belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤔 Амерыканка скарысталася паслугаю швейцарскай фірмы, якая прапаноўвала эўтаназію ў спецыяльнай капсуле. Як высветлілася, фірма парушыла мясцовыя законы

У выніку паліцыя ўзяла пад варту аднаго з кіраўнікоў кампаніі The Last Resort (ёй належыць капсула) і фатографа нідэрландскай газеты Volksrant. Яны абодва, як мяркуецца, прысутнічалі на месцы эўтаназіі.

Капсулу пад назваю The Sarco выкарысталі першы раз. Гэта адбылося 23 верасня ў лесе на мяжы Швейцарыі ды Нямеччыны. «Кліенткаю» стала 64-гадовая грамадзянка ЗША, якая мела цяжкую хваробу ды пакутавала ад нясцерпных боляў. Прынцып дзеяння The Sarco такі: чалавека зачыняюць унутры, далей ён сам націскае кнопку, якая напаўняе капсулу азотам. У выніку колькасць кіслароду ў крыві чалавека паніжаецца, ён спачатку страчвае прытомнасць, а прыкладна праз 10 хвілінаў памірае. Працэс можна спыніць, націснуўшы адмысловую кнопку знутры капсулы.

Эўтаназія ў Швейцарыі дазволеная, таму многія людзі прыязджаюць сюды, каб добраахвотна пайсці з жыцця з дапамогаю медыкаў. Аднак канкрэтна ў гэтым выпадку закон быў парушаны, бо ў Міністэрстве аховы здароўя краіны заявілі, што не праводзілі ніякіх тэстаў капсулы The Sarco ды не ўхвалялі ейнага выкарыстання.

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Калі ты доўга перабываеш за мяжою, то розніцу паміж нашымі краінамі – Расеяй і Беларуссю – ужо не адчуваеш, гэта для цябе нашая агульная прастора, "рускі мір"»

Сястра кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова Дар'я Рыжанкова шмат гадоў жыве ў Ніццы, што не перашкаджае ёй падтрымліваць «русскі мір». Жанчына настолькі захопленая Расеяй, што пастанавіла атрымаць расейскае грамадзянства.

А апошнім часам яна зацікавілася дзяржкіраваннем у СНД. Можа, у Беларусі з'явіцца новая чыноўніца?

👉 Расказваем, што вядома пра Дар'ю ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Полк імя Кастуся Каліноўскага прызнаны «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Па заяве генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Вярхоўны Суд прызнаў Полк імя Кастуся Каліноўскага «з уваходнымі ў яго структурамі тэрарыстычнай арганізацыяй».

Каліноўцаў абвінавачваюць у «здзяйсненні актаў тэрарызму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

Читать полностью…

Белсат

😱 Наша улюбёная рубрыка «Крынж дня». Прыбярыце ад экранаў псіхічна нестабільных, дзяцей і цяжарных жанчын!

Прапагандысты зладзілі фотавыставу дзіцячых малюнкаў, прысвечаных дыктатару «Мой прэзідэнт — самы…»

Пасля прагляду палова нашай рэдакцыі папрасілася ў адпачынак.

🤡 Але паводле кіраўніцы Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, «гэта і ёсць патрыятызм, калі не проста любіш, але ўдзельнічаеш у справах дзяржавы, суперажываеш, хочаш, каб краіна развівалася»

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Прыбіральшчыцы ён не патрэбны»

Жанчыне ў Гомлі 6 гадоў не давалі адпачынак.

Жыхарка Гомля акрамя асноўнай працы мела падпрацоўку прыбіральшчыцай у адным з жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў гораду.

Штогод яна звярталася да кіраўніцтва, з запытам даць ёй адпачынак, але заўсёды атрымлівала адказ. Тлумачылі гэта тым, што «Прыбіральшчыцы ён не патрэбны».

👉 Чым скончылася справа чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💰 Прадпрымальнік з Берасця зарабіў 1,8 млн еўра на незаконных угодах па адчужэнні токенаў

З ліпеня 2022 года па снежань 2023 года ІП, які не быў рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій, нелегальна праводзіў у інтэрнэце аперацыі, аналагічныя дзейнасці аператараў абмену крыптавалютаў. Для гэтага ён арэндаваў офіснае памяшканне ў гандлёвым цэнтры Брэсця. Таксама ў яго былі супрацоўнікі, якія працавалі без заключэння дагавораў, паведамляе Вярхоўны суд Беларусі.

👉 Суд назначыў прадпрымальніку штраф у памеры 6 тысячаў рублеў і канфіскаваў 100% заробку — 6,446 млн рублёў (каля 1,8 млн еўра). У яго таксама канфіскуюць «сродкі здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння» коштам амаль 12 тысячаў рублёў.

