belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔹ЕАБР патлумачыў рост ВУП Беларусі высакосным годам

Еўразійскі банк развіцця ў сваім штотыднёвым макрааглядзе адзначыў паскораны рост эканомікі Беларусі ў першыя месяцы 2024 года. Аналітыкі ЕАБР таксама патлумачылі прычыны гэтага:

«Высокія тэмпы росту ў студзені–лютым 2024 г. абумоўлены нізкай базай адпаведнага перыяду папярэдняга года, калі скарачэнне ВУП склала 3,5 % г/г. Таксама паскарэнню росту спрыяў каляндарны фактар, які павялічыў фонд працоўнага часу ў лютым 2024 г. у параўнанні з лютым 2023 г».


Эксперты даследчага цэнтру BEROC мяркуюць, што ў 2024 годзе ўлады Беларусі будуць вымушаныя змяніць сваю эканамічную палітыку, каб пазбегнуць росту цэнаў. У тым ліку за кошт росту эканомікі.

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍З Днём Волі, сябры!

Роўна 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць БНР. Віншуем вас з адным з галоўных нацыянальных святаў!

Сёння а 19:00 паводле менскага часу мы будзем трансляваць онлайн-канцэрт БНР-106, а а 23:00 вы зможаце паглядзець онлайн спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ад Беларускага свабоднага тэатру.

На якія імпрэзы можна схадзіце сёння, калі вы знаходзіцеся за мяжою, можна пачытаць у нашым артыкуле.

А мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔻У Варшаве адкрылася выстава карцін Алеся Пушкіна

Праз VPN

Распавядаем, як прайшло адкрыццё.

🔻«Калі гэта Захад, то не зразумелая матывацыя»

Праз VPN

Што не так з версіямі прапаганды пра тэракт у Падмаскоўі?

Читать полностью…

Белсат

🔥 Гурт «Бі-2» павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Rock-n-roll forever і Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Белсат

📍25 гадоў таму авіяцыя NATO распачала бамбардаванні Югаславіі

Тая аперацыя атрымала ў дакументах назву «Саюзная моц» і стала адказам на жорсткія дзеянні югаслаўскіх войскаў у Косаве, жыхары якога хацелі аддзяліць рэгіён ад Югаславіі.

Бамбардаванні працягваліся да чэрвеня 1999 года, у выніку югаслаўская вайсковая (і не толькі) інфраструктура была сур'ёзна разбураная. Тагачасны кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч быў вымушаны пайсці на пагадненне, згодна з якім ён выводзіў войскі з Косава. З таго часу гэты рэгіён з'яўляецца дэ-факта незалежным ад уладаў у Белградзе, хоць значная частка дзяржаваў не вызнае самастойнасць Косава.

Паводле ацэнак сербскіх гісторыкаў, натаўскія бамбардаванні 1999 года прывялі да загібелі больш як 5 тысячаў мірных жыхароў. Амерыканскія спецслужбы ацэньваюць колькасць ахвяраў тых падзеяў прыкладна ў 1,5 тысячы.

Читать полностью…

Белсат

🤩 Паглядзіце, як выглядала сённяшняе шэсце беларусаў Варшавы з вышыні

Сотні людзей прайшліся па цэнтры польскай сталіцы з бела-чырвона-белымі сцягамі ды пад гукі дуды.

Читать полностью…

Белсат

💞 «Жыве новая сям'я!»

Падчас сённяшняй акцыі да Дня Волі ў Варшаве малады чалавек зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй каханай дзяўчыне 🥰

Наш карэспандэнт з аператарам былі побач і паспелі зафіксаваць эмоцыі закаханых у стрыме! 😎

Читать полностью…

Белсат

🔹Сёння ў Варшаве адкрылі выставу карцін памерлага ў лукашэнкаўскай турме мастака Алеся Пушкіна

Пабачыць мастацкія творы Алеся, якога не стала ў ноч на 11 ліпеня мінулага года, можна ў беларускай культурніцкай прасторы «Робім Разам».

