🤦♀️ Сілавікі затрымалі блогерку, якая апублікавала відэа ... з рэцэптам сасісак у цесце
Жанчыну завуць Жанна Волкава. Падчас стварэння відэа яна заўважыла, што яе выпекі з аднаго боку падгарэлі, і пракаментавала: «Магчыма, гэта прыляцеў бумеранг, бо шкада і ўкраінскіх дзяцей, праўда?»
🤡 Прапагандыст Прыдыбайла палічыў гэтыя словы апраўданнем тэракту ў «Крокус Сіці Холе».
Сілавікі пагражаюць ёй зняволеннем на 7 гадоў.
#рэпрэсіі
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
✊🫶✌️ «Нашыя галасы мусяць гучаць на ўсіх кантынентах»
У Празе прайшла ІІІ Канферэнцыя беларусаў свету
Паслухайце, якія тэмы там абмяркоўвалі☝️
💔 Антон Чарамных
Афіцэр-артылерыст, гвардыі падпалкоўнік.
Былыя саслужбоўцы казалі, што Антон «адэкватны, культурны чалавек і афіцэр. З маральнымі і чалавечымі прынцыпамі».
У 2020 годзе падпісваўся за альтэрнатыўнага кандыдата на пасаду прэзідэнта. А пасля 2022 году не хаваў, што не падтрымлівае вайны ва Украіне.
Яго абвінавачваюць у «зрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці». Па гэтых артыкулах яму пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Менск, вул. Валадарскага, 2
💬 «Не так важна, па якім маршруце ты ідзеш, як тое, колькі людзей ідзе побач з табой»
У вялікай размове з Юрасём Губарэвічам прыгадваем, як адбываліся ў Беларусі акцыі на Дзень Волі ў 1990-я, 2000-я і 2010-я гады ды разважаем што гэта: перадусім свята альбо нагода для пратэсту.
А яшчэ што рабіць тым, хто хоча адзначаць Дзень Волі, знаходзячыся ўнутры Беларусі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Расейскія сілавікі затрымалі новых падазраваных па справе «Крокус Сіці Хола». Гэта бацька і два ягоныя сыны
Як сцвярджаюць расейскія СМІ, адзін з іх прадаў тэрарыстам белы «Рэно». На гэтым аўтамабілі яны спачатку прыехалі да канцэртнага комплексу, а пасля здзяйснення тэракту на ім жа спрабавалі ўцячы.
🤦🏻♂️ Тым часам у Беларусі ГУБАЗіК затрымаў за каментары пра маскоўскі тэракт хлопца, якому на «пакаяльным відэа» перабінтавалі вуха (адсылка да фатаграфіі аднаго з затрыманых тэрарыстаў, якому расейскія сілавікі спачатку адрэзалі вуха, а потым забінтавалі рану). У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа здзекліва адзначана, што цяпер у хлопца «пачаліся праблемы з вухам». Білі затрыманага ў рэальнасці альбо гэта такі здзеклівы «тэатральны ход» – няясна. Таксама яму інкрымінуюць перадачу інфармацыі рэдакцыям медыяў, прызнаных «экстрэмісцкімі».
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💰 Сярэдні заробак ізноў вырас, а што з рэальным?
Дзяржаўная статыстыка паведамляе: ува ўсіх рэгіёнах зафіксаваны рост сярэдняга заробку за люты. Але, як звычайна, найбольшы рост – у Менску.
Разрыў сярэдняга заробку паміж Менскам і некаторымі вобласцямі – каля 1000 рублёў. Затое ў сярэднім па рэспубліцы атрымліваецца прыгожая лічба – 2025,7 рубля.
🤭 «Кіберпартызаны» пакінулі віншаванне з Днём Волі на сайце дзяржаўнага выдання «Гомельская праўда»
Разам з віншаваннем яны размясцілі відэа ад Палка Каліноўскага.
На гэты момант сайт gb.by ужо недасяжны, чытачоў сустракае паведамленне аб тэхнічных работах.
Пару тыдняў таму «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт іншай дзяржаўнай арганізацыі – беларускага «ДОСААФ».
