❗️ Сярод «памілаваных» — Ксенія Луцкіна, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская
У «пакаянным сюжэце» прапагандыстаў яны кажуць, што пісалі прашэнні аб памілаванні. Паводле АТН вызвалілі 14 жанчынаў і 16 мужчынаў.
🫠 Рагачоўскі малочны завод адказаў на санкцыі стварэннем халоднай кавы
Там цяпер разліваюць па тэтрапаках кавава-малочныя напоі: капучына, латте і глясе.
Ужо спрабавалі? Як яно?
🤭 Лукашэнку запрасілі на канферэнцыю ААН для краінаў без выхаду да мора
Але, імаверна, ён туды не паедзе.
Чаму і што гэта наогул за канферэнцыя — чытайце ў нашым артыкуле.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Пачалі адпускаць тых, каго «памілаваў» Лукашэнка. Колькасць і імёны праваабаронцы не называюць
🔻 Еўрапейскі суд правоў чалавека не стаў на абарону Андрэя Гнёта
🔻 ЕЗ уводзіць новыя правілы ўезду на сваю тэрыторыю
🔻 Шматпакутны беларускі электракар абяцаюць паказаць зімою
🔻 Беларусь рыхтуе сумесныя вучэнні з краінаю, якая пагражае распачаць вайну ў сваім рэгіёне
🔻 Адзін нумар для ўсіх надзвычайных сітуацый — новая дыспетчарская служба пачне працу ў сталіцы
🔻 Пастка зачыняецца — ЗСУ знішчылі пантонную пераправу расейцаў на Куршчыне
🔻Ва Украіне канчаткова забаранілі УПЦ МП
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 У Менску, імаверна, прададуць з малатка кватэру вядомага бізнесоўца. Ён крытыкаваў Лукашэнку, трапіў за краты, выйшаў і з’ехаў
Шасціпакаёўка ў «доме Чыжа», уладальнікам якой з’яўляецца Аляксандр Аляксандравіч Мураўёў, з’явілася на аўкцыёне пляцоўкі «Белюрзабеспячэнне». Кватэра двухузроўневая і знаходзіцца на 8 і 9 паверхах, агульная плошча — 377 квадратаў. Аўкцыён прызначаны на 3 верасня і пачнецца з 2 453 000 рублёў.
Імаверна, гаворка вядзецца пра былога ўладальніка ААТ «Мотавела», якога ў 2017 годзе асудзілі на 11 гадоў калоніі і адпусцілі ў 2022 годзе. Пасля гэтага Мураў’ёў пакінуў радзіму. Дарэчы, пасля таго, як мужчыну арыштавалі — «Мотавела» адыйшоў дзяржаве.
Пра тое, што з ім адбывалася, Аляксандр Мураўёў распавядаў у інтэрв’ю нашаму каналу. Паглядзіце!
❌ Вярхоўная Рада прыняла закон аб забароне царквы Маскоўскага патрыярхату
За гэта прагаласавалі 267 дэпутатаў пры неабходных 226. Цяпер УПЦ, якая падпарадкоўваецца патрыярху Кірылу, знаходзіцца па-за законам на тэрыторыі Украіны.
Праблемы ў праваслаўнай царквы пачаліся ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. У канцы траўня 2023 года ўдзельнікі сабору УПЦ абвясцілі пра яе поўную самастойнасць і незалежнасць ад РПЦ.
У сакавіку 2024 года паміж УПЦ Маскоўскага патрыярхату і Кіева-Пячэрскай лаўрай быў скасаваны дагавор арэнды. Прадстаўнікоў прамаскоўскай царквы выселілі са святыні.
Таксама ў сакавіку Украінская праваслаўная царква асудзіла апублікаваны «Наказ» Сусветнага расейскага народнага сабору. Прадстаўнікі УПЦ заявілі, што «Украінская Праваслаўная Царква не падтрымлівае і адмаўляецца ад ідэалогіі "русскага свету"».
🙄 Лукашэнкаўцы прыдумалі як вярнуць дактароў у дзяржаўныя паліклінікі. Але насамрэч гэта толькі пагоршыць сітуацыю з медыцынай
☝️ Чаму? Чытайце ў нашым матэрыяле і лепш не хварэйце!
