныя ўлады Беларусі заяўлялі пра тое, што накіроўваюць у бок украінскай мяжы сілы спецаперацыяў, сухапутныя і ракетныя войскі (у тым ліку комплексы «Іскандэр» і «Паланэз»).
🔍 Чытайце ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ
🔺 У інтэрнэце з'яўляюцца відэа вайскоўцаў з усё новых населеных пунктаў Курскай вобласці
Яны, як сцвярджаецца, пераходзяць пад кантроль ЗСУ.
☝️Выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці прызнаў страту 28 населеных пунктаў рэгіёну
Такую лічбу ён агучыў, дакладваючы пра сітуацыю Пуціну на адмысловай нарадзе.
Таксама ўлады вобласці маюць намер эвакуяваць з небяспечнай зоны каля 180 тысячаў мірных жыхароў. Яшчэ каля 120 тысячаў раней самастойна выехалі з раёнаў, дзе ідуць баі.
📍Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ калонку Любові Лунёвай, дзе яна дзеліцца сваім поглядам на сітуацыю ў Курскай вобласці
😨 У Варшаве палякі пабілі і абрабавалі беларуса і ўкраінца. Пацярпелы кажа, што білі за расейскую мову
38-гадовы беларус Аляксандр расказаў пра здарэнне выданню «Most». Паводле яго словаў, у ноч з 3 на 4 жніўня на вуліцы Дантэ Аліг'еры (раён Бяляны) ён выйшаў з дому папаліць, сустрэў 20-гадовага суседа-ўкраінца ды завёў з ім размову па-расейску.
Далей да суразмоўцаў падыйшлі тры хлопцы 20-25 гадоў і сталі лаяцца на іх па-польску: «*** [з’язджайце] з Польшчы, украінцы. Што вы тут робіце? Вы тут непатрэбныя». Аляксандр паспеў сказаць, што ён беларус і грамадзянін Польшчы – але нападнікі ўсё роўна накінуліся на яго ды сталі біць. Затым кінуліся на ўкраінца.
Аляксандр страціў прытомнасць, але лічыць, што яго білі некалькі хвілінаў нагамі і, магчыма, кулаком з касцетам. У лякарні ў яго дыягнаставалі пералом вачніцы і страсенне мазгоў. Можа спатрэбіцца аперацыя праз праблемы з сятчаткай.
Нападнікі былі апранутыя ў чорнае і кароткастрыжаныя, кажа пацярпелы. Пасля нападу беларус і ўкраінец пайшлі ў бліжэйшую краму прасіць дапамогі, там выклікалі «хуткую» і паліцыю. Пазней Аляксандр знайшоў свой заплечнік, з якога зніклі гаманец, банкаўскія карты і дакументы. Нягледзячы на гэта, ён перакананы, што матывам нападу было не рабаванне, а нацыянальная нянавісць.
📍Падаць заяву ў паліцыю Аляксандр яшчэ не змог, бо для гэтага патрэбная асабістая прысутнасць, а ён ужо тыдзень знаходзіцца ў лякарні. Але мужчына напісаў участковаму і ў гарадское аддзяленне паліцыі. Пацярпелы ўкраінец меў менш сур’ёзныя траўмы. Заяву ў паліцыю ён падаў, справу распачалі.
Адзначым, што іншыя крыніцы не паведамлялі пра такое здарэнне. У пачатку лета на той самай вуліцы Дантэ Аліг'еры бандыты абрабавалі дастаўніка ежы, тады падазраваных аператыўна затрымалі, за імі ўсталявалі паліцэйскі нагляд.
💬 «Гэта не агрэсія з мэтаю акупацыі тэрыторыяў. Гэта элемент стратэгіі»
Украінскі ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка пракаментаваў у нашым эфіры дзеянні ЗСУ ў Курскай вобласці.
Мэтаю наступу ўкраінцаў на Куршчыну ён называе прымус расейскага ваеннага кіраўніцтва да перакідвання сваіх войскаў з іншых участкаў фронту. Таксама Украіна з дапамогаю гэтай аперацыі імкнецца палепшыць свае пазіцыі на магчымых у будучыні перамовах.
📍Лукашэнка хоча дадаць у Крымінальны кодэкс артыкул, які мусіць абараніць яго ў будучыні
Фармулёўка гэтага артыкулу выглядае наступным чынам: «Гвалт або пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў».