🇱🇹 Літоўская міграцыёнка распачала працэс дэпартацыі мужа Вольгі Карач. На думку чыноўнікаў, яму ў Беларусі нічога не пагражае
Рашэнне Дэпартаменту міграцыі Літвы Алег Баршчэўскі абскарджваў у судзе, рашэнне суда – у Вярхоўным адміністрацыйным судзе. Рашэнне апошняга канчатковае, абскардзіць яго ў Літве ўжо нельга.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Шукаем беларусаў, якія атрымалі польскую візу PBH
Калі ў вас была ці ёсць віза PBH (няважна, скарысталіся вы ёю ці не), просім звязацца з намі праз бот @BelsatBot
Ананімнасць гарантуецца!
💱Курсы валютаў на 25 сакавіка
Па выніках таргоў долар і ёўра падаражэлі, расейскі рубель — зноў патаннеў
#курсывалютаў
🇵🇱 Польшча хоча мадэрнізаваць інфраструктуру на мяжы з Беларуссю: плануюць паставіць высачэзныя вежы назірання
Пытанні ўвядзення зменаў на мяжы з РБ для забеспячэння эфектыўнейшай абароны ад мігрантаў ды іншых магчымых вылікаў абмеркавалі ў Сейме. У размове бралі ўдзел прадстаўнікі Камісіі нацыянальнай абароны і Міністэрства ўнутраных справаў.
Сярод планаў – пабудаваць на мяжы некалькі вежаў назірання вышынёю па 70 метраў кожная. Гэта дазволіць сачыць за тэрыторыяй працягласцю каля 10 кіламетраў як углыб Польшчы, так і ўглыб Беларусі.
Таксама прагучалі прапановы ўзмацніць памежны плот, які цяпер усё яшчэ досыць лёгка пераадольваецца некаторымі групамі мігрантаў. Для гэтага на яго хочуць прымацаваць папярэчныя металічныя бэлькі.
Таксама для памежнікаў плануецца закупіць дроны вертыкальнага ўзлёту і заасфальтаваць грунтовую дарогу, што ідзе ўздоўж мяжы. Праз частае выкарыстанне гэтай дарогі памежнікамі і вайскоцамі якасць ейнага пакрыцця істотна пагоршылася.
📍Сілавікі затрымалі і збілі хлопца, які фатаграфаваў вайсковую тэхніку
Прынамсі, так ён сам сцвярджае на «пакаяльным відэа», верыць якому на 100% наўрад ці варта.
Хлопец кажа, што рабіў здымкі тэхнікі за грошы па замове невядомага чалавека.
На кадрах у затрыманага відаць вялікі сіняк вакол левага вока.
#рэпрэсіі
💁🏻♂️ Friendly fire з Берасця: супрацоўніка МУС судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Праваабаронцы мяркуюць, што мужчыну пакаралі за тое, што падпісаўся на сацсеткі спартовага парталу «Трыбуна», які лукашэнкаўцы прызналі «экстрэмісцкім».
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎼 Падарунак для беларусаў на Дзень Волі ад гурта NaviBand – кліп на песню «Сокал»!
У ім зняўся актор-купалавец Ігар Сігоў, які таксама граў адну з роляў у нашым серыяле «Працэсы»!
🤩 Паглядзіце!
📍Суд арыштаваў падазраваных у тэракце ў «Крокусе». На паседжанне іх прывезлі пасля катаванняў
Далерджона Мірзоева, Саідакрамі Мурадалі Рачабалізоду, Шамсудзіна Фарыдуні і Мухамадсабіра Файзава арыштавалі да 22 траўня. Усіх іх прывезлі на паседжанне са слядамі катаванняў.
У Мірзоева на твары былі сінякі, на шыі ў яго былі кавалкі пластыкавага пакету і скотчу. Падчас абвяшчэння рашэння аб арышце ён не мог стаяць і абапёрся на сценку акварыума.
Саідакрамі Мурадалі Рачабалізоду прывезлі ў суд з павязкай на галаве. На твары былі відаць сінякі і ацёкі. Пры затрыманні яму адрэзалі частку вуха.
19-гадовага Мухамадсабіра Файзава даставілі ў суд з рэанімацыі, у залу яго завозілі на насілках у суправаджэнні медыкаў. Ён быў апрануты ў белы медычны халат.
У Шамсудзіна Фарыдуні моцна заплыў твар і апухла адна шчака. Раней звязаныя з сілавікамі тэлеграм-каналы публікавалі фота, на якім яго катавалі токам.
😧 Расейская ракета заляцела на тэрыторыю Польшчы
Гэта адбылося падчас чарговай атакі на Украіну. Ракета правяла ў паветранай прасторы краіны NATO 39 секунд.
🤔 Ці было гэта выпадковасцю альбо пуцінскі рэжым спраўджвае глебу для нападу?
🎻 У будынку Падляскай оперы ў Беластоку адбыўся вялікі канцэрт да Дня Волі
З нагоды свята выступілі сумесны беларуска-польскі аркестр ды салісты-беларусы з розных краінаў.
Канцэрт сімфанічнай музыкі меў назву «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю».
Спецыяльнымі гасцямі сталі выбітныя салісты з розных краін, выхадцы з Беларусі: Ілля Сільчукоў (барытон, зараз выступае на сцэне Оперы ў Бостане), Юлія Еўтухоўская, (сапрана), Кірыл Кядук (фартэпіяна), Аляксей Ладзік (флейта), а яшчэ дырыжор Павел Котла. Адным з партнёраў канцэрту стаў наш тэлеканал.
🔹Перад прысутнымі таксама выступіў Павел Латушка. Ён узнагародзіў медалём Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі дырэктара беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігара Лукашука.
🤍❤️🤍 Малітва за Беларусь, кветкі да магілаў прэзідэнтаў БНР і Каліноўскаму
Паглядзіце, як беларусы замежжа адзначылі Дзень Волі ў Вільні і Празе
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Дзень Волі - віншаванні і святкаванні па ўсім свеце;
🔸 Анджэй Пачобут. Тры гады за кратамі;
🔸Крымінальны працэс над Доналдам Трампам пачынаецца ў Нью-Ёрку. Яго абвінавачваюць у фінансавых махінацыях пры выплатах порнаактрысе;
🔸У менскіх школах чакаецца скарачэнне дзясятых класаў;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=YJHLwf8PPC4
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
❤️ У святочным выданні «Вусоў Скарыны» гаворка пойдзе пра «бацькоў» Беларускай Народнай Рэспублікі – братоў Луцкевічаў
❓Як на фармаванне ў братоў нацыянальнай беларускай свядомасці паўплывала іхнае навучанне ў літоўскіх ды латышскіх школах?
❓Чаму Луцкевічы хацелі забіць менскага губернатара Курлава?
❓Як фактычна з нуля стварылі магутны беларускі нацыянальны рух пачатку XX стагоддзя?
👀 Адказы на ўсе гэтыя пытанні – у новым выпуску
💬 «Калі адзін з баевікоў пачаў пачаў мяняць абойму ў аўтамаце Калашнікава, у яго гэта заняла столькі часу... І ён нават не ведаў, што следам трэба перадзёрнуць затвор»
Гісторык Юрый Фяльшцінскі ды ветэран спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам Аляксандр Брас аналізуюць у нашым эфіры тэракт у Маскве.
📍На думку Браса, тэрарысты былі надзвычай кепска падрыхтаваныя ў плане тактыкі паводзінаў ды абыходжання са зброяй. Што, на жаль, не выратавала ад смерці амаль 140 чалавек.
🎗Рада БНР раздала чарговыя ўзнагароды выбітным беларусам
Імёны некаторых з іх публічна не называюць у мэтах бяспекі іх саміх ды іхных сем'яў.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕯 У Вільні на могілках Росы сёння прайшла акцыя памяці
Удзельнікі наведалі капліцу Каліноўскага, дзе святар Георгій Рой прачытаў малітву за Беларусь і ўсе разам праспявалі «Магутны Божа». Пасля ўсклалі кветкі, запалілі знічкі і каля магілы братоў Луцкевічаў праспявалі гімн «Пагоня».