☝️ Займаецеся рамяством? Магчыма, неўзабаве вашыя падаткі вырастуць
Мінэканомікі хоча скараціць пералік відаў рамесніцкай дзейнасці. Тым, чыё рамяство будзе выкрасленае са спісу, давядзецца мяняць статус і плаціць больш падаткаў.
❓ Каго закрануць анансаваныя змены і якія мэты насамрэч пераследуюць лукашэнкаўцы — чытайце ў нашым артыкуле ✅
🤔 Як гэта, сустракацца з былой дзяўчынай Лукашэнкі? Паглядзелі новы канцэрт Славы Камісаранкі, на якога рэжым нядаўна распачаў «спецвытворчаць»
Стэндап-комік распавёў, як ягоны сябра пару гадоў таму меў стасункі з дзяўчынай, аб якой хадзілі чуткі, што яна сустракалася з Лукашэнкам (але нядаўна разышлася).
🔍 Болей гісторый (і канцэрт цалкам) ПА СПАСЫЛЦЫ
Андрэю Гнёту ўжо трэці раз адмовілі ў абароне ад экстрадыцыі ў Беларусь
«Гэта значыць, што цяпер у мяне ўсё яшчэ няма ніякай міжнароднай падтрымкі перад тварам апеляцыйнага суда 27-га жніўня ў Бялградзе. ЕСПЧ лічыць мой запыт заўчасным», — заявіў беларус.
Андрэй правёў 7 месяцаў у сербскай турме па запыце рэжыму Лукашэнкі. Ён можа быць экстрадаваны ў Беларусь, дзе яго ўжо чакае крымінальны пераслед па палітычных матывах.
Канчатковае рашэнне адбудзецца ў сербскім апеляцыйным судзе 27 жніўня. Калі рашэнне аб дэпартацыі пакінуць у сіле, Андрэя Гнёта могуць выслаць у Беларусь цягам некалькіх гадзін.
💥 #галоўнае за 19 жніўня
✔️У Курскую вобласць уварваўся... танк пад бел-чырвона-белым сцягам! Чытайце нашую размову з беларусам, які ўдзельнічае ў гэтай аперацыі
✔️Ваяры Палка Каліноўскага, а таксама Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжою (ABBA) заклікалі польскія ўлады захаваць ранейшую структуру «Белсату»
✔️Аналізуем, чаму Лукашэнка зноў стаў нагнятаць «ваенны псіхоз»
✔️У Віцебску прарвала газаправод. Пад пагрозай быў дзіцячы садок і жылыя дамы
✔️Лукашэнка заявіў, што перакінуў на мяжу з Украінай траціну войска. А Украіна кажа, што нічога такога не заўважыла. Разбіраемся, хто схлусіў (хаця вы і так ведаеце)
✔️Чаму сілавікі «кашмараць» транспартнікаў? Сабралі ўсё, што вядома пра апошнія рэйды
✔️У Беларусі абвальваюцца аб'ёмы будаўніцтва жытла з падтрыманнем дзяржавы. Эканамістка каментуе, чаму так
☕️ У будынку – арамат кавы, а сам будынак зроблены з адпрацаваных кававых зерняў
Паглядзіце, якая ідэя прыйшла ў галаву аўстралійскім інжынерам!
☝️Яшчэ больш цікавінак глядзіце ў нашай новай праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Belsat LIFE»
✈️ Усё, цяпер галоўны самалёт Лукашэнкі – пад санкцыямі
А ведаеце, хто таксама меў падобныя санкцыі і праз гэта трапіў у авіякатастрофу? Загінулы лідар Ірану Раісі.
Паглядзіце наша відэа пра тое, як цяпер Лукашэнка будзе лётаць на сваім самалёце ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ЗСУ падарвалі трэці, апошні мост праз раку Сейм
🔸 У Менску судзяць 12 фігурантаў у справе аб дыверсіі супраць расейскага самалёта ў Мачулішчах
🔸 BELPOL: «Белаз» – кармушка для клана Лукашэнкі
🔸 Васкрасенскі заявіў, што палітвязні напісалі 900 прашэнняў аб памілаванні.
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/602VVL7n-nU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🤯 У пяць гадоў – за рулём «Lamborghini»
Зайн Сафуаглу – самае хуткае дзіця ў свеце, паглядзіце!
😞 У адной са сталічных вучэльняў адбылося задымленне. Ідэнтыфікаваць яе ўдалося дзякуючы роспісам загінулага ў турме мастака Алеся Пушкіна
МНС паказаў здымкі здарэння, на якіх бачная дыпломная праца Алеся Пушкіна «Парнас», якую малады на той час мастак стварыў у 1990 годзе.
Падчас ліквідавання задымлення роспіс быў часткова пашкоджаны. Прычынай здарэння стала «мікрабіялагічнае самазагаранне».
📍У палоне ЗСУ могуць апынуцца тысячы расейскіх салдатаў
Пасля знішчэння трэцяга маста праз раку Сейм у Курскай вобласці, украінскія войскі як ніколі блізкія да закрыцця катла. Але ўжо цяпер колькасць палонных перавысіла ўсе чаканні. Падрабязнасці глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
💪Яны выйшлі на марафон, каб падтрымаць мову
Сёння ўкраінцы, якія знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, штодня рызыкуюць жыццём за выкарыстанне роднай мовы. Жыхары Кіева вырашылі падтрымаць іх незвычайным спосабам.
😮 Украінцы больш не змогуць трапіць дадому праз Расею. Застаўся толькі шлях праз Беларусь
Пасля паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну большасць памежных пунктаў пропуску была зачыненая: акрамя двух — адзін на мяжы з Расеяй, другі — з Беларуссю.
Цяпер стала вядома, што адзін з іх спыніў працу.
Як украінцам трапіць на радзіму і для чаго выкарыстоўваецца апошні пункт пропуску — чытайце ў нашым матэрыяле.
💱 Курсы валютаў на 20 жніўня
Долар і еўра крыху ўмацаваліся адносна беларускага рубля, а расейскі — крыху здаў пазіцыі.
#курсывалютаў
❗️ «Вясна»: за апошнія содні некаторыя палітвязні выйшлі на волю па памілаванні
Імёны і колькасць гэтых людзей пакуль не публікуюцца дзеля іх бяспекі.
9 гадоў калоніі за згвалтаванне дзіцяці VS 9,5 гадоў калоніі за данаты ў беларускія фонды салідарнасці
Гэтак цяпер выглядае карная сістэма ў Беларусі. Рэжым прызначае больш жорсткія тэрміны за грашовую дапамогу, чым за забойства. А сядзець такія асуджаныя могуць разам, як небяспечныя злачынцы.
Сабралі ўсе самыя жорсткія прысуды, якія ўражваюць сваёй неадэкватнасцю, глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
Сёння вы можаце легальна адпачываць увесь дзень! Мы дазваляем😉
Справа ў тым, што 20 жніўня адзначаецца міжнародны дзень ляноты. Пра тое, як можна яго святкаваць — глядзіце ў відэа.
🇺🇦 Украінскія вайскоўцы могуць кантраляваць ужо 1250 кв км тэрыторыі Расеі
Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі. Паводле яго, ЗСУ ўжо ўвайшлі ў 92 населеныя пункты і паспяхова павялічваюць колькасць расейскіх палонных, якіх у далейшым плануецца абмяняць на ўкраінцаў.
«Мы ўжо атрымалі найбольшую колькасць расійскіх палонных за адну аперацыю, і гэта важкі вынік, і гэта адна з нашых мэтаў, і нашы дзеянні працягваюцца», — заявіў Зяленскі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺БЧБ-сцяг ужо ў Курскай вобласці
Беларускі вайсковец, які ваюе на баку Украіны, паказаў танк з БЧБ-сцягам у Расеі. Ягонае аддзяленне цяпер знаходзіцца там падчас аперацыі ЗСУ. Мы выйшлі на сувязь з байцом і спыталі, што там адбываецца.
🔺Лукашэнка сказаў, што перакінуў да мяжы з Украінай траціну арміі. Гэта як?
Заявы самазванага прэзідэнта пра траціну арміі ля мяжы гучаць вельмі дзіўна. Тым больш сама Украіна ўвогуле нічога не заўважыла. А як сапраўды павінна выглядаць такая колькасць арміі? Паспрабавалі падлічыць, колькі гэта ў жаўнерах і тэхніцы.
🔺Пакуль Лукашэнка вызваляе палітвязняў, ён асуджае ў разы больш беларусаў
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, колькі людзей падпадаюць пад рэпрэсіі і колькі вызваляюцца. Вынік вельмі сумны.
#рэпрэсіі Асноўнае за 19 жніўня
🔻У Менскім гарадскім судзе распачаўся працэс па справе пашкоджання расейскага самалёта ў Мачулішчах
🔻Блогер Аляксандр Кабанаў паведаміў пра затрыманні на Беларускай чыгунцы ў Берасці. Паводле яго звестак, 15 жніўня былі затрыманыя каля 15 чалавек. Некаторых змясцілі ў ІЧУ, некаторых – у СІЗА
🔻Толькі ў ліпені асудзілі па «палітычных» артыкулах мінімум 170 чалавек
🔻Затрымалі жыхара сталіцы, які абмеркаваў у чат-рулетцы з украінскім блогерам сітуацыю ў Беларусі
🔻Праваабаронцы: палітвязням, якія знаходзяцца на «хатняй хіміі», сталі ўзмацняць пакаранне і пераводзіць у калоніі
🔻Шматдзетную маці і евангельскую верніцу пакаралі «хатняй хіміяй» паводле «народнага» 342-га артыкулу
📌 Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю іспанскаму выданню «20 minutos»
Асноўныя моманты з размовы:
🔻 «Санкцыі павінны біць па гандлі дзяржавы, а не па звычайных людзях. Не варта рабіць такія падарункі дыктатару»
🔻«Лукашэнка маніпулюе вайскоўцамі, таму што так гуляе рэжым. Паверце, калі будзе загад з Масквы, ён зноў прапусціць расейскую армію»
🔻«Некаторыя думаюць, што, вырваўшы Украіну з пашчы Расеі, яны пакінуць Беларусь у падарунак Пуціну. Таму мы робім усё, каб гэтага не адбылося. Але час сыходзіць. Лукашэнка крок за крокам прадае нашу незалежнасць Расеі»
😢 «Я не ведаю як тут можна жыць, дзе хавацца»
Расейцы працягваюць знішчаць Мірнаград ракетамі, забіваючы мірных людзей.
Амаль усе з'ехалі, але ёсць тыя, хто застаўся ў сваіх дамах. Паслухайце, што яны распавядаюць.
🔍 Чаму ў Беларусі абвальваюцца аб'ёмы будаўніцтва жытла з падтрыманнем дзяржавы?
«Такое жытло будуецца ў тым ліку за кошт ільготных крэдытаў, а іх аб'ём у гэтым паўгоддзі склаў толькі 29 % ад узроўню мінулага года. Гэта вельмі нізкі паказнік. Ільготнае крэдытаванне скарацілася на 70%», – канстатуе нашая суразмоўца, эканамістка Настасся Лузгіна.
👀 Болей статыстыкі ды інфаграфікі па тэме глядзіце ВОСЬ ТУТ
💬 «Просім захаваць „Белсат“ у цяперашнім выглядзе, як гучны напамін пра тое, што праўду не схаваеш!»
Наш тэлеканал у гэты няпросты час падтрымала ABBA – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.
Прэзідэнт асацыяцыі Яўген Буры скіраваў ліст да прэм’ер-міністра Польшча Дональда Туска. Ён нагадаў, што ў цяперашнія часы, калі вельмі лёгка распаўсюджваецца дэзінфармацыя, надзвычай важна падтрымліваць журналістыку і медыі, вартыя даверу. Менавіта такія медыі спрыяюць пабудове добра інфармаванага грамадства і здаровай дэмакратыі.
💪 Дзякуем за падтрымку