СК Расеі: больш за 60 асобаў загінулі падчас тэракту
Таксама вядома пра 145 пацярпелых. Сярод іх – пяць дзяцей, адзін у цяжкім стане.
Нагадваем, увечары 22 сакавіка перад канцэртам у падмаскоўным цэнтры «Крокус Сіці Хол» адбылася страляніна і выбухі. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка ІДІЛ.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 22 сакавіка
✔️ Наймаштабнейшы за шмат гадоў тэракт у Маскве: нападнікі з аўтаматамі ўварваліся ў «Крокус Сіці Хол» перад канцэртам і расстралялі наведнікаў. Таксама зладзілі некалькі выбухаў, у выніку чаго канцэртны комплекс згарэў
✔️ Уначы Расея масавана атакавала ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, у тым ліку ДнепраГЭС у Запарожжы
✔️ Былы беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне, загінуў у Вільні
✔️ Стала вядома пра яшчэ адну смерць супрацоўніка міліцыі. Гэтым разам у Магілёве
✔️ У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў. Сёння роўна 160 гадоў, як царскія ўлады пакаралі іх смерцю
✔️ 22 сакавіка – гадавіна трагедыі Хатыні. Размаўляем пра яе з гісторыкам
#рэпрэсіі:
▫️Журналісту Ігару Карнею прысудзілі тры гады калоніі і вялікі штраф за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»
▫️Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста (гэта такая хвароба скуры)
▫️Прапагандысты з БТ паказалі ў эфіры «пакаяльную размову» з Палінай Шарэндай-Панасюк
☝️Галоўнае пра тэракт у Маскве на гэты момант
📍ФСБ пацвярджае інфармацыю пра 40 загінулых і 100 параненых. Лічбы не канчатковыя
📍Адзін з нападнікаў, папярэдне, затрыманы. Таксама выявілі аўтамабіль, на якім тэрарысты прыехалі да будынку
📍Пажар у «Крокус Сіці Хол» працягваецца, патушыць яго не могуць. Унутры будынка пры гэтым працягваецца спецаперацыя
📍Некаторыя відавочцы паведамляюць, што на ўваходзе ў «Крокус Сіці Хол» не працавалі металадэтэктары і ні ў каго не правяралі сумкі. Разам з тым ахоўнік расказаў, што нападнікі пачалі страляць яшчэ з вуліцы, пасля зайшлі ў хол і распачалі беспарадачную страляніну там
📍Уладзімір Зяленскі адмаўляе датычнасць Украіны да тэракту
Падрабязней пра сітуацыю у Маскве – у нашым онлайне
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Аляксей Кулікоў
У праўладным фільме «Гаспар не вышел на связь» распавялі, што год таму Кулікоў збег ад прызыву, а трапіць у Горадню яму дапамог расейскі апазіцыянер Данііл Крынары (Кавалеўскі). Па версіі КДБ, Аляксей здымаў на фота аб'екты ў Горадні для «украінскіх спецслужбаў».
Кулікову выставілі абвінавачванні ў «акце тэрарызму» і «акце міжнароднага тэрарызму».
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1
❗️ УВАГА, ЖОРСТКІЯ КАДРЫ
Так узброеныя людзі расстрэльвалі людзей у «Крокус Сіці Холе». Колькасць загінулых на гэты момант (неафіцыйна) – каля 15 чалавек.
Яшчэ дзясяткі людзей заблакаваныя агнём, пажар у будынку працягваецца.
UPD. У «Крокус Сіці Холе» адбыўся другі выбух. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, колькасць загінулых складае 40 чалавек, пацярпелых – каля 100
Падрабязней пра сітуацыю у Маскве – у нашым матэрыяле. Артыкул абнаўляецца.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️У Маскве адбылася страляніна ў канцэртай зале «Крокус Сіці Хол». Паведамляецца пра загінулых і параненых
Акрамя таго, адбыўся выбух, які выклікаў пажар. Цяпер вядзецца эвакуацыя людзей з будынку.