Потым ад могілак Росы адбыўся аўтапрабег пад нацыянальнымі сцягамі па вуліцах Вільні да Сейма Літвы.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Дзень Волі-2024. Учорашняе шэсце ў Варшаве і анонс падзеяў сёння
✔️ Зварот Святланы ЦІханоўскай з нагоды Дня Волі
✔️ Каліноўцы ў святочную дату абвесцілі ўсенародную мабілізацыйную кампанію
✔️ Мігранты ажыццявілі амаль 500 спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы за тры дні
✔️ Ранішняе ДТЗ паралізавала МКАД
✔️ Падазраваныя ў маскоўскім тэракце накіраваныя ў СІЗА на два месяцы
✔️ Расейцы раніцай здзейснілі ракетную атаку на Кіеў
✔️ ГУР Украіны расказала падрабязнасці пра чарговы пашкоджаны расейскі карабель
✔️ Гурт NaviBand павіншаваў беларусаў з Днём Волі новым кліпам
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💪Гэтага свята не здолеў выкараніць дыктатарскі рэжым
Першае публічнае святкаванне Дня Волі ў сучаснай Беларусі адбылося ў 1989 годзе. У 1993 годзе святкаванні прайшлі па ўсёй краіне. А з прыходам Лукашэнкі да ўлады гэты дзень стаў магчымасцю прадэманстраваць нязгоду з уладамі.
Давайце ўзгадаем, як адзначалі гэтае свята ў розныя гады!
💬 «Калі яму цяжка, то ён не пакажа, што яму вельмі кепска. У любых абставінах трымае сябе ў руках»
Роўна тры гады таму ў Горадні затрымалі Анджэя Пачобута – журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі.
Увесь гэты час вызваліць журналіста спрабуе польская дыпламатыя, аднак безвынікова. Анджэй Пачобут застаецца козырам у рукаве беларускага рэжыму ў яго адносінах з Польшчай.
🔍 Хто такі Анджэй Пачобут і чаму ён быў і застаецца косткаю ў горле для рэжыму Лукашэнкі, чытайце ў нашым матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🧐 Адзначыць Дзень Волі ўнутры Беларусі ў цяперашніх умовах. Гэта рэальна?
Калі казаць пра публічныя святкаванні, як у 2018-м годзе каля Опернага тэатра ў Менску, то вядома ж не. Але падпольна адсвяткаваць пры жаданні можна.
Як? Сабралі некалькі ідэяў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹«Прылёты» ў Кіеве – пашкоджаныя будынкі ў некаторых раёнах гораду
Паведамляецца пра разбурэнні ў Пячэрскім ды Саломенскім раёнах украінскай сталіцы. Аскепкі ўпалі таксама ў Галасееўскім раёне.
Папярэдне, чатыры чалавекі пацярпелі.
📹 На відэа – дзеці бягуць ва ўкрыццё пад гукі выбухаў
🤍❤️🤍«Наш абавязак – даказаць, што наш народ не хоча вайны»
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў у Дзень Волі:
«Сёння заклікаю кожнага з Вас не забывацца пра наш родны край, і пра гераізм і ахвярнасць нашых продкаў, якія не раз ішлі паміраць, каб жыла Беларусь. Дзякуючы ім мы яшчэ маем край – які мы цяпер мусім бараніць, каб не пакінуць жабракамі нашых дзяцей і ўнукаў»
🙃 Пры сабе – да 25 грамаў каноплі, а захоўваць удома – да 50
У Нямеччыне легалізавалі марыхуану
«Спадзяюся, што гэта пачатак канца чорнага рынку», – пракаментаваў гэтую падзею кіраўнік Мінздароўя краіны.
☝️ Закон, што легалізуе марыхуану, набудзе моц 1 красавіка. Чакаецца, што ён будзе прадугледжваць амністыю асуджаным за злачынствы, звязаныя з марыхуанай, калі яна не была легалізаваная.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN