💔 Дзмітрый Папкоў
Родам з Гомля. Быў затрыманы разам з сябрамі.
Падчас брутальнага затрымання сілавікамі ў якасці доказу ягонай «віны» паказалі бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на сцяне гаража, нанесены фарбай на цэглу герб «Пагоня» і партрэт Чэ Гевары.
Дзмітрыя з сябрамі прымусілі запісаць «пакаяннае відэа» і сказаць, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку і пісалі «няправільныя» каментары.
Мужчыну абвінавачваюць па некалькіх артыкулах: «Абраза Лукашэнкі», «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» і «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
📩 Падтрымаце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
🔍 Расследаванне: як беларускую драўніну вазілі ў Еўразвяз у абыход санкцыяў
Дапамог у гэтым шырокавядомы графічны рэдактар Photoshop, няхітрых навыкаў валодання якім аказалася дастаткова.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ Праз пару месяцаў пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду. Ці рэальна аддаць свой голас на іх беларусам непасрэдна з Беларусі?
Праграмісты ўжо стварылі электронную платформу, на якой пройдуць выбары. Яна зараз праходзіць тэставанне на прадмет бяспекі.
Таксама вызначаныя працэдуры ідэнтыфікацыі і верыфікацыі выбарцаў.
Чытайце каментар спікера КР на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Калі я здымаў, як Ягора Марціновіча з рукамі за спінаю ў кайданках вядуць па двары, я падумаў, што ўсе канфлікты з "Нашай ніваю" былі такой фігнёй»
Чарговы госць нашай праграмы «Шчыра кажучы» – галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў.
📍Павел адказаў на пытанні нашага паліграфу, а ў размове з Арынай Маліноўскай прыгадаў, як распачаў свой шлях у журналістыцы з дзяржаўнага тэлебачання, як «Еўрарадыё» плануе выжываць ва ўмовах фінансавага «голаду» беларускіх незалежных медыяў ды як яго рэдакцыя перыядычна канфліктавала з «Нашай ніваю».
☝️Стала вядома пра яшчэ адну групу дзяцей, якіх прывезлі ў Беларусь з акупаваных украінскіх тэрыторый
Як піша дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, цяпер 39 дзяцей, якія прыехалі ў Менск цягніком 14 сакавіка, адпачываюць у санаторыі «Лясная паляна» ў Смаргонскім раёне. Школьнікам – ад 8 да 16 гадоў, значная частка з іх пражывала ў горадзе Генічаск, які быў заняты расейскімі войскамі яшчэ ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Дзяцей наведаў у тым ліку скандальна вядомы кіраўнік Беларускага чырвонага крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
📷 БелТА
🔍 Што трэба было зрабіць, каб падрыхтаваць дыверсію ў Мачулішчах? Расказвае былы супрацоўнік СБУ
На думку Івана Ступака, гэта была надзвычай няпростая аперацыя, улічваючы закрытую ўкраінска-беларускую мяжу ды татальны кантроль вайскоўцаў і спецслужбаў Лукашэнкі за рэжымнымі аб'ектамі.
Чытайце каментар вайсковага эксперта на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 У Празе з удзелам Святланы Ціханоўскай урачыста адкрылі памятны знак у гонар Францыска Скарыны
Гэта ўжо трэцяе месца ў чэскай сталіцы, дзе ўшанаваны наш першадрукар. Менавіта ў Празе ў 1517 годзе Скарына заснаваў тыпаграфію ды выдаў некалькі кніг на старабеларускай мове.
Памятны знак адкрылі ў нядзелю. У цырымоніі, акрамя Святланы Ціханоўскай, узялі ўдзел амбасадары Літвы ды Польшчы. Было таксама шмат беларусаў і беларусак.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
💬 « − Тебе придётся противостоять балтийским республикам... и часть Польши ты прихватываешь?
− Ну там небольшую...»
Лукашэнка, які сёння інспектуе вайскоўцаў у Ашмянскім раёне, са шпіцам на каленях паразважаў пра гіпатэтычны захоп так званага «Сувалкаўскага калідору».
☝️Раней пра падрыхтоўку магчымай атакі на Літву з боку войскаў РБ і РФ гаварыў у нашым эфіры Валерый Сахашчык.
Педафіл учыніў «дзеянні сексуальнага характару» супраць 9-гадовай дзяўчынкі. Яна сама пусціла яго ў кватэру, бо той папрасіўся ў прыбіральню
Да таго ж 23-гадовы маладзён з Чэрвеньскага раёну пагражаў школьніцы нажом.
☝️Абавязкова нагадвайце сваім дзецям аб тым, каб ніколі не пускалі ў кватэру незнаёмцаў, якія б прычыны яны не называлі
Чытайце падрабязнасці на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Цалкам сур'ёзна разглядаюцца варыянты і выкарыстання тактычная ядравай зброі, і вайсковай аперацыі супраць Літвы»
У нашай студыі Валерый Сахашчык яшчэ раз паўтарыў тэзіс пра магчымы напад войскаў РФ ды РБ на Літву, які ўжо агучваў 24 сакавіка на мітынгу да Дня Волі. Сахашчык падкрэсліў, што мае такую інфармацыю як з Расеі, так і з Беларусі.
Гэта не азначае, што аперацыя абавязкова будзе, аднак такі варыянт не выключаецца і адпрацоўваецца на ўсялякі выпадак.
🤔 Тым часам палітолаг Павел Усаў мяркуе, што гэткія заявы не маюць пад сабой грунту. Заяву Валерыя Сахашчыка ён пракаментаваў у выданні «Аб'ектыву»
💰 Можна шыкануць: новая пастанова Саўміну РБ падымае камандзіровачныя выплаты ажно на тры рублі
Цяпер камандзіровачныя на дзень не толькі вырастуць з 9 рублёў да 12. Іхны памер да таго ж будзе пераглядацца штогод да 1 сакавіка.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Ці застанецца Беларусь незалежнай дзяржавай?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» абмяркоўваем, як беларусам не паўтарыць памылак стогадовай даўніны, каб краіна на чарговае стагоддзе не пагрузілася ў расейскае пекла.
Паслухайце, ці ёсць небяспека, што Беларусь ператворыцца ў расейскі рэгіён, чаму Лукашэнка перастаў быць гарантам незалежнасці і якія козыры ў яго застаюцца ў гульні з Пуціным.
▶️ https://youtu.be/FBbtB1L2D5Q
Кіраўнік СБУ пацвердзіў датычнасць Украіны да атакі на расейскі самалёт у Мачулішчах
Васіль Малюк не казаў наўпрост, што СБУ ўдзельнічала ў дыверсіі ў Мачулішчах, але прывёў Мачулішчы як прыклад дыверсійнай працы:
«У працы СБУ шмат кірункаў, у тым ліку і дыверсійны. Тут можна многае расказаць. Як прыклад, у Беларусі адпрацавалі аэрадром у Мачулішчах, расейскі самалёт А-50, які вёў глыбінную радыёлакацыйную выведку. Ён быў адпаведна дыверсійна апрацаваны».
«Два нашыя ўдарныя дроны далі паспяховае агнявое паражэнне».Читать полностью…
◾️Імаверна, падчас тэракту ў «Крокусе» загінуў яшчэ адзін беларус
У спісе загінулых падчас страляніны значыцца грамадзянін Беларусі Вадзім Аляксандравіч Кулік, які працаваў ахоўнікам у «Крокус Сіці Хол». Амбасада Беларусі ў Расеі пацвердзіла, што мужчына «не выходзіць на сувязь з моманту тэракту».
Што пра яго вядома, чытайце ў нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добры дзень, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺У Вільні і Тбілісі адбыліся акцыі з нагоды Дня Волі
Праз VPN
Паказваем, як прайшлі акцыі ў гэтых гарадах.
🔺«Не так важна, па якім маршруце ты ідзеш, як тое, колькі людзей ідзе побач з табой»
Праз VPN
У вялікай размове з Юрасём Губарэвічам прыгадваем, як адбываліся ў Беларусі акцыі на Дзень Волі ў 1990-я, 2000-я і 2010-я гады.
🔺Фігура дзесяцігоддзя ў Польшчы, «тэрарыст» на радзіме
Праз VPN
Журналіст Анджэй Пачобут – тры гады за кратамі. Распавядаем ягоную гісторыю.
#штопачытаць
🤦🏻♂️ Мужчына шантажаваў былую жонку тым, што яна ўдзельнічала ў пратэстах. У выніку ГУБАЗіК затрымаў яго самога
Гэтую гісторыю расказалі ў сваім тэлеграм-канале самі сілавікі. Яны сцвярджаюць, што мужчына пагражаў напісаць на былую жонку данос ды нават выслаў на яе месца працы фатаграфіі, дзе відаць жанчыну на маршах пратэсту.
У выніку гераіня гісторыі пайшла ў ГУБАЗіК самастойна, там яе ўзялі «на карандаш», аднак затрымліваць не сталі. Сужэнца ж напаткала карма: высветлілася, што ён таксама быў датычны да пратэстаў, ды яшчэ і незаконна захоўваў зброю. Сілавікі затрымалі мужчыну і накіравалі ў СІЗА.
📷 Фота ілюстрацыйнае
🇺🇦 Зяленскі зняў з пасады сакратара РНБА Украіны Аляксея Данілава
Магчыма, гэта звязана з нядаўнім некарэктным выказваннем Данілава ў тэлеэфіры: ён перайначыў імя спецпрадстаўніка Кітаю па справах Еўразіі Лі Хуэя на нецэнзурны лад.
Вось хто будзе новым кіраўніком РНБА:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Вяртанне да рабства? Чыноўнікі не ведаюць, дзе ўзяць новых працаўнікоў, таму вырашылі надаць дадатковую нагрузку тым, хто ўжо працуе.;
🔸Для каго Лукашэнка ладзіць паказуху на самай мяжы з Літвою?;
🔸Атрад спецназу «Беркут» перафармавалі ў асобную частку;
🔸СБУ раскрыў, што мае дачыненне да пашкоджання антэны А-50 у Мачулішчах;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=3bzj78cF9n8
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
💁🏻♂️ Генпракуратура РБ анансавала новыя суды над нябожчыкамі, якіх вінавацяць у генацыдзе беларускага народу
Андрэй Швед заявіў, што рыхтуюцца матэрыялы ў дачыненні яшчэ не менш як пяці карнікаў, што лютавалі ў часе Другой сусветнай вайны на беларускай тэрыторыі.
Сярод жывых нікога з іх ужо няма.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🫨 Прапагандысты «адбіраюць» беларускую мову ў «змагароў»
Мукавозчык «пераабуўся» і на старонках «саўбелкі» выдаў нечаканае – пачаў змаганне за беларускую мову. А крыху раней Марзалюк усыпаў праўладным блогерам і журналістам, якія называлі беларускую мову «мойвай».
Але з чым звязаны такі клопат? Вось навошта ім спатрэбілася беларуская мова ⬆️
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы «Атма$фера» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🥳 У Індыі прайшоў фестываль фарбаў Holy
Такім чынам у гэтай краіне сустракаюць вясну. Паглядзіце, што там адбывалася!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнка загадаў страляць без папярэджання ў выпадку «правакацыяў на мяжы»
✔️ Тры з паловаю тысячы фураў на выездзе з Беларусі ў Еўразвяз – калапс на мяжы працягваецца
✔️ Забіў жонку, а потым сябе. Трагедыя ў Менску
✔️ ДТЗ у Слуцку: кіроўца паспрабавала праехаць на чырвонае святло і ў выніку збіла трох пешаходаў
✔️ Украінцы ўдарылі па караблі, які раней быў скрадзены ў іх расейцамі
✔️ «Ісламская дзяржава» пагражае новымі тэрактамі ў РФ
✔️ Начныя ўдары беспілотнікамі па ўкраінскіх гарадах
✔️ У ЗША карабель сутыкнуўся з мастом і цалкам яго разбурыў
✔️ З палітвязняў у прэзідэнты за два тыдні. Гісторыя палітычнага поспеху з Сенегалу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🪐 Марына Васілеўская робіць на арбіце «Проксібіётык». Наперадзе ў яе – «Лактаферын» і «Ураган»
«Роскосмос» раскрыў таямніцу таго, чым жа займаецца ў космасе беларуска, якая прыбыла на борт МКС на мінулым тыдні.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 26 сакавіка
Вынікі валютных таргоў сёння наступныя: долар патаннеў, еўра застаўся на той жа пазіцыі, а расейскі рубель падаражэў
#курсывалютаў
😨 У Злучаных Штатах кантэйнеравоз сутыкнуўся з мастом і цалкам разбурыў яго
Здарэнне адбылося сёння ўначы ў горадзе Балтымар (штат Мэрылэнд). Карабель урэзаўся ў адну з апораў аўтамабільнага маста, пасля чаго той літаральна склаўся па частках і ўпаў у ваду.
На мосце ў момант аварыі было некалькі аўтамабіляў – усе яны пападалі ўніз разам з людзьмі. Паводле апошняй інфармацыі, у вадзе маглі апынуцца каля 20 чалавек. Колькасць загінулых і параненых невядомая.
🔸Аўтарку кулінарнага TikTok-блогу, якую затрымалі па даносе прапагандыста, адпусцілі на волю
Пра гэта Жанна Волкава сказала сама, выйшаўшы сёння ў эфір свайго TikTok. Яна дадала, што плануе заставацца ў Беларусі:
«Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала».
📍Пра затрыманне Жанны стала вядома ўчора. Прапагандыст Прыдыбайла пачуў у адным з яе ролікаў намёк на тэракт у Маскве, пасля чаго «стукануў» сілавікам.
👆«Мы адкрываем шэлтары там, дзе ёсць вялікі попыт»
У Батумі пры падтрымцы By_Help адкрыўся шэлтар для беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў. Падобныя шэлтары існуюць яшчэ ў Варшаве і Вроцлаве, а ў будучыні плануюць адкрыць яшчэ тры.
Хто можа атрымаць там дапамогу і якія ўмовы пражывання ў шэлтарах, нам распавёў кіраўнік By_Help Аляксей Лявончык. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
❤️ Нацыянальны беларускі сцяг зноў з'явіўся на гарадскім урадзе польскага Элку
Такі жэст салідарнасці з беларусамі ў Дзень Волі мясцовыя ўлады дэманструюць другі год запар. Таксама яны вывешвалі БЧБ-сцяг на сваім будынку і ў верасні 2020-га.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Чаму ўсе значныя бізнесоўцы Беларусі адседзелі ў турмах?
Ці сапраўды яны такія махляры, ці гэта палітыка рэжыму, каб трымаць людзей у страху?
На гэтае пытанне адказвае Аляксандр Мураўёў, былы кіраўнік «Мотавела».
👉 Цалкам інтэрв'ю глядзіце на You Tube канале «БЕЛСАТ NEWS»
💥 #галоўнае за 25 сакавіка
✔️ Сёння – Дзень Волі. 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць БНР. Прапануем паглядзець звароты Святланы Ціханоўскай і Івонкі Сурвілы з гэтай нагоды, а таксама святочны выпуск «Вусоў Скарыны» пра братоў Луцкевічаў
✔️ Вось так беларусы Вільні і Прагі ўшанавалі памяць дзеячаў БНР
✔️ Вялікая размова з Юрасём Губарэвічам пра Дні Волі 1990-х, 2000-х і 2010-х
✔️ Раніцай Расея выпусціла некалькі ракет па Кіеву. Удзень абстралялі таксама Адэсу
✔️ Польшча хоча мадэрнізаваць інфраструктуру на мяжы з Беларуссю: плануюць паставіць 70-метровыя вежы назірання
✔️ Дэпартамент міграцыі Літвы загадаў пакінуць краіну мужу Вольгі Карач
✔️ Тры гады з дня затрымання Анджэя Пачобута
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі затрымалі і збілі хлопца, які нібыта па замове невядомага фатаграфаваў вайсковую тэхніку
▫️Friendly fire з Берасця: супрацоўніка МУС судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
▫️ГУБАЗіК затрымаў за каментары пра маскоўскі тэракт маладзёна. Яму перабінтавалі вуха (як аднаму з затрыманых тэрарыстаў) і ў такім выглядзе запісалі «пакаяльнае відэа»
▫️Таксама за выказванне, у якім нібыта быў намёк на тэракт, затрымалі папулярную ў TikTok кулінарную блогерку. Пагражаюць сілавікі і ейнаму сыну, які жыве ў Маскве