💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Ракіроўка Лукашэнкаўскіх... пешак - разьбіраем кадравыя перастаноўкі на гэтым тыдні
🔸Эканамічныя навіны: ад чутак пра дэвальвацыю да чаканага правалу Белаграсервісу
🔸Як Лукашэнка рыхтуецца да вайны і ці пасьпяваюць за ім еўрапейцы
🔸Саміт Міру: што вырашылі і ці памятаюць там пра нашую краіну
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wS1Dn0mBp6o
🔥 Паэму «Іліяда» пераклалі на беларускую мову
Выдавецтва «Энцыклапедыкс» выпусціла другі том «Іліяды» Гамэра. Першая частка выйшла сёлета крыху раней.
🏛 «Іліяда» – найстаражытнейшы з захаваных помнікаў старажытнагрэцкай літаратуры, эпічная паэма, прысвечаная падзеям Траянскай вайны. У яе аснову, мяркуючы па ўсім, ляглі фальклорныя паданні пра подзвігі старажытных герояў. Лічыцца першай трагедыяй.
👉CityDog піша, што ў Менску кнігу можна купіць у кніжным «Акадэмкніга «(праспект Незалежнасці, 72) і ў ГЦ» Купалаўскі», ралеты 41-42. А таксама на сайце kniger.by. Кошт кнігі-45,01 рублёў.
⚽️ Албанскія заўзятары пажартавалі з італійцаў
Але тыя не разгубіліся і выдатна адрэагавалі на жарт👆🏻
😱 Праз хакерскую атаку ў Лонданскіх больніцах адмянілі больш за 800 планавых аперацый
Праграма–вымагальнік атакавала пастаўшчыка лабараторных паслуг Synnovis, які дапамагае кіраваць пераліваннямі крыві, перадае BBC.
🤯 З-за кібератакі адклалі 736 амбулаторных прыёмаў, 5 запланаваных кесаравых сячэнняў і 18 трансплантацый. Акрамя таго, у Лондане прыпынілі правядзенне тэстаў на ВІЧ і гепатыту С і В.
Аказанне першаснай медычнай дапамогі праходзіць у звычайным рэжыме, аналізы крыві прымаюцца толькі пры неадкладных сітуацыях. Са слоў лекараў, яны «працуюць кругласутачна».
😢 Збоі ў працы, як чакаецца, будзе працягвацца на працягу некалькіх месяцаў.
😱 У Гамбургу мужчына кінуўся на людзей з кіркай залатога колеру
Спачатку паліцыя ўжыла пярцовы балончык, аднак потым вымушаная была адкрыць агонь, піша Bild.
👉 Інцыдэнт адбыўся пад час шэсця галандскіх футбольных заўзятараў.
Матывы нападу пакуль не вядомыя.
⚽️ Сёння ў Гамбургу павінен прайсці матч групавога этапу Еўра-2024 паміж зборнымі Нідэрландаў і Польшчы.
👆«Лукашэнка разглядае ўдзел свой у ШАС як магчымасць больш красці»
Лукашэнка просіцца ў Шанхайскую арганізацыю супрацы. Пазалетась нашая краіна падала заяўку на ўступленне ў гэтую арганізацыю.
Чаму Лукашэнка так ірвецца ў ШАС, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!
📌 Колькасць мігрантаў, якія трапляюць у Нямеччыну «беларускім маршрутам», расце чатыры месяцы запар
Праўда ў параўнанні з мінулым годам гэты лік амаль утрая меншы за леташні.
Аднак, паводле Памежнай аховы Польшчы, мігранты паводзяцць сябе больш агрэсіўна.
Праз напады парушальнікаў пацярпелі некалькі памежнікаў, а адзін вайсковец, 21-гадовы Матэўш Сітэк, памёр.
✅Праз VPN ❎Без VPN
📌 Зняволеныя, якія захапілі закладнікаў, «ліквідаваныя»
Пра гэта афіцыяльна паведаміла ФСІН.
Ведамства таксама пацвердзіла інфармацыю аб вызваленні закладнікаў. Яны не пацярпелі.
📍У Растове тэрарысты захапілі закладнікаў у СІЗА
У следчым ізалятары ў Растове-на-Доне зняволеныя ўзялі ў закладнікі двух ахоўнікаў. Паводле звестак Telegram-каналу «112», злачынцы запатрабавалі машыну, каб уцячы, і заявілі, што жывымі здавацца не будуць. Яны назвалі сябе чальцамі тэрарыстычнай арганізацыі ІГІЛ.
Захоп двух супрацоўнікаў растоўскага СІЗА пацвердзілі ў Федэральнай службе выканання пакаранняў.
Захопнікі ўзброеныя нажамі, сякерамі і дручкамі. Імаверна, яны спрабуюць знайсці сховішча агнястрэльнай зброі.
🔹На наступны саміт за мір для Украіны могуць паклікаць Расею
Агенцтва «Reuters» апублікавала праект камюніке, падрыхтаванага для ўдзельнікаў мірнага саміту ў Швейцарыі.
Краіны, якія падпішуць дакумент, заклічуць не ўжываць сілу «супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці любой дзяржавы», а таксама пацвердзяць прыхільнасць да суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх дзяржаваў, у тым ліку Украіны, у міжнародна прызнаных межах. Усе супярэчнасці мусяць развязвацца мірнымі сродкамі.
Таксама з праекту камюніке вынікае, што на мірныя перамовы могуць запрасіць Расею:
«Мяркуем, што дасягненне міру патрабуе ўдзелу і дыялогу паміж усімі бакамі. Таму мы пастанавілі зрабіць канкрэтныя крокі ў вышэйзгаданых вобласцях з далейшым прыцягненнем прадстаўнікоў усіх бакоў».Читать полностью…
😔«Першыя секунды я быў у шоку»
Беларускі журналіст, рэжысёр і сузаснавальнік «Свабоднага аб’яднання спартоўцаў» Андрэй Гнёт распавёў выданню «Радыё Свабодная Еўропа» пра тое, як адрэагаваў на рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь і пра сваё знаходжанне пад хатнім арыштам.
Цяпер увесь час ён праводзіць з ноўтбукам і тэлефонам, размаўляючы з журналістамі, праваабарончымі арганізацыямі, амбасадарамі, палітычнымі актывістамі.
«Ратую сваё жыццё», – адзначае Андрэй.
Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 15 чэрвеня
✔️ Пацвердзіць беларускую адукацыю ў Польшчы стане прасцей
✔️ Відэагульня «Hamster Kombat» абяцае гульцам рэальныя грошы, аднак не ўсё так проста
✔️ Навукоўцы пацвердзілі, што пасля пандэміі каронавіруса людзі сталі хварэць часцей
✔️ Лукашэнка абвінаваціў габрэяў у прывілеяваным становішчы
✔️ Вераніка Цапкала абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у кантролі СМІ
✔️ The New York Times упершыню апублікавала праект мірнага пагаднення, які Расея і Украіна амаль узгаднілі ў красавіку 2022 года
✔️ Рэжым карыстаецца базамі Інтэрпола, каб аб'яўляць у вышук палітычных эмігрантаў
✔️ У Беларусі збіраюцца ліквідаваць аб'яднанне садзейнічання беларуска-расейскай інтэграцыі
✔️ У Швейцарыі пачаўся Глабальны саміт міру
#рэпрэсіі:
▪️ Напрыканцы чэрвеня пачнецца яшчэ адзін завочны суд на пяццю ўдзельнікамі дэмакратычных сілаў
▪️ Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча
▪️ Арышты за адмову адчыніць дзверы сілавікам
▪️ У Беларусь не пусцілі замежніка з-за карцінак пра вайну і палітыкаў
▪️ У Беларусі хочуць ліквідаваць фонд, які выпускаў часопіс «Дзеяслоў», і саюз крытыкаў
😊 Вось гэта мілата!
Зграя гусей вярнулася, каб забраць чальца сям'і. Такое не можа не замілоўваць!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 23 гады з дня заснавання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Што атрымае Беларусь ад уступлення?
🔸 Саміт міру ў Швейцарыі
🔸 Дзень ветру ў свеце. Які патэнцыял ветранай энергетыкі ў свеце і ў Беларусі?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/sfnThDyAFQk
❌ Колькі каштуе саюзнік? Лукашэнкаўская цана – адзін мільярд долараў.
Менавіта на такую суму рэжым прадаў зброі Азербайджану перад яго леташняй вайною з Арменіяй ☝️
🎉Шмат хто марыць святкаваць дзень народзінаў 2 разы на год. А для брытанскага караля гэта нармальна
Кароль Карл III адзначыў сваё свята – з урачыстасцю і парадам.
Як прайшло святкаванне і чаму ў брытанскіх манархаў іх два, распавядаем у нашым відэа.
🤔 «Кожны раз, калі ён прыязджае ў нашую краіну, ён сыходзіць з 60 мільярдамі долараў»
Доналд Трамп назваў Уладзіміра Зяленскага «найвялікшым гандляром сярод усіх палітыкаў».
Я думаю, што Зяленскі, магчыма, з'яўляецца найвялікшым гандляром з усіх палітыкаў, якія калі-небудзь жылі. Кожны раз, калі ён прыязджае ў нашую краіну, ён сыходзіць з 60 мільярдамі долараў
Ён зʼехаў усяго чатыры дні таму з 60 мільярдамі долараў, а вярнуўшыся дадому, абʼяўляе, што яму патрэбныя яшчэ 60 мільярдаў. Гэта ніколі не скончыцца. Я вырашу гэтае пытанне, перш чым узначалю Белы дом у якасці абранага прэзідэнта
🤯 У Нідэрландах затрыманы беларус. Яго падазраюць у нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвэнтэр. Як паведамляе партал rtvoost.nl, у памяшканні транспартнай кампаніі пачалася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў «схапіў нож і размахваў ім».
Сярод пацярпелых двое замежнікаў 46 і 38 гадоў, а таксама 43-гадовы мясцовы жыхар. Яны атрымалі лёгкія раненні.
Праводзіцца расследаванне.
🔺Што адбывалася ў растоўскім СІЗА: зняволеныя тэрарысты захапілі закладнікаў
Шасцёра зняволеных узялі ў закладнікі двух супрацоўнікаў СІЗА і патрабавалі машыну, каб можна было ўцячы. Захоп закладнікаў завяршыўся штурмам.
Распавядаем, што там адбывалася, паглядзіце!
📌 Апублікаваны спіс краінаў, якія падпісалі сумеснае камюніке саміту міру
Усяго ў спісе 80 краінаў і 4 арганізацыі, піша Радыё Свабода.
👉 Сярод тых, хто камюніке не падпісаў – Саудаўская Аравія, Тайланд, Індыя, Мексіка, Бразілія і ААЭ.
🩻 Сёння ў Беларусі адзначаюць дзень медычнага работніка
З прафесійным святам вырашыў павіншаваць медыкаў і дыктатар Лукашэнка.
«У гэтай сферы няма выпадковых людзей, і кожны стаіць на варце забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Вы даяце ўпэўненасць у заўтрашнім дні мільёнам беларусаў»
📸 Пратэсты супраць рэформаў прэзідэнта Аргентыны ў Буэнас-Айрэсе, пажары ў Ізраілі пасля абстрэлу з Лівану, расейскі авіяўдар па будынку ў Харкаве ва Украіне
Сабралі для вас важныя здымкі за тыдзень ☝️
📌 У Швейцарыі праходзіць Саміт міру
На ім абмяркоўваецца, як можна міранаспыніць вайну ва Украіне.
Наш карэспандэнт цяпер там і распавядзе, што цікавага адбылося за першы дзень саміту ☝️
👆«Алмаз ведаў», які будавалі ўсёю краінаю... добраахвотна-прымусова
Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся роўна 18 гадоў. Грошаў на будаўніцтва ў дзяржавы не ставала, таму сродкі спаганялі з бюджэтнікаў, студэнтаў ды нават школьнікаў.
Пра гісторыю будаўніцтва бібліятэкі глядзіце ў нашым відэа.
🤔Куды ў Беларусі адправіць дзіця адпачываць на лета?
Цяпер гэта не самая простая задача. Амаль усе прыватныя лагеры ў краіне закрылі, у дзяржаўных з'яўляецца ідэалагічная апрацоўка, таксама павялічваецца колькасць ваенна-патрэатычных лагераў.
Падрабязней пра сітуацыю і кошты распавядаем у нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрай нядзелі, сябры!
Гэтак дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Рух расейцаў і лакальныя поспехі ЗСУ
Што адбываецца ва Украіне? Распавядаем пра галоўныя падзеі на фронце.
🔹Адказ каліноўцам, PR і рэпрэсіі
У Беларусі за год з’явілася дзесяць новых атрадаў спецназу. Паспрабавалі даведацца, чым займаецца беларускі спецназ і навошта яго так шмат.
🔹Што за «Hamster Kombat», які абяцае беларусам грошы ні за што?
Відэагульня, у якой амаль нічога не трэба рабіць, абяцае гульцам рэальныя грошы – мільёны вераць у гэта.
#штопачытаць
💐 Традыцыйнае кіданне букета на вяселлі пераўтварылася экшн-фільм з пагоняй
Паглядзіце, як гэта было!
🤦♀️ У Беларусь не пусцілі балгарына, у тэлефоне якога знайшлі «мемы, карцінкі пра вайну і палітыкаў»
У тэлефоне мужчына таксама знайшлі перапіску з украінскім сябрам.
Пры ўездзе ў Беларусь мужчыну запрасілі на размову, пасля якой не ўпусцілі ў краіну, і ён быў вымушаны вярнуцца назад у Польшчу.
«Прычына, як я зразумеў, заключалася ў адсутнасці ўсталяванага на тэлефоне Мэсэнджара і іншых мэсэнджараў, якімі я фактычна не карыстаюся»
🔔 🫤 Свята развітання са школаю сёлета праходзіць пад узмоцненым кантролем
Забаронена не толькі праводзіць выпускныя па-за школай, але і запрашаць для арганізацыі артыстаў ці дыджэяў
І ніякіх лімузінаў !
🕊 У Швейцарыі пачаўся Глабальны саміт міру
На ім абмяркоўвацца шляхі мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.
Уладзімір Зяленскі выказаў надзею, што сустрэча дапаможа дамагчыся справядлівага спынення вайны ва Украіне.
☝️ Што да выніковай дэкларацыі, то, паводле паведамленняў СМІ, паміж дэлегацыямі ўсё яшчэ застаецца некалькі спрэчных момантаў. Аднак ёсць меркаванне, што дэкларацыя можа быць прынятая ўвогуле без кансэнсусу, і кожная дзяржава зможа ўказаць, прымае яна яе ці не.
Падрабязней ⤵️
✅Праз VPN ❎Без VPN