🔻У Беларусі затрымлівалі НЕ ўсю сям'ю Дзяніса Урбановіча
Па нашай інфармацыі, затрымалі толькі Максіма Урбановіча, іншыя родныя (брат Арцём, сястра Марына і бацька Іосіф) цяпер на волі.
Раней у тэлеграм-канале «Маладога Фронту» з'явілася інфармацыя, што ў Беларусі маглі затрымаць мінімум 18 маладафронтаўцаў.
Таксама паведамляецца, што сярод арыштаваных – ўся сямʼя Урбановічаў: два браты Максім і Арцём, а таксама бацька Іосіф і сястра Марыля Урбановіч. Па звестках @maladyfrontbelarus, Максіма Урбановіча моцна збілі супрацоўнікі КДБ.
🤔 Што можна зрабіць з $300 млрд замарожаных расейскіх актываў на Захадзе?
Ідэя канфіскацыі апошнім часам набірае папулярнасць. Украіна штомесяц выдаткоўвае амаль 4 млрд долараў на вайну, а на аднаўленне пасля яе неабходна мінімум 411 млрд. Чаму Захад не можа канфіскаваць расейскі капітал і не дапамагчы ім Украіне?
Аказваецца не ўсё так проста:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Як змяніліся эканамічныя каштоўнасці беларусаў?
Праз VPN
Рэформы, прыватызацыя і канкурэнцыя: як цяпер ставяцца беларусы да такіх паняццяў і пра якую эканоміку мараць?
🔺Прапагандысты раптоўна атрымалі пашпарт Новай Беларусі і з ім штосьці не так
Праз VPN
Пакуль беларусы за мяжой толькі чакаюць новы нацыянальны дакумент, «журналіст» Ігар Тур нейкім чынам атрымаў яго і паказаў у эфіры. Але не думайце, што гэта поспех рэжыму. Паказаны пашпарт аказаўся звычайнай фальшыўкай. Пачытайце, як пракаментаваў гэтую падробку спецыяліст, як сапраўды працуе над новым пашпартам.
🔺Хутка ў ІП будзе два шляхі: закрыцца або ствараць юрасобу
Праз VPN
Дэпутаты прыдумалі яшчэ новыя абмежаванні для індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны канешне абяцаюць дапамагаць бізнесу, але плануюць стварыць такія стандарты, пад якія не змогуць трапіць усе іпшнікі. Коратка распавядаем, што зменіцца.
#штопачытаць
🤬 Мінус адна грамадская арганізацыя
Улады ліквідуюць «Беларускую асацыяцыю ахвяраў палітычных рэпрэсіяў»
🔍 Як беларусы змянілі свой погляд на пытанні эканомікі за чатыры апошнія гады?
Аўтары даследавання абапіраліся на онлайн-апытанне, праведзенае ўвосень 2023 года, у якім прынялі ўдзел дарослыя гараджане абодвух палоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
З 2020-га года адбылося мноства падзеяў гістарычнага маштабу: COVID-19, пратэсты ды іх жорсткае задушэнне, вялікая хваля эміграцыі з Беларусі, пачатак поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны. Эксперты вырашылі прааналізаваць, як гэта ўсё ўплывала на эканамічныя погляды беларусаў.
Чытайце аналітыку на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Брытанскі інвестар «Солар Лэнд» падаў пазоў супраць Лукашэнкі
🔸 Найбольш адметныя законы, за якія галасавалі ў Палаце прадстаўнікоў 7-га склікання.
🔸 Запуск «Саюз М-25», на борце якога – беларуска
🔸 184 гады таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/pWYyXIJ4r9M
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🐱 Сёлета спаўняецца 50 гадоў Hello Kitty
Мы сабралі для вас 7 самых нечаканых фактаў пра гэты культурны феномен
☝️«Еўрарадыё»: на Віцебшчыне падчас вайсковых збораў медыкаў памёр ваеннабавязаны
Папярэдне, у яго адарваўся тромб.
