💱Курсы валютаў на 13 чэрвеня
Еўра дадаў амаль 2 капейкі, таксама падраслі (але не так істотна) долар і расейскі рубель.
#курсывалютаў
▪️У Італіі забілі 40-гадовую беларуску. Былы муж задушыў яе, а пазней сам прыйшоў у паліцыю і сазнаўся
У Ганны Свірыдзенкі засталося двое дзяцей.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇦🇲 Пашыньян хоча пачуць ад Лукашэнкі выбачэнні за дапамогу Азербайджану ў вайне за Карабах
Выступаючы ў парламенце сваёй краіны, армянскі прэм'ер-міністр зрабіў шэраг гучных заяваў, датычных Беларусі і Лукашэнкі. У прыватнасці, ён сказаў, што больш ніколі не наведае Беларусь, пакуль там кіруе Лукашэнка, і не дазволіць ніводнаму афіцыйнаму прадстаўніку Арменіі паехаць у Беларусь з візітам.
Пашыньяна абурылі заявы самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, зробленыя падчас нядаўняга візіту ў Азербайджан:
«Адзін з кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ кажа, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, натхняў, верыў і жадаў перамогі Азербайджану. І пасля гэтага я пайду нешта з ім абмяркоўваць у фармаце АДКБ?»
❤️ Візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША: з кім правяла сустрэчы абраная прэзідэнтка?
«Асобна Ціханоўская падкрэсліла важнасць выдавання візаў і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжою: неабходна ізаляваць рэжым, а не людзей, бо беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі», – адзначаецца ў паведамленні Офісу.
Чытайце падрабязнасці на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Таксама візіт у нашым эфіры пракаментаваў Франак Вячорка. Паслухайце, што ён сказаў ⬆️
Сёння на беларуска-полькай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона
Такі рэжым польскія ўлады ўвялі ў адказ на агрэсіўныя паводзіны мігрантаў. Цяпер у гэтай зоне забаронена знаходзіцца без дазволу.
Буферная зона займае 200 метраў, але ў яе не ўлучылі населеныя пункты і турыстычныя маршруты. На працу памежных пунктаў такі рэжым не паўплывае.
Забарона на перабыванне там будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён.
Беларусь апусцілася да Бангладэшу па ўзроўню правоў працоўных
Новы рэйтынг паказаў, што наша краіна трапіла ў топ 10 дзяржаваў з найгоршай сітуацыя з правамі працоўных. Сярод суседзяў па спісу: Бангладэш, Эквадор, Егіпет, Гватэмала, М’янма, Філіпіны ды іншыя.
Паводле рэйтынгу, у Беларусі знішчаны незалежныя прафсаюзы, а работнікі пазбаўлены свабоды ствараць іх. Таксама працягваюцца арышты і пераслед асобаў, нелаяльных рэжыму. Тых, каго вызвалілі – робяцца ізгоямі ў грамадстве праз кляймо «экстрэмістаў», гаворыцца ў даследаванні.
Сітуацыя з правамі рабочых у свеце пагаршаецца. Як сцвярджае рэйтынг, арышты і пераслед рабочых адбываюцца ў 74 краінах з 151.
💥 #галоўнае за 12 чэрвеня
✔️З Польшчы дэпартавалі беларуса Дзмітрыя Смактуновіча. Ён шмат гадзінаў заставаўся ў нейтральнай паласе, але пазней усё ж перайшоў на беларускі бок. Памежная служба Польшчы сцвярджае, што ў Беларусі яму нічога не пагражае
✔️Паразмаўлялі з жонкаю Смактуновіча Наталляй. Вось што яна расказала
✔️Урачыста развіталіся з польскім вайскоўцам Матэўшам Сітэкам, якога на мяжы з Беларуссю смяротна параніў мігрант
✔️Што зменіцца на польскай мяжы пасля ўвядзення буфернай зоны? Чытайце наш разбор
✔️Новыя факты пра жыццё скандальнага суддзі Томаша Шмыта, які збег з Польшчы ў Беларусь
✔️Прэм'ер-міністр Арменіі Пашыньян анансаваў выхад ягонай краіны з АДКБ
✔️Ракетны ўдар па Крывым Розе: сама меней 9 загінулых
💔Сяргей Сакавец
Быў затрыманы 21 верасня 2021 года спачатку па адміністрацыйнай справе, пасля па крымінальнай. Сяргею прад'явілі абвінавачванне паводле трох артыкулаў крымінальнага кодэксу.
24 траўня 2022 г. суддзя Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Пірожнікава прызначыла яму чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што вядома пра дэпартацыю беларуса Дзмітрыя Смактуновіча
🔸BELPOL: беларусаў рыхтуюць да ваенных дзеянняў
🔸 Візіт Святланы Ціханоўскай і беларускай дэлегацыі у ЗША
🔸У шматдзетнай сям'і за азартныя гульні і крэдыты забралі дзяцей
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uq3DgUSB3QM
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🏟 Сёння споўнілася 90 гадоў менскаму стадыёну «Дынама»
Галоўную арэну Беларусі (на той момант БССР) адкрылі 12 чэрвеня 1934 года.
Яна перажыла поўнае знішчэнне падчас вайны ды некалькі рэканструкцыяў, на ёй праходзілі некаторыя спаборніцтвы Алімпіяды-80, шматлікія канцэрты і нават мітынг Зянона Пазняка.
📍Ракетны ўдар па Крывым Розе: мінімум 8 загінулых
Яшчэ каля 20 чалавек параненыя. Лічбы могуць вырасці. Ратаўнікі разбіраюць завалы будынкаў, якія пацярпелі ад удару.
UPD. Колькасць загінулых вырасла да 9, параненых – да 29.
🔍 Таксама чытайце наш агляд таго, што адбываецца непасрэдна на фронце расейска-ўкраінскай вайны:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 У Рэчыцкім раёне для харчавання дзяцей закупалі рыбу з гельмінтозам
Па выніках правярання да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі службовых асобаў раённага цэнтру забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацыяў у сферы адукацыі. З дастаўцам рыбы дамова была скасаваная.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Візіт Ціханоўскай ў ЗША: сустрэлася з дыпламатамі краінаў G7 і амерыканскімі сенатарамі
✔️З Польшчы дэпартавалі беларуса Дзмітрыя Смактуновіча. На радзіме яго можа чакаць пераслед
✔️«Белыя халаты» паведамляюць пра звальненні ў больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Віцебску
✔️На трасе Менск-Гомель цяжкавік уехаў у апору мосту
✔️У Польшчы ўрачыста развітваюцца з вайскоўцам, якога забіў мігрант на мяжы
✔️Ядравыя вучэнні РФ, масаваны абстрэл Кіева
✔️Байдэн ухваліў перадачу Украіне яшчэ адной сістэмы Patriot
✔️«Хізбула» выпусціла сотню ракет па поўначы Ізраілю
✔️Гомельскія дзеці зрабілі сабе «пляж» каля вялізнай лужыны
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💱Курсы валютаў на 12 чэрвеня
Па выніках сённяшніх таргоў падрасці ўдалося толькі долару. Еўра і расейскі рубель трохі патаннелі.
#курсывалютаў
☝️Найвышэйшы суд у Бялградзе пастанавіў дэпартаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь
Наш суайчыннік збіраецца аспрэчваць пастанову, апеляцыю можна падаць цягам трох дзён.
«Яны не маюць права мяне экстрадаваць сёння, яшчэ павінны быць фармальныя працэдуры з боку суда другой інстанцыі, і трэцяя інстанцыя – подпіс міністра юстыцыі. Два рашэнні суда першай і другой інстанцыі павінны пакласціся на стол міністра юстыцыі, ён павінен прыняць фінальнае рашэнне: экстрадаваць мяне ці не. Але зараз сітуацыі вельмі-вельмі небяспечная, я ў адным кроку ад таго, каб аказацца на шляху да смерці», – пракаментаваў Андрэй Гнёт.
📍Шматгадовы кіраўнік прапагандысцкага каналу АНТ пайшоў на павышэнне
Лукашэнка зладзіў чарговы «ператрах» сваіх кадраў, у межах якога кіраўнік тэлеканалу АНТ Марат Маркаў заняў пасаду міністра інфармацыі, а кіраваць згаданым каналам адправіўся Ігар Луцкі, які да таго быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі (а ў гарачы перыяд з чэрвеня 2020 па красавік 2021-га быў акурат міністрам інфармацыі).
🔍 Таксама змяніўся міністр працы і сацыяльнай абароны РБ. Пасаду заняла Наталля Паўлючэнка.
🔍 Расея працягвае ядравыя вучэнні, а лукашэнкаўская Беларусь ёй у гэтым дапамагае. «Пужалкі» для Захаду ці рэальная пагроза?
Дзе менавіта праходзяць вучэнні, няясна: пра канкрэтныя лакацыі ў Беларусі ўвогуле нічога не паведамляецца. Разам з тым Мінабароны РФ у сераду заявіла, што частка ядравых манеўраў адбываецца з удзелам злучэнняў Ленінградскай вайсковай акругі.
Акрамя таго, мусяць быць задзеяныя караблі Вайскова-марскога флоту РФ.
Дарэчы, учора ў Генштабе РБ заявілі, што «Узброеныя сілы Беларусі да ўжывання спецыяльнай ядравай зброі гатовыя».
Чытайце аналітыку па тэме ў нас на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😕 У Беларусі за год стала менш зуброў
У 2023-м колькасць парнакапытных у Белавежскай пушчы было 730. За год іх стала на 40 зуброў менш.
Адміністрацыя нацпарку не стала каментаваць прычыны зніжэння папуляцыі. Зубр занесены ў Чырвоную кнігу, але гэта не перашкаджае былому кіраўніку МУС Шуневічу арганізоўваць паляванне на іх.
Паводле заканадаўства, паляванне на зуброў сапраўды дазволена, але толькі на «асобін рэзервовага генафонду».
#лічбадня
Першае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады і ўжо скандал
Учора адбылася онлайн-сустрэча новых удзельнікаў КР 3-ага склікання пасля выбараў. Пачала пасяджэнне Святлана Ціханоўская, але як толькі прамову пачаў другі спікер, удзельнікі сталі хутка пакідаць сустрэчу.
Хто быў гэтым спікерам і чаму прадстаўнікі выбарчых спісаў адмовіліся ўдзельнічаць з-за яго?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як пазбегнуць дэпартацыі з Польшчы?
Праз VPN
Беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выдварылі з Польшчы. Ён спрабаваў падаць заяву на міжнародную абарону, але 12 чэрвеня быў вымушаны пайсці да беларускіх памежнікаў. Палітык Павел Латушка расказаў, што варта было рабіць беларусу.
🔺 Польскія спецслужбы накапалі новае пра ўцеклага суддзю Шмыта
Праз VPN
Алкаголь, мікракрэдыты, Стамбул – новыя таямніцы жыцця Томаша Шмыта, які запрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Пачытайце, што стала вядома журналістам.
🔺 Разрыў паміж тымі, хто зʼехаў, і тымі, хто застаўся? Поўная лухта
Праз VPN
Разбяромся, ці варта верыць апошняму тэзісу пра вялікі разрыў беларусаў унутры краіны і за мяжой.
🎧 Свежай беларускай музыкі вам на ноч🌛
Прапануем паслухаць заварожваючы трэк Настассі Рыдлеўскай Dance on my own і паглядзець цудоўны кліп на яго 🤩 Разам яны ствараюць фантастычную і аўтэнтычную атмасферу!
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 чэрвеня
🔻Распачаўся завочны суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Вось як ён пракаментаваў гэта ў нашым эфіры ⬆️
🔻За пратэсты-2020 затрыманы жыхар Салігорска. Ён, да таго ж, быў адміністратам «экстрэмісцкага чату» (прынамсі, так сцвярджаюць сілавікі)
🔻Брутальна затрымалі магілёўца, які пісаў каментары ў падтрымку Украіны
🔻За «здраду дзяржаве» будуць судзіць былога функцыянера БРСМ Уладзіміра Цюхая. У 2020-м годзе ён патруляваў вуліцы разам з сілавікамі, каб лавіць пратэстоўцаў
💁🏻♂️ Транспартная міліцыя спрабуе спыніць практыку «перасадак» на мяжы
Людзі, якія едуць з Беларусі ў Польшчу, спрабуюць скараціць час чакання ў чарзе і перасаджваюцца ў транспарт бліжэй да мяжы за грошы.
У чатах пішуць, што цяпер магчымасць перасесці каштуе 100 рублёў, але «праходзяць рэйды транспартныя, высокая рызыка нікуды не з’ехаць», «могуць высадзіць з аўтобуса».
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇦🇲 «Назад не вернемся, іншага шляху няма». Пашыньян анансаваў выхад Арменіі з АДКБ, аднак дакладных тэрмінаў не назваў
У МЗС краіны неўзабаве заявілі, што словы прэм'ер-міністра былі «памылкова трактаваныя».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Ён планаваў у бліжэйшы час зрабіць польскія дакументы і пайсці працаваць кіроўцам-дальнабойнікам»
Наталля, жонка Дзмітрыя Смактуновіча, расказала «Белсату», што апошні раз размаўляла з мужам у 11:40. Ён патэлефанаваў і сказаў, што садзіцца ў аўтобус у бок Менску. Ад пытання аб тым, ці быў допыт, ён сышоў, але сказаў па-польску кодавае слова: «Potem» (потым).
Чытайце размову з Наталляй на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐦 Сапраўднае рэаліці-шоу на балконе
У Тбілісі птушка пустальга выбрала незвычайнае месца для гадавання птушанят.
Паглядзіце, як гэта адбываецца ☝️
◾️Вось так польскія паліцэйскія, пажарнікі ды памежнікі правялі ў апошні шлях Матэўша Сітэка
Сёння праходзіць пахаванне польскага жаўнера, які памёр пасля ранення, атрыманага ад мігранта на мяжы з Беларуссю.
На знак павагі да Сітэка па ўсё краіне прагучалі сірэны. Вось як гэта было ⬆️
💬 «У грамадзяніна адсутнічаюць праблемы з беларускім заканадаўствам, ён бесперашкодна можа вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь»
Памежны камітэт Польшчы пракаментаваў дэпартацыю Дзмітрыя Смактуновіча. Там кажуць, што ў Беларусі яму нічога не пагражае:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Што вядома пра жыццё Томаша Шмыта, які збег з Польшчы ў Беларусь?
Польскім СМІ сталі вядомыя новыя факты. Напрыклад, вербаванню Шмыта магло спрыяць ягонае «драматычнае» фінансавае становішча.
Ён меў добрыя заробкі як суддзя, але меў і высокія выдаткі: здымаў у Варшаве кватэру амаль за тысячу долараў, плаціў высокія аліменты на трох дзяцей ад мінулага шлюбу, меў пазыкі (у тым ліку мікракрэдыты).
Чытайце падрабязней на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN