🚗 «Гарантуйце, што аўта ў выніку не трапіць на расейскія дарогі»
У Расею з Еўразвязу могуць трапіць толькі аўты з рухавіком да двух літраў, але з Беларуссю гэтыя абмежаванні не сінхранізаваныя. Разабраліся ў сітуацыі☝️
Як ЕЗ узяўся за пастаўкі аўто праз Беларусь у РФ і што ад таго беларусам, чытайце ў нашым матэрыяле
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Андрэй Любецкі
Лекар, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Менску сківічным хірургам.
Згодна з версіяй следства, хірург «неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказанню медычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў».
Таксама спадара Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў як мінімум васьмі пратэсных акцыях у Менску і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
#рэпрэсіі
💬 «Я не буду гаварыць пра палітыку»
Аляксей Дзікавіцкі ўзяў інтэрв’ю ў лідара Гэві-мэтал-гурта «U.D.O.», нямецкага рок-музыкі Уда Дыркшнайдэра, пра альбомы і голас, стаўленне да палітыкі і канцэрты ў Расеі.
Чытайце размову цалкам👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⛔️ Вера Ціханава пазбавілася дому і слыху пасля расейскага абстрэлу
Дом гэтай жанчыны знішчыла расейская авіябомба
Раскрытая яшчэ адна шпіёнская сетка ў Еўропе, якая працуе на Крэмль
Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы зладзілі ператрусы і выявілі дзейнасць па паслабленні пазіцыяў Еўропы і дыскрэдытацыі Украіны. Адной з задачаў такой сеткі была адміністрацыя сайту, дзе публікаваліся прарасейскія артыкулы, каментары і інтэрв’ю.
Спецслужбы таксама канфіскавалі 48,5 тысяч еўраў і 36 тыс долараў, шэраг электронных носьбітаў, у тым ліку мабільныя тэлефоны.
Усяго за 7 гадоў (2016–2023) Агенцтва ўнутранай бяспекі і Служба вайсковай контрвыведкі Польшчы затрымалі 46 асобаў, падазраваных у супрацы з выведкамі Расеі ці Беларусі.
💁 Спачатку ён ідзе на выбары, а потым «не ўсё так адназначна»
У праграме «Двубой» з палітолагамі Паўлам Усавым і Пётрам Рудкоўскім разбіраемся, якія шанцы, што Лукашэнка зноў абвесціць сябе прэзідэнтам Беларусі.
Глядзіце поўнае выданне праграмы на youtube-канале «Белсат NEWS» 🎞
This is Belarus 😉 Прызнавайцеся, далучыліся да флэшмобу?
Флэшмоб у Instagram выйшаў з-пад кантролю. У сацсетках беларусы і беларускі масава паказваюць сваю Беларусь. Часам гэта і смешна, і трагічна, але часцей за ўсё неймаверна прыгожа.
Мы таксама не прайшлі міма. А якая яна ў вас – ваша Беларусь?
Яшчэ больш прыгажосці на нашай старонцы ў Instagram 📷
😬 Насельніцтва Беларусі за год знізілася на цэлы Ваўкавыск
Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9 155 978 асобаў.
Адзначым, што з часоў пандэміі каронавіруса ўлады Беларусі перасталі публікаваць статыстыку адносна смяротнасці, нараджальнасці і міграцыі насельніцтва.
Пры гэтым і раней эксперты крытыкавалі тое, як Белстат улічвае тых, хто выехаў з краіны. І цяпер афіцыйныя звесткі супярэчаць інфармацыю пра мігрантаў.
😳 Затрымалі за тое, што хадзіў на суды
У Берасцейскай вобласці сілавікі пахваліліся затрыманнямі асобаў, якія наведвалі судовыя пасяджэнні ў палітычных справах.