Звесткі пра смерць мужчыны пацвердзілі ў Віцебскім абласным ваенкамаце, а вось у Лепельскім ды Аршанскім раённых камісарыятах сказалі, што «не валодаюць такой інфармацыяй».
Праверка баявой гатоўнасці, у межах якой адбываюцца вайсковыя зборы ваеннаабавязаных, праводзіцца ў Беларусі з 11 сакавіка.
📷 Фота ілюстрацыйнае
📍Гомельскі абласны суд накіраваў аператара-фрылансера ў калонію на 2,5 года
Паводле інфармацыі @bajby, вырак Андрэю Толчыну сёння агучыў суддзя Дзмітрый Казлоў. Раней ён неаднаразова прызначаў пакаранні жыхарам Гомельшчыны ў палітычна матываваных справах.
Толчына прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «паклёпе на Лукашэнку». Адбываць свой тэрмін ён будзе ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пракурор прасіў прызначыць відэааператару тры гады калоніі.
💁🏻♂️ Беларуска Марына Васілеўская пакуль што не паляціць у космас
На касмадроме «Байканур» з невядомых прычынаў адмянілі запуск ракеты «Саюз 2.1а» з караблём «Саюз МС-25» да Міжнароднай касмічнай станцыі.
Васілеўская павінна была адправіцца на МКС разам з экіпажам гэтага карабля.
📷 БелТА
🤔 Як зрабіць слупы бяспечнымі для буслоў?
Гэтыя птушкі любяць гнездавацца на слупах лініяў электраперадачы, аднак гэта можа прывесці нават да гібелі буслоў. У Беларусі для іх робяць адмысловыя бяспечныя платформы.
Вось, як гэта выглядае.
✊🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
💬 «Гэта складана – змагацца ў іншай краіне за свой інтарэс. Але кожны беларус, які змагаецца са зброяй у руках, ведае – без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі»
У Вярхоўнай Радзе Украіны група дэпутатаў разгарнула сцяг Палка Каліноўскага. Адзін з нардэпаў – Ігар Гузь – выступіў з трыбуны з моцнай прамоваю ў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў.
Паслухайце!
💱Курсы валютаў на 21 сакавіка
Сітуацыя на рынку валютаў сёння змянілася – долар і еўра патаннелі, расейскі рубель упершыню за апошнія тыдні умацаваўся
#курсывалютаў
🔹Уначы зноў быў абстраняны Кіеў – ёсць пацярпелыя
Расейцы выпусцілі больш за 30 ракетаў, украінскі бок сцвярджае што большую частку з іх збілі.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Пісьменнік Уладзімір Арлоў ўсё ж такі правядзе сустрэчу ў Вільні
Раней імпрэзу адмянялі з-за «ліцвінізму».
Прэтэнзіі да пісьменніка ўзніклі праз ягоную кнігу «Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае». Літоўскі блогер Жыльвінас Світоюс назваў Арлова «галоўным ідэолагам ліцвінізму».
Такая крытыка атрымала шмат увагі і нават каментараў з пагрозамі. У выніку Цэнтр беларускай культуры ў Вільні, які абвесціў пра творчы вечар, прыйшоў да высновы, што не можа гарантаваць нічый бяспекі.
Цяпер стала вядома, што сустрэча будзе, але не па тым адрасе. Новая імпрэза адбудзецца 22 сакавіка а 19:00 у «Замку», Naujoji Riovoniu 10.
Расея зладзіла «самую маштабную атаку на ўкраінскую энергетыку»
Так пракаментаваў начны напад на інфраструктуру афіцыйны Кіеў. Расейскія ракеты і беспілотнікі прыляцелі ў Харкаў, Запарожжа, Дняпро, Крывы Рог, Чаркасы, а таксама ў населеныя пункты абласцей.
