❓ Навошта ЕЗ забараняе беларусам грузаперавозкі?
❓ Ці дапамагае гэта спыніць абыход санкцыяў?
❓ Каму насамрэч шкодзяць такія дзеянні Еўразвязу?
«Белсат» запытаўся пра гэта ў прадпрымальніка і эканамісткі. Пачытайце, што яны адказалі
✅ Чытаць праз VPN ❎ Чытаць без VPN
🤦♂️ Ён зноў распякае чыноўнікаў
А тыя панура ківаюць галовамі, просяць прабачэння ды абяцаюць усё выправіць
Разам з псіхолагамі разбіраем, чаму Лукашэнка ўключае "добрага цара" ды чаму ў гэтых шоу столькі прыхільнікаў ☝️
❗️Сікорскі пра закрыццё мяжы: Беларускі рэжым можа не пакінуць нам іншай магчымасці
«Гэта наша суверэннае права. Большасць памежных пераходаў ужо зачынены, што відавочна звязана з нязручнасцямі як для простых беларусаў, так і для нашых грамадзян. Але рэжым можа нам не пакінуць іншай магчымасці», – сказаў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі.
Сікорскі падкрэсліў, што знаходжанне ў зняволенні дзеяча польскай дыяспары, журналіста Анджэя Пачобута, а таксама навучанне агрэсіўных мігрантаў з’яўляюцца непрымальнымі для польскага боку.
💁🏼♀️ Куды прыводзіць прага да «моцнай рукі»
У Вільні каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду адкрылася выстава «30 гадоў дыктатуры ў постарах».
Беларускі дызайнер Артур Вакараў стварыў 30 плакатаў, каб нагадаць еўрапейцам і ўсяму свету, што абыякавасць і давер да прапаганды вядуць да катастрафічных наступстваў ⬆️
💭 «Я не Святлана Ціханоўская нумар два – я Анжаліка Мельнікава нумар адзін»
Новая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава апавядае пра нясвіжскае дзяцінства, самы нікчэмны ўчынак у жыцці і тлумачыць, чаму яна не феміністка і гендарныя квоты ў КР яе абражаюць
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Палітычная зняволеная Дар’я Лосік на волі
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў.
🔺Беларускія ваяры і актывісты ва Украіне стварылі рух «Каліноўцы»
За падтрыманне палка і вызваленне Беларусі, не супраць дэмакратычных сілаў.
🔺Ліквідуецца сетка крамаў «Востраў чысціні і смаку»
Нягледзячы на ўсе спробы, праблема не была вырашана, і гандлёвая сетка будзе ліквідаваная.
#штопачытаць
💔 Валерыя Драгун
19 чэрвеня 2024 года ў Горадні ў выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы адбыўся суд над Валерыяй і яе сяброўкай.
Суд Ленінскага раёна асудзіў дзяўчын паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) і прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1
🤔 Як лукашэнкаўцы падманулі высланага з Польшчы беларуса
Памятаеце Дзмітрыя Смактуновіча, якога дэпартавалі з Польшчы, бо Літва анулявала ягоны від на жыхарства? Той, якому беларускія сілавікі яшчэ абяцалі, што праблем з законам не будзе? Дык вось – схлусілі.
Жонка Смактуновіча распавяла, што ён адсядзеў некалькі сутак у «КПЗ» за падабайку. А цяпер мужчына працуе кіроўцам маршрутнага таксі Бабруйск-Менск і, здаецца, спрабуе неяк дамагчыся таго, каб вярнуцца ў Польшчу і ўз'яднацца з сямʼёй.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Кіеве адбылася канферэнцыя Каліноўцаў на тэму стварэння вызваленчага руху
🔸 Павел Латушка пракаментаваў спробу замаху на яго
🔸 Латвія ўзмацняе памежжа з нашай краінай
🔸Лукашэнка зноў піярыцца, робячы разнос чыноўнікам Меншчыны
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uPd9tPavmKg
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
☝️ Яны ўжо не бягуць у сховішча і нават не апускаюць галовы падчас абстрэлаў
Жыхары Курахава ў Данецкай вобласці расказваюць, што ўжо даўно стаміліся хавацца ад расейскіх абстрэлаў. Як жыве прыфрантавы населены пункт, глядзіце ў нашым сюжэце.
🥷 Беларускія ваяры і актывісты ва Украіне стварылі рух «Каліноўцы»
Гэтая арганізацыя возьме на сябе задачы падвышэння баявой гатовасці палка і ўцягвання шырэйшых колаў беларускага грамадства і дэмакратычнага актыву ў дапамогу беларускім добраахвотнікам, у тым ліку палка Каліноўскага. Галоўная ж місія – супрацьдзеянне расейскай агрэсіі і наступнае вызваленне Беларусі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
«Рух «Каліноўцы» – гэта аб’яднанне простых беларусаў, баявое і грамадска-палітычнае крыло беларускіх дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў іншых народаў, якое грунтуецца на агульных для ўсіх удзельнікаў каштоўнасцях і мэтах»,
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Латвія вырашыла адмежавацца ад Беларусі «зубамі цмока»
✔️ У галоўным універсітэце Украіны адновяць вывучэнне беларускай мовы
✔️ Брытанія павінна рыхтавацца да вайны з Расеяй
✔️ Новыя правілы пабораў з вязняў «хіміі»
Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻
🧐 У Беларусі, кажуць, заробак вырас... Аж на 21 долар
І гэта толькі за ліпень! Але, паводле Белстату – не ва ўсіх так: у айцішнікаў заробкі наадварот упалі.
❓ А вы адчулі рост ці падзенне?
Больш пра заробкі ў той Беларусі, якую паказваюць у прапагандысцкім ТБ – чытайце ў нашым матэрыяле.
✅ Чытаць праз VPN
🔥 Як вайна ва Украіне абвастрыла нацыянальнае пытанне ў Расеі?
Чаму Бурація стала «донарам» для вайны ва Украіне? Як жывуць татары, бураты і якуты за фасадам «федэратыўнасці» Расеі? Што адбываецца з нацыянальнымі мовамі і культурамі? Якія ў гэтых народаў шанцы на вызваленне?
▶️ Каб зразумець маштаб і кошт барацьбы народаў за сваю свабоду і годнасць, глядзіце праграму «Intermarium» на YouTube-канале «Belsat Histоry»
«Дзякуй зямлі беларускай за тое, што я еў яе хлеб, чорны, піў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, паціскаў самыя верныя на свеце мужчынскія рукі ў дружбе, рукі нашых мужчын, і зрэдку шанцавала і мне цалаваць рукі самых мілых істот на свеце, нашых жанчын».
😡 У кватэру журналіста Змітра Панкаўца прыйшлі з вобшукам, а потым распачалі крыміналку
У выніку вобшуку нічога не забралі. Сам Зміцер, які ўжо некалькі гадоў не жыве ў Беларусі, мае не так шмат інфармацыі.
«Артыкул мне не вядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта за сувязі з каліноўцамі. Ну, я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне. «Госці» таксама прасілі перадаць, што чакаюць мяне ў Беларусі і «грэюць кайданкі» для мяне»,
☝️ Офіс Святланы Ціханоўскай раіць, як зрабіць свой Signal бяспечным
Па-першае, трэба ўсталяваць PIN-код Signal. Ён неабходны для аднаўлення падчас змены прылады, або пры пераўсталёўцы.
Па-другое, варта ўсталяваць у наладах тайм-аўт блакаванне, каб Signal адкрываўся толькі пасля ўводу кода, адбітка пальца ці Face ID пасля кожнага згортвання прылады.
Па-трэцяе, адключыце перадпрагляд спасылак у паведамленнях у наладах чатаў, каб Signal не адпраўляў вэб-запыты, даступныя інтэрнэт-правайдарам.
Акрамя таго, час ад часу неабходна правяраць у наладах спіс прыладаў, да якіх падлучаны акаўнт і адключаць ад яго гаджэты, якімі не карыстаецеся.
Каб трымаць свой IP-адрас у таямніцы падчас галасавых званкоў – можна ўключыць перадачу галасавых званкоў праз уласныя серверы месэнджара замест прамога злучэння з суразмоўцам.
А мы раім пачытаць нашыя матэрыялы пра тое, як бяспечна чытаць Тэлеграм і як пачысціць свае акаўнты ў сацсетках.
🤬 Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу
Таццяну Францкевіч затрымалі 19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску, разам з ёй была затрымана ейная сястра Наталля Лабацэвіч. Жанчыны прыехалі ў калонію з перадачай для Аляксандра.
Аляксандр Францкевіч – актывіст анархісцкага руху. Быў затрыманы ў 2020 годзе і асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў зняволення паводле шэрагу абвінавачанняў, у тым ліку за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
#рэпрэсіі
❌ Італьянская паліцыя затрымала беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі
Паводле паведамлення мясцовай паліцыі, мужчыну вылічылі ў рамках інтэнсіфікацыі кантрольных мерапрыемстваў, што праводзяцца праваахоўнымі органамі ў горадзе з прычыны вялікага наплыву турыстаў на курорт у летнія месяцы.
Беларускія ўлады часта абвяшчаюць палітычных актывістаў у вышук, ставячы ім у віну нібыта эканамічныя злачынствы.
💥 #галоўнае за 24 ліпеня
✔️ Ва Украіне стварылі рух «Каліноўцы»
✔️ Лукашэнкаўскія хакеры атакуюць дзяржаўныя ўстановы Украіны
✔️ У Францыска Скарыны ў Празе скралі пяро
✔️ Павел Латушка выступіў у якасці сведкі па крымінальнай справе ў польскай пракуратуры
✔️ Ліквідуецца сетка крамаў «Востраў чысціні і смаку»
✔️ Мінтранс пахваліўся поўным выкараненнем дзейнасці нелегальных маршрутак
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 ліпеня
🔻 МУС Беларусі зацвердзіла інструкцыю «Аб парадку разліку і кампенсацыі асуджанымі выдаткаў на камунальныя паслугі і прадукты харчавання, фактычна панесеныя папраўчымі ўстановамі адкрытага тыпу»
🔻На волю выйшла Дар'я Лосік
🔻 У Беларусі стала на 13 палітвязняў болей
🔻Спевака Руслана Мусвідаса, які часта выступае на праўладных канцэртах, будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
🔻Беларус, з-за якога спыняўся рух на памежжы, адседзеў «содні» ў Беларусі
☝️Праваабаронцам стала вядома, што на волю выйшла Дар'я Лосік
Акрамя Дар'і датэрмінова вызваленыя таксама Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка, якія былі асуджаныя знаходзіліся за кратамі па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у акцыях пратэсту.
Усе жанчыны выйшлі на волю яшчэ 3 ліпеня, але вядомыя іх прозвішчы сталі толькі цяпер.
Мінтранс пахваліўся дасягненнем
У Ведамстве заявілі, што дзейнасць нелегальных маршрутчыкаў, якія займаліся перавозкамі пасажыраў без дазволаў, практычна спыненая. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы ўказу Лукашэнкі, які дазваляе канфіскацыю транспартных сродкаў да рашэння суда.
Паводле начальніка ўпраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэя Гладкага, за бягучы год было канфіскавана каля 280 адзінак легкавога транспарту і каля 70 аўтобусаў, якія выконвалі незаконныя перавозкі.
Нагадаем, што ўлады вырашылі ўвесці больш жорсткі кантроль за перавозчыкамі пасля некалькіх сур’ёзных дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам маршрутак.
🗂 Павел Латушка перадаў у польскую пракуратуру матэрыялы пра пагрозы прадстаўнікам беларускіх дэмсілаў
24 ліпеня Павел Латушка даў паказанні ў якасці сведкі паводле крымінальнай справы, датычнай замаху на ягонае жыццё ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
«Справа датычыць падбухторвання ўсталяванай асобы да забойства мяне, якое планавалася, наколькі зразумела з тых артыкулаў, на падставе якіх узбуджана крымінальная справа, супрацоўнікамі замежнай выведкі», – расказаў Павел Латушка.
☝🏻У той жа час у рамках сведчанняў Павел Латушка перадаў у пракуратуру больш за 30 матэрыялаў рознага характару, «якія пацвярджаюць як пагрозы, кіраваныя ў мой адрас, так і пагрозы, кіраваныя да прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы», адзначыў палітык.
😻Блогер і не падазраваў, як працягнецца гісторыя дапамогі аднаму пацярпеламу кату
Паглядзіце гэтае відэа, напоўненае дабрынёй☝🏻
🤔 Новы міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў паехаў да Кім Чэн Ына
Што рэжым шукае ў Паўночнай Карэі (касметыку? 🤭) – глядзіце ў відэа і чытайце на старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 24 ліпеня
Даляр і еўра працягваюць падаць, а расейскі рубель яшчэ больш умацаваўся.
#курсывалютаў