☝️ Іх вінавацяць у садзейнічанні праваабарончаму цэнтру, прызнанаму экстрэмісцкім фармаваннем. Верагодна, маецца на ўвазе «Вясна».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
💱Курсы валютаў на 28 сакавіка
На сённяшніх таргах долар і еўра пайшлі ўніз, расейскі рубель падаражэў
#курсывалютаў
😳 Бюджэтнікаў прымушаюць несці кветкі да расейскай амбасады
Такую інфармацыю паведамляюць крыніцы «Белсату». Пры гэтым украінцам спачуваць нельга, гэта, як нам добра вядома, сканчаецца затрыманнямі і прысудамі. Ды і за кветкі Аляксею Навальнаму каля той ж амбасады таксама затрымлівалі.
❓Вас альбо вашых знаёмых/сваякоў/сяброў прымушаюць спачуваць і несці кветкі да расейскай амбасады?
Напішыце нам у чат-бот @BelsatBot. Гэта ананімна
📷 Ілюстрацыйнае / CARLOS BARRIA / Reuters / Forum
🔻 Кіроўца МАЗа насмерць збіў даішніка
Здарэнне адбылося ў Пінскім раёне, паведамляюць праўладныя медыі:
На 99-м км дороги Р6 Ивацевичи – Пинск – Столин вблизи деревни Стытычево 40-летний водитель автомобиля «MAЗ» совершил наезд на 35-летнего сотрудника ОГАИ Пинского ГОВД, который нес службу по надзору за дорожным движением на этом участке. Милиционер погиб.
Перамовы Расеі і Украіны: чаму гэта не так рэальна, як у 2022?
Сустрэчы ў Беларусі, Турэччыне, агучаныя «формулы міру» і розныя варыянты пагадненняў за два года паўнамаштабнай ваны. Усэ гэта не прывяло да мірных перамоваў Украіны з Расеяй.
Зусім нядаўна ЗША заявіла, што плануе дамагчыся перамоваў да канца бягучага году. Ці можа сапраўды атрымаецца дамовіцца пра мір? Разбіраемся тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Пуцін назваў напад Расеі на NATO «трызненнем»
Але і ад нападу на Украіну ён таксама адмаўляецца…
«У нас няма ніякіх агрэсіўных намераў у адносінах да гэтых дзяржаў. Мы і ва Украіне ніколі б нічога не рабілі, калі б там дзяржпераварот не здзейснілі, а потым не пачалі б ваенныя дзеянні на Данбасе. Яны ж вайну развязалі ў 2014 годзе»
Паводле яго, NATO цяпер займаецца тым, што «палохае сваё насельніцтва магчымай «расейскай пагрозай», а самі распаўсюджваюць свой дыктат на ўвесь свет».
💥 #галоўнае за 27 сакавіка
🔻 Загінуў салдат тэрміновай службы. Афіцыйная версія - самагубства;
🔻 Спачатку Польшча, а за ёю і Латвія ўвялі абмежаванні на пропуск транзітных аўтамабіляў праз беларускую мяжу;
🔻 Помнік паўстанцам 1863 года ў Вільні могуць знесці;
🔻 Швецыя пачне выдаваць беларусам пашпарты замежніка, а беларусы ў Нямеччыне змогуць атрымаць грамадзянства, не адмаўляючыся ад беларускага;
#рэпрэсіі
🔺Шмат затрыманняў у Беларусі за каментары пра падзеі ў «Крокус Сіці Холе»;
🔺 Андрэя і Наталлю Герасіменкаў асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 2020-га года;
🔺 Найбуйнейшы на Гомельшчыне спартовы клуб закрылі з палітычных прычынаў;
🔺 Следчы камітэт завершыў расследаванне ў дачыненні да так званых «аналітыкаў Ціханоўскай»;
☝️ Доктар Станіслаў Салавей будзе бараніць правы беларускіх медыкаў у замежжы
Ён прызначаны намеснікам Вольгі Гарбуновай –прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету. Галоўнай ягонай задачай будзе рыхтаванне рэформы сістэмы аховы здароўя.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 «Бюро»: адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію ўзначаліў целаахоўнік Лукашэнкі
Новы кіраўнік «ГардСэрвісу» Юрый Альшэўскі каля 20 гадоў працуе ў службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.
