💬 «Народныя амбасады» могуць быць амаль паўнавартаснымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі
«Белсат» пацікавіўся ў прадстаўніцы «Народных амбасадаў» Аляксандры Мамаевай, чым тыя маглі раззлаваць улады – і ці баяцца іхных пагрозаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🚗Сталі вядомыя маркі машынаў, за якія ўласнікі мусяць плаціць высокі падатак. Шмат з іх ёсць у аўтапарку Лукашэнкі
Учора Савет міністраў зацвердзіў спіс аўтамабіляў павышанай камфортнасці. За такія машыны давядзецца плаціць транспартны падатак у дзесяцікротным памеры, калі з моманту іх выпуску прайшло не больш за тры гады.
У яго ўваходзяць Mercedes-Maybach Pullman Guard, Maybach 62, Mercedes S W221, Audi A8 II і Mercedes GL (ад 64 тысяч), якія ёсць у асабістым аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі.
❓Як думаеце, ці будзе дыктатар таксама плаціць гэты падатак?
Цалкам пералік аўтамабіляў павышанай камфортнасці можна пабачыць на нашай старонцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 «Белсат» па-беларуску стаў дасяжным у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт
✅ Падпісацца тут
Дабрыдзень, спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Чым беларускія «Народныя амбасады» так напужалі Следчы камітэт?
Праз VPN
«Белсат» пацікавіўся ў прадстаўніцы «Народных амбасадаў», чым тыя маглі раззлаваць улады – і ці баяцца іхных пагрозаў.
🔸«Так ці іначай «Белсат» будзе існаваць»
Праз VPN
Выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі даў прэс-канферэнцыю беларускім медыям.
🔸Камунальныя паслугі, калі неўзабаве маёмасць могуць канфіскаваць
Праз VPN
Што рабіць, калі калі ў вас спрабуюць канфіскаваць маёмасць у Беларусі?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 сакавіка
🔸 Затрыманы хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец;
🔸 Затрыманы берасцеец за тое, што пісаў «дэструктыўныя ідэі»;
🔸 Затрымалі адміністратара менскага рэстарана;
🔸 Завялі крымінальную справу на «Народныя амбасады» і «Беларусаў замежжа»;
🔸 Вобшук у кіраўніка «Malanka Media» і платформы «ZUBR» Паўла Марыніча;
🔸 Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянту»;
🔸 За «абразу прадстаўніка ўлады» асудзілі Алену Каспяровіч;
🔸 У Віцебску ліквідавалі Беларускае грамадскае аб'яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі;
🔸 Сувенірная крама «Адметнасць» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама – ініцыятыва «Голас», эстонскі фонд «Fund of Belarus friends»;
🔸 У Беларусі яшчэ 8 палітычным зняволеных;
❗️ Расея атакавала ў Харкаве прамысловы будынак
5 асобаў загінулі.
Аднак пад заваламі яшчэ могуць заставацца людзі, таму нельга выключаць, што лік ахвяраў павялічыцца.
💔 Дзмітрый Шчарбін
Быў жорстка затрыманы амапаўцамі ў кастрычніку 2023 году... за каментары ў сацыяльных сетках.
Дзмітрый мае трох няпоўнагадовых дзяцей. Да затрымання працаваў на БМЗ у Жлобіне.
Сілавікі запісалі з ім «пакаяннае відэа». Пры гэтым паведамлялася, што Дзмітрыя не будуць працягваць пераследаваць, бо «пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае»
Аднак палку ўсё ж перагнулі...на 1 год пазбаўлення волі за «распальванне варожасці ці варажнечы».
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
#рэпрэсіі
🔻 Эдуарда Бабарыку трымаюць у памяшканні камернага тыпу
Як піша «Наша ніва», палітвязня фактычна не размеркавалі ў калоніі ў атрад, а адразу закідалі дысцыплінарнымі спагнаннямі і ізалявалі ад іншых зняволеных.
Умовы ўтрымання Эдуарда Бабарыкі хочуць зрабіць больш жорсткімі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
☝️ «Інцыдэнт» у менскім тэатры. Дырэктару пагражае звальненне
16 красавіка ў Музычным тэатры ў Менску прагучала песня «Пераменаў» Віктара Цоя. Яе выканаў варонежскі аркестр, які прыехаў у Беларусь з гастролямі.
Сведкі кажуць, што гледачы «падтрымалі выступ, устаўшы з месцаў і ўключыўшы ліхтарыкі».
💁 Цяпер, як піша @zerkalo_io, дырэктара тэатра хочуць звольніць.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎥 @motolkohelp
#рэпрэсіі
☝️ Камунальныя паслугі, калі неўзабаве маёмасць могуць канфіскаваць
Улады Беларусі працягваюць пагражаць канфіскацыяй маёмасці, што належаць апанентам лукашэнкаўскага рэжыму. Пры гэтым перад канфіскацыяй на маёмасць накладаецца арышт, падчас якога ёю яшчэ можна працягваць карыстацца.
💁 Карыстацца немагчыма, а грошы плаціць?
Юрыст Міхаіл Кірылюк параіў усімі магчымымі сродкамі паспрабаваць прадаць маёмасць, якая ў іх застаецца ў Беларусі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#грошы #рэпрэсіі
💁 Лукашэнка здзейсніў столькі злачынстваў, што толькі пералік артыкулаў займае паўтары старонкі А4
Але ні па адным з гэтых артыкулаў Міжнародны крымінальны суд не можа распачаць справу.
Ці сапраўды магчыма, што Міжнародны крымінальны суд выпіша ордар на арышт Лукашэнкі? Што з ім адбудзецца ў такім разе? Як гэта паўплывае на змену ўлады ў Беларусі?
🎞 Абмяркоўваем у новым выданні «Двубою» на YouTube-канале «Белсат News»
#штопаглядзець
🔻 Затрыманы хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец
Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».
Ніякіх падрабязнасцяў пакуль няма. Вядома толькі, што судзяць яго паводле адміністратыўнага артыкула.
У Сергія сямёра дзяцей, апошнія гады мужчына стараецца дапамагаць людзям у розных складаных сітуацыях, а таксама падтрымліваць палітвязняў.
#рэпрэсіі
☝️ Мужчына трапіў у турму за фота свайго чэлеса
Гэтае фота ён даслаў у WhatsApp 15-гадовай дзяўчынцы. Яна зрабіла скрыншот перапіскі і звярнулася ў паліцыю, паведамляе BBC.
39-гадовы Нікалас Хокс прызнаў віну і быў асуджаны на 15 месяцаў турмы, згодна з новай рэдакцыяй Закону аб бяспецы ў інтэрнэце ў Англіі і Уэльсе. У Шатландыі гэты закон існуе ўжо больш за 10 гадоў.
💬 У пракуратуры адзначылі што «dick pic» (англ. – фота чэлеса) – гэта сур'ёзнае злачынства, якое мае працяглыя наступствы на пацярпелых, але занадта часта гэта можна адкінуць як неабдуманы «сцёб» або бяскрыўдны жарт.
Лорд-канцлер і міністр юстыцыі адзначыў, што такое злачынства нельга цярпець або нармалізаваць. Эксперты тым часам адзначаюць, што ў законе яшчэ маюцца лазейкі.
🤔 Што думаеце? Вы б падтрымалі такі закон у Беларусі здаровага чалавека?
📷 Ілюстрацынае
☝️ Порнаакторка дапамагае ваярам ЗСУ
Юлія Сянюк дапамагае ваярам, якія страцілі канцавіны падчас вайны. Надоечы ўзяла ўдзел разам з імі ў супольнай фотасесіі.
Памкненні жанчыны падзялілі не ўсе. Падрабязней - у відэа ☝️
❤️ Святлана Ціханоўская адкрыла Дзень Беларусі ў Еўрапарламенце з нагоды Дня волі
Арганізаваная выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысвечаная беларускаму нобэлеўскаму лаўрэату і старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.
Беларускі вольны тэатр зладзіў перформанс «Постдзяцінства» аб вымушанай эміграцыі і вайне.
😡 Шэрыя схемы ў святых сценах
Як Свята-Елісавецінскі манастыр з месца, якое павінна быць прыкладам пераўтварылася ў бізнес імперыю з шэрай бухгалтэрыяй і палітычны інструмент рэжыму.
🇨🇦Чаму ў палку Каліноўскага ваюе былы канадскі афіцэр?
«Узровень адданасці беларускіх добраахвотнікаў надзвычай высокі. Яны разумеюць, што гэта першая вайна», – мяркуе Дэйвід Сміт, былы канадскі пяхотны афіцэр, які стаўся добраахвотнікам палка Каліноўскага.
🔹Чаму канадзец далучыўся менавіта да палка Каліноўскага?
🔹Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў?
🔹Як яму ўдалося пасябраваць з беларусамі на фронце і якая самая смешная ваенная гісторыя з ім там здарылася?
🎞 Інтэрв’ю цалкам з Дэйвідам Смітам (пазыўны Канадзец) для праграмы «ПраСвет» глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS»
Арына Сабаленка ўпершыню публічна адрэагавала на смерць Кальцова
Яна апублікавала ў сваім Instagram сторыз:
Читать полностью…
«Смерць Косці – неймаверная трагедыя. І хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё ягонай сям’і ў гэты цяжкі час».
💥 #галоўнае за 20 сакавіка
🔻 Святлана Ціханоўская адкрыла Дзень Беларусі ў Еўрапарламенце з нагоды Дня волі;
🔻 «Інцыдэнт» у менскім тэатры. Дырэктару пагражае звальненне;
🔻 Чарговы фэйк. Гэтым разам лісты нібыта ад «валанцёрскай службы праекту новага нацыянальнага пашпарта Беларусі»;
🔻 Заўтра па ўсёй Беларусі будуць гучаць сірэны. Гэта праверка;
🔻 SMS-позвы будуць абавязковымі толькі ў ваенны час і падчас мабілізацыі;
🔻 Мікалая Аляксеева, якога забіла ФСБ у Карэліі, пахавалі ў Расеі;
🔻 Былая жонка Канстанціна Кальцова не верыць у версію суіцыду;
🔻 Паміж акупаваным Крымам і Беларуссю плануюць наладзіць чыгуначныя зносіны;
🔻 Вынікі 756-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
💔 Памёр бацька палітвязня Міколы Статкевіча
Віктару Статкевічу было 97 гадоў.
Пра ягоную смерць паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.
🤦♂️ КДБ разам з АНТ аблажаліся з пашпартам «Новай Беларусі»
Спецыяліст, які працуе над сапраўдным праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі, расказаў пра «пасхалкі», якія можна заўважыць у дакуменце, паказаным у сюжэце АНТ.
✔️ Ініцыялы ўласніка ўтвараюць абрэвіятуру «КГБ»;
✔️ Ідэнтыфікацыйны нумар не адпавядае стандарту;
✔️ Папяровая старонка з данымі, замест полікарбанатнай;
✔️ Меншая таўшчыня – як у звычайным беларускім пашпарце;
✔️ Цісненне на вокладцы залацістага колеру;
Яшчэ шэраг нюансаў спецыялісты не будуць раскрываць да рэлізу. Нагадаем, усе навіны датычныя пашпарта публікуюцца на афіцыйных старонках АПК.
🤯 Суд ЕЗ ў Люксембургу адмяніў санкцыі супраць «Белшыны»
Рада ЕЗ не змагла даказаць суду датычнасць «Белшыны» да ўдзелу ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці, а таксама, што прадпрыемства ўяўляе сабой істотную крыніцу даходаў для рэжыму Лукашэнкі.
😵 У выніку Суд ЕЗ пастанавіў зняць санкцыі з прадпрыемства і абавязаў Раду ЕЗ выплаціць выдаткі судовай вытворчасці.
Каманда НАУ ўжо пачала працу, каб дамагчыся перагляду судовай пастановы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁 Чарговы раз Беларусь нават не трапіла ў спіс шчаслівых краін
ААН апублікавала рэйтынг самых шчаслівых краін свету. Сёмы год запар яго ўзначаліла Фінляндыя.
Усяго ў даследаванні ўзялі ўдзел 143 дзяржавы. У дзясятку самых шчаслівых краін увайшлі Данія, Ісландыя, Швецыя, Ізраіль, Нідэрланды, Нарвегія, Люксембург, Швейцарыя і Аўстралія.
Расія заняла 72-ы радок. На апошнім месцы - Афганістан. Беларусь жа ўвогуле не ўвайшла ў рэйтынг.
Таксама ўпершыню быў прадстаўлены і рэйтынг паводле ўзроставых групаў: сярод краін, дзе больш за ўсё шчаслівых людзей, маладзейшых за 30 гадоў, першае месца заняла Літва, а самай спрыяльнай краінай для тых, каму за 60, стала Данія.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Прапагандысты паказалі нібыта пашпарт новай Беларусі. Гэта фэйк;
🔸 Беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы;
🔸Па ўсёй Польшчы працягваюцца пратэсты фермераў;
🔸Ліквідацыя «Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў»;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=psMSEOom2J0
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
💬 Былая жонка Канстанціна Кальцова не верыць у версію суіцыду
Юлія Міхайлава расказала выданню «Зеркало», што хутчэй за ўсё здарыўся няшчасны выпадак.
Думаю, вашыя калегі нешта не так зразумелі. Або выдалі здагадку паліцыі пра суіцыд за факт – усё ж людзі рэдка падаюць самі па сабе. Гэта быў няшчасны выпадак. У Канстанціна былі далей зарэзерваваныя апартаменты ў іншым месцы. Былі аплачаныя пакупкі, якія яшчэ не прыйшлі. Надоўга арандаваная машына. То бок ён не планаваў паміраць
🔻 Беларуса, якога забіла ФСБ у Карэліі, пахавалі ў Расеі
Мікалая Аляксеева пахавалі 16 сакавіка. У гэты дзень малодшаму з ягоных дзяцей споўнілася дзевяць месяцаў.
Спецслужбы сачылі за Мікалаем каля месяца, распавёў ягоны сын. У Расеі загінулы жыў некалькі гадоў, бо ў Беларусі яго абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» і шукалі. Пра гэта стала вядома «DW» пасля гутаркі з адным з сыноў загінулага, які прасіў не называць яго імя:
З бацькам меў зносіны літаральна за некалькі дзён да яго забойства. Апошнім часам ён шукаў магчымасць выехаць за мяжу, бо з мінулага года РФ і РБ аб’ядналі вышуковыя спісыЧитать полностью…
📺 Кацярына Ваданосава і Андрэй Ткачоў у наступным выданні праграмы «Шчыра кажучы»!
Мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні. Спявачка, тэлевядоўца Кацярына Ваданосава і сузаснавальнік «ByMedSol» Андрэй Ткачоў чакаюць вашых пытанняў.
Дасылайце на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me
📺 Кароткае выданне навінаў
✔️ Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа»;
✔️ Анексаваны Крым плануе наладзіць чыгуначныя зносіны з Беларуссю;
✔️ 21-га сакавіка – па ўсёй Беларусі будуць гучаць сірэны;
✔️ У Польшчы фермеры ладзяць маштабныя акцыі пратэсту;
✔️ Апошнія дзесяць гадоў сталіся самым гарачым дзесяцігоддзем у гісторыі назіранняў;
✔️ Фінляндыю прызналі самаю шчасліваю краінаю сёмы год запар. Беларусі ў рэйтынгу няма;
https://youtu.be/s58b4dR4tBE?si=
☝️ Завялі крымінальную справу на «Народныя амбасады» і «Беларусаў замежжа»
Следчы камітэт сцвярджае, што абʼяднанні беларускіх эмігрантаў створаныя «на базе злачынных суполак», а кіруюць імі «персанажы калярадыкальных ячэек, якія зацікаўленыя ў антыканстытуцыйнай змене» нібыта законна абранай улады.
СК сцвярджае, што мае інфармацыю больш чым пра 100 прадстаўнікоў дыяспараў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
💱Курсы валютаў на 20 сакавіка
Па выніках таргоў долар і еўра чарговы раз падраслі, расейскі рубель захоўвае адмоўны рост.
#курсывалютаў #грошы