belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Ізраіль нанёс прэвентыўны ўдар па «Хізбале» ў Ліване

Раней тэрарыстычная групоўка планавала запусціць 6000 ракетаў па Ізраілю ў адказ на смерць свайго палявога камандзіра.

«Армія знішчыла тысячы ракет, накіраваных на поўнач краіны, прадухіліла многія іншыя пагрозы і дзейнічае з вялікай сілай — як у абароне, так і ў нападзе», – заявіў прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу.

У адказ на ізраільскія авіаўдары Хізбала выпусціла 320 ракетаў і беспілотнікаў. Вядома пра пацярпелых.

Чаму гэтыя падзеі могуць стаць падставай для яшчэ адной паўнамаштабнай вайны – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Ці была нацыянальная свядомасць у шляхты Рэчы Паспалітай?

Русін, грамадзянін ВКЛ ці грамадзянін Рэчы Паспалітай? Як называўся б у той час жыхар тэрыторыі сучаснай Беларусі? Аказваецца, не ўсё так проста.

🔺15-гадовую дзяўчыну на два гады адправілі ў «калонію для непаўналетніх» за абразу міліцыянта

Як такое магло адбыцца і што можа чакаць дзяўчыну ў спецустанове — чытайце ў матэрыяле.

🔺Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі

115 на 115 — такім чынам адбыўся ўчора абмен палоннымі. Сярод вызваленых расейцаў упершыню аказаліся тыя, хто трапіў у палон у Курскай вобласці. Разабраліся, як адбыўся абмен і пры чым тут Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 жніўня

✔️Зянон Пазняк прапанаваў пачаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў

✔️Лукашэнка цынічненька павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці, заявіўшы пра цёплае стаўленне, павагу і «агульны лёс»

✔️Дроны атакавалі склад з боепрыпасамі ў Варонежскай вобласці

✔️Кіраўнік БРСМ прыехаў у акупаваную Аўдзееўку

✔️РФ і Украіна правялі вялікі абмен палоннымі

✔️Прадстаўнік «BELPOL» пракаментаваў, за што менавіта наклалі амерыканскія санкцыі яшчэ на два беларускія прадпрыемствы

#рэпрэсіі:

▫️15-гадовую дзяўчыну з Глуску накіравалі ў калонію для непаўналетніх, бо выклала ў інтэрнэт відэа з «абразаю міліцыянта»

▫️У Лепельскім раёне за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі і будуць судзіць некалькі вайскоўцаў

Читать полностью…

Белсат

📷 Фотафакт: у Польшчы адбыліся акцыі з нагоды Дня незалежнасці Украіны

Украінская дыяспара ў Польшчы налічвае мільёны чалавек, вялікая частка з якіх апынулася тут у 2022-м годзе, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

На здымках – акцыі ў Варшаве ды Кракаве. У іх бралі ўдзел у тым ліку і беларусы пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэтыя вырабы не трапяць на фронт і не будуць забіваць украінцаў»

Пад «свежыя» амерыканскія санкцыі трапілі рагачоўскі завод «Дыяпраектар» і Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі разам са сваімі кіраўнікамі.

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам, за што менавіта былі «пакараныя» гэтыя прадпрыемствы, якія, на першы погляд, вырабляюць бяскрыўдную прадукцыю.

🔍 А што сыходзіць з іхнага канвееру насамрэч – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Прыезд кітайскага прэм'ера ў Беларусь супаў з вызваленнем чарговай групы палітвязняў

Краіны падпісалі 17 дакументаў, але пра што не згадваюць высокія чыноўнікі – глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🎸Вольскі, РСП і Dzieciuki адпаляць 7 верасня ў Варшаве на трэцім фестывалі беларускай музыкі «Грай»

Акрамя іх, у асноўнай музычнай праграме будуць гурты Relikt, Nochy і Kurwadziki. А на разагрэве зайграюць маладыя беларускія выканаўцы.

📍Дзе: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa)
📍Калі: 7 верасня (субота), ад 15-й гадзіны

☝️Акрамя музычнага складніку будзе таксама фудкорт ды арт-маркет з сувенірамі ды карцінамі беларускіх мастакоў 🖼

Прыходзьце, будзе гучна! 🤟

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺🇺🇦 Еўразвяз усур'ёз возьмецца абмеркаваць пытанне адпраўкі інструктараў ва Украіну

Раней гэтае пытанне ўздымалася толькі асобнымі палітыкамі і не мела ніякага працягу.

Афіцыйны Кіеў яшчэ напрыканцы траўня накіраваў ліст на імя Жузэпа Бурэля, у якім заклікаў рэгіянальную Садружнасць накіраваць ва Украіну інструктараў.

🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, якія краіны падтрымліваюць гэтую ініцыятыву і чым могуць займацца еўрапейскія інструктары ва Украіне

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Не толькі МАЗы: у Пінскім раёне загарэлася кабіна дызель-цягніка

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што здарэнне адбылося ўчора ўдзень на станцыі «Парахонск». Цягнік ехаў па маршруце Берасце-Лунінец.

Прычына загарання невядомая, яе будуць высвятляць спецыялісты. Ніхто з пасажыраў (іх у цягніку на момант пажару было каля 50) не пацярпеў, усе самастойна пакінулі вагоны.

Затрымка ў руху дызель-цягніка праз пажар склала каля гадзіны.

Читать полностью…

Белсат

🦾 Праз некалькі дзесяцігоддзяў на кожнага чалавека, што жыве на Зямлі, можа прыпадаць па адным ці па два робаты

Так мяркуюць эксперты, якія вывучаюць індустрыю робатабудаўніцтва.

Глядзіце нашае відэа пра тое, як імкліва развіваецца гэтая галіна ў Кітаі ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці была нацыянальная свядомасць у шляхты Рэчы Паспалітай?

Існуе досыць пашыранае меркаванне, што шляхцічы ў гэтай дзяржаве заўсёды называлі сябе палякамі, хоць і маглі быць паводле этнічнага паходжання ліцвінамі (цяпер беларусамі), русінамі (цяпер украінцамі) або жамойтамі (цяпер літоўцамі).

Аднак даследнікі, якія прафесійна вывучаюць тэму, не пагаджаюцца з тым, што ўсё было аж настолькі проста.

🔍 Разбіраемся ў гістарычных перапляценнях ПА СПАСЫЛЦЫ. Пачытайце, будзе цікава!

Читать полностью…

Белсат

💎 Прэзідэнту Батсваны далі патрымаць у руках другі па велічыні дыямант свету. Паглядзіце на яго рэакцыю!

Гэты дыямант быў здабыты акурат у Батсване (краіна ў паўднёвай частцы Афрыкі) і мае масу 2492 карат (гэта каля паўкілаграма).

«God is good» («Бог добры»), − рэзюмаваў Макгўэтсі Масісі, трымаючы дыямант на далонях.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Нас объединяет общая судьба, стремление дружить и ладить с соседями». Лукашэнка павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці

Як гэта звычайна бывае ў выпадку з «несяброўскімі дзяржавамі», віншаванне самаабвешчанага кіраўніка Беларусі было накіраванае не на імя прэзідэнта, а толькі народу.

У ім Лукашэнка, вядома ж, жадае толькі ўсяго добрага і выступае супраць усяго дрэннага:

«На белорусской земле всегда с особым уважением и теплотой относились к сердечному и трудолюбивому народу Украины. На протяжении долгого времени наши нации находили силы в единстве, делили радость и горе, кров и хлеб, вместе преодолевали невзгоды и гордились своими успехами. Нас объединяют не только общая судьба и родственные связи, но и стремление дружить и ладить с соседями».

Таксама Лукашэнка запэўніў, што Беларусь працягне рабіць усё для забеспячэння бяспекі ў рэгіёне.

📍Нагадаем: на мінулым тыдні самаабвешчаны кіраўнік РБ заяўляў пра перакідванне на мяжу з Украінай «траціны беларускага войска». Паводле звестак «Беларускага Гаюна», гэта істотнае перабольшванне (хоць войскі на мяжу і праўда перакінулі).

Читать полностью…

Белсат

Зянон Пазняк прапанаваў пачаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў

«Ніхто не кантактуе з чыноўнікамі, ні з Рыжанковым не кантактуе. Няма ніякіх перамоў. І значыць, будуць толькі лозунгі: “Вызваляйце палітвязняў, іначай мы вам граніцу перакрыем», — сказаў палітык у эфіры ютуб-каналу Warta.

Паводле палітыка, трэба разглядаць палітзняволеных як палонных на вайне.

«Можна вярнуць амбасады некаторыя, некаторых прадстаўнікоў. Гэта дасць магчымасць некаторых яго чыноўнікаў запрасіць на Захад, таго ж самага міністра замежных спраў, якога ён прызначыў. І пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў. А размова такая: «Што вы хочаце [узамен]?» Іначай нічога не адбываецца. Гэта вайна», — заявіў Пазняк.

Читать полностью…

Белсат

Уначы дроны атакавалі ваенны склад у Варонежскай вобласці

Гэта прывяло да выбуху боепрыпасаў і выклікала моцны пажар. Вядома пра дваіх пацярпелых, адна з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паводле мясцовага губернатара, з зоны пажару эвакуіравалі каля 200 чалавек, на тэрыторыі трох вёсак увялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Дроны таксама атакавалі Белгародскую вобласць. Пацярпелі два чалавекі, аднаго з іх шпіталізавалі з асколкавымі раненнямі. У некалькіх дамах выбіты вокны і пашкоджаныя фасады.

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍 33 гады таму Беларусь дамаглася незалежнасці

У гэты дзень Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Беларусы вярнулі незадежнасць, а за ім і нацыянальны сцяг.

Пра тое, як гэта адбывалася, распавядут сведкі тых падзеяў у нашым фільме ПА СПАСЫЛЦЫ. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

❗️У Францыі затрымалі стваральніка Telegram Паўла Дурава

Вядома, што ягоны прыватны самалёт, які ляцеў з Азербайджану, прызямліўся ў аэрапорце Ле-Буржэ. Пасля гэтага французскія праваахоўнікі паказалі яму ордэр на арышт і затрымалі.

Дурава абвінавачваюць у садзейнічанні тэрарызму, наркагандлю ды іншым цяжкім злачынствам за адмову мадэрацыі кантэнту ў Telegram.

Павел Дураў мае французскае грамадзянства. Паведамляецца, што ён ведаў пра тое, што можа быць затрыманы ў Еўразвязе, таму ў апошні час пазбягаў паездак на яго тэрыторыю.

Читать полностью…

Белсат

🎧 Класнай беларускай музыкі вам на добры сон

Гурт «Касары» прэзентаваў кліп на народную песню «Ой, да сонцэ». Яе тэкст быў запісаны ў вёсцы Гаўрыльчыцы Менскай вобласці ☝️

Кліп, на жаль, давялося здымаць ужо не ў Беларусі, а ў розных лакацыях Варшавы. Аднак ён усё роўна атрымаўся вогненным 🔥

Ці правільней будзе сказаць сонечным ☀️

Читать полностью…

Белсат

💪 «Каб падтрымаць ўкраінскіх сяброў»

Напярэдадні ўкраінскага Дня незалежнасці творчае аб'яднанне «Тутэйшыя» намалявала графіці ў Вене

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Што цяпер адбываецца з беларускага боку мяжы з Украінай

🔸 ЗША ўвялі чарговыя санкцыі супраць Расеі. У спісе аказаліся і два беларускія прадпрыемствы

🔸 Зянон Пазняк: Запрасіць на Захад прадстаўнікоў рэжыму і канкрэтна паразмаўляць з імі наконт вызвалення палітвязняў

🔸 Новыя нетыповыя віды грыбоў, раслінаў і жывых істотаў пранікаюць на тэрыторыю Беларусі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wwYGOo9fH8o

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅Выйшла на волю чарговая група палітвязняў

🔅Затрыманы раней актор праекту «ЧынЧынЧэнэл» Дзмітрый Ясіневіч пакінуў Беларусь

🔅Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі

🔅Машыніст цягніка сустрэў зубра

🔅Марскія львы «захапілі» пляж у Каліфорніі

🔅Прэзідэнт Батсваны як дзіцё парадаваўся знойдзенаму ў ягонай краіне вялізнаму дыяманту

Читать полностью…

Белсат

📢 Не чыталі навіны пару дзён, а цяпер лянота гартаць «кіламетры» стужкі тэлеграму?

То запрашаем на наш канал ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ, дзе ўсё толькі сцісла і па справе.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🤯 Як выглядае чалавек, у якога болей за 99% паверхні цела пакрыта татуяваннямі?

Уявіць гэта цяжкавата, таму лепш адразу паглядзіце відэа, каб не напружваць сваю фантазію ⬆️

📍Супраць тату (ва ўмераных колькасцях) мы нічога не маем, але паўтараць такое ўсё ж не раілі б 🫠

Читать полностью…

Белсат

☝️Украіна і Расея сёння абмяняліся палоннымі

Расейскіх салдат тэрміновай службы, якіх захапілі ў палон у Курскай вобласці, перадалі ў Беларусь. Нагадаем: папаўненне абменнага фонду Украіны называлася ў якасці адной з прычынаў правядзення аперацыі на Куршчыне.