Чытайце на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍 А гэта – кадры з Беластоку, дзе на святкаванне Дня Волі прыйшлі дзясяткі нашых землякоў

Тут разгарнулі вялікі нацыянальны сцяг даўжынёю каля 30 метраў!

Читать полностью…

Белсат

❤️ Так сёння святкуюць Дзень Волі беларусы Варшавы

Акцыя распачалася на пляцы Трох Крыжоў, а пазней працягнулася ў Кракаўскім прадмесці польскай сталіцы.

Читать полностью…

Белсат

🇦🇲 Узброеныя людзі ўварваліся ў аддзел паліцыі ў Ерэване ды ўчынілі там страляніну

Таксама паведамляецца, што яны ўзарвалі гранату каля пастарунку альбо ўнутры яго.

Меркавана, гэта ўдзельнікі арганізацыі «Баявое братэрства», якія такім чынам спрабавалі вызваліць сваіх раней затрыманых паплечнікаў. Сёння раніцай паведамлялася, што армянская паліцыя затрымала ад 20 да 30 чальцоў «Баявога братэрства» за незаконнае захоўванне зброі.

«Баявое братэрства» крытычна настроена да дзейных уладаў Арменіі і выступае рэзка супраць кампрамісаў з Азербайджанам у пытаннях спрэчных тэрыторыяў.

Читать полностью…

Белсат

🔴 СТРЫМ: Святкаванні Дня Волі ў Варшаве, Вільні і Беластоку

Сёння ў Варшаве і Вільні, а таксама ў іншых еўрапейскіх гарадах, адбудуцца ўрачыстыя шэсці, акцыі, канцэрты і іншыя шматлікія імпрэзы, прысвечаныя 106-ай гадавіне абвяшчэння БНР. 

🎞 Далучайцеся да нашага жывога эфіру, каб разам з намі адзначыць Дзень Волі❤️

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук патэлефанаваў «ябацькам» (не толькі жаночага полу), каб павіншаваць з 8 сакавіка

У адказ пачуў праклён ад Бондаравай, нясмешны анекдот ад Белаконева і пропаведзь ад Гаўрыілы пра «святасць» Лукашэнкі з Пуціным, якія «ратуюць» Русь.

І толькі Саладуха без усялякай агрэсіі хваліўся сваім канцэртным турам і народнай любоўю!

👀 Глядзіце (і слухайце) новы выпуск «Шухер-шоў»!

Читать полностью…

Белсат

📍Украіна ўначы атакавала Севастопаль. Імаверна, быў знішчаны расейскі камандны пункт

Таксама пацярпеў галоўны вузел спецсувязі Чарнаморскага флоту. Жыхарам гораду, якія здымалі выбухі на відэа, пагражаюць адказнасцю.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍Сёння пачынаецца святкаванне Дня Волі. У нас будзе Святочны стрым

📺Далучайцеся сёння, 24 сакавіка, а 16:00 (паводле беларускага часу) да нашага стрыму да 106-годдзя абвешчання незалежнасці БНР.

Якія імпрэзы адбудуцца да Дня Волі ў розных краінах? Сабралі для вас вялікі спіс 👇

✅ Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Беларус дагэтуль у цяжкім стане, ён падключаны да апарату ШВЛ

Вядома, што нашага земляка завуць Алім Кашавараў. Мужчына нарадзіўся ў Бабруйску ў 1981 годзе. Апошнія гады ён жыве ў Маскве. Таксама ў Аліма ёсць дачка, якая жыве на радзіме.

Паведамляецца, што яшчэ адзін беларус мог пацярпець падчас тэракту. Пра ягонае знікненне сваякі паведамілі на гарачую лінію амбасады.