Паведамляецца, што Харкаў амаль цалкам застаўся без святла. Пашкоджана Дняпроўская ГЭС – расейская ракета трапіла ў тралейбус, які ехаў па дамбе. Ёсць ахвяры.
Тым часам у расейскім Белгарадзе зноў адбываюцца абстрэлы. Адзін са снарадаў трапіў у двор шматпавярховіка.
💥 #галоўнае за 21 сакавіка
✔️ Пашпарт «новай Беларусі», які паказалі ў эфіры АНТ – грубая падробка. Вось чаму
✔️ У Лепельскім раёне памёр ваеннаабавязаны
✔️ Стала вядома пра яшчэ адзін суіцыд студэнта беларускай ВНУ
✔️ Беларуска Марына Васілеўская пакуль што не паляціць у космас – старт з касмадрому «Байканур» быў адкладзены
✔️ Уначы зноў быў абстраляны Кіеў – ёсць пацярпелыя
✔️ У Вярхоўнай Радзе Украіны група дэпутатаў разгарнула сцяг Палка Каліноўскага
✔️ Нобэлеўскія лаўрэаты заклікалі еўрапейскіх лідараў дамагацца вызвалення беларускіх палітвязняў
#рэпрэсіі:
▫️У Менску затрымалі брата Дзяніса Урбановіча. Ён у СІЗА
▫️Гомельскі абласны суд накіраваў аператара-фрылансера Андрэя Толчына ў калонію на 2,5 года
▫️Чарговае затрыманне беларуса, які вярнуўся з Польшчы. ГУБАЗіКаўцы пабачылі яго на здымку з пратэстаў-2020
▫️13 содняў арышту прысудзілі хрысціянскаму прапаведніку Сергію Мельянцу
🚔 Саня паедзе ў Гаагу?
Міжнародны суд у Гаазе ўжо выпісаў ордэр на Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. У гэтым удзельнічаў і Лукашэнка, але ці выдадуць ордэр і на яго?
👀 У праграме «Двубой» з адвакатам Алесем Міхалевічам і юрыстам Міхаілам Кірылюком разбіраемся, ці магчыма прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці такім чынам.
📍Глядзіце поўнае выданне праграмы на youtube-канале «Белсат NEWS».
🧳 Ці шмат вымушаных эмігрантаў вернецца на радзіму?
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі і вайна ва Украіне змусілі вялікую колькасць людзей пакінуць радзіму. У Беларусі гэты лік ідзе на сотні тысяч, ва Ўкраіне - на мільёны людзей. Ці вернуцца яны, каб адбудоўваюць свае краіны?
🔍 Разважаем пра гэта ў новым выданні праграмы «Бязвіз» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🚜 У Польшчы працягваюцца маштабныя пратэсты фермераў
Яны заблакавалі вуліцы і трасы буйною сельскагаспадарчаю тэхнікай.
Цяперашні пратэст мае зрабіцца самым буйным з усіх праведзеных да гэтага часу.
Паглядзіце ☝️
💬 «Ён пайшоў з занятку пісаць тлумачальную і болей не вярнуўся»
Стала вядома пра яшчэ адзін выпадак самагубства студэнта ў Менску. Гэтым разам суіцыд здзейсніў 18-гадовы навучэнец Акадэміі кіравання.
Падрабязнасці чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤝 Нобэлеўскія лаўрэаты заклікалі еўрапейскіх лідараў дамагацца вызвалення беларускіх палітвязняў
27 уладальнікаў Нобэлеўскай прэміі, сярод якіх Святлана Алексіевіч ды Дзмітрый Муратаў, падпісалі адкрыты ліст.
Вось што яны прапануюць у якасці механізму ціску на Лукашэнку ⬆️
👮♀️ Які прысуд чакае Лукашэнку?
У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» адвакат і былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч расказаў, у якой ролі ён гатовы выступіць у судзе над Лукашэнкам.