🔍 У якім фармаце адбываўся абмен і што робяць расейскія экс-палонныя ў Беларусі, чытайце ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Піяр-кампанія, якая больш нашкодзіла раскрутцы фільму, чым дапамагла

Нашая калумністка Ірэна Кацяловіч піша пра кантраст паміж гламурнай і глянцавай цырымоніяй на прэм'еры фільму «Усё скончыцца для нас» і тэмай, якую ўласна сам фільм раскрывае.

Гэтая тэма – хатні гвалт над жанчынамі.

🔍 Чытайце матэрыял (і глядзіце трэйлер фільму) ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😨 15-гадовую дзяўчыну з Глуску накіравалі ў калонію для непаўналетніх, бо выклала ў інтэрнэт відэа з «абразаю міліцыянта»

Глуск – невялічкі райцэнтр у Магілёўскай вобласці, з насельніцтвам усяго каля 7 тысяч чалавек. Тое, што адбылося там з 15-гадовай дзяўчынаю, цяпер актыўна абмяркоўвае ўвесь пасёлак.

📍Сабралі ўсю інфармацыю, якая вядомая па гэтай справе, ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

☝️Невядомы з нажом атакаваў наведнікаў гарадскога фестывалю ў Нямеччыне: забітыя трое, яшчэ 8 чалавек параненыя

Трагічная падзея здарылася падчас фэсту, прымеркаванага да 650-годдзя мястэчка Золінген на захадзе краіны. На цэнтральную плошчу Золінгена прыйшлі тысячы людзей.

Нападніка дагэтуль не знайшлі: паліцыя задзейнічала для яго пошукаў нават верталёт. Аднак пакуль пошукі плёну не далі. Зразумець матыў забойцы праваахоўнікі пакуль таксама не могуць.

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 33 гады таму Украіна прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з нагоды дзяржаўнага свята і назваў Расею «тэрарыстычнай дзяржавай нумар адзін», а Пуціна — «хворым дзедам з выцвілымі вачыма».

«Мы не дазволім ператварыць у шэрую зону землі, дзе павінен па праве лунаць сіне-жоўты сцяг. Хворы дзед з Краснай плошчы, які пастаянна пагражае чырвонай кнопкай, не будзе дыктаваць нам якія-небудзь свае чырвоныя лініі», — сказаў Зяленскі.

Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская таксама павіншавала грамадзян Украіны:

«Ніякія захопніцкія памкненні Расеі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ. Ваша адвага натхняе ўсіх нас. І я ганаруся тым, што беларускія добраахвотнікі змагаюцца поплеч з украінцамі за нашу і вашу свабоду. Бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя. Не будзе свабоднай Беларусі без свабоднай Украіны, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы».

Читать полностью…

Белсат

Кіраўнік БРСМ прыехаў у акупаваную расейцамі Аўдзееўку

Навіна пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале кіраўніка «ДНР» Пушыліна, але чамусьці была хутка выдаленая. Паводле яе, «госці з Беларусі» прывезлі ў Аўдзееўку коўдры і абраз са Свята-Георгіеўскага манастыра горада Бабруйска.

«Гэта далёка не першая дапамога ад брацкага народа, многія, з кім сустракаліся, пачыналі дзякаваць, распавядаючы пра дапамогу беларускіх сяброў, прасілі перадаць словы падзякі Аляксандру Лукашэнку», — напісаў Пушылін.

Нагадаем, Аўдзееўка была акупаваная расейскімі войскамі ў лютым 2024-га. Падчас баёў горад быў значна разбураны.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺У Расеі адбыўся тэракт

Зняволеныя ісламісты ўчынілі напад на адміністрацыю папраўчай калоніі №19 у Валгаградскай вобласці Расеі. Ёсць загінулыя сярод сілавікоў. Распавядаем усе падрабязнасці.

🔺Як Камала Гарыс набірае папулярнасць?

Першая чарнаскурая жанчына-палітык дае надзею дэмакратам на перамогу на выбарах. Пасля замены 81-гадовага Джо Байдэна, Камала здолела прыцягнуць на свой бок нават тых, хто вагаўся. Разбяром, чым яна так папулярна ў ЗША.

🔺Ва Украіне загінулі два беларусы, якія ваявалі на баку Расеі

Хто яны і як яны патрапілі ў пуцінскую армію — чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…
Подписаться на канал