🫤 Грузінскія ўлады адмовілі беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку
«ў прысуджэнні статусу ўцекача»
Гэта адбылося пасля больш чым гадавога чакання рашэння, паведаміў ён выданню «Позірк».
☝️ Паводле Кісляка, прычынай адказу стала тое, што Дэпартамент міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў палічыў, што «ёсць дастатковыя падставы для дапушчэння», што яго знаходжанне там можа «супярэчыць інтарэсам краіны».
«Грузія лічыць, што я з’яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы»
«Сітуацыя такая, што ў мяне закончыўся тэрмін дзеяння пашпарту. Тэрмін дзеяння грузінскага часовага пасведчання асобы таксама выйшаў. Буду дамагацца, калі абскарджу рашэнне, каб мне выдалі новае»
«Відавочна, што мы, актыўныя беларусы — члены грамадзянскай супольнасці, і грузінскі ўрад не вельмі хоча нас бачыць (…) Такім чынам, выбудоўваецца агульная задума грузінскіх уладаў, якія перацягваюць Грузію на бок «імперыі зла», дзе ўжо знаходзяцца Расія, Беларусь, КНДР і Іран»Читать полностью…
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Гадавіна прэзідэнцкіх выбараў – 2020
✔️МЗС Беларусі адрэагавала на заяву Еўразвязу да чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў
✔️Палітвязень Анджэй Пачобут не хоча пакідаць Беларусі без магчымасці вярнуцца
✔️Расейцы ствольнай артылерыяй абстралялі Касцянтынаўку Данецкай вобласці
✔️Ва Украіне расследуюць дзейнасць узброенай групоўкі, якая рыхтавалася да акупацыі Адэсы Расеяй з 2014 года
✔️У Беларусі разглядаюць стварэнне новага турыстычнага маршруту, звязанага з дыктатарам
✔️Беларусь увяла дадатковыя санкцыі супраць Латвіі і Літвы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💔 Кошт свабоды
Сёння - гадавіна пратэстаў 9 жніўня 2020-га году. Хто мог уявіць сабе, што ў мірны час у беларускай сталіцы ў пад’ездах дамоў побач з паштовымі скрынямі, з’явяцца бутлі з вадой і перавязачныя матэрыялы?
А ці магло быць усё інакш? Ці магчыма было пазбегнуць чалавечых ахвяр?
👉 Чытаць падрабязней
💱 Курсы валютаў на 9 жніўня
Долар падрос больш чым на паўтары капейкі. Еўра таксама значна падрос. А вось рубель страціў амаль 3 капейкі.
#курсывалютаў
🔥 Археолагі-аматары знайшлі страчаны компас Мікалая Каперніка
Ён праляжаў у замку Фромбарк на поўначы Польшчы 500 гадоў. Выявілі компас з дапамогай геарадара. Ён знаходзіўся ў падземным тунэлі пад садамі замку.
☝️ Менавіта ў Фромбарку Капернік зрабіў большую частку адкрыццяў. Паводле легенды, навукоўца выкарыстоўваў падземны тунэль, каб хадзіць у гарадскі сабор.
Мікалай Капернік - аўтар геліяцэнтрычнай сістэмы свету - прадстаўлення, што сонца з'яўляецца цэнтральным нябесным целам, вакол якога круцяцца планеты.
Вучоны пахаваны ў Кафедральным саборы замку Фромбарк.
📌 Журналісты расследавальнікі раскрылі схемы экспарту ўгнаенняў «Беларуськалію» і паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею праз Беларусь, на якіх зарабляе Шэйман
Экспартаваць падсанкцыйныя ўгнаенні «Беларуськалію» дапамагае кампанія-пракладка, зарэгістраваная на Кіпры. Фінансавы дырэктар кампаніі — былі беларускі чыноўнік. А за ўсім гэтым стаіць бліжэйшы паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман, сцвярджаюць расследавальнікі.
А люксавыя аўта ўвазіў у Расею бізнесмен са Львову. Які ў тэлефоннай размове хваліўся, што мае ў Беларусі высокапастаўленага кума, які яго прыкрые.
👉 Чытаць падрабязней
🔺Дзень, пасля якога жыццё беларусаў раздзялілася на «да» і «пасля»
Роўна 4 гады таму ў нашай краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, пасля якіх адбыліся самыя вялікія пратэсты ў гісторыі сучаснай Беларусі, а таксама гвалт сілавікоў і рэпрэсіі.
Давайце ўзгадаем, што было ў той дзень!
🐱 Коцікі — найлепшыя заўзятары Алімпіяды
Паглядзіце, як яны сочаць за гульнямі!
Дарэчы, сёння Міжнародны дзень катоў. Не забудзьцеся павіншаваць свайго пухнатага сябра ці сяброўку.
Дабранак, дарагія чытачы!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво – сабралі 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Маршы, мітынгі, кінапаказы
Распавядаем, якія імпрэзы адбудуцца ў свеце з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю.
🔺Беларусы прафінансуюць вызваленне Беларусі
Нечаканая прапанова Вадзіма Кабанчука.
🔺BEROC: беларусы пачалі больш зарабляць, больш выдаткоўваць і менш ашчаджаць
Эксперты таксама расказалі, што адбываецца з эканомікаю і чаго можна чакаць.
#штопачытаць
💔 Мікалай Дзядок
Блогер, які піша і здымае відэа на грамадска-палітычныя тэмы, журналіст, актывіст анархічнага руху.
Пры затрыманні ён быў моцна збіты, у вочы яму распылілі пярцовы газ. Пасля затрымання адвезлі ў Мінск ў ГУБАЗіК. Там ён чатыры гадзіны праляжаў тварам у падлогу. Яго катавалі – збівалі дубінкай, білі электрашокерам па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў.
Суддзя Анастасія Папко прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1
🤔 Так шмат пытанняў і так мала адказаў...
У беларуса на балконе загарэўся ўнітаз. Падрабязнасці ў відэа.
Новыя падрабязнасці наконт забітай беларускі Лізы
Спыталі пракурора Варшавы па гучнай справе, якая дагэтуль шакуе.
🙏🏻 Сёння ў Варшаве адбылася акцыя ў падтрымку «Белсату»
Акцыю арганізавалі РУХ і НВР «Вольная Беларусь».
Пікет наведалі Зянон Пазняк і дырэктар TVP World Міхал Бранятоскі. Апошні па-ранейшаму запэўніваў, што ніхто не збіраецца ліквідоўваць «Белсат».
😳У ЗША сабака спаліў дом, таму што грыз паўэрбанк
Жывёліны ўцяклі з дому цэлымі праз сабачыя дзверы
Паглядзіце!
📌 «ЕЗ застаецца з’яднаным у сваёй падтрымцы адважных людзей Беларусі»
Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі апублікавала заяву вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у справах замежнай палітыкі Жузэпа Бурэля да чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
«Чатыры гады таму, 9 жніўня, народ Беларусі выйшаў на вуліцы, каб мірна пратэставаць супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў і спробы Лукашэнкі пазбавіць іх права вырашаць сваю будучыню. З таго часу, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, беларускі народ неаднаразова і мужна адстойваў свае правы і дэмакратычную будучыню сваёй краіны»
«Як толькі Беларусь пачне дэмакратычны пераход, ЕЗ прадаставіць падтрымку для стабілізацыі яе эканомікі і рэфармавання яе інстытутаў, у тым ліку праз Комплексны план эканамічнай падтрымкі ў памеры да 3 мільярдаў еўра.»
😢 «У лепшым выпадку не ўладкуюся на працу, у горшым – сяду ў турму»
Палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі зараз такая, што людзям, асабліва ў невялікіх гарадах, стала складана не толькі знаходзіць новыя месцы працы, але і звальняцца са старых.
🤬 Рэжым пускае ў ход усе спосабы, у тым ліку ідэалагічныя запалохванні і шантаж дрэннымі характарыстыкамі, з якімі больш нікуды не возьмуць.
Да таго ж людзі часам баяцца страціць хоць нейкую працу, бо іншай у горадзе проста няма.
«Белсат» пагаварыў з працоўнымі беларусамі і высветліў, як і чаму ўсё гэта адбываецца👇
Чытаць падрабязней
🙈 Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура на 10 дзён заблакаваў у краіне сацсетку Х
Як піша ВВС, за крытыку выбараў. А яшчэ абвінаваціў Ілана Маска ў распальванні нянавісці.
Маск падтрымаў апазіцыю краіны, назваў перамогу Мадуры на выбарах «буйной фальсіфікацыяй» і напісаў: «ганьба дыктатару Мадура».
🤦♀️ Мадура ў сваю чаргу сказаў, што Маск «парушыў правілы, распальваючы нянавісць, фашызм, грамадзянскую вайну, смерць, канфрантацыю паміж венесуэльцамі і парушыў усе законы» краіны. А яшчэ абвінаваціў бізнесоўца ў кібератацы на нацыянальную выбарчую раду краіны.
☝️ За некалькі дзён да гэтага Мадура ў жывым эфіры выдаліў з тэлефону мэсэнджэр Whatsapp, які ён разам з іншымі сацсеткамі раскрытыкаваў за ўмяшанне ў справы краіны. «Whatsapp, прэч з Венесуэлы!» — сказаў ён у сваёй прамове падчас эфіру.
📌Справу забойцы беларускі Лізы перадалі ў суд
Пракурор падкрэсліў, што не можа раскрываць усе дэталі, але паведаміў, што паводле абвінавачанняў мужчыну пагражае ад 15 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.
☝️ З улікам характару справы далейшы ейны ход і наступны суд будуць закрытымі.
Калі суд пачнецца і скончыцца, яшчэ невядома. Але пракурор чакае, што рашэнне будзе прынятае ў бліжэйшыя тыдні.
👉 Двума днямі раней эксперты прызналі, што абвінавачаны не з’яўляецца псіхічна хворым, знаходзіцца ў стане свядомасці і здольны паўстаць перад судом.
⚖️ Хто яны, «экстрэмісты» і «здраднікі», з якімі змагаецца рэжым Лукашэнкі?
У ліпені 2022 года Лукашэнка падпісаў закон аб судовым пераследзе беларусаў, якія жывуць за межамі сваёй краіны.
Людзей абвінавачваюць у тэрарызме, генацыдзе, найміцтве, дзяржаўнай здрадзе, стварэнні экстрэмісцкіх фармаванняў і яшчэ шмат якіх «злачынствах».
Фільм «Партрэты экстрэмістаў», рэж. Ян Блюз, паказвае кантраст паміж беларускаю прапагандаю, якая сцвярджае, што героі фільму займаюцца экстрэмісцкай ці тэрарыстычнай дзейнасцю, і тым, кім напраўду ёсць завочна асуджаныя апазіцыянеры, якія змагаюцца за дэмакратыю, журналісты і нават простыя ўцекачы.
🎥 Глядзіце фільм «Партрэты экстрэмістаў» на Youtube канале Белсат DOC
💔 Тысячы палітвязняў, дзясяткі тысяч рэпрэсаваных і сотні тысяч эмігрантаў
Палітычны пераслед у Беларусі за гэтыя 4 гады закрануў людзей усіх узростаў, любога статусу, дастатку ды ўзроўню сацыяльнай актыўнасці.
Паказваем у лічбах, якіх маштабаў дасягнулі рэпрэсіі ў нашай краіне за гэты час.
👆«Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма»
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю. У сваёй прамове яна падкрэсліла, што пакуль актыўныя дзеянні ў Беларусі не магчымыя, важна развіваць яе па-за межамі краіны.
Паслухайце!
Мінабароны Расеі заявіла пра масаваную атаку дронаў
У ведамстве заяўляюць, што над Белгарадскай, Ліпецкай, Курскай, Бранскай Варонежскай і Арлоўскай абласцямі, а таксама над тэрыторыяй анексаванага Крыму, ноччу было збіта 75 БПЛА.
Губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў заявіў, што ў выніку атакі дронаў пацярпела 6 чалавек. Таксама была аб'яўленая эвакуацыя некалькі населеных пунктаў.
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
📖 Сёння дзень народзінаў Ларысы Геніюш, першай беларускай дысідэнткі і вялікай паэткі, якая прайшла сталінскія лагеры і не зламалася
У незалежнай Беларусі Геніюш двойчы спрабавалі рэабілітаваць. Але ёй не знайшлося месца ў нацыянальнай літаратуры.
Чаму сталася немагчымаю рэабілітацыя жанчыны, віна якой - усяго толькі адданая любоў да Айчыны?..
💥 #галоўнае за 8 ліпеня
✔️ 8 ліпеня - міжнародны дзень ката!
✔️ «Беларусьфільм» рыхтуе прапагандысцкую стужку «Культурный код»
✔️ Хто і чаму незаконна вывозіць беларускіх дзяцей у Крым, які бамбяць усё часцей
✔️ Пракоп'еў, Ягораў і Кныровіч выступілі супраць падаўжэння мандата Святланы Ціханоўскай
✔️ Вадзім Кабанчук прапанаваў, каб беларусы прафінансавалі добраахвотнікаў
✔️ Беглая прэм'ер міністарка Бангладэш Шэйх Хасіна можа папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі
✔️ «Бюро»: таемныя сваякі дапамагаюць Аляксею Алексіну абыходзіць санкцыі
✔️ Хто вінаваты ў росце колькасці дзіцячых самагубстваў?
✔️ «The New York Times» распавяла пра прэтэнзіі да Ціханоўскай у сувязі з абменам вязнямі паміж Расеяй і Захадам
✔️ У Лондане з'явіліся чатыры новыя працы Бэнксі
#рэпрэсіі:
▪️ У Беларусі раптоўна заблакаваны шэраг онлайн-сэрвісаў
▪️ За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі дваіх жыхароў Фаніпаля
▪️ Затрымалі яшчэ чатырох жыхароў Фаніпаля
▪️ Аляксандра Азарава будуць судзіць па новай завочнай крымінальнай справе
▪️ 21-гадовага беларуса ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў» — раней яму прысудзілі 5 гадоў калоніі
▪️ У «спісе тэрарыстаў» 9 новых імёнаў
⚡️ Трэці дзень запар ЗСУ вядуць наступленне ў Курскай вобласці РФ
Расейскія Z-каналы паведамляюць, што ўкраінцы працягваюць прасоўвацца ўглыб рэгіёна, а мясцовыя жыхары абураюцца дзеяннямі ўладаў, якія не здолелі забяспечыць эвакуацыю цывільнага насельніцтва.
Наш горад быў пераўтвораны ў руіны. Мы пазбавіліся зямлі, пазбавіліся дамоў, беглі пад абстрэламі сярод руін. Нехта без дакументаў. Хочам папрасіць дапамогі! Мы засталіся адны
⛔️ У Віцебску на васьмігадовага хлопчыка ўпала футбольная брама
🤕 У выніку малога футбаліста даставілі ў больніцу
Чаму беларускі футбол зрабіўся небяспечным для дзяцей? ☝️
🐘 🐐 🐒 🐺 У Лондане з'явіліся чатыры новыя працы Бэнксі
На гэтым тыдні на вуліцах Лондана пасяліўся намаляваны чорны горны казёл, які сядзіць на апорнай канструкцыі сцяны. А таксама два сланы, якія глядзяць адзін на аднаго, тры макакі на масту і чорны воўк, які ўпісаны ў тэлевізійную талерку, якая можа нагадваць месяц.
Публікацыі мастака аб трох фрэсках не змяшчаюць подпісаў і назваў, што выклікала ў сетцы здагадкі аб тым, што менавіта ён хацеў гэтым сказаць.
🤔 У нас таксама ёсць версія - магчыма гэта гісторыя пра «каменныя джунглі». А што па вашаму зашыфраваў Бэнксі ў свае працы?
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як падзеі ў Курскай вобласці могуць паўплываць на Беларусь?
🔸 Экспартаваць падсанкцыйны беларускі калій дапамагае кампанія з кіпрскай рэгістрацыяй
🔸 У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторыяў
🔸 Акцыя падтрымання Белсату ў Варшаве
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/KFitBerY61M
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
😮 «Каманда спадарыні Ціханоўскай, якая ўжо атрымлівае шчодрую фінансавую падтрымку ад Захаду, спрабавала выкарыстаць праблему зняволеных, каб атрымаць больш грошай»
Газета «The New York Times» піша, што адсутнасць беларускіх палітвязняў у вялікім абмене паміж краінамі Захаду і Расеяй, які адбыўся на мінулым тыдні, выклікала шмат пытанняў да дэмакратычнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай.
Паводле выдання, беларускую лідарку і яе паплечнікаў папракаюць, што яны не здолелі зрабіць вызваленне беларускіх палітвязняў прыярытэтам для ЗША і іншых краінаў Захаду. У той час як расейскія апазіцыянеры за мяжой паставілі лёс зняволеных суайчыннікаў у цэнтр сваіх лабісцкіх намаганняў, беларуская апазіцыя засяродзілася на звяржэнні рэжыму Лукашэнкі.
☝️ NYT падкрэслівае, што Офіс Ціханоўскай настойвае на тым, што пытанне палітычных зняволеных застаецца прыярытэтам і звяртаецца да заходніх дыпламатаў з просьбай выдзеліць грошы для фінансавання Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем'яў. Але, паводле аўтара матэрыялу, гэта «выклікала нараканне ў некаторых колах, што каманда спадарыні Ціханоўскай, якая ўжо атрымлівае шырокую фінансавую падтрымку з Захаду, спрабуе выкарыстоўваць праблему зняволеных, каб атрымаць больш грошай».
Якія «некаторыя колы» маюцца на ўвазе, у артыкуле NYT не тлумачыцца.
❗️Да псіхолагаў трэба звяртацца прафілактычна, а не тады, калі ўжо зусім крытычная сітуацыя
Паводле дадзеных “BELPOL”, у Беларусі колькасць дзіцячых самагубстваў вырасла ўдвая. Болей за тое, ўзрост дзяцей, якія ідуць на гэты крок, панізіўся з падлеткавага да дзіцячага.
Чаму так адбываецца, хто ў гэтым вінаваты і як можна дапамагчы дзецям?
На гэтыя пытанні нашаму каналу распавяла псіхолаг Вольга Вялічка 👇
Чытаць падрабязней