Сёння ў «Крокус Сіці Хол» адбываўся канцэрт гурта «Пікнік».
📹 Відэа @bazabazon
UPD. Паводле неафіцыйных звестак, загінулі 12 чалавек, пацярпелі больш за 30. Відавочцы кажуць, што бачылі некалькі людзей з аўтаматамі, якія ўчынілі гэты тэракт
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Беларусі заканадаўча зацвердзілі статус касманаўтаў
🔸 Першае паседжанне Палаты №8. Чаго чакаць ад прызначэнцаў новага склікання?
🔸 Форум Каліноўскага ў Вільне, на якім абмяркоўваюць еўрапейскую будучыню Беларусі
🔸 ГУБАЗіК будзе адсочваць галоўнае нацыянальная свята беларусаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/mR3qy0D24m8
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤰Нараджайце, а выхаваць дапаможа дзяржава!
Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі пастаянна заклікаюць беларусак нараджаць болей дзяцей. Пры гэтым праз дзяржаўныя СМІ прасоўваюць уласныя методыкі выхавання, неад'емнай часткаю якіх з'яўляецца «ўсыпаць рэменя» ці «даць указкаю па пальцах».
Новы выпуск «Фельетонаў Лупача» – пра адчайныя спробы лукашэнкаўцаў пераадолець дэмаграфічны крызіс
▪️Сёння – гадавіна трагедыі Хатыні. Ці падпадае тая карная акцыя акупантаў пад паняцце «генацыд» і ці сапраўды ўкраінскія калабаранты гралі ў ёй ключавую ролю?
Расказвае гісторык Алесь Пашкевіч.
Таксама ён разважае аб тым, як сучасная лукашэнкаўская прапаганда выкарыстоўвае гісторыю Хатыні для сваіх мэтаў, спецыяльна акцэнтуючы ўвагу на адных фактах ды цалкам ігнаруючы іншыя.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎵 Мэтал-гурт Dymna Lotva прэзентаваў кліп да Дня Волі!
Музыкі прысвяцілі сінгл «Жыві!» (і кліп на яго) усім, хто бароніць нашу зямлю ды яе гонар:
«Вялікі дзякуй Палку Каліноўскага за дазвол выкарыстаць у песні іх Урачысты Зарок. У першай палове трэку гучаць галасы Брэсту, Тромблі і іншых беларускіх дабраахвотнікаў, у тым ліку нашых сяброў і знаёмых. Мы хочам, каб іх пачулі ня толькі беларусы і украінцы, але і людзі з усяго свету».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ У Менску распачала працу Палата прадстаўнікоў 8-га склікання
✔️ Праваабаронцы: вязні наваполацкай калоніі масава хварэюць на каросту
✔️ Расея зладзіла масаваную атаку на энергетычную (і не толькі) інфраструктуру Украіны
✔️ Лідары краінаў ЕЗ будуць рыхтаваць новыя санкцыі супраць Беларусі, Ірану ды Паўночнай Карэі
✔️ У Беларусі зацвердзілі статус касманаўтаў
✔️ Тэлефонныя ашуканцы прыдумалі новую схему: называюць сябе дактарамі і пужаюць страшнай хваробаю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🛰 Чым будзе займацца ў сваёй касмічнай камандзіроўцы беларуска Марына Васілеўская?
Расказаў эксперт у галіне космасу Андрэй Калеснік, які стаў госцем нашай студыі праз відэасувязь.
Нагадаем: учора беларуская касманаўтка павінна была вырушыць на арбіту ў складзе карабля «Саюз МС-25», аднак з тэхнічных прычынаў пуск перанеслі як мінімум да суботы.
👀 Глядзіце каментар цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат NEWS»
💱Курсы валютаў на 22 сакавіка
Сёння на таргах долар зноў пайшоў уверх, кампенсаваўшы свае ўчорашнія страты. Еўра і расейскі рубель — патаннелі
#курсывалютаў
⚪️🔴⚪️ У Дзень Волі ў нашым эфіры – дакументальны фільм пра Кастуся Каліноўскага
Ён апавядае пра жыццё і змаганне Каліноўскага, а таксама пра тое, як захоўвалася гістарычная памяць пра ягоныя дзеі, новыя старонкі якіх дагэтуль адкрываюцца.
Фільм стварыў польскі рэжысёр Рафал Герэмэк.
📍Калі: 25 сакавіка, 22:25 (менскі час), 20:25 (варшаўскі час)
📍Дзе: у эфіры Белсату і нашай трансляцыі на YouTube
🔹Роўна 160 гадоў таму, 22 сакавіка 1864-га, Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю царскімі ўладамі
▪️Учора ў Вільні загінуў былы беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне
Пра гэта паведамляюць @Licviny_klub і @radiosvaboda. Імя і прозвішча мужчыны не раскрываецца ў мэтах бяспекі. Вядома, што ён меў пазыўны «Туз», прымаў удзел у баявых дзеяннях у 2022-м годзе ў складзе батальёну «Тэрор», а пазней увосень 2023-га быў на фронце ў складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.
Паводле інфармацыі @nashaniva, мужчыну збіў цягнік. З вялікай доляй верагоднасці гэта было самазабойства.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Тэракт на канцэрце ў Маскве
Праз VPN
22 сакавіка адбылася страляніна ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол». Гэта быў самы тэракт у Расеі з 2011 году. Сабралі ўсе падрабязнасці.
🔺Рэжыму патрэбна не гістарычная праўда пра Хатынь, а прапаганда
Праз VPN
Разам з гісторыкам разбяром праўду і міфы хатынскай трагедыі, і як сённяшнія ўлады карыстаюцца гэтым для палітычных маніпуляцыяў.
🔺Канферэнцыі Каліноўскага ў Вільні: пра што дамовіліся наконт Беларусі?
Праз VPN
Адзіная стратэгія і супраціў – распавядзем, якія тэмы абмяркоўваліся ў канферэнцыю, якую ладзяць Сейм Літвы і офіс Святланы Ціханоўскай.
#штопачытаць
📍Пасля тэракту ў Маскве лукашэнкаўскія сілавікі прымуць захады павышанай бяспекі і ў Беларусі
Заклікаў беларусаў не наведваць масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі РФ ды РБ найбліжэйшымі днямі таксама Павел Латушка.
У Расеі ўжо сталі скасоўваць масавыя мерапрыемствы ў шэрагу буйных гарадоў.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️Спецыяльны эфір, прысвечаны тэракту ў Маскве, які ладзяць нашыя калегі з расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так»
Глядзіце па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=aiM_7fJpvZw
☝️Сілавікі зайшлі ў «Крокус Сіці Хол», яны шукаюць тэрарыстаў. Паралельна з будынку выносяць целы загінулых
Прысутныя на месцы сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра дзясяткі ахвяраў.
Відавочцы паведамляюць пра два альбо тры выбухі ў памяшканнях «Крокус Сіці Хола». Пажар дагэтуль не патушылі.
Навакольныя дарогі ачэпленыя, сілавікі правяраюць аўтамабілі.
Падрабязней пра сітуацыю у Маскве – у нашым матэрыяле. Артыкул абнаўляецца.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Кіраўнік так званай ДНР анансаваў запуск працы ў непрызнанай рэспубліцы маркетплэйсаў Wildberries і Ozon
Не выключана, што неўзабаве яны прыйдуць і на іншыя анексаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Два таты выхаваюць дзіця лепш, чым бацька-алкаголік і мама, якая пакутуе»
Пра выхаванне дзяцей, гвалт у семʼях і магчымую легалізацыю аднаполых шлюбаў разважаюць беларусы ў студыі ток-шоу «План: Б».
👀 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🤬 Як расейцы ўдарылі па Кіеве ў чацвер
Абломкі збітых ракетаў упалі ў трох жылых раёнах гораду. Вядома як мінімум пра 13 пацярпелых.
Вось, што пра атаку кажуць кіяўляне☝️
📷 Фотафакт: вось як у Вільні асвячалі помнік паўстанцам
На цырымоніі каля Францішсканскага манастыра былі і нашыя землякі з нацыянальнымі сцягамі.
☝️Стала вядома пра яшчэ адну смерць супрацоўніка міліцыі. Гэтым разам у Магілёве
@MAYDAYMog паведамляе, што пайшоў з жыцця падпалкоўнік Вячаслаў Анімуцкі, месцам працы якога было Упраўленне аператыўна-дзяжурнай службы УУС Магілёўскага аблвыканкаму.
У міліцыі ён працаваў з 1996 года, распачаўшы кар'еру ў якасці ўчастковага ў Ленінскім РАУС Магілёва. Пазней завочна адвучыўся ў Акадэміі міліцыі ў Менску і перайшоў на працу ў УУС. Напрыканцы 2000-х гадоў цягам нейкага часу Анімуцкі кіраваў аператыўна-дзяжурнай службаю АУС Магілёўскага раёна, але потым зноў вярнуўся ў УУС.
🎞 «Беларусы ў бітве за Кіеў» – прэм'ера на «Белсат DOC»!
Дакументальны фільм пра гераічны ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у абароне ўкраінскай сталіцы ў самы драматычны момант баёў – на пачатку другога тыдня расейскага ўварвання.
Лёгка ўзброеная група беларусаў разам з украінцамі воляй лёсу апынулася на шляху магутнай расейскай калоны з 70 танкаў і бранятэхнікі, што ішла на Кіеў. Усё адбывалася на ключавым скрыжаванні паміж Бучай і Ворзэлем. Абаронцы занялі пазіцыі ў поўным атачэнні на базе адпачынку пад рамантычнай назвай «Villa San Marino» і пратрымаліся там 15 гадзінаў.
🔔 Падпішыся на дакументальныя фільмы «Белсат DOC»:
belsat_doc" rel="nofollow">https://www.youtube.com/@belsat_doc
📍У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў
Яго ўсталявалі на тэрыторыі Францішсканскага кляштара. Ініцыятарамі стварэння манументу сталі манахі.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🧐 Былы кандыдат у прэзідэнты распавёў пра сваё стаўленне да Ціханоўскай
Падчас праверкі Алеся Міхалевіча на дэтэктары хлусні ў праграме «Шчыра кажучы» зайшла гаворка пра Святалану Ціханоўскую. Палітык даў шчыры адказ, а таксама падзяліўся меркаваннем, каго б ён хацеў бачыць на пасадзе новага прэзідэнта Беларусі.
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы на YouTube-канале «Белсат NEWS»
☝️За «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» журналісту Ігару Карнею прызначылі тры гады агульнага рэжыму
Пра гэта паведамляе @radiosvaboda.
Акрамя тэрміну ў калоніі суддзя Сяргей Кацар прызначыў Карнею штраф у памеры 20 тысяч рублёў.
Ігара Карнея затрымалі ў ліпені мінулага года. Спачатку ён адбываў адміністратыўны арышт, аднак пазней на журналіста была заведзеная крымінальная справа.
Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста
Пра гэта заяўляюць праваабаронцы.
Кароста – гэта заразнае скурнае захворванне, выклікаецца мікраскапічным паразітам. Ці аказваецца цяпер вязням якасная медычная дапамога – невядома.
Нагадваем, у наваполацкай калоніі – 101 палітвязень. Інфармацыі пра іх стан здароўя няма.
⚽️ Зборная Беларусі па футболе няўдала распачала 2024 год
У таварыскай гульні з Чарнагорыяй, якая адбылася ўчора ў турэцкай Анталлі, беларусы не забілі ніводнага мяча, а прапусцілі двойчы. Абодва галы чарнагорцы здабылі яшчэ ў першым тайме.
Наступны спарынг каманда, якую трэнуе іспанскі трэнер Карлас Алос, правядзе 26 сакавіка супраць зборнай Мальты.