Читать полностью…

Белсат

😻 Выглядае, як ідэальная экскурсія

Паглядзіце, на гэтую мілату ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 25 верасня

Еўра падрос амаль на 2 капейкі. Крыху ўзмацніўся рубель. А вось долар крыху страціў пазіцыі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Міністар замежных справаў Польшчы паказаў у ААН здымак, які, з яго словаў, паказвае на шчыльнае супрацоўніцтва Савецкага Саюзу з ІІІ Рэйхам

Міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі пад час выступу ў Радзе Бясьпекі ААН паказаў здымак з Берасця, зроблены ў 1939 годзе.

«Пастаянныя сябры Рады Бясьпекі ААН мусяць быць ахоўнікамі міру, а ня весьці войны супраць дзяцей іншых народаў. Гэта ганебная старонка для Расеі, якой мы не забудзем і не прабачым. Між іншым, амбасадар Расеі пры ААН Нябензя аспрэчвае супрацу Саветаў з нацыстамі пры ўварваньні ў Польшчу ў 1939 годзе.
Гэта 1939 год. Здымак дэманструе савецка-нацысцкую супрацу. Перакананы, што прадстаўнікі Расеі пазнаюць гэтыя мундуры»


На здымку — супольны савецка-нямецкі парад, які прайшоў у Берасці пасля падзелу польскіх тэрыторый паміж СССР і Нямеччынай.

Читать полностью…

Белсат

⚖️ Пасля публікацыі Reform.news аб эксплуатацыі беларускіх палітзняволеных на Ёрга Дорнау падалі ў суд

Юрыст з Нямеччыны Фердынанд Мюллер падаў заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да дэпутата ад AfG Ёрга Дорнау. Пра гэта Мюллер паведаміў у сваёй сацсетцы X:

«Падаў заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з гэтым інцыдэнтам. Калі інфармацыя, прадстаўленая беларускай газетай, пацвердзіцца, то гэта відавочна выпадак эксплуатацыі людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы»


Што здарылася 👇
Reform.news высветліў, што нямецкі бізнэсовец, дэпутат ад папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» і ўладальнік ТАА «Цыбулька-Бел» Ёрг Дорнау заключыў пагадненне з лідскім «цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў» (ЦІП) і рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, для работ на сваёй плантацыі пад Лідай. Ім плацілі каля 5 еўра дзень. Дорнау асабіста правяраў працу палітвязняў.

Читать полностью…

Белсат

😲У Рагачове жанчына купіла кватэру са «шпіёнскім» сюрпрызам

У жніўні жыхарка Рагачова купіла кватэру, папярэдні ўласнік якой памёр. Новая гаспадыня пачала рыхтавацца да рамонту, і падчас гэтага знайшла за шафай металічную шарыкавую ручку незвычайнай формы.

Ручку яна перадала ў міліцыю, пасля тую накіравалі на экспертызу, дзе аказалася, што гэта самаробны пісталет па тыпе «страляючай ручкі», які прыдатны для страляніны патронамі 5.6х16R.

Читать полностью…

Белсат

🔺Раяну Руту выставілі афіцыйныя абвінавачванні ў замаху на Трампа

Пра гэта паведаміла міністэрства Юстыцыі ЗША:

«Рут абвінавачваецца ў замаху на забойства кандыдата ў прэзідэнты, што наносіць удар у самае сэрца нашай дэмакратычнай сістэмы»


Паводле версіі абвінавачвання, 15 верасня Трамп гуляў у гольф у Trump International, калі агент Сакрэтнай службы заўважыў Рута каля плота з вінтоўкай.

Ад моманту затрымання Рут знаходзіцца пад вартаю. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Раней Руту ўжо выстаўлялі абвінавачванні паводле двух артыкулаў, звязаных з валоданнем зброяй. Тады яму пагражала да 20 гадоў зняволення.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 верасня

▫️Расея скінула авіябомбу на шматпавярховік у Харкаве.

▫️Беларусы адзначыліся ў вызваленчай аперацыі ва Украіне.

▫️Памёр легендарны беларускі панк-рокер Віктар «Мао» Жаркевіч.

▫️Кіраўнік МЗС Літвы выказаўся пра адмену санкцыяў супраць Беларусі.

▫️Святлану Ціханоўскую назвалі ў ААН абранай прэзідэнткай Беларусі.

▫️Беларус, які кінуў «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла – асуджаны.

▫️Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам.

▫️Новыя доказы злачынстваў Лукашэнкі перадалі ў Гаагу.

