😢 Грамадзянцы Літвы Элене Раманаўскіене прысудзілі 6 гадоў калоніі
Яе абвінавацілі ў нібыта «агентурнай дзейнасці». Элена працавала загадчыцай маркетынгавай службы санаторыя «Беларусь».
🫤 Прапагандысты сцвярджаюць, што яна і дырэктар установы нібыта былі завербаваныя Дэпартаментам дзяржбяспекі Літвы больш за 10 гадоў таму.
Яны неаднаразова давалі звесткі аб пастаяльцах, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і аб высокапастаўленых беларускіх чыноўніках
🤯 Спецслужбы Беларусі планавалі раскідаць на тэрыторыі Польшчы супрацьпяхотныя міны
Паводле «BYPOL» правакацыя планавалася ў той дзень, калі быў смяротна паранены нажом польскі жаўнер Матэўш Сітэк.
😮 Таксама па звестках арганізацыі, мігранты, якія атакуюць мяжу з Польшчай, праходзяць навучанне ў інструктараў АСАМ Дзяржаўнага памежнага камітэту на базе вучэбнага цэнтру «Дынама» у раёне Уручча.
Некаторым мігрантам раздалі нажы і навучылі імі карыстацца. Акрамя таго, са складоў былі дастаўленыя супрацьпяхотныя фугасныя міны «Пялёстак» (ПФМ-1), вытворчасці СССР, з партыі, прызначанай для пастаўкі ў Польскую Народную Рэспубліку
🤦♀️ Масква зноў пагражае Захаду ядравай зброяй
Гэтым разам намеснік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што дзеянні ЗША і NATO прымушаюць Маскву перагледзець яе базавыя дакументы ў ядравай сферы.
🤷♀️ Сутнасць магчымых зменаў дыпламат не раскрыў.
☝️ Дзейная Ваенная дактрына Расеі прадугледжвае выкарыстанне ядравай зброі ў двух выпадках:
▪️ пры выкарыстанні праціўнікам зброі масавага знішчэння або пры выкарыстанні звычайнай зброі
▪️ «калі пад пагрозу пастаўленае існаванне дзяржавы»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Рада Бяспекі ААН ухваліла план мірнага ўрэгулявання канфлікту ў сектары Газа ад Злучаных Штатаў
План, агучаны, складаецца з трох этапаў, першы з якіх прадугледжвае спыненне агню на шэсць тыдняў.
😏 Расея пры галасаванні ўстрымалася. А «Хамас» вітаў галасаванне, аднак ніякай канкрэтыкі наконт сваіх далейшых планаў не агучыў.
Падрабязней пра план чытайце ў нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🩻 Школьнікаў Беларусі будуць вучыць «увядзенню ў медычную прафесію»
Новы факультатыў прызначаны для 10х і 11х класаў.
🩺 Школьнікаў навучаць падлічваць пульс, вымяраць артэрыяльны ціск, пакажуць як накладаць мяккія бінтавыя павязкі на розныя часткі цела.
Асобнай тэмай заняткаў будзе аказанне першай медычнай дапамогі.
Курсу прадугледжвае экскурсіі ў лякарні, паліклінікі, станцыі хуткай дапамогі, установы медычнай рэабілітацыі і аптэкі.
☝️ Як зазначаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі Беларусі, мэта факультатыву – «стварэнне ўмоваў для ўсвядомленага выбару патрэбнасці ў прафесійным самавызначэнні».
🐕🦺 💡 Ура! Хутка мы зможам сапраўды разумець нашых гадаванцаў! Тлумачыць з «сабачай мовы» нам будзе ШІ
Ён ужо можа вызначаць пароду і пол жывёліны па брэху
☝️ Амерыканскія навукоўцы працуюць над стварэннем апарата на аснове штучнага інтэлекту, які зможа расшыфроўваць браханне сабакаў. Праца апублікаваная на навуковым партале arXiv.
Даследнікі з Мічыганскага ўніверсітэту выкарыстоўвалі нейрасеткавую мадэль, якая першапачаткова была навучаная на чалавечай гаворкі і «ведае» некалькі моваў.
🤩 ШІ ўжо можа ідэнтыфікаваць пароду жывёліны, вызначаць яе пол і адрозніваць агрэсіўнае браханне ад гульнявога.
👆У Расеі падчас вучэбнага палёту разбіўся знішчальнік-бамбавальнік
Самалёт Су-34 пацярпеў крушэнне ў гарах Паўночнай Асеціі. Паводле Мінабароны Расеі, у выніку загінуў экіпаж.
Папярэдняя прычына авіякатастрофы – тэхнічная няспраўнасць.
Шматфункцыянальны франтавы знішчальнік-бамбавальнік Су-34 быў прыняты на ўзбраенне ў 2014 годзе. Расея актыўна выкарыстоўвае гэты самалёт падчас поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.
Дабрыдзень, шаноўныя!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Сілавікі не бачаць у дзецях дзяцей»
Праз VPN
Прапаганда паведаміла пра «падлеткаў-тэрарыстаў», якія нібыта збіралі бомбы і «рыхтаваліся да жахлівага». Як узрыванне слоікаў з-пад ёду ператварылася ў тэрарызм.
🔸Як вынікі выбараў у Еўрапарламент паўплываюць на Еўропу, Украіну і Беларусь?
Праз VPN
Паводле папярэдніх вынікаў, на выбарах у Еўрапарламент перамаглі правацэнтрысты.
🔸Што новага ва ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ
Праз VPN
«Белсат» глядзіць, што новага прыдумалі, каб абітурыентам не было сумна паступаць, і колькі куды возьмуць вучыцца.
#штопачытаць
❌ У Празе прадухілілі тэракт, замоўлены Расеяй
26-гадовага іншаземца абвінавачваюць у спробе падпаліць аўтобусы ў дэпо. Яму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.
Падрабязней👇🏻
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔶 «Рэжым сабе нажывае ворагаў, і дзеці будуць ворагамі гэтага рэжыму»
Прапаганда паведаміла пра «падлеткаў-тэрарыстаў», якія нібыта збіралі бомбы і «рыхтаваліся да жахлівага».
👉 «BELPOL» назваў гэты сюжэт «чарговай страшылкай, разлічанай на прымітыўную публіку».
👉 А псіхалагіня Ала Марціновіч увогуле кажа, што «сілавікі не бачаць у дзецях дзяцей».
Дык для чаго рэжым пераўтварае ўзрыванне слоікаў з-пад ёду ў лесе ў тэрарызм і робіць з дзяцей злодзеяў? Чытайце ў нашым разборы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 Ад баршчэўніку мутуюць каровы
Сок баршчэўніку вядомы сваім шкодным уздзеяннем на скуру чалавека.
Аднак яшчэ не ўсё! Паглядзіце, як ён уздзейнічае на жывёлін ☝️
🤯Вяртанне прыгоннага права
Толькі так можна назваць новую міграцыйную палітыку Беларусі: улады хочуць узяць пад кантроль тых, хто з‘ехаў, і не дапусціць выезду тых, хто застаўся.
Падрабязнасці распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!
😢 5 гадоў калоніі і штраф у памеры 46 тысячаў рублёў прысудзілі берасцейскай журналістцы
Алену Цімашчук абвінавацілі паводле трох артыкулаў КК, у тым ліку «Распальванні варожасці ці варажнечы».
Вядома, што дзяўчына супрацоўнічала як фрылансер з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным парталам».
☝️ Аднак паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, яна не пісала матэрыялы палітычнай тэматыкі. Час ад часу займалася рэкламнымі матэрыяламі, працавала над тэмамі па псіхалогіі.
#рэпрэсіі
⚡️ Якія сакрэты скрывае галоўны дзяржаўны ўніверсітэт? 2-я частка расследавання «БДУ без купюр»
Кіраўніцтва ўстановы ўжо даўно назначаецца дыктатарам не за асабістыя або акадэмічныя заслугі, а па прынцыпе лаяльнасці сістэме.
😡 Нормай стала татальнае сачэнне за студэнтамі і выкладчыкамі з боку спецслужбаў, пастаянныя інтрыгі, булінг, шпіянаж і іншае.
Выкрытая ўся паднаготная кіраўніцтва БДУ.
👉 Глядзіце вялікае расследаванне «Кіберпартызанаў» на Youtube
📝 Тэкставую версію чытайце вось тут
🪖 Узброеныя Сілы Беларусі праводзяць сумесныя вучэнні з нестратэгічнай ядравай зброяй
Пра гэта распавёў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
🤡 Ён абураўся санкцыямі супраць Беларусі і нібыта спробамі заходніх краін «уцягнуць нас у эпідэмію каляровых рэвалюцый». А таксама быў не задаволены дазволам для Украіны біць Заходняй зброяй па тэрыторыі Расеі.
«Мы мірная дзяржава, нікому не пагражаем і не імкнёмся да канфрантацыі ні з кім. Але порах будзем трымаць сухім!»
🇱🇹 Літва патлумачыла, чаму забараніла беларусам везці харчы праз мяжу
Мінсельгас Літвы паведаміў «Белсату», што за змест закона адказнасць нясе парламент краіны, а ведамства толькі склала спіс забароненай прадукцыі.
Хацелі б адзначыць, што фізічныя асобы таксама могуць займацца камерцыйнай дзейнасцю, таму палажэнні распаўсюджваюцца як на юрыдычных, гэтак і фізічных асобаў
💱 Курсы валютаў на 11 чэрвеня
Долар – без зменаў. А вось еўра значна патаннеў, у адрозненні ад расейскага рубля, які крыху падрос.
#курсывалютаў
🇵🇱 Польшча ўводзіць забарону на знаходжанне ў памежнай зоне з Беларуссю 13 чэрвеня
Абмежаванне будзе дзейнічаць 90 дзён і ахопіць участак працягласцю каля 60 км.
Па словах прэм'ер-міністра Дональда Туска, буферная зона павінна абцяжарыць перапраўку мігрантаў і створыць лепшыя ўмовы для польскіх памежнікаў, вайскоўцаў і паліцэйскіх.
☝️ Паводле прэс-службы МУС Польшчы, буферная зона не будзе ўключаць у сябе населеныя пункты і турыстычныя маршруты.
📌 Праваахоўныя органы Польшчы ведаюць, як выглядае забойца жаўнера
У польскіх следчых ёсць запіс камераў памежнай службы, дзе зафіксаваны момант нападу.
Аднак якасць фатаграфіі дрэнная. Пасля праходжання спецыяльнага апрацавання стане зразумела, наколькі выразнай будзе выява яго асобы.
Пасля нападу на польскага жаўнера злачынца ўцёк у Беларусь.
☝️ Варшава патрабуе ад Менску выдаць падазраванага ў забойстве польскага вайскоўца і спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
◽️У менскай лякарні затрымалі хлопца – яго абвінавацілі ў «пікетаванні» татуіроўкай
Хлопец прыйшоў у прыёмны пакой лякарні №5 увечары 22 траўня. На ягонай правай ікраножнай мышцы была татуіроўка ў выглядзе герба «Пагоня». У міліцыі палічылі, што такім чынам ён зладзіў «несанкцыянаванае пікетаванне».
Хлопец на судзе тлумачыў, што ён ніякіх грамадска-палітычных мэтаў не меў, а татуіроўку была бачна таму, што ён быў апрануты ў майку і шорты – надвор’е ў той дзень было спякотнае.
Аднак суд палічыў віну даказанай. У выніку хлопцу далі 7 содняў адміністратыўнага арышту.
📸Фота ілюстрацыйнае
😐«Кітайскі софт шукае падпісчыкаў на «экстрэмісцкія» рэсурсы»
Жыхар Наваполацку Арцём Баўцёнак адсядзеў «содні» праз тое, што кітайскі софт сілавікоў знайшоў у яго падпіскі на «Белсат», «Нашу Ніву», «Зеркало» ды іншыя.
Арцём распавёў нашым журналістам, як цяпер праходзяць суды, у якіх умовах адбываюць адміністрацыйны арышт і пра тое, чаму сілавікам забараняюць хадзіць у клубы ды рэстараны. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
🐍 Сітуацыя: змяя ў гарадскім аўтобусе. Вашыя дзеянні?
Так, гэта магчыма нават у Беларусі👆🏻
💥 #галоўнае за 10 чэрвеня
✔️ Дзяржсакратар ЗША паедзе ў Егіпет і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе
✔️ Беларус паехаў працаваць у Малі на вагнэраўцаў і загінуў
✔️ Ці выбачыць Польшча Лукашэнку забойства свайго жаўнера?
✔️ Праз праз моцную залеву з градам у самалёта ў Вену адарвала насавую частку
✔️ BYPOL: баевікі плануюць дыверсіі падчас правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе
✔️ У раёне памежнай заставы Усава жаўнер тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам
✔️ Прыцэлы для расейскага войска вырабляюць беларускія зняволеныя
✔️ На выбарах у Еўрапейскі парламент перамаглі правацэнтрысты. Як гэта паўплывае на Еўропу і яе стаўленне да Беларусі
✔️ Якія сакрэты скрывае галоўны дзяржаўны ўніверсітэт? Расследавання «Кіберпартызанаў»
✔️ Для чаго рэжым пераўтварае ўзрыванне слоікаў з-пад ёду ў лесе ў тэрарызм і робіць з дзяцей злодзеяў
#рэпрэсіі:
▪️ 5 гадоў калоніі і штраф у памеры 46 тысячаў рублёў прысудзілі берасцейскай журналістцы
▪️ На Віцебшчыне ліквідавалі грамадскае аб'яднанне каратыстаў
▪️ Назіральніцу за выбарамі 2020-га году адправілі на «содні»
▪️ Распачатая спецвытворчасць у дачыненні да Генадзя Капітанава — яго збіраюцца судзіць завочна
▪️ Каля 10 сілавікоў у поўным абмундзіраванні і са зброяй прыйшлі затрымліваць жыхара Брэста
▪️ Палітвязня Сяргея Дзяцука затрымалі па вызваленні з калоніі. Яго будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▪️
🤯 Кіраўнік генштабу Малдовы 20 гадоў шпіёніў для Расеі
Куратараў шпіёна асабліва цікавіла ўзбраенне, якое Кіеў закупляе ў гэтай і суседніх краінах.
Падрабязнасці глядзіце ў нашым відэа ☝️
💔Людміла Ліхачэўская
Нарадзілася ў Мінску, затрыманая 29 сакавіка 2024 году за ўдзел ў пратэстах.
Людмілу абвінавачваюць паводле «народнага» арт. 342 і арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэксу.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чарговая смерць у беларускім войску. Памежны камітэт паведаміў пра самагубства 21-гадовага салдата тэрміновай службы
🔸Другая частка расследавання Кіберпартызанаў пра рэпрэсіі і карупцыю ў БДУ
🔸Святлана Ціханоўская адпраўляецца з візітам у ЗША
🔸ByPol паведамляе пра перакідванне праз Беларусь у Еўразвяз двух дзясяткаў баевікоў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/DMTrjuJ60qY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
📌 «Еўрапейская грамадская думка патроху схіляецца ў такі ўльтраправы бок»
На выбарах у Еўрапейскі парламент перамаглі правацэнтрысты.
🫤 Найбольш шакавалі выбары ў Францыі. Калі скрайне правыя атрымаюць бальшыню, то стаўленні Францыі да кааліцыі супраць Расеі можа змяніцца. А дзяржава–агрэсар можа скарыстацца гэтым, каб уплываць на выбары ў Францыі і пазней у Нямеччыне.
Як вынікі выбараў у Еўрапарлемент паўплываюць на Еўропу і на стаўленне да нашай краіны?
«Белсат» спытаў экспертаў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 Акруговы суд Варшавы выдаў еўрапейскі ордар на арышт Томаша Шмыта
Польскія ўлады падазраюць яго ў шпіянажы на карысць беларускіх спецслужбаў.
☝️ Шмыт быў суддзёй і меў доступ да дзяржаўных таямніцаў.
Разам з жонкай ён быў замяшаны ў скандале, звязаным з ціскам на суддзяў, што выступалі супраць судовай рэформы ў Польшчы.
🤦♀️ Шмыт уцёк у Беларусь, дзе папрасіў палітычнага прытулку.
⚡️ «Пад пытаннем існаванне сістэмы адукацыі ў Беларусі»
Студэнты і выкладчыкі беларускіх ВНУ ўжо 4 гады зазнаюць пераслед. У адным толькі БДУ былі звольненыя больш за 50 выкладчыкаў, рэктар навучальнай установы дапамагаў затрымліваць студэнтаў падчас акцыяў, а распараджэнні яму даюць ГУБАЗіК і КДБ.
❓ Што адбываецца ў навучальнай установе, распавялі ў сваім расследаванні «Кіберпартызаны». Паглядзіце!
👆«Першае маё жаданне – гэта было ўзяць у рукі зброю і паехаць ва Украіну»
Актывіст Барыс вымушана з'ехаў за мяжу і нават не змог прыехаць на пахаванне да ўласнага бацькі. Гэта ўвагнала мужчыну ў глыбокую дэпрэсію, праяваў якой ён нават не заўважаў.
Далей – болей: Барыс развёўся з жонкай, а ў яго маці дыягнаставалі анкалагічную хваробу.
Цяпер мужчына патрабуе дапамогі – словам ці справай – вырашаць вам.
⏯ Паглядзіце гісторыю Барыса ад нашай праграмы «Беларус беларусу».