💔 «Палеглых не вярнуць, але параненым можа дапамагчы кожны, хто сёння вольны дзякуючы іхнаму подзвігу»
Падчас баёў пад Ваўчанскам загінулі ваяры Беларускага добраахвотніцкага корпусу. Іхныя імёны і абставіны гібелі не называюцца.
«Прыняўшы першымі бой на поўначы перад Ваўчанскам, мы стрымалі першую хвалю сотняў ардынцаў. Далей былі баі за кожны дом, кожны квартал Ваўчанску. Нашыя групы прарываліся праз бандыцкія парадкі расейцаў, каб прыяднацца да выбуданавай лініі абароны разам з РДК [Расейскім добраахвотніцкім корпусам. – Рэд. belsat.eu]»Читать полностью…
📸 Здымак сапраўднага фатографа перамог у спаборніцтве са штучным інтэлектам
Фатограф Miles Astray прадставіў сваю ўласную выяву Flamingone у катэгорыі «штучны інтэлект» на прэстыжным конкурсе Human photography awards. Журы прысудзіла яму трэцяе месца ў катэгорыі «штучны інтэлект, створаны ў 1839 годзе».
«Вядома, я наўмысна абраў карцінку, якая настолькі сюррэалістычная, на мяжы неверагоднасці, што яе лёгка можна было б спісаць на працу штучнага інтэлекту».
«Я не змог бы жыць тым жыццём, якім жыву цяпер, без тэхналогіяў, таму я не дэманізую іх, але я думаю, што гэта часта палка з двума канцамі, якая можа прынесці як карысць, так і шкоду».Читать полностью…
🤦♀️ Лукашэнка абвінаваціў габрэяў у прывілеяваным становішчы
З антысеміцкай заявай дыктатар выступіў 14 чэрвеня падчас нарады з урадам. Пры гэтым ён адзначыў, што антысемітам сябе не лічыць.
«Вы мне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову габрэяў. Гэта што ў нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню?»
«Лукашэнка, як і ўчора ўвечары, стараецца падкрэсліць, што ён «не антысеміт», але ягоныя словы зноў і зноў даказваюць адваротнае»Читать полностью…
🌪 15 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень ветру (Global Wind Day)
Ініцыятарамі стварэння незвычайнага дню сталі Еўрапейская асацыяцыя ветраэнергетыкі і Сусветны савет па энергіі ветру. А яго мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да вялізнага патэнцыялу ветраэнергетыкі.
☝️ Эксперты сцвярджаюць, што праз развіццё гэтай галіны свет зможа пераадолець крызіс глабальнага змянення клімату.
🤔 Амаль нічога не рабіць і зарабляць мільёны
Відэагульня «Hamster Kombat» абяцае гульцам рэальныя грошы і пры гэтым вам практычна нічога не трэба для гэтага рабіць.
Не ведаем, як вас, а нас гэта насцярожвае.
☝️ Аб аўтарах амаль нічога не вядома, але яны, падобна, дзейнічаюць з Расеі. Ды і іхныя сапраўдныя планы і матывацыі абяцаць «бясплатныя грошы» незразумелыя.
Украінскі «Інститут Дослідження Кібервійни» увогуле падазрае, што гульня з'яўляецца часткай расейскай кібервайны, таму што выкарыстанне расейскіх IP-адрасоў спрабавалі схаваць.
👉 Да таго ж, гульня мае візуальны стыль, скіраваны на дзяцей, падлеткаў і аматараў лёгкага заробку і можа ўцягнуць іх у спекуляванне на крыптавалютах.
Пачытаеце наш разбор, чаму гульня «Hamster Kombat» можа быць небяспечнай 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🎓 Пацвердзіць беларускую адукацыю ў Польшчы стане прасцей
Польскі ўрад распрацаваў прапановы ў закон «аб адукацыі», якія вырашаюць праблемы з легалізацыяй дакументаў. Таксама плануецца павелічэнне памеру стыпендыі для рэпрэсаваных студэнтаў – 1800 злотых (1430 рублёў).
Пра гэта распавяла Аліна Коўшык, якая атрымала афіцыйны ліст ад польскага міністэрства адукацыі.
Акрамя таго, ВНУ Польшчы могуць спрасціць працэдуру залічэння беларусаў у пытаннях наяўнасці завераных дакументаў.
«Ад 1 ліпеня змены ў заканадаўства ўвойдуць у жыццё. Будзем пільнаваць, каб яны працавалі і апастыль больш быў не патрэбны для паступлення ў польскія ВНУ», – адзначыла Аліна Коўшык.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Эксперты пра «мірныя» прапановы Пуціна
Учора Пуцін падзяліўся фантазіямі наконт спынення вайны. Што ён прапанаваў і ці зможа гэта на штосьці паўплываць?