Читать полностью…

Белсат

⚽️ У Варшаве зноў пройдзе футбольны Кубак Івуліна. Ужо трэці год запар

У самым першым турніры, які адбыўся ўлетку 2022-га, сам Аляксандр Івулін удзелу не браў, бо тады знаходзіўся ў зняволенні.

Летась ён ужо гуляў, згуляе і сёлета. Таксама ў Кубку Івуліна традыцыйна возьме ўдзел каманда «Белсату».

🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, дзе і калі адбудуцца спаборніцтвы

Читать полностью…

Белсат

🚤 Судна нарвежскіх рыбакоў сустрэлася ў моры з расейскім ваенным караблём. Вось што было далей

Інцыдэнт адбыўся за межамі тэрытарыяльных водаў Нарвегіі, але ў нарвежскай выключнай эканамічнай зоне. Тут Паўночны флот Расеі праводзіў стрэльбы ў рамках маштабных стратэгічных вучэнняў «Акіян-2024».

🔍 Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸62 гады Алесю Бяляцкаму. Чатыры апошніх дня народзінаў ён сустракае ў няволі

🔸Генасамблея ААН. З кім сустракаецца і пра што дамаўляецца Святлана Ціханоўская?

🔸У жніўні сярэдні заробак у РБ упаў упершыню за паўгода. Чаму?

🔸Улады Літвы прызналі ненадзейнай кампанію, якая мелася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі»

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ З’ехаў з Беларусі ў «недружалюбныя» краіны - страціў вайсковую пенсію

Савет рэспублікі ўхваліў законапраект аб зменах у закон аб выплаце пенсій вайскоўцам. Згодна з ім, вайсковыя пенсіянеры, а таксама члены іх сем'яў, якія выязджаюць на пастаяннае месца жыхарства ў «недружалюбныя» краіны, пазбавяцца пенсій.

«Прадугледжваюцца пэўныя льготы для тых, хто пражывае на тэрыторыі Беларусі, а хто з’яжджае ў недружалюбныя краіны — яны пенсійным забеспячэннем карыстацца не будуць. Калі пенсія прызначаная ў савецкі час, яна не мяняецца, яна застаецца. Гэта тычыцца тых людзей, якія ў сённяшні час прымаюць рашэнне, з'язджаюць за мяжу. Яны павінны разумець, што яны пенсійным забеспячэннем карыстацца не будуць»


«Недружалюбнымі» беларускія ўлады лічаць краіны Еўрасаюза, а таксама ЗША, Канаду, Ліхтэнштэйн, Нарвегію, Ісландыю і інш.

👉 Таксама, згодна з законапраектам, вайсковыя пенсіянеры, якія прыбылі для пастаяннага пражывання ў Беларусь з краін-удзельніц міжнародных дамоваў, раней звольненыя з ваеннай службы ў СССР ці Беларусі, таксама члены іх сем'яў змогуць атрымліваць пенсіі ў Беларусі, калі не будуць атрымліваць іх па ранейшым месцы жыхарства.

Читать полностью…

Белсат

🫣Беларуская прапаганда ўжо ахрысціла гэты рух «сатанінскай субкультурай»

Але насамрэч ён паўстаў як від спорту, які развівае каардынацыю, гнуткасць і сілу.

Разбіраемся, хто такія квадроберы і ці сапраўды ўсё так страшна, як малююць прапагандысты.

Читать полностью…

Белсат

😀 А ведаеце, што такое гурнінг?

Калі хочаце атрымаць незабыўныя эмоцыі – паглядзіце гэтае відэа 🙈

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Алесь Бяляцкі адзначае 62 дзень народзінаў за кратамі

✔️У Нямеччыне склалі пазоў супраць нямецкага дэпутата, які ў сваім бізнесе выкарыстоўвае працу беларускіх палітвязняў

✔️Еўраопт пад прыцэлам кантралёраў

✔️Беларуску затрымалі ў Польшчы за перавозку мігрантаў

✔️Пажар у менскім заапарку

✔️ЗСУ адбіваюць Ваўчанск, але могуць страціць Вуглядар

✔️Тыдзень моды ў Парыжы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Міністэрства ўнутраных спраў Літвы скасавала дамову з кампаніяй Garsų pasauli, якая займала вытворчасцю бланкаў для літоўскіх дакументаў і была занятая ў праекце пашпарту новай Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Літоўскага ведамства.

☝️ Раней беларускія і літоўскія журналісты апублікавалі расследаванне, з якога вынікала, што кампанія мае сувязі з асобамі, набліжанымі да беларускіх уладаў. Пасля чаго Літва распачала праверку.

У выніку літоўскія ўлады адклікалі сертыфікат надзейнасці пастаўшчыка паслуг, раней выдадзены Garsų pasaulis. Пасля гэтага, цэнтр выдачы асабістых дакументаў пры МУС скасаваў дамову аказання паслуг з кампаніяй.

Цяпер літоўскі МУС ініцыяваў новыя міжнародныя закупы бланкаў асабістых дакументаў, запрашаючы да ўдзелу ў тэндары пастаўшчыкоў з краін ЕС.
У МУС Літвы таксама запэўнілі, што наяўных запасаў хопіць да канца года.

Читать полностью…

Белсат

❗️BYPOL апазнаў сілавікоў, якія са здзекамі затрымлівалі панк-рокера Віктара Жаркевіча «Мао»

Музыку затрымаў ГУБАЗіК у верасні 2022 года. Яго моцна пабілі, зламалі аб галаву патэльню і прымусілі несці ў пастарунак дзверы ад лядоўні, на якіх былі панк-рокерскія і анархісцкія налепкі.

Былыя сілавікі BYPOL дэананімізіравалі гэтых «герояў» ☝️

Читать полностью…

Белсат

🦠 У Гомлі прайшло даследаванне посткавідных хваробаў. Паказалі першыя вынікі

Самымі частымі ўскладненнямі пасля ковіда сталі хваробы органаў дыхання, касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, а таксама сістэм кровазвароту.

👉 Аднак, гэта яшчэ не ўсё. Якія яшчэ хваробы можна было назіраць у перанесшых кавід чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🥴 У Расеі цяпер таксама будуць сілавікоў гадаваць з дзяцінства

Першы паліцэйскі клас адкрылі ў школе Бураціі. Дзеці пачнуць з васьмі гадоў вывучаць гэткую прафесію.

Вучняў будуць вадзіць на экскурсіі ў аддзяленне паліцыі, вывучаць страявое рыхтаванне, слухаць паліцэйскіх на класных гадзінах.

🤡 Працаўнікі мясцовага МУС упэўненыя, што такім чынам выхаваюць сапраўдных патрыётаў:

«Асноўная мэта стварэння такога класа – патрыятычнае выхаванне і прафарыентацыя новага пакалення»


Ужо на першым уроку паліцыянты паказалі дзецям сваю зброю.

🙈 Са словаў дырэктаркі школы, праваахоўныя структуры самі звяртаюцца ў навучальныя ўстановы з прапановамі супрацы.
Школа ўжо падпісала дамовы з Нацыянальнай гвардыяй і Федэральнай службай выканання пакаранняў.

Читать полностью…

Белсат

🔺«Палітвязні лічаць, што лепей схадзіць папрацаваць, чым сядзець у камеры, дзе іх будуць катаваць»

Паразмаўлялі з галоўным рэдактарам Reform.news Фёдарам Паўлючэнкам пра сітуацыю з нямецкім бізнесменам, на плантацыі якога працуюць беларускія палітвязні.

Паслухайце, што ён нам распавёў!

Тэкставую версію можна пачытаць ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

◽️Нобэлеўскі лаўрэат сустракае дзень нараджэння за кратамі. Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады

Гэта ўжо 4 дзень нараджэння, які найбольш вядомы беларускі праваабаронца сустракае за кратамі. За 25 гадоў сваёй дзейнасці Бяляцкі атрымаў шэраг узнагародаў за мяжою, а ў Беларусі двойчы станавіўся палітвязнем.

Распавядаем пра жыццёвы шлях нашага выбітнага земляка, паглядзіце!

Пачытаць тэкставую версію можна ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, дарагія чытачы!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі - сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Візавую праграму для беларусаў сапсавалі шпіёны Расеі

Выйшла справаздача Польшчы наконт «візавага скандалу». Распавядаем, што ў ёй.

🔸«Інвестыцыі – добра, толькі не з адной краіны»

У чым небяспека засілля расейскіх грошай у Беларусі?

🔸Нарвежскае рыбалоўнае судна сустрэлася з ваенным караблём Расеі

Рыбакі кажуць, што іх палохалі стральбой

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 24 верасня

▪️Асуджаных беларусаў адпраўляюць працаваць на цыбулевыя плантацыі.

▪️У Глыбокім затрымалі як мінімум траіх чалавек.

▪️Рэжым распачаў крымінальную справу за сарваны чырвона-зялёны сцяг.

▪️У Беларусі +5 новых палітвязняў.

Читать полностью…

Белсат

💪 «Які вялікі вырас, ужо большы за бацьку і маці стаў!»

Чулі такое ў дзяцінстве? 🫠

Тады вы ведаеце, як яно – быць як гэтае пінгвіняня з аўстралійскага акварыуму 🐧

Читать полностью…

Белсат

🔺 «Віна Лукашэнкі абсалютна даказана»

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам спіс, перададзены ў Гаагу ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал