belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🕯 13 гадоў таму ў авіякатастрофе загінуў хакеіст Руслан Салей

ХК «Лакаматыў» з Яраслаўля ляцеў на матч у Менск. Самалёт разбіўся праз некалькі секунд пасля ўзлёту.

Загінулі 44 чалавекі. Сярод іх тры беларусы: капітан нацыянальнай зборнай Руслан Салей, форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Читать полностью…

Белсат

📌 Ноччу ў Беларусь зноў прыляталі дроны-камікадзэ «Shahed»

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў пра чатыры шагэда.

Адзін беспілотнік зайшоў у паветраную прастору Беларусі ў раёне Лоева яшчэ каля 23:20 і рухаўся ўздоўж мяжы. Пасля гэтага з аэрадрому ў Барановічах былі паднятыя ў неба знішчальнікі вайскова-паветраных сілаў Беларусі.

Раніцай 7 верасня Расея ўдарыла па Кіеве шагэдамі. У горадзе былі чутныя дзве серыі выбухаў, паведамляюць украінскія СМІ і тэлеграм-каналы. Узнік пажар, ля будынка Вярхоўнай Рады знайшлі абломкі дрона.

👉 Падрабязней тут

Читать полностью…

Белсат

🍍Пайсці ў супермаркет па... сваё каханне

Цяпер гэта рэальна ў Іспаніі 🇪🇸

Якім чынам? Глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 верасня

▫️Сваякам загінулых беларускіх ваяроў перарадуць крыж «Honor Et Gloria».

▫️Павел Дураў пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі.

▫️Суд у Варшаве завочна арыштаваў трох беларусаў па справе Ryanair.

▫️Японія выказала пратэст Беларусі за сюжет на «Беларусь 1».

▫️«Малады фронт» адзначае 27-ы дзень народзінаў.

▫️На месцы былога Dreamland хочуць пабудаваць Музей Нацыянальнай гісторыі.

▫️У Варшаве зноў напалі на беларуску. Нападніка адпусціла паліцыя.

▫️Шведскія ўлады прыпынілі рашэнні аб дэпартацыі беларусаў.

▫️Літва не будзе ўдзельнічаць у беларускай канферэнцыі па міграцыі.

Читать полностью…

Белсат

🧐 Паспяхова працаваць на заходніх рынках ды віртуозна абыходзіць заходнія ж санкцыі

Ды яшчэ і прысутнічаць у рэйтынгу топ-20 паспяховых бізнесоўцаў Беларусі.

Пра каго гэта? Глядзіце ў нашым відэа ☝️

📍А таксама чытайце матэрыял на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💰 «Усе грошы былі сумленна выдаткаваныя»

Сродкі, сабраныя на марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», цалкам размеркаваныя. Дзякуючы ім атрымалася дапамагчы ажно 900 палітзняволеным.

Пра вынікі марафону глядзіце ў нашым відэа ⬆️

Читать полностью…

Белсат

Што думаюць вайскоўцы тэрміновай службы пра вайну?

З намі падзяліліся запісам размовы з жаўнерам тэрміновай службы, які служыць блізу мяжы з Украінай. На ўмовах бяспекі мы не называем імёнаў і заяўляем, што цалкам давяраем крыніцам, якія перадалі запіс.

Пачытайце, што казаў звычайны беларускі вайсковец пра расейскія дроны і «напад Украіны» — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Чаму расейскія дроны ўсё часцей залятаюць у «мірнае беларускае неба»?

Адкажа вайсковы аналітык і палітолаг👆

Читать полностью…

Белсат

▪️У Львове развіталіся з загінулымі 4 верасня

Раніцай таго дня Расея нанесла ракетныя ўдары ў раён непадалёк ад мясцовага чыгуначнага вакзалу.

У адной з сямей у выніку загінулі маці ды тры ейныя дачкі. Жывым застаўся толькі бацька.

Читать полностью…

Белсат

Сваякам загінулых беларускіх ваяроў перарадуць крыж «Honor Et Gloria»

Дарэчы, беларусы стануць першымі замежнікамі, якія атрымаюць гэты крыж.

Каго пасмяротна ўзнагародзіла Украіна — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🤯 Афрыканскую атлетку, якая брала ўдзел у алімпійском марафоне ў Парыжы, спаліў ейны былы бойфрэнд

33-гадовая Рэбэка Чэптэгі з Уганды памерла ў шпіталі ад шматлікіх апёкаў, атрыманых пасля нападу з боку былога хлопца. Той абліў спартоўку палівам і падпаліў, калі яна ў нядзелю вярталася з царквы з двума дзецьмі.

Папярэдне, прычынаю такіх дзеянняў стаў канфлікт за кавалак зямлі, які Рэбэка Чэптэгі купіла ў Кеніі на мяжы з Угандай. Там яна планавала пабудаваць дом і жыць непадалёк ад лёгкаатлетычнага трэнавальнага цэнтру.

Месяц таму Чэптэгі брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы, дзе фінішавала на 44-м месцы ў марафонскім забегу.

Читать полностью…

Белсат

Гэты рух аб’яднаў дзясяткі моладзевых ініцыятываў, а цяпер прызнаны «экстрэмісцкім»

Розна 27 гадоў таму быў заснаваны Маладых фронт, арганізацыя, якая ладзіла гучныя акцыі, удзельнічала ў абароне Курапатаў і іншых палітычных падзеях нашай краіны.

Пра гісторыю фронту і лёсы ўдзельнікаў глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

😡 У Варшаве зноў напалі на беларуску

Адбылося гэта проста ў цэнтры гораду. Дзяўчына Дар'я шпацыравала з сяброўкай, калі роверыст крыкнуў ім груба сысці з дарожкі. Дзяўчына спытала ў мужчыны, што ён мае на ўвазе, але той прыпыніўся і ўдарыў Дар'ю па твары. На дапамогу дзяўчатам прыйшлі мужчыны, якія былі побач.

Калі прыехала паліцыя, высветлілася, што ў незнаёмца быў нож. Ён сказаў паліцыянтам, што з Украіны, 4 гады працуе на будоўлі і не мае грошай на аплату штрафу.

Паводле пацярпелай, дакументаў у нападніка не было. Паліцыя вырашыла яго адпусціць. Саму дзяўчыну папрасілі прыйсці ў паліцыю і зняць пабоі.

«Я ў жаху, у поўным шоку і страху ад таго, што нехта можа так сябе паводзіць», — кажа дзяўчына.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Малады фронт» адзначае сёння дзень народзінаў

Рух паўстаў яшчэ ў 1996 годзе, калі Лукашэнка падпісаў дамову аб стварэнні «супольнасці Беларусі і Расеі». З таго часу суполка моладзі стала моцнай апазіцыйнай сілай, прадстаўнікі якой сёння ваююць ва Украіне ці прызнаны палітзняволенымі праз рэпрэсіі рэжыму.

А як пачынаўся «Малады фронт»? Спыталі тых, хто стаяў у вытоках вядомай усім арганізацыі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Украінцы беглі ў Беларусь і ледзь не падарваліся на мінах

Пра гэта паведамілі ўкраінскія памежнікі, якія затрымалі парушальнікаў мяжы і, як сцвярджаюць, выратавалі ім жыцці. Паводле вайскоўцаў, выратаванне не вызваліць затрыманых ад адказнасці.

Чаму яны выбралі менавіта Беларусь — невядома.

Читать полностью…

Белсат

А вы ведаеце, што Чарнобыль не быў першай ядравай катастрофай для беларусаў?

У 1954 годзе полк з Берасця быў накіраваны на ваенны палігон у Арэнбургскай вобласці, дзе праводзілі вучэнні. Там трагічны лёс напаткаў амаль мільён салдатаў і афіцэраў.

Што адбылося на тым палігоне і чаму пра гэта дагэтуль не кажуць адкрыта — глядзіце ў нашым фільме «Беларускі Атамны Полк»: youtu.be/H1KuMJedtXA

Читать полностью…

Белсат

Які сігнал шле сваім саюзнікам у РФ ды Кітаі рэжым Лукашэнкі праз затрыманне «японскага шпіёна»?

Разважае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман 🔍

Читать полностью…

Белсат

Добрага суботняга ранку ўсім добрым людзям!

Распачынаем новы дзень з традыцыйнай падборачкі матэрыялаў «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

📝 Чаму Лукашэнка пачаў вызваляць палітвязняў – і ці адпусціць усіх?

А таксама ці варта спадзявацца на змену палітыкі рэжыму пасля выбараў-2025?

📝 TON для Паўла Дурава ці не важней за Telegram. Што гэта такое?

Пра TON многія ўпершыню пачулі толькі ў сувязі з затрыманнем Паўла Дурава ў Францыі. Тлумачым што гэта за звер і як на ім зарабляюць

📝 У беларускім войску рыхтуюцца да нападу Украіны? Вось што расказвае ананімны беларускі вайсковец

Гэты чалавек чуў, як збівалі расейскі дрон, і бачыў, як вайскоўцы на памежжы «да чагосьці рыхтуюцца».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 6 верасня

▪️57-гадовую жыхарку Салігорску будуць судзіць за дапамогу палітвязням.

▪️Былога сілавіка будуць судзіць за «здраду дзяржаве».

▪️Палітвязня, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах.

▪️За дапамогу палітвязням пачнуць судзіць 54-гадовую жанчыну з Менску.

▪️54-гадовага мужчыну будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа».

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ён будзе гандлявацца як тэрарыст – не адпускаць усіх, пакуль за іх можна штосьці выгандляваць»

На гэтым тыдні з турмаў выйшла чарговая партыя палітвязняў – некалькі дзясяткаў чалавек. Аднак большасць прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці па-ранейшаму не бачаць у гэтым прыкметаў «адлігі».

Ці варта чакаць, што адпусцяць усіх? Ці зменіцца нешта ў палітыцы рэжыму пасля выбараў-2025?

Спыталі экспертаў, чытайце іхнае меркаванне ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Польскі суд завочна арыштаваў траіх беларускіх функцыянераў, датычных да пасадкі самалёту Ryanair у траўні 2021-га

🔸Дзяржаўная прапаганда паказала фільм пра затрыманага «японскага шпіёна». Афіцыйны Токіа выказаў пратэст

🔸У Беларусі – аўтамабільны бум, дылеры прадаюць вялізную колькасць новых машын

🔸Павел Дураў зрабіў першую публічную заяву пасля свайго затрымання ў Францыі

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤔Не ўсе ведаюць, але Павел Дураў стварыў свой «адказ Біткоіну»

Гаворка ідзе пра крыптавалюту TON, якая для самога Дурава можа быць нават важнейшай за Telegram. Яна карыстаецца вялікай папулярнасцю, на падставе яе ствараюцца гульні, і шмат людзей упэўнена інвестуе ў праект грошы.

Мы разабраліся, што гэта такое і як на гэтым зарабляюць. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літва не будзе ўдзельнічаць у беларускай канферэнцыі па міграцыі

Раней кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў анансаваў канферэнцыю па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, якая пройдзе ў Беларусі. Паводле чыноўніка, будуць запрошаныя міністры краін Еўразвязу. Літоўскі МЗС, як аказалася, мае іншыя планы:

«МЗС Літоўскай Рэспублікі не мае інфармацыі пра згаданае мерапрыемства і не плануе ў ім удзельнічаць. Мы лічым, што гэтая ініцыятыва беларускага рэжыму — чарговая спроба маніпуляваць праблемай міграцыі.

Вельмі іранічна, калі канферэнцыю па “барацьбе з нелегальнай міграцыяй” арганізуе дзяржава, якая арганізавала яе мэтанакіравана і з парушэннем міжнароднага права»
, — адказаў Белсату літоўскі МЗС.

У сваю чаргу, Латвійскае МЗС таксама адказала, што не атрымлівала ніякага запрашэння. Рэдакцыя чакае таксама адказаў з МЗС Польшчы і Нямеччыны.

Читать полностью…

Белсат

❓Ці пойдзе рэжым на вызваленне 1000 палітвязняў?

За апошнія месяцы палітыка Лукашэнкі нібыта спрабуе паказаць Еўропе, што гатовая да перамоваў: змены ва ўрадзе, зніжэнне актыўнасці мігрантаў на мяжы, вызваленне 78 палітвязняў. Але ў ЕС чакаюць «відавочны жэст», і такім можа стаць вызваленне 1000 палітвязняў. Пры гэтым пра такую лічбу нават намякаў Васкрасенскі.

Ці адважыцца Лукашэнка на такі крок? Разабраліся ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Афіцэра КДБ і двух беларускіх чыноўнікаў завочна арыштавалі ў Польшчы.

🔻Японія выказала пратэст Беларусі за прапагандыстскі сюжэт на «Беларусь 1».

🔻Лукашэнкаўскі Нацыянальны гістарычны музею пабудуюць на месцы Dreamland.

🔻Стваральнік «Тэлеграму» Павел Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне.

🔻ЗСУ спынілі прасоўванне расейскіх войскаў на пакроўскім кірунку.

Цалкам глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце.

Читать полностью…

Белсат

💲 Курсы валютаў на сёння

Еўра падаражэў на 5 капеек, а расейскі рубель патаннеў на адну. З доларам амаль нічога не змянілася.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Шведскія ўлады прыпынілі рашэнні аб дэпартацыі беларусаў

Пра гэта заявілі выданню «Еўрарадыё» нашы суайчыннікі, якіх маглі прымусова адправіць у Беларусь.

Раней вакол гэтай праблемы адбыўся скандал: беларуса, якому адмовілі ў міжнароднай абароне, дэпартавалі на радзіму, дзе яго адразу затрымалі. Вядома, што Швецыя неахвотна дае прытулак беларусам, якія ўцякаюць ад рэжыму Лукашэнкі.

Читать полностью…

Белсат

😐 Вось такое хочуць пабудаваць на месцы былога Dreamland

Гэта будзе Музей Нацыянальнай гісторыі. Вядома ж, паводле ідэалогіі рэжыму.

«Мы перестали стесняться некоторых периодов нашей истории. Говорим об этом открыто, так, как мы это понимаем. Так вот музей — это очередной этап в этом деле», — пракаментаваў Лукашэнка.

Акрамя таго, музей стане часткаю стварэння «Парку народнага адзінства».

Читать полностью…

Белсат

Алімпіяда аказалася багатай на падзеі? Вы яшчэ не ведаеце пра Параалімпіяду!

Спаборніцтвы ў Парыжы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі могуць нагадваць бразільскі серыял: таемнае знікненне валейбалісткі з Руанды, страта «золату» з-за падушкі, лучнік без рук і чэмпіён Беларусі, да якога ёсць пытанні.

Сабралі самыя цікавыя моманты з Параалімпіяды, пра якія мала хто ведае ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Прапаганда паказала затрыманага за шпіянаж выкладчыка японскай мовы

Японія выказала пратэст Беларусі.

Пратэст быў пададзены праз амбасаду адразу пасля эфіру на «Беларусь 1», дзе выйшаў сюжэт пра Масатоші Наканіші. Японскі бок выказаў асцярогі з нагоды парушэння правоў чалавека.

«Мы акажам усю магчымую падтрымку з пункту гледжання абароны нашых грамадзян», — сказаў галоўны сакратар кабінету міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі.

Читать полностью…
Подписаться на канал