🔺 Свядомасць палітвязняў за кратамі можа змяняцца
Выйсці на волю ў звыклае жыццё для былых вязняў заўсёды складана. Асабліва для тых, хто быў у турме больш за 5 гадоў. На жаль, сярод палітвязняў такіх будзе шмат. Як ім дапамагчы – распавядзе новая ініцыятыва неабыякавых беларусаў.
🔺 Што будзе далей паміж Беларуссю і Арменіяй?
У стасунках паміж Арменіяй і рэжымам у Менску зʼявіўся сапраўдны дыпламатычны крызіс. Да чаго гэта можа прывесьці, спыталі палітолага.
🥰 Гэта, верагодна, самая добрая праграма для смартфона
Проста скануйце мыску ката – і вы ўбачыце ягоны стан здароўя. Такім чынам можна аднойчы ўратаваць свайго гадаванца.
Паглядзіце, як гэта працуе ⬆️
💔 Сцяпан Задойка
Працаваў рабочым на адным з прыватных прадпрыемстваў Горадні. На відэа, знятым сілавікамі, на Задойку накідваюцца пяцёра байцоў САХР, пасля чаго мужчына выглядае збітым. У відэа таксама паказалі каментары, якія Сцяпан нібыта пакідаў на YouTube, – пераважна яны напісаныя на беларускай мове і накіраваныя на падтрымку Украіны.
У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні яго асудзілі да 5,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1
😉 Калі вельмі хочаш на EURO-2024
Крэйг Фергюсан назбіраў грошай, звольніўся з працы – і адправіўся на галоўны футбольны чэмпіянат кантыненту. Хлопец прайшоў пешшу 1000 міль за 42 дні і пабываў у 4 краінах.
Свой паход ён зрабіў дабрачынным у падтрымку псіхічнага здароўя мужчынаў. Фергюсан хацеў сабраць £ 10 000, а атрымалася ў 6,5 разоў больш.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Белы дом працягнуў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
🔸 У Беларусі па двух дзяржаўных каналах усё ж пакажуць Еўра-2024. Якім чынам?
🔸 Краіны Балтыі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій
🔸 Без лімузінаў, шыкоўных сукенак і рэстарацыяў. Сёння па ўсёй краіне праходзяць выпускныя.
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/4tpqWXsclJ8
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🇺🇦 Афіцыйныя асобы Украіны не збіраюцца разглядаць агучаныя сёння Пуціным умовы
Той, нагадаем, прапанаваў распачаць мірныя перамовы пасля выхаду ўкраінскіх войскаў з тэрыторыі чатырох абласцей, якія ў верасні 2022-га былі абвешчаныя Расеяй сваёй тэрыторыяй: Данецкай, Луганскай, Запарожскай ды Херсонскай.
У Офісе прэзідэнта Украіны заявілі, што Пуцін агучыў «стандартны набор агрэсара», які «вельмі абразлівы для міжнароднага права».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇦🇲 Армянскае МЗС абвінаваціла афіцыйны Менск ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны ды «патроліла» Лукашэнку
Знешнепалітычнае ведамства Арменіі намякнула «самаабвешчанаму», што ён не гаспадар сваёй будучыні.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🪄 Дзелімся з вамі крыніцамі самых дакладных прагнозаў на матчы EURO-2024
Заўзятары са стажам добра памятаюць васьмінога Паўля, які неверагодна ўдала спраўляўся з прадказаннямі вынікаў матчаў чэмпіянату свету-2010.
З таго часу выкарыстоўваць жывёлак для прагнозаў падчас буйных футбольных турніраў стала традыцыяй.
Вось каго задзейнічаюць у якасці «аракулаў» падчас EURO-2024 ⬆️
📍Ці папросіць Лукашэнка прабачэння ў Пашыньяна і як будуць развівацца далей адносіны Менска з Ерэванам?
Наш эксперт мяркуе, што рэжым Лукашэнкі з’яўляецца далёка не адзіным адрасатам крытыкі з боку армянскіх уладаў. Ерэван проста скарыстаўся заявамі самаабвешчнага кіраўніка Беларусі, каб адгарадзіць сябе ад ранейшых хаўруснікаў, з якімі Арменія не бачыць для сябе перспектываў развіцця.
Чытайце падрабязней у нас на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 The New York Times упершыню апублікавала праект мірнага пагаднення, які Расея і Украіна амаль узгаднілі ў красавіку 2022 года
Паводле дакументу, Украіна не можа:
▪️ Уступаць у NATO і іншыя вайсковыя альянсы
▪️ Ваяваць на баку аднаго з гарантаў яе бяспекі, якімі ў тэксце пазначаны Вялікая Брытанія, Кітай, ЗША, Францыя і Расея (у дужках таксама фігуруюць Беларусь і Турцыя).
▪️ Праводзіць ваенныя вучэнні з любой з гэтых краін
☝️ Краіны-гаранты ж давалі згоду не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны і не ўводзіць на яе тэрыторыю войскі.
Таксама ў тэксце дакументу гаворыцца, што Украіна і РФ павінны адмяніць усе ўзаемныя санкцыі і забароны. Аднак пры гэтым дзеянне дамовы не распаўсюджваецца на тэрыторыі Крыму і Севастопалю, якія Расея анексавала ў 2014 годзе.
😳 Таксама паводле пагаднення, расейскай мове ва Украіне павінен быць нададзены статус дзяржаўнай.
У дадатку да дамовы паказана лімітавая колькасць асабістага складу і ўзбраенняў, якія могуць быць ва Украіны ў яе меркаваным нейтральным статусе. Асабісты склад абмяжоўваўся ў 250 тысяч чалавек.
🫤 «У нас няма незалежных СМІ»
На Youtube канале «Жыццё–маліна» выйшла інтэрв'ю з Веранікай Цапкала.
Пад час размовы была закранутая і тэма беларускіх СМІ. На думку Веранікі, незалежных беларускіх СМІ проста не існуе – іх усе кантралюе офіс Святланы Ціханоўскай.
😳 А за крытыку абранай прэзідэнткі нават можа пагражаць штраф памерам «30 тысячаў еўра здаецца ці долараў».
Да таго ж па словах Веранікі Цапкала, офіс не ідзе на перамовы і піярыць толькі свае ініцыятывы.
👉 Цалкам інтэрв'ю можна паглядзець тут
😮 Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання намесніка кіраўніка БЧ: у яго канфіскавана $3 млн долараў
У эфіры тэлеканалу АНТ Пятра Дулуба назвалі найбуйнейшым хабарнікам у гісторыі Беларусі. Яго затрымалі на месцы пасля атрымання грошай ад камерсанта.
👉 Затрыманы грошы хаваў у тайніках кватэры і загараднага дому цешчы. Хабары браў гадамі, але сам пры гэтым вёў аскетычны лад жыцця.
Дулуба вінавацяць у сістэмным хабарніцтве пры лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структураў са сферы грузаперавозак
✅Праз VPN ❎Без VPN
🦠 Навукоўцы пацвердзілі, што пасля пандэміі каронавіруса людзі сталі хварэць часцей
У выніку даследаванняў высветлілася, што ў 44 краінах было зарэгістравана прынамсі адно аднаўленне інфекцыйнага захворвання, якое працякае сама меней у дзесяць разоў горш, чым да пандэміі.
☝️ Гэтак, колькасць выпадкаў захворвання на грып у ЗША ўзрасла прыкладна на 40 % у параўнанні з дапандэмійнымі гадамі.
А ў Кітаі за першыя чатыры месяцы 2024 году ў 45 разоў вырасла колькасць выпадкаў захворвання на коклюш.
👉 Паводле адной з тэорыяў, гэта адбываецца таму, што каранцін падчас пандэміі забяспечыў штучную абарону ад звычайных патагенаў, але зрабіў людзей больш уразлівымі ў посткаранцінныя часы.
Падрабязней ⤵️
✅Праз VPN ❎Без VPN
За год Карпянкоў стварыў 10 новых атрадаў спецназу
Цяпер у Беларусі іх ажно 13. Яны ладзяць рэпрэсіі, вучацца ў вагнэраўцаў і спрабуюць палохаць Полк Каліноўскага. Далучаюцца ў такія карныя атрады людзі зусім не выпадковыя, а тыя, хто прайшоў чысткі ў сістэме.
Дык навошта столькі спецназу ў Беларусі? Эксперты лічаць, што ствараецца аналаг Расгвардыі, толькі гэта будзе трошкі іншая, асабістая гвардыя Карпянкова:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇦 Прэзідэнт Украіны пракаментаваў заяву Пуціна наконт умоваў спынення агню
«Мэсіджы тыя самыя, што і ў Гітлера, які казаў: дайце мне частку Чэхаславаччыны і на гэтым усё скончыцца. Не, гэта хлусня. Нельга верыць гэтым паведамленням».
Зяленскі адзначыў, што Пуцін разважае пра мір і адначасова абстрэльвае ракетамі ўкраінскія гарады. Кіраўнік Украіны назваў гэта «новым абліччам нацызму».
Нагадваем, учора Пуцін прапанаваў умову пачатку мірных перамоваў. Паводле яго, Украіна павінна адмовіцца ад сваіх тэрыторыяў – як акупаваных, гэтак і неакупаваных (4 вобласці, якія Расея лічыць сваімі вобласцямі). Украінскі лідар такім умовам не верыць.
💥 #галоўнае за 14 чэрвеня
✔️Сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. У апошні момант стала вядома, што ў Беларусі яго ўсё ж пакажуць, прычым цалкам легальна
✔️Пуцін агучыў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў з Украінаю. Ва Украіне іх разглядаць не збіраюцца
✔️МЗС Арменіі папрасіла афіцыйны Менск не ўлазіць ва ўнутраныя справы краіны. І «патроліла» Лукашэнку
✔️Ці папросіць Лукашэнка прабачэння ў Пашыньяна і як будуць развівацца далей адносіны Менска з Ерэванам?
✔️У Шабекіне Белгарадскай вобласці абрынуўся пад'езд жылога дому. Пад заваламі шукаюць людзей
✔️Вывучылі вакансіі з беларускай глыбінкі. Зарплата ў большасці выпадкаў уражвае (са знакам мінус)
#рэпрэсіі:
▫️Актывістку Галіну Лагацкую пакаралі 2,5 гадамі «хатняй хіміі»
▫️Чарговае затрыманне за каментары. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што «пісаў пагрозы забойствам беларусам і прадстаўнікам улады»
▫️1407 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі яшчэ 10 асобаў палітычнымі зняволенымі
🫤 Асуджаюць і выказваюць нязменную занепакоенасць
У фінальнае камюніке саміту краінаў G7, які праходзіць у Італіі, уключылі патрабаванне аб вызваленні беларускіх палітвязняў.
Мы зноў асуджаем саўдзел беларускага рэжыму ў вайне Расеі супраць Украіны. Мы выказваем нашу нязменную занепакоенасць у сувязі з працягам рэпрэсіяў рэжыму ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды
🙈 За апошнія 20 гадоў беларускі рубель патаннеў адносна долара ў 15 разоў
Чакаем чарговую дэвальвацыю?
🧐 Вывучылі вакансіі з беларускай глыбінкі. Зарплата ў большасці выпадкаў уражвае (са знакам мінус)
Далёка не паўсюль вам будуць гатовыя плаціць нават 1000 BYN (каля 300 долараў).
Пачытайце, а раптам нешта вас зацікавіць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓Што аб’ядноўвае спаленую нацыстамі беларускую вёску Хатынь ды расейскую Катынь, дзе ў 1940-м годзе бальшавікі расстралялі тысячы польскіх афіцэраў?
Глядзіце на нашым канале «Белсат DOC» дакументальны фільм «Праўда Хатыні» рэжысёра Янкі Тура.
🎥 У фільме выкарыстаная кінахроніка, на якой прысутнічае ўлюбёны спартовец Гітлера Ганс Вёльке падчас свайго алімпійскага трыумфу. Афіцэрскі чын ён атрымаў ад фюрэра асабіста. І вось гэты «нацыянальны герой» загінуў ад партызанскай кулі непадалёк ад Плешчаніцаў. Заплаціла за гэта ўся вёска Хатынь.
Кожную хвіліну трагедыі, што адбылася 82 гады таму, прааналізавалі падчас судовага працэсу ў Менску ў 1986-м.
🤔 Ці магчымы разрыў дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Арменіяй?
Спыталі экспертаў 🔍
🔹Вайна на Блізкім Усходе паціху адыйшла на другі план у сусветнай павестцы навінаў. Між тым, там дагэтуль адбываецца шмат заўважных падзеяў
Belsat.eu разбіраецца, чаму канца вайны ў гэтым рэгіёне па-ранейшаму не бачна ды аналізуе дзеянні розных бакоў канфлікту.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У Шабекіне Белгарадскай вобласці абрынуўся пад'езд жылога дому
Папярэдне, гэта адбылося ў выніку абстрэлу.
Пад заваламі знаходзяцца людзі, аднак пра ахвяраў пакуль нічога не вядома. Ёсць інфармацыя пра 7 параненых.
📷 Фота: @club_shebekino
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️АМАП у школах. Чыноўнікі і міліцыя па загадзе Лукашэнкі будуць сёння кантраляваць выпускныя
✔️Беларусь гандлявала зброяй з Азербайджанам. Што стаіць за рэзкімі выказваннямі Пашыньяна
✔️Скончыўся візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША
✔️За хабар затрымалі чыноўніка Беларускай чыгункі: ён хаваў дома $3 млн
✔️Два чалавекі патрапілі ў рэанімацыю пасля ДТЗ з удзелам лася
✔️Загінулі двое ваяроў Палка Каліноўскага
✔️Ранішнія расейскія абстрэлы Украіны і падзенне авіябомбы на Шабекіна
✔️Стартуе EURO-2024. У Беларусі турнір будзе трансляваць канал, на якім працуе Азаронак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