📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Памежная служба Горадні: салдат тэрміновай службы здзейсніў суіцыд
✔️ КДБ Беларусі затрымаў школьнікаў і абвінаваціў іх у тэрарызме
✔️ Стала вядома, у якую суму беларускім падаткаплатнікам абыдзецца Дзень Незалежнасці
✔️ У Бабруйску адбыўся пажар на алейным заводзе
✔️ На Маскоўскім рынку ў Менску – вялізныя чэргі. Чаго чакаюць беларусы?
✔️ У Малі загінуў жыхар Ліды - ён быў кіроўцам у ПВК Вагнэра
✔️ Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясціў роспуск Нацыянальнага сходу
✔️ Украінская авіяцыя ўпершыню нанесла ўдар па цэлі на тэрыторыі Расеі
✔️ Расея накіравала ў Міністэрства замежных справаў Арменіі ноту пратэсту
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🪖 У раёне памежнай заставы Усава жаўнер тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам
Пра гэта піша прэс-служба Дзяржпагранкамітэту.
☝️ Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года і праходзіў тэрміновую службу. На момант здарэння малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове мяжы. Яго цела знайшлі 8 чэрвеня.
Аб прычынах здарэння не паведамляецца. Ідзе следства.
🤯 BYPOL: баевікі плануюць дыверсіі падчас правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе
Аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL сцвярджае, што радыкальныя мусульманскія ячэйкі чакаюць прыбыцця ў Заходнюю Германію 20-25 баевікоў «з выкарыстаннем «беларускага маршруту «для здзяйснення» акцый»». «Акцыі» плануюцца пад час «Еўра-2024».
☝️ Баевікі маюць пераважна 25-28 гадоў, зарэкамендавалі сябе праўдзівымі «ваярамі Алаха» і што адметна, валодаюць рускай мовай і маюць кантакты з «рускімі немцамі» у Нямеччыне.
У складзе некалькіх груп, магчыма прысутнасць дзяўчат славянскай знешнасці, якія прынялі іслам і падтрымліваюць радыкальныя ідэі стварэння Арабскага халіфата ў Нямеччыне.
😱 Які жах! Праз праз моцную залеву з градам самалёт атрымаў страшныя пашкоджанні
Самалёт Airbus A320, які выконваў рэйс у Вену трапіў у навальніцу з градам. Па словах экіпажу, яна не была бачная на метэарадары.
🫣 У выніку насавая частка была практычна вырваная, быў пашкоджаны метэаралагічны радар і разбітае шкло ілюмінатараў.
Пасажыры казалі, што пасадка адбывалася больш жорстка, чым звычайна. Аднак нічога незвычайнага не адбывалася.
🙏🏻 На шчасце, пацярпелых няма.
❓Якія змены ва ўступнай кампаніі ў гэтым годзе?
Правілы паступлення ў ВНУ ў Беларусі ўвесь час мяняюцца. Што новага ў гэтым годзе і колькі месцаў сёлета ў ВНУ?
Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔥 Гэта не фоташоп, а сапраўднае мастацтва
Мастачка Клэр О'ніл неверагодна дамалёўвае фатаграфіі, як гэта робіць штучны інтэлект.
Вынік проста цудоўны!
🔺«Sky News»: ЗСУ ўпершыню нанесла авіяўдар па тэрыторыі Расеі
Крыніца выдання «Sky News» у ЗСУ распавяла, што ўдар быў нанесены па камандным пункце расейскай арміі ў Белгародскай вобласці. Пацверджана, што гэта было прамое пападанне.
Які тып боепрыпасы выкарыстоўваўся ЗСУ, не паведамляецца. Але гэта першы выпадак, калі ўкраінскі самалёт ударыў па тэрыторыі РФ.
📸Фота ілюстрацыйнае
💥 #галоўнае за 9 чэрвеня
✔️ У Мексіцы абрынуўся шкляны балкон з людзьмі
✔️ Пасол Беларусі ў РФ сустрэўся з «кіраўніком» акупаванай часткі Запарожскай вобласці
✔️ Беларусі ўдалося павялічыць экспарт нафтапрадуктаў. Як?
✔️ Улады Беларусі хочуць ліквідаваць аб’яднанне татараў
✔️ Супраць махляроў «алё, мама» ў Беларусі пачынали крымінальныя справы ў сярэднім раз на дзень
✔️ Беларус аднавіў стогадовы ровар Niemen, каб захаваць гісторыю для Беларусі
✔️ У Інданезіі пітон цалкам праглынуў жанчыну
✔️ Францыя плануе стварыць кааліцыю заходніх краінаў для адпраўкі вайсковых інструктараў ва Украіну
✔️ Расея адпраўляе ваяваць ва Украіну афрыканскіх студэнтаў
#рэпрэсіі:
▪️ Ксёндз Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю: імаверна, яго арыштавалі трэці раз запар
▪️ Вярхоўны суд пакінуў скаргу журналіста Ігара Карнея без задавальнення
⚡️ Самалёт ЗСУ ўпершыню нанёс прамы ўдар па аб’екту на тэрыторыі Расеі
Крыніца «Sky News» у ЗСУ распавяла, што ўдар быў нанесены па камандным пункце расейскай арміі ў Белгародскай вобласці.
Ацэнка наступстваў атакі яшчэ праводзіцца, аднак пацверджана, што гэта было прамое пападанне.
😡 Расея прымусова адпраўляе ваяваць ва Украіну афрыканскіх студэнтаў
Паводле звестак амерыканскага выдання «Bloomberg», ў адваротным выпадку іх пагражаюць дэпартаваць іх з РФ.
☝️А украінская выведка сцвярджае, што Расея праводзіць глабальную кампанію па вербаванню замежных наймітаў у сама меней 21 краіне, у тым ліку ў некалькіх краінах Афрыкі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Абмежаваць выезд з краіны для беларусаў, прыцягваць мігрантаў – уладам не стае працоўных рук
🔸 Інцыдэнты на беларуска-польскай мяжы і смерць польскага жаўнера
🔸 Пераслед студэнтаў і выкладчыкаў: па слядах узлому базы БДУ
🔸 Кіраўнік генштабу Малдовы аказаўся агентам ГРУ РФ
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/webNFg8uNbk
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🇫🇷 Францыя плануе стварыць кааліцыю заходніх краінаў для адпраўкі вайсковых інструктараў ва Украіну
Паводле выдання «Welt am Sonntag», на мінулым тыдні Францыя накіравала ліст ва ўрады ЗША і шэрагу еўрапейскіх краінаў з запрашэннем прыняць удзел у навучальнай місіі ва Украіне.
☝️ Пры гэтым запрашэнне не было адпраўленае Нямеччыне. Улады гэтай краіны неаднаразова давалі зразумець, што не будуць прымаць удзел у місіі.
У Белым доме дарэчы таксама папярэдзілі аб адмове ад удзелу, аднак запрашэнне ў Вашынгтон усё ж было адпраўленае.
Падрабязней👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Украіна ўпершыню паразіла найноўшы расейскі знішчальнік Су-57
Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што 8 чэрвеня на тэрыторыі аэрадрому «Ахтубінск» у Астраханскай вобласці РФ атрымалася паразіць шматмэтавы знішчальнік Су-57.
У Мінабароны РФ пра гэта нічога не паведамляецца. Аднак у ранішняй зводцы былі звесткі пра знішчэнне трох беспілотнікаў у Астраханскай вобласці.
☝️ Су-57 – знішчальнік пятага пакалення, самы сучасны з тых, што стаяць на ўзбраенні Расеі. Быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе. Паводле Вікіпедыі, агулам з улікам прататыпаў было выпушчана ўсяго 15 Су-57.
🤯 Прыцэлы для расейскага войска вырабляюць беларускія зняволеныя
Прынамсі так сцвярджае «BELPOL» і кажа, што мае дакументальныя доказы, што 33 кампаніі ў Беларусі вырабляе прыцэлы для Расеі. І робяць гэта, у тым ліку, з дапамогай працы зняволеных папраўчай калоніі № 9.
Асаблівую ўвагу аб'яднанне надае прадпрыемству «Пеленг», дзе работнікі атрымліваюць ад 4,5 да 9,5 тысяч рублёў.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Па ўсёй Еўропе да ўлады прыходзяць «правыя». Што адбываецца?
6–9 чэрвеня грамадзяне краінаў Еўразвязу галасавалі на выбарах у Еўрапейскі парламент. Вынікі многіх шакавалі.
👉 Так, напрыклад, у Нямеччыне атрымаў перамогу апазіцыйны кансерватыўны блок ХДС–ХСС. А партыя канцлера Оляфа Шольца заняла толькі трэцяе месца.
👉 А на выбарах у Францыі ўвогуле перамагло ўльтраправае «Нацыянальнае аб’яднанне» (RN).
«Белсат» разглядае, як зменіцца склад Еўрапарламенту і што пра гэта пішуць 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 «Нельга зрабіць іншых крокаў, апроч страляніны ў тых людзей, якія спрабуюць так рабіць»
Ад рук нелегальных мігрантаў загінуў польскі вайсковец на мяжы з Беларуссю. Што на гэта адкажа Варшава? Ці будуць больш радыкальныя захады, для абароны мяжы і ці ўвогуле існуе нейкая стратэгія па Беларусі ў гэтым кірунку?
Каментуе былы прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна ☝️
📺 Цалкам выданне глядзіце на нашым Youtube канале BELSAT NEWS
❤️🐈⬛ Усё, што вам трэба ведаць пра канцэрты класічнай музыкі ў Стамбуле
Падчас фестывалю на сцэну зайшоў кот і прыняў усю ўвагу на сябе.
Паглядзіце!
🪖 Ці выбачыць Польшча забойства свайго жаўнера?
Смерць вайскоўца скалыхнула Польшчу. Напрыканцы траўня адзін з мігрантаў, які нелегальна прабаваў перайсці мяжу, ударыў польскага жаўнера нажом і вярнуўся на тэрыторыю Беларусі.
🤷♀️ Тое, што адказ Варшавы будзе – няма сумневу, бо ціск грамадства і СМІ на ўрад вельмі моцны. Але пакуль невядома які.
Аднак эксперты лічаць, што «высновы для беларусаў не суцяшальныя. Рэжым (у супрацы з Масквой) свядома дабівае стасункі з Польшчай»
Пачытайце іх меркаванні 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Наша Ніва»: Беларус паехаў працаваць у Малі на вагнэраўцаў і загінуў
Гаворка пра жыхара Ліды Аляксандра Жэгздрына. Яму было 35 гадоў.
У чэрвені мінулага года суд у Беларусі абмежаваў Аляксандру выезд з краіны. За што – невядома. Аднак у жніўні 2023 года мужчына апынуўся на заробках у Расеі. Там ён быў завербаваны вагнэраўцамі і паехаў у Афрыку працаваць на іх кіроўцам.
Жонцы ён распавёў пра працу ў Малі ў лістападзе 2023 года. У студзені 2024 года ёй паведамілі, што Аляксандр загінуў ад агнястрэльных раненняў.
«Наша Ніва» адзначае, што ў Жэгздрына не было вялікіх праблем з законам. Калі яму было 17 гадоў, яго падазравалі ў зліве дзесяці літраў бензіну з машыны і крадзяжы лабавых шчотак і вечкі бака з яе. Аднак справа была закрытая праз адсутнасць складу злачынства.
👆Дзяржсакратар ЗША паедзе ў Егіпет і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе
Энтані Блінкен таксама наведае на гэтым тыдні Іярданію і Катар. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Егіпта ў Каіры, а затым у адправіцца ў Ізраіль, дзе сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу і міністрам абароны Ёавам Галантам.
Візіт адбудзецца пасля таго, як 31 траўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выклаў план аб спыненні агню. Ён прадугледжвае канчатковае спыненне баявых дзеянняў, вызваленне ізраільскіх закладнікаў і палестынскіх зняволеных, а таксама аднаўленне Газы і пастаўкі гуманітарнай дапамогі туды.
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Фотападборка гадоўных падзеяў тыдня
Праз VPN
Рост колькасці спробаў нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу і паводка праз праліўныя дажджы на поўдні Нямеччыны.
🔹Яны равуць пра смерць, палітвязняў і каліноўцаў
Праз VPN
Вялікае інтэрв’ю з мэталістамі «Dymna Lotva».
🔹Як змяніць жыццё ў 30, 40, 50 гадоў?
Праз VPN
Шукаем адказ на гэтае пытанне з беларусамі, якія змянілі сваё жыццё, і з псіхолагам.
#штопачытаць
🤔 Дзе адпачываць беларусам?
Усё менш у краіне застаецца турагенцтваў, праз якія можна арганізаваць адпачынак за мяжою
Разбіраемся ў сітуацыі ў відэа☝️
📌 Краіны Балтыі выйдуць з агульнага з Беларуссю і РФ электракальца БРЭЛЛ
І далучацца да электрасетак Еўропы. Пра гэта паведаміла міністэрства энергетыкі Літвы.
Літва, Латвія, Эстонія, Расея і Беларусь на дадзены момант працуюць у так званым кальцы БРЭЛЛ, дзе частата электраэнергіі цэнтралізавана рэгулюецца ў Расеі.
Сінхранізацыя з еўрапейскімі электрасеткамі запланаваная на люты 2025 года.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐢 Вы думалі, што чарапахі жывуць доўга? Знайшлася істота, побач з якой яны немаўляткі
У Ціхім акіяне выявілі паўсферычную шкляную губку, якая можа жыць да 15 тысяч гадоў, піша навуковы часопіс Physical.
Губкі гэтага віду лічацца самымі доўгажывучымі жывёлінамі на планеце. Яе знайшлі падчас даследчай экспедыцыі ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна паміж Мексікай і Гаваямі.
🤯 Па словах навукоўцаў дадзеная мясцовасць практычна не вывучана і «толькі адзін з 10 відаў жывёлінаў, якія жывуць тут, быў апісаны навукай».
Пад час экспедыцыі таксама былі знойдзеныя яшчэ дзве малавывучаныя марскія істоты – марскі агурок і ружовая марская свінка. Яны жывуць на глыбіні ад 3500 да 5500 тысяч метраў.
📸 Марш сцягоў у Дзень Іерусаліму і паводка на поўдні Нямеччыны
Сабралі для вас фатаграфіі тыдня
👉 З ім зручней скроліць стужку смартфона, адчыняць бутэлькі і есці чыпсы
Хочаце сабе такі? 🫣
😁 Зміцер Лупач канчаткова давёў следчых у Глыбокім
Да такой ступені, што яны завялі на яго крымінальную справу.
Хіба ім не спадабалася прапанова Змітра скараціць назву «Глыбоцкай інтэграцыйнай сістэмы» да простага...«ГлІСТ».
👉 Паглядзіце апошняе выданне «Фельетоны Лупача»
🦚 Шматдзетная сям'я беларусаў разводзіць паўлінаў
Некалькі гадоў таму Дзмітрый і Вераніка Шчарбаковы купілі пару паўлінаў, піша «Маяк». Гэта была даўняя мара Дзмітрыя.
Для іх на падворку ёсць выдзелены вальер, але птушкі любяць разгульваюць па двары разам са звычайнымі курамі.
🐣 А сёлета, дзякуючы інкубатару, зʼявіліся на свет некалькі маленькіх паўлінаў.
«Паўліны ядуць тое ж, што і куры, і адмысловага сыходу не патрабуюць. Наш клімат ім падабаецца, яны нават могуць пагуляць па снезе і пры тэмпературы не ніжэй за 10 градусаў»