Читать полностью…

Белсат

🔺«Пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваёй перамогі»

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі:

«На жаль, зараз мы з вамі апынуліся ў той жа самай сітуацыі, як і беларусы 106 гадоў таму. Пагроза краіне ідзе з таго ж боку, што і ў мінулым стагоддзі. Незалежнасць нашай краіны зноў стаіць пад пытаннем. Нават метады захопнікаў мала чым адрозніваюцца. Аднак сёння мы куды больш падрыхтаваныя да барацьбы. За ўсе гэтыя гады мы пачалі цаніць нашу, беларускую, салідарнасць. Асэнсавалі, што шлях да свабоды не бывае хуткім і лёгкім. Мы атрымалі ўнікальны – хоць і балючы – гістарычны вопыт. І сёння імкнемся яго скарыстаць, каб зноў стаць вольнымі».


Паслухайце!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 сакавіка

✔️ Беларусы Варшавы, Беластоку ды Вільні зладзілі акцыі да Дня Волі. У Варшаве падчас шэсця хлопец зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне і гэта патрапіла ў наш стрым!

✔️ Падчас ранішняга абстрэлу Украіны расейская ракета на 39 секундаў заляцела ў паветраную прастору Польшчы. Вось чаму яе не сталі збіваць

✔️ У выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» загінула 45-гадовая грамадзянка Беларусі. Таксама вядома пра двух ахоўнікаў-беларусаў, якія ў пятніцу прысутнічалі ў канцэртнай зале

✔️ У Варшаве адкрылі выставу карцін памерлага ў няволі мастака Алеся Пушкіна

✔️ Узброеныя людзі ўварваліся ў аддзел паліцыі ў Ерэване ды ўчынілі там страляніну

✔️ Чарговы абстрэл Белгарада – сур'ёзна пашкоджаныя некалькі будынкаў, у тым ліку студэнцкі інтэрнат

Читать полностью…

Белсат

😳 Расея і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядравай зброі і «нейкага бліцкрыгу на Вільню»

Прынамсі такую заяву зрабіў Валерый Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу да Дня Волі.

«Я гэта дакладна ведаю», – сказаў ён, дадаўшы, што «беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільні»

Праз VPN    ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 Украінскае сяло Вялікая Пісараўка, што за 8 кіламетраў ад мяжы з Расеяй

Калісьці тут віравала жыццё... а зараз засталіся толькі руіны і некалькі сотняў чалавек.

Аднак мясцовыя жыхары адмаўляюцца пакідаць свае дамы. Хоць большай часткі з іх ужо нават не існуе...

Читать полностью…

Белсат

📍Чарговы абстрэл Белгарада – сур'ёзна пашкоджаныя некалькі будынкаў, у тым ліку студэнцкі інтэрнат

Кадры, знятыя ў адным з пакояў інтэрнату БДТУ (мясцовы тэхнічны ўніверсітэт) публікуюць гарадскія паблікі Белгарада.

Папярэдне, пацярпелі чацвёра людзей, загінулых няма. Акрамя будынкаў, пашкоджаныя або знішчаныя некалькі аўтамабіляў.

Читать полностью…

Белсат

🔴 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Тэракт у «Крокус Сіці» – як усё адбывалася па хвілінах;

🔸 Смаленск – незалежны? Прадстаўлены праект Вярхоўнага Статуту;

🔸Чаму Марыя Васілеўская – не касманаўтка, а касмічная турыстка;

🔸Святкаванні напярэдадні Дня Волі;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=uoDbq2HBT_I

Читать полностью…

Белсат

▪️Падчас тэракту ў «Крокус Сіці Холе» загінула грамадзянка Беларусі

Гэта жанчына 1978 года нараджэння. Пра ейную смерць паведамляюць расейскія інфармагенцтвы са спасылкаю на амбасаду РБ у Расеі.

Асоба жанчыны пакуль што невядомая.

Читать полностью…

Белсат

😡 «Інтэрв'ю» у калоніі як спосаб дадатковых катаванняў?

Лукашэнкаўскія прапагандысты паказалі відэа з палітычнай зняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.

🫤 Жанчыну на камеру прымусілі хваліць Лукашэнку і зняпраўдзіць інфармацыю пра жорскія ўмовы ўтрымання ў калоніі.

