💔Фотаздымак, што разбівае сэрца: дачка беларускага ваяра, які загінуў, абараняючы Украіну трымае медаль бацькі
Сям'я беларускага добраахвотніка Змітра Рубашэўскага (пазыўны Ганс) атрымала ад Рады БНР ягоны Медаль Ордэну Пагоні.
👆Зміцер Рубашэўскі ваяваў за Украіну з 2015 года. Адзначыўся ў шматлікіх баях на ўсходзе Украіны і быў узнагароджаны званнем Народнага Героя Украіны за абарону шахты Бутаўка, быў тройчы паранены. Загінуў Зміцер падчас выканання баявога задання на Луганшчыне, паспеўшы перад гэтым знішчыць камандзіра расейскай батальённай тактычнай групы. Яму было 30 гадоў.
☝️Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускі бок мяжы. Польшча аднавіла рух на КПП «Тэрэспаль»
🔹Жонка Дзмітрыя Наталля ў размове з выданнем «Мост» расказала, што пакуль ён заставаўся ў нейтральнай зоне, палякі прывезлі балоны са слезацечным газам. Дзмітрый меркаваў, што яны плануюць распыляць яго, каб прымусіць мужчыну перайсці ў Беларусь. Таксама польскія памежнікі, як сцвярджае Наталля, паводзілі сябе агрэсіўна і парвалі ейнаму мужу адзенне.
🔹Цягам нейкага часу Дзмітрый стаяў на ўскрайку маста (бо тады яго не чапалі ні беларускія, ні польскія памежнікі) і нават гатовы быў з яго скокнуць. Беларускія службоўцы падыходзілі і казалі «Май сумленне, тут стаіць чарга».
🔹Павел Латушка пацвердзіў той факт, што галоўнай прычынаю дэпартацыі Смактуновіча стала ранейшае садзейнічанне нелегальнай міграцыі. Такой інфармацыяй падзяліўся Надбужанскі аддзел польскай памежнай службы.
📍Беларуса, якому нельга вяртацца на радзіму, дэпартавалі з Польшчы
Цяпер Дзмітрый Смактуновіч знаходзіцца на нейтральнай паласе, паведамляе MOST.
Прычынаю для дэпартацыі сталася ануляванне віду на жыхарства ў Літве. З 2019 года Дзмітрый працаваў дальнабойнікам, атрымаў часовы ВНЖ у Літве. Апошні раз у Беларусі ён быў у 2022 годзе. А ў 2023 пераехаў у Беласток, дзе легальна працаваў у таксі.
Учора раніцою Дзмітрыя спынілі паліцыянты для праверкі дакументаў, і тады высветлілася, што Літва анулявала ВНЖ мужчыны. У выніку Смактуновіча дэпартавалі.
📍Вярнуцца ў Беларусь ён не можа праз палітычны пераслед. Кіроўцы аўтобусаў паведамілі Смактуновічу, што з беларускага боку яго ўжо чакаюць КБДшнікі. Дзмітрый спрабаваў папрасіць палітычнага прытулку, але яго зноў вывезлі на нейтральную зону.
Каб мужчына больш не спрабаваў патрапіць у Польшчу, быў перакрыты мост на мяжы. Памежны камітэт Беларусі пацвярджае, што ёсць цяжкасці з рухам праз мост праз «інцыдэнт».
Выданне MOST паведамляе, што прычынаю для затрыманне магло стаць тое, што ў 2023 годзе Дзмітрый перавозіў мігрантаў, якія нелегальна трапляць у Польшчу з Беларусі. Аднак тады мужчына супрацоўнічаў са следствам, праз што ўдалося выйсці на іншых удзельнікаў гэтага каналу перавозкі. Пазней судзімасць была пагашаная.
❓Што зменіцца на польскай мяжы пасля ўвядзення буфернай зоны?
Буферную зону на мяжы плануюць стварыць ужо заўтра. Якія тэрыторыі яна ахопіць, ці закрываецца ад гэтага мяжа і на які час з’явіцца буферная зона?
Распавядаем у нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрай серады, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя артыкулы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Не толькі баршчэўнік
Праз VPN
Якія «няродныя» для Беларусі расліны нясуць пагрозу.
🔸Допыты на мяжы: што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне
Праз VPN
«Кіберпартызаны» на просьбу «Белсату» далі парады, што варта зрабіць пасля такога правярання.
🔸«Працаўнікам калоніі забаронена хадзіць у рэстараны»
Праз VPN
Жыхар Наваполацку – пра рэпрэсіі і ўцёкі з радзімы.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 11 чэрвеня
✔️ Школьнікаў Беларусі будуць вучыць «увядзенню ў медычную прафесію»
✔️ Праваахоўныя органы Польшчы ведаюць, як выглядае забойца жаўнера
✔️ Польшча ўводзіць забарону на знаходжанне ў памежнай зоне з Беларуссю 13 чэрвеня
✔️ У Сінгапуры дазволілі трымаць катоў у кватэрах
✔️ Спецслужбы Беларусі планавалі раскідаць на тэрыторыі Польшчы супрацьпяхотныя міны
✔️ У Расеі ад выбуху гранаты загінуў паплечнік Дзмітрыя Паўлічэнка
✔️ Пацвердзіць беларускія дакументы аб адукацыі зараз змогуць усе, а не толькі людзі з міжнароднай абаронай
✔️ На заводзе «Нафтан» адбыўся пажар
✔️ Што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне
✔️ Лукашэнка зноў завёў старую песню пра «сумленныя выбары»
#рэпрэсіі:
▪️ «Кітайскі софт шукае падпісчыкаў на «экстрэмісцкія» рэсурсы»
▪️ У менскай лякарні затрымалі хлопца – яго абвінавацілі ў «пікетаванні» татуіроўкай
▪️ Грамадзянцы Літвы Элене Раманаўскіене прысудзілі 6 гадоў калоніі
▪️ У Берасці за ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы мясцовы жыхар — яго назвалі «радыкалам, які быў узброены палкай ад лаўкі»
▪️ Дзянісу Дзікуну дадалі 2 гады калоніі па новай крымінальнай справе. Ён падаў апеляцыйную скаргу
▪️ За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы мужчына
▪️ Сацсеткі крамы адзення і сувеніраў у нацыянальным стылі «Князь Вітаўт» прызнаныя «экстрэмісцкімі»
💔Андрэй Гарун
Былы супрацоўнік праваахоўных органаў, затым да затрымання працаваў у EPAM. У кастрычніку 2021 года мужчыну затрымалі за перадачу звестак сілавікоў у Telegram-каналы.
25 жніўня 2022 г. Магілёўскі абласны суд прызначыў Андрэю сем гадоў зняволення.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
❤️ Калі вам не абыякавая будучыня Беларусі і беларусаў, то гэты пост для вас
Святлана Ціханоўская запрасіла да рэгістрацыі на чарговую канферэнцыю «Новая Беларусь».
На ёй плануюць абмеркаваць самаідэнтыфікацыю беларусаў, расставіць стратэгічныя прыярытэты і пашукаць адказы на выклікі для Беларусі.
Падрабязнасці, а таксама спасылка на рэгістрацыю ўдзельнікаў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️ Што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне
Пры ўездзе ў Беларусь работнікі спецслужбаў забіраюць на допыт усіх грамадзянаў Украіны.
Беларусаў забіраюць выбарачна, і, паводле сведчанняў, найбольшую ўвагу прыцягваюць тыя, хто даўно не быў на радзіме.
Пасля допыту з корпаннем у тэлефоне варта паклапаціцца пра бяспеку. Пачытайце агульныя парады ад «Кібепартызанаў» 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇸🇬🐈⬛ У Сінгапуры дазволілі трымаць катоў у кватэрах
😱 Забарона на гэта доўжылася 35 гадоў, піша The Guardian. А за непадпарадкаванне маглі аштрафаваць на 4 тысячы сінгапурскіх долараў(амаль 3000 долараў ЗША).
Праўда, мясцовыя жыхары ўсё роўна ігнаравалі гэтае правілы і нелегальна заводзілі сабе пухнатую кантрабанду 🤭
На змяненні пайшлі пад націскам грамадства. Паводле апытанняў, каля 90% жыхароў краіны лічыць, што коцікі павінны быць афіцыйна дазволеныя ў якасці хатніх жывёлін.
☝️ Згодна з новымі правіламі, можна мець двух котак і аднаго сабаку ўхваленай пароды. Пры гэтым уладальнікі павінны прайсці бясплатны онлайн-курс па догляду за гадаванцамі і ўсталяваць сеткі або рашоткі на вокны.
У 2023 годзе ў Сінгапуры было каля 94 тысяч хатніх котак. Хапае і бяздомных. Аднак мясцовыя жыхары клапоцяцца пра іх.
😊 Амерыканец вывучыў беларускую мову, дзякуючы Францыску Скарыну
Доктар Курт Вулхайзэр — выкладчык бостанскага каледжу. З Беларуссю ў яго няма асаблівых сувязяў, але пры гэтым ён выбраў даследаваць нашую мову.
Толькі паслухайце, як выдатна ён на ёй размаўляе размаўляе ☝️
😂 Лукашэнка: Мы здольныя сумленна і прыстойна правесці гэтыя выбары
Дыктатар зноў завёў старую песню пра «сумленныя выбары».