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, якія тэрміны пакарання могуць быць прадугледжаныя за такое злачынства
📍Лукашэнка зноў «ператрахнуў» урад: прызначыў новага міністра энергетыкі ды новага намесніка прэм'ера
Імёны гэтых людзей вам наўрад ці нешта скажуць:
🔹на пасаду міністра энергетыкі прызначаны Аляксей Кушнарэнка (былы гендырэктар прадпрыемства «Белтопгаз»)
🔹у якасці намесніка прэм'ер-міністра будзе працаваць папярэдні міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч
🔹Берасцейскі аблвыканкам узначаліў Пётр Пархомчык (ён раней быў намеснікам прэм'ера)
🔹яшчэ адно прызначэнне: Беларускай чыгункаю будзе кіраваць Валерый Вярэніч (да таго быў першым намеснікам міністра транспарту)
Таксама самаабвешчаны кіраўнік Беларусі прызначыў амбасадараў у некаторых краінах Афрыкі ды Азіі.
🔍 ЗСУ наступае пад Курскам, аднак на Данбасе стабільная перавага ў расейцаў. Аналізуем чарговы тыдзень поўнамаштабнай вайны
Галоўнай падзеяй апошняга часу стаў раптоўны перанос баявых дзеянняў на тэрыторыю РФ – у Курскую вобласць. Мінуў ужо тыдзень, а выціснуць украінскія падраздзяленні са сваёй тэрыторыі расейскія войскі так і не могуць.
📍Чытайце аналіз ПА СПАСЫЛЦЫ
📷 Фота ілюстрацыйнае
Рэжым вызваліў 4 латвійцаў, якіх затрымаў у канцы ліпеня
Учора прапаганда паказала сюжэт пра вызваленне грамадзян Латвіі, у якіх на мяжы нібыта выявілі пакет з 0,82 г марыхуаны. Спачатку іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а пасля здымкі «пакаяннага відэа» і некалькіх тыдняў у Беларусі, у інцыдэнце «хутка разабраліся».
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз не выявіў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў. Што гэта было — латвійскія медыі губляліся ў здагадках. Выказваліся версіі, што затрыманне магло быць часткай гульні ў абмене зняволенымі.
Сёння Мікалай Статкевіч адзначае дзень нараджэння
Беларускаму палітыку спаўняецца 68 гадоў за кратамі
Рэжым Лукашэнкі асудзіў яго на 14 гадоў калоніі за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Пра палітвязня няма звестак ужо 550 дзён.
Статкевіч — адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Паглядзіце фільм «Белсату» пра біяграфію і жыццё выбітнага беларуса ПА СПАСЫЛЦЫ.
Анджэй Пачобут быў гатовы з'ехаць з Беларусі
Пра гэта распавяла Анжаліка Борыс пасля сустрэчы з палітвязнем у красавіку. Дзеля гэтага яна пісала ліст з просьбай да Лукашэнкі.
«Я размаўляла з Анджэем дзве з паловай гадзіны. Наша размова тычылася становішча Саюза палякаў. І я, і Анджэй хочам, каб польскасць тут захавалася, каб мы маглі выкладаць польскую мову. Я папрасіла яго разгледзець магчымасць выезду з краіны, калі такая магчымасць з'явіцца. Ён сказаў так: калі ты лічыш, што так трэба паступіць, я так зраблю. Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну», — распавяла Анжаліка Борыс.
Па словах былой палітзняволенай, Анджэй выглядае дрэнна і вельмі схуднеў. Падчас наведвання ёй дазволілі перадаць Пачобуту лекі. Пра ягоны стан яна распавяла і прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду.
Раней беларуская прапаганда заявіла, што Лукашэнка нібыта быў гатовы адпусціць Пачобута ў рамках нядаўняга абмену, але «польскі бок адмовіўся». Паводле кіраўніка МУС Польшчы, гэта лухта.
«Нічога падобнага Лукашэнка не прапаноўваў. Ужо некалькі месяцаў мы ўсяляк настойваем, просім і настойваем на вызваленні Анджэя Пачобута. Ніколі такой прапановы ад беларускага боку не было ні ў якой форме», — сказаў міністр.
❗️На Запарожскай АЭС гарыць ахаладжальная устаноўка
МАГАТЭ са спасылкаю на прадстаўнікоў Расеі, якія трымаюць кантроль над станцыяй, паведамляе пра магчымы ўдар беспілотніка па градзірні.
Украінскі бок адмаўляе сваю датычнасць і сцвярджае, што пажар на ЗАЭС учынілі расейцы.
🎨 Banksy ператварыў паліцэйскую будку ў цэнтры Лондана ў «акварыюм»
Гэта ўжо сёмы твор легендарнага мастака ў брытанскай сталіцы, створаны апошнімі днямі. На іншых графіці таксама пераважна былі выявы жывёлаў.
Мінакі фатаграфуюцца з размаляванай будкаю, а тым часам у паліцыі лічаць, што маёмасці была «нанесеная шкода». Аднак знічшаць графіці праваахоўнікі ўсё ж не плануюць.
🍅 На Гарадзеншчыне прайшло свята «Іўеўскі памідор»
Бразільскім карнавалам цяпер ёсць на каго раўняцца☝🏻