belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤓 Гэтая навіна спадабаецца тым, каму надакучыла палоць пустазелле на лецішчы

Яшчэ крыху і за вас гэта зробіць робат!

Робата, які абараняе культурныя расліны ад пустазелля і паразітаў распрацавалі ў Вялікай Брытаніі. Паглядзіце, як ён дае рады ў палявых умовах.

Яшчэ болей сучасных гаджэтаў можна пабачыць у нашай праграме «Навіны з будучыні» на канале БЕЛСАТ life.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка памілаваў трыццаць сем чарговых палітычных зняволеных

🔸 Як Менскі Свята-Лісавецінскі жаночы манастыр дапамагае Расеі ваяваць супраць Украіны, збіраючы грошы на Захадзе

🔸 Колькасць назіральнікаў павялічыцца. Старшыня ЦВК распавёў пра электаральную кампанію 2025

🔸 25 гадоў таму зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

🔸 Паводка ў Еўропе. Сітуацыя крытычнай застаецца ў некалькіх краінах. Ёсць ахвяры. Ці чакаць непагадзі ў Беларусі?

🔸 Беларускага журналіста Андрэя Мялешку разам з дачкой без тлумачэння прычыны не пусцілі ў Грузію

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

❗️Стала вядома каго сёння памілавалі ў Беларусі

1. Аляксандр Фікаў
2. Таццяна Біруля
3. Анжэла Сікорская
4. Міхаіл Корзун
5. Кацярына Джыг

Гэта не ўвесь ліст вызваленых. Усяго было памілавана 37 палітвязняў.

Читать полностью…

Белсат

Ці гэта не барацьба з беларускай дыяспарай?

Сітуацыя вакол беларуса ў Грузіі пагаршаецца: улады хочуць дэпартаваць і непаўналетнюю дачку. Ёй нават забараняюць сустрэцца з маці. Праваабаронца кажа, што гэта ўжо трэці падобны выпадак.

Дык што там такое адбываецца? Пачытайце пра дзіўнае стаўленне да беларусаў у Грузіі і чаму гэта нагадвае «небяспечны званочак» — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Чарговая «спроба пакушэння» на Трампа.

🔻Грузія не пусціла да сябе беларускага журналіста,які апошнія гады жыў у гэтай краіне.

🔻Расейскі дрон зноў кружыў у беларускім небе.

🔻У Расеі школьнік з нажом напаў на аднакласнікаў і настаўніцу.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.

Читать полностью…

Белсат

🤨 Цельняшкі ў расейскіх дэсантнікаў — беларускія

А шые іх Гомельская фабрыка «8 сакавіка», якая вядомая ў Беларусі жаночымі калготкамі, панчохамі і шкарпэткамі. Такі заказ прадпрыемства атрымала нядаўна, паведаміла BYPOL.

Паводлое ініцыятывы, гэта не адзіны прыклад працы беларускай прамысловасці на армію Расеі:

🔸 «Завод Легмаш» у Оршы займаецца апрацоўкай кампанентаў для мінамётаў і браняпластінаў.

🔸 «Беларускі металургічны завод» у Жлобіне пастаўляе туды запчасткі.

🔸 Менскі трактарны завод выпускае камплектуючыя для цяжкай ваеннай тэхнікі.

🔸 «Дыяпраектар» у Рагачове вырабляе прыцэлы і прыборы навядзення для расейскай бранятэхнікі.

Читать полностью…

Белсат

Долар з еўра падаражэлі, а расейскі рубель патаннеў — такія навіны курсаў валютаў на панядзелак 16 верасня

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Ого, расейцы «заданацілі» ўкраінскай арміі больш за мільярд долараў!

Насамрэч, яны не хацелі такіх ахвяраванняў. Усе гэтыя грошы — вынік махлярства, пад якое трапілі грамадзяне Расеі. За 2024 год расейцы перадалі $2,8 млрд невядомым асобам. 40% ад гэтых грошаў пайшлі на дапамогу ЗСУ.

Паводле «Сбербанку», махляры звычайна тэлефануюць праз мэсенджары і прадстаўляюцца супрацоўнікамі МУС, ФСБ або Цэнтрабанку. Нярэдка яны просяць перакласці грошы на «бяспечны рахунак» або паведаміць код з СМС.

Вядома, што летась «украінскія кол-цэнтры» выманілі ў беларусаў больш за пяць мільёнаў долараў.

