📌 Латушка растлумачыў загад узмацніць мяжу з Украінай
Улады ў Менску заявілі пра знішчэнне некалькіх украінскіх беспілотнікаў, назвалі гэта правакацыяй суседняй краіны і пастанавілі ўзмацніць мяжу з Украінай.
☝️ Кіраўнік НАУ Павел Латушка ўпэўнены, што такое паказальнае ўзмацненне — нагода, каб не выпраўляць беларускіх вайскоўцаў у Курскую вобласць, куды ўварваліся ўкраінскія фармаванні.
А палітычны каментатар, выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара «Белсату» Сяргей Пеляса лічыць, што гісторыя пра нібыта збітыя над Беларуссю беспілотнікі — проста нагода, каб зноў узмацніць мяжу з Украінай
👉 Чытаць падрабязней
😱Застрашлівае відовішча трапіла на відэа
Паглядзіце, якую небяспеку могуць несці літыевыя батарэі⤴️
🤔 «Нам не хапае палітычнай адукаванасці і разумення, як можна такі дыялог наладзіць»
Былая палітзняволеная і менеджарка politzek.me Алана Гебрэмарыям дала вялікае інтэрв’ю «Белсату».
У размове яна аналізуе падзеі 9 жніўня 2020 года. Дзяўчына не лічыць тое, што адбылося, паразай і выказвае непапулярнае, як сама кажа, меркаванне пра неабходнасць перамоваў з Лукашэнкам.
👉 Чытаць падрабязней
😐Радыяцыйны фон у 2,5 раза вышэйшы за дапушчальны
У такіх умовах знаходзяцца жыхары гарадскога пасёлку Брагін. А жыве там каля 4500 чалавек.
Чыноўнікі ў той жа час кажуць пра «адраджэнне» гэтых земляў.
Ці сапраўды можна «адрадзіць» забруджаныя тэрыторыі? Разбіраемся ў нашым відэа. Таксама падрабязнасці можна пачытаць па спасылцы.
😩 У Беларусі нават суслікі дэпрэсіўныя
На тэрыторыі нашай краіны цяпер жывуць тысячы крапчатых суслікаў. Спецыялісты з арганізацыі «Дзікая прырода» распавялі «Зеркалу», як справы ў гэтых грызуноў.
«Сейчас у них идет время подготовки к зимней спячке — нужно накопить как можно больше жира, чтобы хватило до весны»
«Яны баяцца вылазіць на зямлю, не кантактуюць з суседзямі. Можна сказаць, у страху дажываюць у нары і рана сыходзяць у зімовую спячку. Дэпрэсіўная калонія не дае нашчадкаў»
📌 40 рублёў — цана унікальнай гістарычнай сядзібы
Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» абвясціў аб продажы сядзібнага дома Гістарычнага маёнтка «Малыя Дольцы» ва Ушацкім раёне. Стартавы кошт — адна базавая велічыня! Таргі прызначаныя на 20 жніўня.
Дом, пабудаваны яшчэ ў 1848 годзе. У 1909 годзе там была створаная і пастаўленая адна з першых беларускіх п’есаў - «Міхалка». У яе стварэнні, мяркуючы па ўсім, прымаў ўдзел вядомы беларускі культурны і палітычны дзеяч Вацлаў Іваноўскі.
☝️ У 2020 годзе сядзіба атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Для новых уладальнікаў абавязковай умовай будзе правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на працягу пяці гадоў з моманту заключэння дагавору куплі-продажу комплексу.
📌 «Недастаткова абапірацца на адно экспертнае даследаванне. Гэта асновы крытычнага мыслення!»
Гісторык і палітолаг, дацэнтка і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава пакінула Каардынацыйную раду пасля канферэнцыі «Новая Беларусь».
У каментары «Белсату» падкрэслівае, што не выключае сябе з беларускага дэмакратычнага руху, але на яе думку, зараз там пэўны крызіс «вызначэння мэтаў» і патрэбны «аўдыт рэальнасці».
Што гэта значыць і як такі аўдыт правесці, Турарбекава распавяла «Белсату»👇
Чытать падрабязней
😡 «Рэжым Лукашэнкі проста паразітуе як ракавая пухліна на „БЕЛАЗе“»
У адрозненні ад іншых беларускіх прадпрыемстваў, гандлёвы дом «БЕЛАЗ» паказвае добрыя вынікі працы ў апошнія гады. Але далёка не ўсе запрацаваныя сродкі вяртаюцца на прадпрыемства, бо асядаюць у кішэнях сям’і Аляксандра Лукашэнкі і блізкіх да яе асобаў.
☝️ Адным з акцыянераў ГД - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, якім кіруе Дзмітрый Лукашэнка. Яму належыць аж 45 % акцыяў прадпрыемства. Акрамя Дзмітрыя, з ГД «БЕЛАЗ» звязаная і ягоная жонка Ганна Сялук, якая прапрацавала там прынамсі два гады.
Акцыянеры жорстка кантралюць збыт «БЕЛАЗаў»: дамовы аб пастаўках у Расею заключаюць з кампаніямі, уладальнікі якіх звязаныя з менеджментам гандлёвага дому, а таксама блізкія з Ганнай і Дзмітрыем Лукашэнкамі.
👉 Чытаць падрабязней
⚪️🔴⚪️«Настрой баявы, чакаем перамен!»
Беларусы Варшавы зладзілі Марш годнасці з нагоды гадавіны апошніх выбараў у нашай краіне.
Як прайшоў марш і пра што казалі ўдзельнікі, чытайце ў нашым рэпартажы па спасылцы.
💬«Як толькі Беларусь пачне дэмакратычны пераход, ЕЗ прадаставіць падтрымку для стабілізацыі яе эканомікі і рэфармавання інстытутаў»
Што арганізацыі і палітыкі з дэмакратычных краінаў казалі з нагоды 4 гадавіны выбараў у Беларусі і мірных пратэстаў? Сабралі вялікую падборку, пачытайце!
Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы "Белсату", якія вы маглі прапусціць:
🔹«Мы стаміліся, але мы марым, памятаем і робім»
Што беларусы пішуць у гадавіну выбараў-2020.
🔹Замашкі прыгоннага права, шантаж рублём і пагрозы ад ідэолагаў
На што сталі падобныя працоўныя месцы беларусаў у глыбінцы?
🔹Тысячы палітвязняў, дзясяткі тысяч рэпрэсаваных, сотні тысяч тых, хто з’ехаў з Беларусі
Чатыры гады палітычнага пераследу ў Беларусі ў лічбах
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 9 жніўня
✔️ Сёння дзень народзінаў Ларысы Геніюш
✔️ Мінабароны Расеі заявіла пра масаваную атаку дронаў
✔️ 4 гады таму ў нашай краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары. Якім быў гэты дзень.
✔️ Як Віктар Шэйман мог зарабляць на пастаўках калію і продажы люксавых аўто
✔️ Справу забойцы беларускі Лізы перадалі ў суд
✔️ Нікалас Мадура на 10 дзён заблакаваў у краіне сацсетку Х
✔️ Грузія адмовіла праваабаронцу Раману Кісляку ў міжнароднай абароне
✔️ Што вядома пра сітуацыю ў Курскай вобласці РФ
✔️ Вялікая Брытанія, ЗША і яшчэ некалькі краінаў увялі новыя санкцыі супраць рэжыму і яго паплечнікаў
✔️ Вядомыя беларусы і белсатаўцы дзеляцца ўспамінамі пра 9 жніўня 2020 года
✔️ У Кітаі злачынцы выкралі 4 тысячы целаў з крэматорыяў і медыцынскіх лабараторыяў для наступнай вытворчасці медыцынскіх пратэзаў
✔️ Кадыраў стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі…але не той
💔 Марыя Калеснікава
Кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, родам з Мінска.
Марыя была выкрадзеная 7 верасня 2020 г. у Мінску і разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Раднянковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-ўкраінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак, парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізацыі спецаперацыі сілавікоў.
6 верасня 2021 г. Мінскі раённы суд пасля месяцу разгляду крымінальнай справы вынес прысуд Марыі — 11 гадоў пазбаўлення волі.
28 лістапада 2022 г. Марыю даставілі ў хірургічнае аддзяленне гомельскай бальніцы хуткай дапамогі і прааперавалі з прычыны прабадной язвы і перытаніту.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
😱 У Бразіліі разбіўся пасажырскі самалёт
На борце было 62 пасажыры, піша Reuters.
Самалёт ATR-72 авіякампаніі Voepass Linhas Aereas выконваў рэйс у Сан-Паўлу. Авіякампанія паведаміла, што ёй пакуль нічога не вядома пра лёс пасажыраў і членаў экіпажу.
👉 Дзяржаўная пажарная каманда Сан-Паўлу пацвердзіла ў сацыяльных сетках, што самалёт разбіўся і накіравала сем брыгадаў у раён аварыі.
💔 У Гданьску адкрылася абноўленая версія выставы, прысвечанай беларускім палітвязням
Першая яе частка з'явілася ў Дзень Волі 2022 года на агароджы Еўрапейскага цэнтру салідарнасці. Гэта музей польскай барацьбы за незалежнасць, размешчаны на тэрыторыі верфі, дзе быў заснаваны прафсаюз «Салідарнасць».
☝️ Выстава была створаная ў супрацоўніцтве з тэлеканалам «Белсат».
Напярэдадні знакавай для беларусаў даты 9 жніўня да першапачатковай версіі выставы былі дададзеныя фотаздымкі людзей, забітых рэжымам Лукашэнкі.
🔥 З’явіўся новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!». Ён створаны адмыслова для беларусаў
Ідэя дадатку нарадзілася на пачатку 2024 года, калі з-за сыходу з беларускага рынку Tinder, з’явілася патрэба ў айчынным аналагу.
Асаблівасці:
🔹 Інтэрфэйс цалкам на беларускай мове
🔹 Бясплатны доступ да ўсіх функцый
🔹 Спіс і карта беларускамоўных устаноў, якая з цягам часу будзе пашырацца: аўтары дадатку запрашаюць да супрацы.
Магчымасці:
🔹 Жыхарам дыяспары ён можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусамі, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных актыўнасцяў.
🔹У Беларусі з дапамогай дадатку можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа установаў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.
🔹Таксама даступныя і рамантычныя знаёмствы.
Карыстальнікі, якім дадатак прынясе карысць, ці проста спадабаецца ідэя, могуць аддзячаць фінансава. Аднаразовы унёсак складае ўсяго 1 еўра, а падпіска — 0.5 еўра.
Спампаваць дадатак 👇
iOS Android
🤡 Лукашэнка чарговы раз «наеўся этава прэзідзенства»
Сёння самаабвешчаны кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу ў аграгарадку Гарадзішча Шклоўскага раёну, паведаміў адзін з праўладных каналаў.
Адна з ўдзельніц спаткання папрасіла яго балатавацца ў наступным годзе на новы прэзідэнцкі тэрмін.
🙄 На што Лукашэнка зноў паведаміў, што ён «не вечны»:
«Я ўжо публічна пачынаю казаць усім вам: вы павінны прывыкаць да таго (я вас распесціў трошкі), што прэзідэнт будзе іншы (…) Не, я не кажу, што заўтра я вас кіну, паслязаўтра і іншае. Але ўсякае ў жыцці бывае. Вы павінны прывыкаць да таго, што я не вечны, як і ўсе вы».Читать полностью…
🤔 Лукашэнка і Хрэнін нагнятаюць абстаноўку на мяжы з Украінай
Лукашэнка заявіў 10 жніўня, што над Беларуссю збілі ўкраінскія беспілотнікі і паабяцаў, што падобная нагласць не застанецца без адказу:
«Навошта гэта Украіне, я не разумею. Нам трэба разабрацца. Але мы, як я казаў, дакладна вызначаліся з імі і давялі да іх гэтую інфармацыю, што без адказу любыя правакацыі не застануцца».
😵💫 «Мяне некалькі разоў ударылі локцем у вока»
Прадстаўнік Ірландыі і бронзавы прызёр АГ у Парыжы Дэніэл Уіфен паабяцаў больш ніколі не ўдзельнічаць у марафонскім заплыве.
🏆 На мінулым тыдні спартовец перамог на дыстанцыі 800 метраў вольным стылем, ззаваяваў бронзавы медаль у фінале на дыстанцыі 1500 метраў вольным стылем.
9 жніўня заняў 18-е месца на адкрытай вадзе на дыстанцыі 10 кіламетраў праз раку Сену.
🫤 Пасля гэтага заплыву, Дэніэл паведаміў, што больш ніколі не будзе ўдзельнічаць у падобных спаборніцтвах:
«Гэта адна з найгоршых рэчаў, якія я калі-небудзь рабіў. Але так, я шчаслівы, што зрабіў. Мяне некалькі разоў ударылі локцем у вока, а ў адзін момант – кулаком у твар. Я думаю, што гэты від спорту не для мяне. У наступны раз я абавязкова хачу плыць толькі па сваёй паласе.»Читать полностью…
☢️ Брагін - адно з найбольш упарадкаваных паселішчаў Беларусі…але і хіба найбольш забруджаных радыяцыяй
Намесніца начальніка аддзелу радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамету Зоя Трафімчык расказала, што ў Брагіне фіксуюць радыяцыйнае забруджванне ў межах 0,5–0,56 мкЗв/гдз пры дапушчальнай мяжы 0,2 мкЗв/гдз.
☝️ Ад Брагіна да Чарнобыльскай АЭС 45 км. Горад адносіцца да тэрыторыяў «з правам на адсяленне», бо пасля чарнобыльскай катастрофы там моцна забруджаная глеба.
Дарэчы, менавіта туды цяпер скіроўваюць беларускія войскі Лукашэнка і Віктар Хрэнін для ўзмацнення «групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках»
👉 Чытаць падрабязней
🤦♀️ Калі «спецыяльная аперацыя» прыйшла на тэрыторыі Расеі, гэта назвалі «тэрарыстычнай атакай»
Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 899 дзён. І ўжо пяты дзень вайна ідзе ў Курскай вобласці Расеі.
Вайну ва Украіне расейцам забаронена называць словам «вайна», для гэтага прыдумалі азначэнне «СВО» - спецыяльная ваенная аперацыя. Дык вось калі «СВО» прыйшла на тэрыторыі нападніка, гэта назвалі «КТО» - контртэрарыстычная аперацыя.
«Белсат» расказвае, што адбываецца на вайне ў апошнія дні 👇
Чытаць падрабязней
🤡 Лукашэнка зноў уратаваў свет заявіў пра знішчэнне «паветраных цэляў з Украіны» над Беларуссю
З яго словаў, супрацьпаветраная абарона знішчыла над тэрыторыяй Беларусі ўдарныя беспілотнікі, якія ляцелі з Украіны.
«У 19 гадзін 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 кіламетра сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. Ноччу і сёння з раніцы адбываецца пошук таго, што было знішчана. Мы падазраем, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі мэты»
💫Пачынаюцца самыя яркія жнівеньскія ночы
У бліжэйшыя дні на небе можна будзе назіраць пік зоркападаў Персеіды. Гэта моцная метэорная плынь – каля 100 метэораў на гадзіну, якую можна пабачыць без спецыяльных прыладаў.
Як назіраць за зоркападам, глядзіце ў нашым відэа!
💔«Я хацела праплыць яшчэ адну Алімпіяду дзеля яго»
Спартоўка з Нідэрландаў прысвяціла сваю перамогу на Алімпіядзе свайму памерламу сабачку. Памеранскі шпіц плыўчыхі Шэран ван Раўэндаал Рыа памёр у траўні ў выніку ўскладненяў пасля аперацыі.
Паслухайце, што сказала спартоўка!
😍Дзяўчына ўратавала малога верабейку
Можа, цяпер гэта хатняя птушка, але галоўнае, што яна жыве☝🏻
🔥 Гур «Дай Дарогу» выпусціў новы кліп на песню «Гроб на колесиках»
«Гэтыя песня і кліп — не проста візуалізацыя нашай агульнай мары. Гэта гучны маніфест, наша ўпэўненнасць у тым, што справядлівасць абавязкова пераможа»
#рэпрэсіі Асноўнае за 9 жніўня
🔻 Паказваем у лічбах, якіх маштабаў дасягнулі рэпрэсіі ў нашай краіне за 4 гады
🔻 Хто яны, «экстрэмісты» і «здраднікі», з якімі змагаецца рэжым Лукашэнкі?
🔻 Амаль прыгоннае права: як працуюць беларусы ў глубінцы
🔻 Машыну палітзняволенага Андрэя Краўчука будуць прадаваць на аўкцыёне
🔻 Мінскага прадпрымальніка затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
🔻 У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 чалавек
🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» Telegram-канал «Анти ЧВК Вагнер Беларусь»
🔻 У Беларусі затрымалі мужчыну, які 4 гады таму крыкнуў з балкона «пратэсны лозунг»
💰Служкі Лукашэнкі працягваюць напаўняць ягоныя кішэні
Паглядзіце, якую схему выбудаваў адзін з яго верных падданых, Віктар Шэйман☝🏻
🤡 Кадыраў стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі…але не той
Кіраўнік Чачні атрымаў расейскую прэмію імя Людвіга Нобеля.
😏 На сайце прэміі гаворыцца, што «прэмія прысуджаецца знакавым асобам сучаснасці за выдатныя прафесійныя дасягненні і безумоўныя заслугі перад чалавецтвам».
Сярод іншых лаўрэатаў прэміі ёсць таксама Пуцін і Сабянін.
🏆 Прэмия ў гонар выдатнага вучонага, прамыслоўца і мецэната Людвіга Нобеля, старэйшага брата Альфрэда Нобеля, была заснаваная імператарскім рускім тэхнічным таварыствам ў Расеі 120 гадоў таму. Яе прысуджалі «за лепшае сачыненне або даследаванне па металічнай або нафтавай прамысловасці або за выдатныя вынаходкі або ўдасканаленне абсталявання гэтых відаў вытворчасці, маючы на ўвазе найбольшае практычнае прымяненне іх да развіцця ў Расеі...».
У 1917 годзе, з прыходам да ўлады бальшавікоў, таварыства спыніла сваё існаванне, і пра прэмію забыліся.
👉 У 2005 годзе прэмію адрадзілі.
😱 У Кітаі арыштавалі членаў злачыннай сеткі, якая выкрадала целы з крэматорыяў і медыцынскіх лабараторыяў для наступнай вытворчасці медыцынскіх пратэзаў
Як піша выданне South China Morning Post, зламыснікі выкралі звыш 4 тысячаў целаў і зарабілі на гэтым каля 380 млн юаняў (каля 53 млн долараў).
🫣 Паводле звестак паліцыі, скрадзеныя целы выкарыстоўваліся для стварэння алагенных трансплантатаў, прызначаных для лячэння захворванняў зубоў, костак і суставаў.
Падчас ператрусаў было канфіскавана больш за 18 тон костак і 34 тысячы выніковых вырабаў. Паліцыя працягвае шукаць яшчэ не менш за 16 падазраваных у злачыннай дзейнасці сеткі.