🙄 На сустрэчы з са старшынём Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам, самаабвешчаны наракаў на «няпросты час» і паабяцаў, што гэтыя выбары пастараецца правесці «каб камар носа не падтачыў».
Нагадаем, наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️ На заводзе «Нафтан» адбыўся пажар
Адзін працаўнік атрымаў апёкі.
З кадраў, апублікаваных міністэрствам, відаць, што загаранне было значнае. Аднак кіраўніцтва «Нафтану» у сувязі з гэтым ніякіх заяваў пакуль не распаўсюджвала.
☝️ Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведамляе, што ратавальнікі загаранне зліквідавалі. Прычына пажару высвятляецца.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Расея пачала другі этап тактычных ядравых вучэнняў з беларускімі вайскоўцамі
✔️ Польшча створыць буферную зону на мяжы з Беларуссю
✔️ BYPOL распавёў пра правакацыю з мінамі, якую арганізоўвалі беларускія ўлады
✔️ У Менску ў прыёмным пакоі больніцы затрымалі хлопца за тату «Пагоні»
✔️ 6 гадоў зняволення атрымала супрацоўніца санаторыя «Беларусь» у Друскеніках
✔️ Гомельскія чыноўнікі абавязалі школы здаць звесткі пра настаўнікаў з Украіны, якія з 2014 года пераехалі ў Беларусь
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⚽️ Зборная Беларусі па футболе зноў разгромна саступіла
Учора каманда, якую трэнуе іспанскі спецыяліст Карлас Алос, прапусціла чатыры галы ад супернікаў з Ізраілю. У пятніцу на менскім стадыёне «Дынама» беларусам забілі столькі ж футбалісты з Расеі.
Раней у сакавіку зборная Беларусі праводзіла таварыскія матчы з Чарнагорыяй (0:2) і Мальтаю (0:0). Такім чынам, у 2024-м годзе падначаленыя Карласа Алоса не забілі ні разу цягам чатырох гульняў.
#лічбадня
💬 «Разрыў паміж двума суседзямі з аднаго пад’езду аднаго і таго ж дому ў Барысаве ці Кобрыне можа быць большым, чым паміж беларусам у Варшаве і беларусам у Менску»
Нядаўна сацыёлагі выпусцілі даследаванне, у якім канстатавалі, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны ды тымі, хто жыве ў эміграцыі, павялічваецца.
Наш вядоўца Ігар Кулей з гэтым катэгарычна не пагаджаецца. Вось як ён абгрунтоўвае сваю пазіцыю на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥰 Да кавярняў з коцікамі ўсе мы даўно прызвычаіліся, але ў Японіі пайшлі яшчэ далей
Там ёсць кавярня, у якой можна правесці час з... мініпігамі.
Вось, як яна выглядае.
✈️ Пілоты «Белавіі» хочуць зарабляць яшчэ больш?
Паглядзіце, чым адзін з іх займаецца ў перапынках паміж рэйсамі
🎁 Доўгачаканы падарунак для фанатаў гурту Molchat Doma
Пасля доўгага перапынку музыкі нарэшце выпусцілі новы кліп пад назвай «Сон».
🎧 Паслухаць тут
😕 Расейскую мову беларускія абітурыенты ведаюць лепей за родную
Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала вынікі ЦЭ па беларускай і расейскай мовах. Расейскую мову здалі лепш.
Глядзіце, якая агульная статыстыка👇🏻
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 У Францыі кансерватыўныя «Рэспубліканцы» могуць стварыць альянс з ультраправымі
Праз перамогу ўльтраправых на французскіх выбарах у Еўрапарламент прэзідэнт абвясціў пазачарговыя парламенцкія выбары, якія пройдуць у Францыі 7 ліпеня.
🤔 Адносна ўльтраправых у Францыі існаваў так званы санітарны кардон – адмова больш цэнтрысцкіх партыяў ад супрацы з радыкаламі. Аднак, лідар французскай умерана правай партыі «Рэспубліканцы» Эрык Сьёці сказаў, што фраза «санітарны кардон» цяпер «больш не пасуе».
Як сцвярджае «France 24», заклік да саюзу з выклікаў гнеў з боку ўраду. Французская прэса таксама прарочыць паразу дэмакратычных сілаў на будучых выбарах і заклікае да мабілізацыі.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙈 Паглядзіце, я к у Гомлі адрэстаўравалі танк Т-34
Танк Т-34 стаяў на пастаменце плошчы Паўстання. Мясцовыя ўлады вырашылі, што ён патрабуе рэстаўрацыі.
Як піша выданне «Флагшток», пасля гэтага на вежы танка з'явіўся новы надпіс «За перамогу!«, чырвоная савецкая зорка і іншы шрыфт на нумары машыны.
Дадаткова Т-34 абсталявалі бакамі, скрынямі, кулямётам і фарай.
🤦♀️ Да таго ж на танк усталявалі сцяг СССР.
Паводле выдання, гарадскія ўлады стварылі вакол рамонту сапраўдны культ, сцвярджаючы, што танк «гераічны». Нібыта пры дапамозе зваркі на ім пакінутыя імёны аж 6 членаў экіпажу.
🤔 Цікава як, калі экіпаж танку Т-34 складае 4 чалавекі.
🎓 Цяпер легалізаваць беларускі дыплом ці атестат у Польшчы будзе лягчэй
Пацвердзіць беларускія дакументы аб адукацыі зараз змогуць усе, а не толькі людзі з міжнароднай абаронай.
☝️ Пацвердзіць у Польшчы атэстат аб пачатковай, сярэдняй, няпоўнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі цяпер змогуць і грамадзяне краіны, якая дэнансавала пагадненні з Польшчай аб прызнанні дакументаў аб адукацыі.
Раней пацвердзіць атэстат праз адпаведную працэдуру ў Польшчы маглі толькі асобы са статусам уцекача і дадатковай абаронай, уцекачы ад узброеных канфліктаў, стыхійных бедстваў і іншых гуманітарных крызісаў, а таксама іхныя блізкія.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Буферную зону на мяжы Польшчы і Беларусі створаць 13 чэрвеня
🔸У польскіх уладаў ёсць фота забойцы польскага памежніка, які загінуў на беларускай мяжы
🔸Пачаўся другі этап беларуска-расейскіх вучэнняў. Падчас яго будуць адпрацоўваць прымяненне нестратэгічнай ядравай зброі
🔸Святлана Ціханоўская пачынае візіт у ЗША
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hu4vfc2upAI
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🤔 Як вы думаеце, для чаго можна выкарыстоўваць гадзіннік Apple Iwatch?
А вось ветэрынар з Аўстраліі Хлоя Бьютінг ужыла іх ... падчас аперацыі на льву.
Я не ведаю, што ўражвае больш... храп або адкрыццё, што гадзіннік Apple Watch могуць вымяраць частату сардэчных скарачэнняў у Львоў, – напісала яна пад гэтым відэа ў Instagram.
☝️ Справа ў тым, што традыцыйныя бальнічныя прылады не падыходзяць для дзікай прыроды. Акрамя таго, большасць прылад маніторынгу разлічаны на больш дробных жывёлін.
Apple Watch спрацавалі і са сланамі: гадзіннік прымацоўвалі скотчам да іх вушэй.
🤗 Прыемна, што тэхналагічныя дасягненні выкарыстоўваюцца, не толькі для нашай зручнасці, а і для агульнага дабра.
🤷♀️Асаблівасці беларускай навукі: рэктар праводзіць рэпрэсіі супраць выкладчыкаў, а ў якасці падзякі атрымлівае трохпакаёвую кватэру
Што вядома пра Андрэя Караля, рэктара БДУ, які сочыць за выкладчыкамі і выжывае іх з пасадаў? Ці ўсё добра ў яго на працы? Пра гэта распавядае расследаванне «Кіберпартызанаў».
Падрабязнасці глядзіце ў нашым сюжэце.
🎥 Не паланізацыя, а літуанізацыя шляхты ў ВКЛ. І ўсё паводле закону!
У праграме «Intermarium» разбіраемся, як у Ваўкавыску скінулі падстарасту, які не валодаў старабеларускай моваю.
▶️ Поўнае выданне праграмы «Intermarium» глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
📌 У Расеі ад выбуху гранаты загінуў паплечнік Дзмітрыя Паўлічэнка
Былому спецназаўцу з Магілёва было 47 гадоў. Юрый Міхайлаў у 1995-1996 гадах праходзіў тэрміновую службу ў 1-й роце спецпрызначэння в/ч 3214 (Уручча) у званні старшыны.
☝️ Вайсковая частка была прызначаная для разгону масавых мерапрыемстваў апазіцыі.
На жалобную цырымонію асабіста прыехаў Паўлічэнка.
😡 Ён згадаў, што ў 90-я Міхайлаў быў адным з тых байцоў, з якімі «давялося разам рызыкаваць, стоячы плячом да пляча, жорстка спыняючы спробы замахаў на канстытуцыйны лад з боку бандыцкіх і экстрэмісцкіх настроеных элементаў».
Абставіны смерці не называюцца, аднак ходзяць чуткі пра ўдзел экс-спецназаўца ў так званай «СВА».
💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻
✅ Падпісацца тут