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

Мужчыну са Стаўбцоў затрымалі за лічбы на цішотцы

Сілавікі выклалі відэа з футбольным заўзятарам, якога арыштавалі проста на працы. Прычына — лічбы 1312 на цішотцы (лічбы першых літараў антыміліцэйскай абрэвіятуры).

Вядома, што мужчына працаваў зваршчыкам на Менскім маторным заводзе. Дзе цяпер знаходзіцца беларус — невядома.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

На Трампа маглі зладзіць яшчэ адзін замах

Інцыдэнт адбыўся падчас гульні ў гольф у Фларыдзе. Як сцвярджае перадвыбарчы штаб Трампа, было зроблена некалькі стрэлаў «у блізкасці» ад кандыдата.

Кангрэсменка Марджоры Тэйлар-Грын заявіла пра замах на Трампа і паведаміла, што падазраваны ўжо затрыманы. У кустах, адкуль вялася стральба, знайшлі аўтамат Калашнікава.

«Яны спрабуюць забіць яго!!! Яны зробяць усё, каб перашкодзіць яму перамагчы», — напісала яна.

ФБР лічыць, што інцыдэнт «выглядае як спроба замаху». У той жа час, выданне «The New York Post» піша, што стралялі не па Трампе, а двое мужчын проста абмяняліся стрэламі побач з полем для гольфа. Паводле газеты, раён, дзе адбылася перастрэлка, адрозніваецца высокім узроўнем злачыннасці.

Читать полностью…

Белсат

🔺«Закрылі ў пакоі, забралі пашпарты». Беларускага журналіста не пусцілі ў Грузію

Журналіст Андрэй Мялешка жыў у Батумі пасля эміграцыі з палітычных прычынаў з Беларусі. Ён вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе яго чакаюць жонка і яшчэ адно дзіця, але ў краіну яго не пусцілі.

Журналіст распавёў выданню «Позірк», што яго дэпартуюць у Польшчу на бліжэйшым рэйсе.

«Да 15-ай гадзіны я магу даведацца, чаму мяне не пусцілі. Я нічога не разумею, што ў гэтым дакуменце, які мне далі, напісана «іншыя прычыны»,


- кажа Андрэй Мялешка.

Таксама журналіст кажа, што іх з дачкой закрылі ў пакоі і забралі пашпарты, таму папрасіць палітычнага прытулку журналіст таксама не можа - для гэтага патрэбны пашпарт.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 15 верасня

✔️ У Нью-Ёрку ўлады выплацяць нашчадкам пацярпелых ад рабства кампенсацыі

✔️ Драмачычная сітуацыя на паўднёвым захадзе Польшчы - развіваецца моцны павадак

✔️ МЗС Польшчы заклікае спыніць выплату дапамогі ўкраінскім мужчынам-уцекачам у ЕЗ

✔️ Першыя непрафесійныя астранаўты, якія здзейснілі выхад у адкрыты космас, вярнуліся на зямлю

✔️ У Клайпедзе захраслі 2700 машынаў. Літва тлумачыць чаму

✔️ Інтэрв'ю з былым палітвязнем і аўтарам кнігі «Костерок из наших страниц» Аляксеем Гайшуном

✔️ Як Дажынкі з народнага свята сталі прапагандысцкім агратрэшам

✔️ У Варшаве паставяць спектакль пра канфлікт творцы і ўлады

✔️ у ЗША выявілі восаў, якія гадуюцца ў целах жывых пладовых мушак, як ксенаморф з фільму «Чужы»

✔️ Politico: ЗША баяцца паразы Украіны ўжо гэтай зімой і гатовыя «змяніць правілы»

#рэпрэсіі:

▪️ 60-гадовую псіхалагіню з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»

▪️ Ураджэнца Херсона будуць судзіць у Мінску па 4 крымінальных артыкулах

Читать полностью…

Белсат

☝️ У Польшчу прыйшла вялікая вада

Поўдзень краіны затаплівае. Апошні раз такое было ў 1997 годзе — пра тагачасныя падзеі Netflix нават зняў кіно.

Але для жыхароў некаторых польскіх гарадоў павадак цяпер — нібыта фільм жахаў у рэальным жыцці — вядома ўжо пра адну чалавечую ахвяру.

Тым часам праводзяцца эвакуацыйныя працы — людзей ратуюць нават з дапамогай верталётаў і вайсковай тэхнікі, а простыя жыхары спрабуюць талакою назбіраць сродкаў на дапамогу землякам.

Паглядзіце нашае відэа пра тое, як Польшча дае рады з паводкаю. І беражыце сябе!

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:


🔸Як манашкі Свята-Лізавецінскага манастыру збіраюць грошы ў Еўропе на дапамогу расейскім жаўнерам і як іх заўважылі

🔸 Талібы на БелАЗах - як і навошта беларускае прадпрыемства саромеецца, але супрацоўнічае Талібанам
Апдэйт франтавых падзеяў

🔸Дэмаграфічная трагедыя ў Беларусі

🔸 Ці вызначыўся Лукашэнка з удзелам у выбарах?

🔸 Трамп vs Гэрыс - новых дэбатаў кандыдатаў на прэзідэнта ЗША не будзе?

🔸Паводка ідзе па Еўропе. Польшча з Чэхіяй пацярпелі наймацней

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🥳 Учора Купалаўскі тэатр адзначыў 104-годдзе

Як прайшло святкаванне і чаму ў тэатра няшмат нагодаў для гонару — глядзіце ў нашым відэа.

Цікава, як адрэагаваў бы Янка Купала, пабачыўшы, што стала з тэатрам.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Не жаночая справа: чаму ўкраінскія жанчыны ідуць размініраваць родную зямлю

Наколькі гэта цяжка і чаму так неабходна — глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

«Найлепшы сцэнар для Беларусі — ісці на кампраміс з рэжымам»

Як, на думку прадстаўніка каліноўцаў Дзітрыя Шчыгельскага, будзе выглядаць Беларусь пасля Лукашэнкі і чым грамадскасць будзе незадаволена — глядзіце ў відэа.

Цалкам выданне глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

☺️ Гісторыя з хэпіэндам: жыхар Харкава так любіў свайго сабаку, што не хацеў ратавацца адзін пасля абстрэлу

Тады пажарныя зладзілі двайную аперацыю. Паглядзіце, як гэта выглядала!

Читать полностью…

Белсат

😶 «Верх цынізму: проста ў еўрапейцаў манашкі бяруць грошы, каб іх адсылалі расейцам, што забіваюць украінцаў»

Менскія манашкі ладзяць у ЕЗ імпрэзы і прадаюць свае вырабы, а грошы потым ідуць на дапамогу расейскім вайскоўцам, якія ваююць ва Украіне.

Пра тое, як ім гэта ўдаецца і хто з гэтым змагаецца, глядзіце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

❗️Яшчэ 37 палітвязняў памілаваныя ў Беларусі

Сярод іх — шэсць жанчын. Вызваленыя маюць хранічныя захворванні, інваліднасць і з'яўляюцца пенсіянерамі. Усе яны былі асуджаны за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці»

Гэты ўжо чацвёрты акт памілавання ад рэжыму. Раней Лукашэнка ўжо амністыраваў 78 палітвязняў: 18 (3 ліпеня), 30 (16 жніўня) і 30 (4 верасня).

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️На што толькі не пойдзеш праз санкцыі - нават на супрацу з «Талібанам»

Пра перамовы з БелАЗам сталася вядома ад талібанскага міністэрства. Сам жа БелАЗ гэты факт замоўчвае. Чаму так, саромеецца?

Што талібы могуць прапанаваць Беларусі, разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😳 Менскі манастыр замест малітваў будуе бізнес-імперыю

Вялікія офісы з камп'ютарамі, манашкі, якія вядуць сацсеткі дзеля данатаў, майстэрні і крамы ў Заходняй Еўропе — пачытайце, як вядомы Свята-Елісавецінскі манастыр зарабляе грошы на дапамогу Расеі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

Падазраваны ў «замаху» на Трампа — актыўны прыхільнік Украіны

Яго завуць Раян Рут, і яму 58 гадоў. У 2022 годзе мужчына ездзіў ва Украіну, шмат пісаў пра падтрымку і нават быў гатовы ахвяраваць сабой дзеля барацьбы з Расеяй, але яго не ўзялі.

Раян таксама заклікаў афганскіх вайскоўцаў удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку Украіны.

Мужчына ўжо сутыкаўся з крымінальнымі абвінавачваннямі: у 2002 годзе ў яго былі праблемы з захоўваннем зброі. Тады Раян забарыкадаваўся ў будынку на тры гадзіны, узброены аўтаматам. А ў 25 гадоў ён абараніў жанчыну ад гвалтаўніка.

Читать полностью…

Белсат

Чыноўнікам Лукашэнкі будзе праца ў Новай Беларусі?

Павел Латушка выказаў думку, што ў новы дзяржапарат не павінны трапіць толькі чыноўнікі з вышэйшага кадравага рэзерву Лукашэнкі і толькі тыя, хто здзяйсняў злачынствы.

Кіраўнік НАУ таксама прапанаваў падзяліць чыноўнікаў на тры катэгорыі: прарасейскія і дзве катэгорыі прадзяржаўных (тыя, каму блізкае нацыянальнае адраджэнне, і тыя, каму не). Прарасейскія, на думку Латушкі, «павінны сысці, але ёсць пытанне, як іх вызначаць».

🤔 Ці згодныя вы з такімі прапановамі? Пішыце нам у каментарах (калі гэта для вас бяспечна).

Читать полностью…

Белсат

😔Роўна 25 гадоў таму зніклі без вестак палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

16 верасня 1999 году сябры Ганчар і Красоўскі хадзілі ў лазню, а дадому больш ніколі не вярнуліся.

Чаму праўды пра іх знікненне дагэтуль не высветлілі? Гэтае пытанне ўжо 25 гадоў застаецца без адказу.

Паглядзіце фільм-расследванне аб крывавай дзейнасці «эскадронаў смерці», датычных да знікнення Ганчара і Красоўскага.

Читать полностью…

Белсат

Добрага панядзелку, шаноўныя!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹У Клайпедзе захраслі 2700 аўтаў

Літва растлумачыла, чаму іх не аддаюць беларусам.

🔹Вялікая вада ў Польшчы

Крытычная сітуацыя праз моцныя дажджы складваецца на поўдні і паўднёвым захадзе краіны. Распавядаем, што адбываецца.

🔹«Варта вымавіць слова «амністыя» – і пачыналася»

Аляксей Гайшун распавядае пра сваю кнігу аб зняволенні.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🐻 Хлопец трапіў у казку «Маша і мядзведзі» залез у бярлогу … І выжыў!

Але гэта ўсё ж было не так лёгка.

Спойлер: мядзведзі нават не пашкодзілі яго.

Читать полностью…

Белсат

📌 Politico: рызыка таго, што Украіна можа прайграць энергетычную вайну ўжо гэтай зімой, прымусіла Вашынгтон і Лондан перагледзець сваю пазіцыю на выкарыстанне Кіевам ракетаў далёкага дзеяння

Выданне адзначае, што расейскія камандзіры мяняюць тактыку авіяўдараў для знішчэння энергетычнай сістэмы Украіны.

Украінскія чыноўнікі лічаць, што паралізацыя трох атамных электрастанцый можа разбурыць эканоміку і аслабіць пазіцыі краіны пры мірных перамовах.

☝️ Менавіта гэтыя асцярогі паўплывалі на пастанову адміністрацыі Байдэна перагледзець абмежаванні на перадачу ўзбраенняў, такіх як ATACMS і Storm Shadow, піша газета.

Читать полностью…

Белсат

😱 Жахі са свету інсектаў: у ЗША выявілі восаў, якія гадуюцца ў целах жывых пладовых мушак, як ксенаморф з фільму «Чужы»

Восы-паразіты адкладаюць яйкі ўнутры жывой дарослай асобіны, а затым выкідаюцца з брушка гаспадароў, пакуль тыя яшчэ жывыя.

«Яны фактычна выходзяць з цела мухі. І каб дадаць яшчэ больш жаху, муха, як правіла, застаецца жывая яшчэ некалькі гадзінаў пасля гэтага»


Выяўленне асы стала нечаканасцю для даследчыкаў, бо мухі-дразафілы вельмі распаўсюджаныя і добра вывучаныя. Да таго ж звычайна паразітарныя віды восаў нападаюць на мух на больш уразлівых стадыях развіцця: лярвы ці лялечкі.

🤯 Драпежніца ж, якую даследчыкі назвалі Syntretus perlmani, стала першым выяўленым відам гэтых насякомых, які заражае дарослых асобінаў.

Читать полностью…

Белсат

📢 Не чыталі навіны пару дзён, а цяпер лянота гартаць «кіламетры» стужкі тэлеграму?

То запрашаем на наш канал ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ, дзе ўсё толькі сцісла і па справе.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…
Подписаться на канал