🤡 Кіраўнік БПЦ знайшоў сувязь Бібліі і лукашэнкаўскай Канстытуцыі
Мітрапаліт Веньямін лічыць, што ў Новым Запавеце і ў сённяшняй Канстытуцыі прапісаны падобныя каштоўнасці.
«Важна, каб чалавек арыентаваўся на традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці, якія выкладзены ў Новым Запавеце. Мы бачым і ўдзячныя Прэзідэнту і тым, хто дапрацоўваў тэкст Канстытуцыі, што там замацаваны духоўна-маральныя каштоўнасці беларускага народу. Нам важна выконваць асноўны закон нашай краіны і іншыя законы».
Акрамя таго, Веньямін адзначыў ролю ў патрыятычным выхаванні дзяцей не толькі сям'і, а яшчэ і з боку мінабароны і сілавікоў.
Пуцін збіраецца застацца ў Крамлі яшчэ на 6 гадоў
Паводле вынікаў «выбараў», ён набраў рэкордныя 87,33% галасоў. Самую вялікую падтрымку Пуцін атрымаў ад Чачэніі – 98,99%.
У так званых ЛНР і ДНР за яго «прагаласавала» 94,12% і 95,23%. Амаль тыя ж лічбы і на новых акупаваных тэрыторыях.
«Кандыдату супраць вайны» Уладзіславу Даванкову дасталося нібыта 3,81% галасоў. Апазіцыйных кандыдатаў Надзеждына і Дунцову ўвогуле не дапусцілі да ўдзелу, а галоўнага суперніка Аляксея Навальнага месяц таму забілі ў турме.
💥 #галоўнае за 17 сакавіка
✔️ Двойчы за дзень быў абстраляны Белгарад: два чалавекі загінулі
✔️ На выбарчым участку ў Пермі пенсіянерка падарвала петарду. Ёй адарвала руку
✔️ На тэрыторыі вайсковай часткі ў Прыднястроўі дрон-камікадзэ знішчыў верталёт
✔️ Генконсульства РФ у Берасці «замінавалі» невядомыя
✔️ Блогер Ян Рудзік далучыўся да Палка Каліноўскага
✔️ У Гомлі мужчына завалок у пад'езд каня
#рэпрэсіі:
▫️Былога палітвязня затрымалі ў Маладзечанскім РАУС, калі ён прыйшоў туды адзначацца
▫️Сілавікі разграмілі кватэру анархіста Рамана Халілава, які даўно не жыве ў Беларусі
▫️Да беларуса, якога вінавацяць у падрывах чыгункі ў РФ, не пускаюць адвакатаў
📍Апошні дзень прэзідэнцкіх выбараў у Расеі − падводзім вынікі
Пасля апрацоўкі чвэрці выбарчых пратаколаў Пуцін набірае амаль 88% галасоў.
Болей інфармацыі на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 У Расеі выбіраюць Пуціна
🔸 Лукашэнка загадаў адрамантаваць усе дарогі да 9 траўня, а ў нас – чарговыя праслушкі
🔸 У гарадзенскім СІЗА загінуў літовец, да якога не дапусцілі консула
🔸 Лёва з «Бі-2» у студыі «Белсату»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/83NtMFBzEs4
☝️У вайсковай частцы ў Прыднястроўі быў атакаваны верталёт
Мясцовыя СМІ пішуць, што інцыдэнт адбыўся ў Тыраспалі (сталіца непрызнанай рэспублікі).
Меркавана, верталёт быў знішчаны з дапамогаю дрона-камікадзэ.
UPD. У бюро рэінтэграцыі Малдовы заявілі, што верталёт не выкарыстоўваўся ўжо некалькі гадоў, а мэтаю ягонага знішчэння было «пасеяць страх ды паніку ў рэгіёне».
😔 Басіст гурту «Dzieciuki» зламаў абедзве нагі. Музыкі просяць дапамагчы з аплатаю рахункаў са шпіталя
Што стала прычынаю цяжкай траўмы Андрэя «Пітона» Пятко, не паведамляецца.
Дапамагчы фінансава можна праз BLIK-плацёж па нумары +48 577670081, у каментарах трэба пазначыць «для Пітона».
Болей падрабязнасцей чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Былога палітвязня затрымалі ў Маладзечанскім РАУС, калі ён прыйшоў туды адзначацца
Павел Пяскоў нібыта парушыў рэжым. Не так даўно ён ужо адбываў 5 содняў адміністратыўнага пакарання за аналагічнае «парушэнне».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Бацькава булка – смачна і гулка. Свята ідзе – хлеб на стале»
Вядоўцы нашай праграмы «Хай Так Tv» адкрываюць для сябе новыя «скарбы» беларускай праўладнай эстрады.
А яшчэ спрабуюць паставіць дыягназ страўнікава-кішачнаму тракту Лукашэнкі, які ўжо 22 гады як «наеўся ўлады», але працягвае есці далей 💁🏻♂️
👀 Глядзіце свежы выпуск на канале «Белсат LIFE»
📍Да беларуса, якога вінавацяць у падрывах чыгункі ў РФ, не пускаюць адвакатаў
Цяпер Сяргея Ерамеева трымаюць у СІЗА «Лефортава». Спатканні з адвакатамі яму не дазваляюць, бо «няма дазволу следчага».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ У Гомлі клапатлівы бацька хацеў зрабіць падарунак свайму сыну на дзень народзінаў. Гэтым падарункам быў конь
50-гадовы мужчына зацягнуў каня ў пад'езд, падняў на другі паверх, але ў кватэру завесці жывёлу не атрымалася. Яшчэ і жонка не ацаніла такі шляхетны крок, прагнаўшы мужчыну 😪
📍Каля месяца таму падобная гісторыя здарылася ў Польшчы. Тады каня скраў і спрабаваў зацягнуць у пад'езд 19-гадовы падлетак.
🔹Сілавікі разграмілі кватэру анархіста Рамана Халілава
Напрыканцы 2021 года была затрыманая маці Рамана – Гаянэ Ахціян. Пазней ёй прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі».
Сам Халілаў з'ехаў з Беларусі праз пагрозу пераследу яшчэ ў 2019 годзе (спачатку ва Украіну, а потым у Польшчу).
📷 Тыдзень у фота
Развітанне з памерлай у шпіталі беларускай Лізаветай у Варшаве, падвойны расейскі авіяўдар па Адэсе, ракетны абстрэл Крывога Рогу, а таксама пачатак Рамадану ў Інданезіі.
Сабралі для вас асноўныя падзеі тыдня ў фотаздымках
🖥 Глядзіце спецэфір нашых калегаў з расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так», прысвечаны чарговаму дню выбараў у РФ
Расейская апазіцыя заклікала правесці сёння акцыю «Апоўдзень супраць Пуціна».
Расейскія добраахвотнікі заявілі пра захоп населенага пункту
Паводле іх, цяпер пад кантролем антыпуцінскіх сілаў пасёлак Горкаўскае (400 жыхароў). Вайскоўцы таксама захапілі будынак мясцовай адміністрацыі.
Нагадваем, ужо некалькі дзён на тэрыторыі Расеі адбываюцца рэйды сілаў, якія змагаюцца з рэгулярным войскам. Сярод іх: «Сібірскі батальён», Легіён «Свабода Расеі» і «Расейскі добраахвотніцкі корпус».
У Еўропе прынялі першы ў свеце закон пра штучны інтэлект
Выкарыстоўваюць яго плануюць дзеля абароны правоў чалавека і дэмакратыі. Паводле закону, нейрасеткі працягнуць сачыць за людзьмі, але цяпер з сур'ёзнымі ўмовамі. Якімі?
Разабраліся тут 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Колькі ў Беларусі расейскіх вайскоўцаў і вагнэраўцаў?
Праз VPN
Праект «Беларускі Гаюн» падлічыў, колькі ў нашай краіне застаецца пуцінскіх жаўнераў. Пачытайце, дзе яны знаходзяцца і чым займаюцца.
🔺Як прайшоў апошні дзень галасавання ў Расеі?
Праз VPN
Акцыя «Поўдзень супраць Пуціна», велізарныя яўкі і сотні здымкаў сапсаваных бюлетэняў: сабралі галоўныя вынікі «выбараў» прэзідэнта Расеі.
🔺Сібірскі батальён заявіў, што захапіў пасёлак у Белгародскай вобласці
Праз VPN
Антыпуцінскія вайсковыя фармаванні ўжо некалькі дзён ладзяць рэйды на тэрыторыі Расеі. Распавядаем, хто там ваюе і якія ставяць планы.
❗️Экслюзіў! Кавалак інтэрв'ю з Лёвам з «Бі-2»
«Я з'яўляюся вашым гледачом».
Цалкам інтэрвʼю з Ягорам «Лёва» Ботнікавым глядзіце ў хуткім часе на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞
🤔 На выбарчым участку ў Пермі пенсіянерка падарвала петарду. Ёй адарвала руку
Адным з найбольш гучных інцыдэнтаў, якія адбыліся на ўчастках падчас выбараў прэзідэнта РФ, стаў сённяшні выбух у пермскім Палацы культуры імя Салдатава.
Сёння ўдзень туды прыйшла 64-гадовая Алена, якая, вывучыўшы стэнды з інфармацыяй пра кандыдатаў ды паразмаўляўшы з ахоўнікам, пайшла ў туалет. Там жанчына падарвала вялікую петарду, у выніку чаго засталася без рукі. Яе шпіталізавалі.
З выбарчага ўчастка эвакуявалі каля 50 чалавек, сярод іх пацярпелых няма. Папярэдне, пенсіянерка пранесла петарду ў ПК Салдатава ў пакеце, які правяралі на ўваходзе, аднак не знайшлі нічога падазронага.
🔥 ААА, гэта самае жудаснае вывяржэнне за 800 гадоў!
Проста паглядзіце, якое пекла адбываецца за 40 км ад сталіцы Ісландыі 😨
📺 Сёння ў «Тыдні» – Лёва з «Бі-2»
Ужо а 20.00 па менскім часе глядзіце кавалак інтэрв'ю Віталя Бабіна з Ягорам Ботнікавым (больш вядомым як Лёва з «Бі-2»).
🎞 Далучайцеся да эфіру «Тыдня» на YouTube-канале belsat_news">«Белсат NEWS»
🔹Блогер Ян Рудзік далучыўся да Палка Каліноўскага
Ён даў прысягу, якую дае кожны баец, што далучаецца да палка.
«Быў упэўнены, што войска – гэта не для мяне. Заўжды меў праблемы з дісцыплінай і ўспрыняццём аўтарытэтаў, пра фізічную падрыхтоўку няма чаго і казаць. Але ж справа не мае сэнсу, калі ў яе не ўкладзеныя ўсе магчымыя намаганні.
Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую», – напісаў былы рэдактар NEXTA і БГМ у сваім асабістым ТГ-канале.
☝️Белгарад другі раз за дзень падвергнуўся абстрэлу, агулам загінула двое людзей
Пасля ранішняй атакі, у выніку якой пацярпеў прыватны сектар, загінула 16-гадовая дзяўчына. Пацярпеў таксама яе бацька.
Другі абстрэл, што адбыўся ўдзень, забраў яшчэ адно жыццё. Губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ахвяраю стаў мужчына, які знаходзіўся на паркоўцы. Яшчэ 11 чалавек пацярпелі, сярод іх ёсць цяжкапараненыя.
😡 Ужо 10 год, як Крым анэксаваны Расеяй...
Паглядзець асноўнае пра тыя падзеі можна ў нашым відэа.
🔹У Беларусі прыбяруць з продажу расейскую гарбату з цвіллю і яшчэ шэраг імпартных прадуктаў
Цвіль яшчэ не самае страшнае, што ў іх знайшлі. Як вам вафлі з кадміем ды печань траскі з лічынкамі паразітаў?
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎥 Галівудскія фільмы працягваюць круціць у Беларусі, нягледзячы на санкцыі. Чаму?
7 сакавіка ў нашай краіне пачалі паказваць галоўны блакбастэр сезону – фантастычны фільм «Дзюна. Частка 2». Паралельна працягваюць паказ амерыканскага супергеройскага фільму «Мадам Павуціна», фільм «Бедныя-няшчасныя» Ёргаса Лантымаса (які атрымаў 4 статуэткі «Оскар»).
Чытайце разбор на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍На 14-гадовага школьніка, які кінуў на чыгуначныя шляхі пакрышку і спыніў цягнік, завялі крыміналку
Інцыдэнт здарыўся ў Менскай вобласці. Падлетак стаў фігурантам крымінальнай справы за хуліганства.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Невядомыя паведамілі пра бомбу ў будынку консульства Расеі ў Берасці
Пра гэта расказаў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў. Сёння ў консульстве ідзе галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ.
Пагроза апынулася ілжывай − выбуховай прылады ў будынку не знайшлі.
🇫🇷 Эманюэль Макрон не выключае адпраўку сваіх жаўнераў ваяваць з расейцамі
«Магчыма, у нейкі момант спатрэбяцца наземныя аперацыі, якімі б яны ні былі, для супрацьдзеяння расейскім сілам. Моц Францыі ў тым, што мы можам гэта зрабіць», – сказаў прэзідэнт Францыі.
Паводле яго, французскі Генштаб рыхтуецца «да любых сцэнарыяў». Таксама ён дадаў, што такую лінію падтрымліваюць шмат «зусім не малых» краінаў Еўропы.
🤔 Як думаеце, ці будзе такая аперацыя?
Ігар Марзалюк зноў раскрытыкаваў прарасейскіх актывістаў
«Гэта людзі, якія пад выглядам «барацьбы са змагарствам» на самай справе спрабуюць дыскрэдытаваць беларускую дзяржаўнасць, заяўляюць аб неіснаванні беларускага народу, яны ж ахайваюць беларускую ўладу не менш, чым тыя, каго яны лічаць сваімі ідэйнымі ворагамі»
Акрамя таго, лукашэнкаўскі дэпутат заявіў, што варта вызначыцца з нацыянальнымі беларускімі героямі ў падручніках. Нават калі яны не падабаюцца суседнім краінам.