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы, у якім спадар Алесь распавёў падрабязнасці сваёй вымушанай супрацы з КДБ, на YouTube-канале «Белсат NEWS».
🔸 На рэкламных экранах Варшавы з'явіліся тэксты, якія нагадваюць пра рэпрэсіі ў Беларусі
📌 «Пакінуў каментар на Фэйсбуку? У Польшчы твой каментар – унёсак у дыскусію. У Беларусі ты можаш патрапіць за яго ў турму»
📌 «У Польшчы твае данаты – дапамога тым, хто мае ў іх патрэбу. У Беларусі – нагода для завядзення крымінальнай справы»
📌 «У Польшчы вывучэнне замежнай мовы – гэта тваё развіццё. У Беларусі зачынена 10 школаў і курсаў польскай мовы»
Такія факты пра лукашэнкаўскую Беларусь даносяць да жыхароў польскай сталіцы экраны, што стаяць у грамадскіх месцах. Таксама на іх узгадваецца пра палітвязня Анджэя Пачобута ды асуджанага на 5 гадоў зняволення за данаты Андрэя Савінскага.
Гэткім чынам улады Варшавы выказваюць салідарнасць з беларусамі.
📷 Заўважылі: @cbs_help
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Нобэлеўскія лаўрэаты падпісалі адкрыты ліст да лідараў Еўразвязу з заклікам дапамагчы ў вызваленні палітвязняў
✔️ Памёр бацька Міколы Статкевіча
✔️ Міністры сельскай гаспадаркі шэрагу краінаў ЕЗ просяць забараніць імпарт збожжа з Беларусі ды Расеі
✔️ Стала вядома, уладальнікі аўтамабіляў якіх марак будуць плаціць падвышаны падатак
✔️ Праз тыдзень у Беларусі пачне дзейнічаць забарона на захоўванне ды выкарыстанне беспілотнікаў
✔️ Расея зноў зладзіла ракетную атаку на Кіеў
✔️ Першы пацыент з мазгавым імплантам ад кампаніі Ілана Маска згуляў у шахматы сілаю думкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️У Беларусі затрымалі брата Дзяніса Урбановіча
Паводле нашых крыніцаў, гэта адбылося два дні таму. Цяпер Максіма Урбановіча трымаюць у следчым ізалятары.
Раней сілавікі прыходзілі да бацькі Дзяніса Урбановіча і запісвалі відэа, у якім пажылы чалавек заклікаў сваго сына вяртацца з вайны дадому ў Беларусь.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Калі расейцы дойдуць да Кіева, я кіну ўсё, армію... дэзерцірую і паеду абараняць»
Васіль Верамейчык з пазыўным Пацук амаль 7 гадоў аддаў беларускаму войску, звольніўся адтуль у званні лейтэнанта. Ён з’ехаў у Кіеў на пяты дзень гарачай фазы вайны і ваяваў плячо ў плячо з усімі амаль паўгода.
Васіль быў намеснікам камандзіраў Паўла (Волата) і Івана (Брэста).
▶️ Здымачная група праекту «Беларускі свет» сустрэлася з былым ваяром у Тбілісі. Глядзіце на YouTube-канале «Белсат Life»!
☝️Пашпарт «новай Беларусі», які паказалі ў эфіры АНТ – грубая падробка
Дызайн дакумента, паказанага на дзяржканале, маглі ўзяць з дэманстрацыйнага відэа, у якім і блізка не адлюстроўваліся ўсе ступені абароны пашпарту.
Спецыяліст, які працуе над сапраўднымі пашпартамі, расказаў, дзе пракалоліся прапагандысты:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😉 Калі вы шукалі незвычайны від фізічнай нагрузкі, то вось ён
Апошнім часам становіцца папулярнай ёга з хатнімі гадаванцамі: катамі і сабакамі.
Але мы знайшлі круцейшы варыянт ☝️
🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)