А жонка Альшэўскага Святлана Сакалоўская надоечы стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤨 У нас пытаннечкі да пашпарту Новай Беларусі
З імі мы прыйшлі на размову да прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах, намесніка Святланы Ціханоўскай Валеру Кавалеўскаму
❓ Пашпарт Новай Беларусі будзе бясплатным – ці трэба будзе заплаціць, каб атрымаць яго? А хто будзе выдаваць? Дык калі яго ўрэшце чакаць?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расея павялічвае імпарт паліва з Беларусі
🔸 За год у Беларусі насельніцтва зменшылася амаль на сорак пяць тысяч чалавек
🔸 Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую будуць судзіць
🔸 Чысты чацвер у каталікоў – як рыхтуюцца ў розных краінах свету
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/3xQKQCoIAZo
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🙌 Сябры Андрэя Гнёта звяртаюцца па дапамогу
Рэжысёра Андрэя Гнёта абараняюць чатыры адвакаты, яны працуюць ужо пяты месяц. Бацькі хлопца не маюць магчымасці заплаціць, таму распачаты збор грошай.
Пазасудовая калегія Вышэйшага адміністрацыйнага суда ў Бялградзе 1 красавіка пастановіць, ці выдаваць маладзёна Беларусі. Першае пасяджэнне 26 сакавіка наведалі прадстаўнікі дыппрадстаўніцтваў краінаў ЕЗ і праваабаронцы. Дыпламатаў запрасілі беларускія дэмакратычныя сілы.
🙌 Упершыню Славенія выдала беларусу пашпарт замежніка
Як адзначае @PEofBelarus, гэта першы вядомы выпадак, калі беларус атрымаў такі дакумент у гэтай краіне.
Дакумент атрымаў 9-гадовы хлопчык. Бацькі дзеляцца досведам:
Першапачаткова цяжкасці ўзніклі праз недасведчанасць супрацоўніка, які накіраваў нас у МЗС. Ведаем, што іншым беларусам адмовілі, бо тэрмін іх беларускага пашпарта яшчэ не скончыўся. Пасля звароту ў МЗС Славеніі мы атрымалі адказ з інфармацыяй аб працэдуры выдачы пашпарта замежніка, і пасля новага звароту атрымалі цягам тыдня пашпарт на 2 гады
Выпадкова жудасная падборка навінаў
📌 У Добрушы жанчына, у якой адабралі дзяцей, накінулася з нажом на пракурорку і чыноўніц выканкаму. Жанчыну арыштавалі.
📌 Тым часам у Санкт-Пецярбурзе арыштавалі 43-гадовага грамадзяніна Беларусі за катаванне сваёй дачкі. Паводле следства, бацька збіваў 12-гадовую дачку, не даваў ёй ежы, трымаў на ланцугу, забараняў хадзіць у туалет, замест гэтага пакідаў у пакоі вядро.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Кароткае выданне навінаў. Асноўнае на гэтую гадзіну
🔸 Расейцы пачалі скупаць прадукцыю беларускіх НПЗ, бо іхныя заводы нішчыць ЗСУ;
🔸 З'явіцца шчэ адно БТ, але з кругладзённымі «навінамі»;
🔸 На Берасцейшчыне ГУБАЗіК палюе на тых, хто дапамагае праваабаронцам;
🔸 «ЯндэксМузыка» заблакавала старонку беларускага музыкі зоркі TikTok, які збег з Беларусі праз пераслед;
🔸 39 Нобэлеўскіх лаўрэатаў патрабуюць не прызнаваць Пуціна прэзідэнтам РФ;
🔸 Дзіцячае велікоднае свята для выхаванцаў заапарку;
https://youtu.be/BLLvQbDc6Fk?si
💬 «Мы павінны браць пад увагу словы спадара Сахашчыка, але ж яны маюць быць абгрунтаваныя»
Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Белсату» расказала пра крытыку з боку пазнякоўцаў, аб апошніх гучных заявах Валерыя Сахашчыка, а таксама пра тое, што змяніла б, калі б магла вярнуць 2020-ты год.
Глядзіце размову цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
😠 У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай
Як паведамляюць крыніцы «Белсату», яе адвезлі ў пастарунак і трымалі там да вечара.
Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская мусіць з’явіцца ў суд Першамайскага раёну Менску для разгляду адміністрацыйнага пратаколу за тое, што ў яе кватэры сілавікі знайшлі нацыянальны сцяг Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг быў на тумбачцы ў пакоі, дзе жыве Багінская.
#рэпрэсіі
☝️ Што рабіць, калі ў мяне застаўся дрон?
Ад сёння набыла моц забарона на валоданне і абарот беспілотнікаў.
Прадстаўнікі «BELPOL» раяць схаваць як мага надзейней (аднак гэта можа быць небяспечна) альбо зламаць апарат. Але ні ў якім разе не аддаваць у рукі сілавікоў.
💁 А вось спрабаваць іх выкарыстоўваць «BELPOL» не раіць, бо цяпер «гэта максімальна небяспечна». Спроба вывезці за мяжу стварае рызыку выяўлення дрону на мяжы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Дроны ў Беларусі – ўсё
З 28 сакавіка ў краіне беларусам афіцыйна забаронена захоўваць беспілотнікі.
Цяпер жа ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх дронаў дазволеныя толькі арганізацыям і ІП (у мэтах прафесійнай дзейнасці).
Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар прапануе не аддаваць іх у рукі «бандытаў у пагонах». Паводле яго, дроны трэба схаваць так, каб да іх «не дабраліся рукі карнікаў». Калі няма такой магчымасці – іх трэба зламаць.
Нагадваем, у верасні 2023-ага ўлады ўвялі ўказ пра забарону дронаў. Сілавікі тады прапанавалі перадаваць свае БПЛА на патрэбы збройных сілаў.
😡 Яндекс-музыка заблакавала беларускі хіт «Можно я с тобой»
Песня магілёўскага музыкі AP$ENT стала вельмі папулярнай апошнім часам у сацсетках. Паводле аўтара, трэк распавядае гісторыю вымушанай эміграцыі.
У Расеі за песню раптоўна ўзяўся Раскамнагляд. Прадстаўнік Яндекс-музыка паведаміў, што 27 сакавіка атрымаў патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі беларускага музыкі. Спявак AP$ENT ў бліжэйшы час таксама будзе заблакаваны і ў « МТС музыцы».
З чым звязана такое абмежаванне – невядома. Трэк ужо набраў толькі на Spotify больш за 3 мільёны праслухоўванняў.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Беларусы адчуваюць сябе лепш, чым расейцы і некаторыя еўрапейцы?
Праз VPN
Апошняе апытанне BEROC паведамляе, што на эканоміку грамадзяне Беларусі пачалі глядзяць пазітыўней чым вясной 2023 года. Разабраліся, што дакладна змянілася ды як беларусы сапраўды адчуваюць сябе сёння.
🔺У Філадэльфіі заснавалі свята ў гонар Дня Волі
Праз VPN
Улады амерыканскага гораду Філадэльфія афіцыйна пастанавілі адзначаць 25 сакавіка Дзень беларускай спадчыны. Пачытайце, як гэта атрымалася.
🔺Дзеля чаго Лукашэнка рыхтуе сваё войска?
Праз VPN
Размова на ўмовах ананімнасці з экспертам, які шмат гадоў працуе ў ваеннай сферы. У чым цяпер сапраўдная мэта лукашэнкаўскіх Узброеных сілаў, што хацеў сказаць Валер Сахашчык і ці рыхтуюцца вайскоўцы ў Беларусі да нападу на NATO?
#штопачытаць
🐱Гэтыя мілыя кацяняты насамрэч – клоны
Любімы кот гэтай жанчыны загінуў у ДТЗ 2 гады таму. Тады гаспадыня адправіла ДНК свайго гадаванца ў кампанію па кланаванні хатніх жывёлін.
Паглядзіце, што з гэтага выйшла.
🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)