❗️ Паліну Шарэнду-Панасюк, актывістку «Еўрапейскай Беларусі» і маці дваіх дзяцей, трымаюць за кратамі ўжо больш за тры гады. Улетку 2021-га ёй прысудзілі 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і «дзеянні супраць нацыянальнай бяспекі РБ», а пазней, ужо за кратамі, двойчы павялічвалі тэрмін, асудзіўшы за нібыта непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Читать полностью…

Белсат

🚌🚌🚌 На выезд з Беларусі ў Польшчу зноў утварылася вялізная чарга − пасажыры аўтобусаў захрасаюць у ёй на содні

Сярод прычынаў − вясновыя канікулы ў школьнікаў, якія едуць за мяжу разам з бацькамі. Некаторыя наракаюць на шоп-туры (сёння ў Польшчы − гандлёвая нядзеля).

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Двое ахоўнікаў, якія дапамагалі людзям падчас тэракту ў Маскве, былі беларусамі

Адзін з іх цяпер у цяжкім стане, іншага не могуць знайсці. Абодвум – каля 50 гадоў, яны маюць сем'і і дзяцей.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Яна не накіроўвалася ўглыб нашай тэрыторыі»

Ва Узброеных сілах Польшчы патлумачылі, чаму не сталі збіваць ракету, якая сёння раніцай на кароткі час заляцела ў паветраную прастору краіны.

Ракета парушыла мяжу ў Люблінскім ваяводстве, ляцела на вышыні 400 метраў з хуткасцю 800 км/г. Увесь час за ёю сачылі сродкамі радыёлакацыі, запэўніў прадстаўнік польскага войска.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

⚔️ Сёння – 230-я ўгодкі пачатку паўстання Касцюшкі

Паўстанне было прыдушанае ўвосень 1794 года, а Рэч Паспалітая падвергнулася трэцяму падзелу і канчаткова перастала існаваць. Аднак тая дзяржава «загінула з мячом у руках».

👀 Паглядзіце фрагмент нашай праграмы Intermarium, прысвечаны постаці Тадэвуша Касцюшкі

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хто мог быць замоўцам тэракту ў «Крокус Сіці Холе»?

Расейская (а следам за ёй і беларуская) прапаганда шукае сляды на Захадзе і ва Украіне, бо група мужчынаў з Сярэдняй Азіі, якія ледзьве размаўляюць па-расейску, наўрад ці магла арганізаваць настолькі маштабны тэракт самастойна.

Аднак матывацыя «калектыўнага Захаду» у гэтай сітуацыі абсалютная не зразумелая. Да таго ж амерыканская выведка сама публічна папярэджвала пра «непазбежную» пагрозу тэрактаў у РФ два тыдні таму.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Расейская ракета парушыла мяжу Польшчы

Адбылося гэта падчас ужо трэцяй за тыдзень маштабнай атакі на Украіну. У паветранай прасторы Польшчы ракета была 39 секунд.

Таксама паведамляецца, што ў Кіеве СПА збіла 10 ракетаў, а ў Львоўскую вобласць ноччу прыляцела каля 20 ракетаў і 7 беспілотнікаў.

«Варожыя «Шагэды» і ракеты атакавалі аб’ект крытычнай інфраструктуры. Узнік пажар. На месцы працуюць ратаўнікі. Інфармацыі пра пацярпелых не паступала», – заявіў кіраўнік Лівоўскай абласной вайсковай адміністрацыі.

Читать полностью…

Белсат

У сеціве з'явілася жорсткае відэа атакі ў Маскве, знятае самімі тэрарыстамі

Відэа апублікаваў рэсурс, набліжаны да «Ісламскай дзяржавы». Праз жахлівыя кадры мы паказваем толькі скрыншот.

Тэрарысты знялі, як расстрэльваюць людзей, аднаму чалавеку перарэзалі горла, а падчас нападу забойцы крычаць: «Не шкадуй іх, бог вялікі»

Читать полностью…
Подписаться на канал