😡 Гэта самае сапраўднае рабства, толькі ў 21 стагоддзі
Палітвязень распавёў, як яго прымушалі працаваць па 18 гадзінаў у содні! Што ён рабіў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Ого, такой хуткай кар’еры пазайздросціць кожны!
100 вершаў за год, ейныя песні выконваюць амаль усе праўладныя спевакі і для гэтага патрэбна ўсяго адно паведамленне ў сацсетках. І толькі паспрабуй адмовіцца!
Сёння распавядзем пра аўтарку трэкаў «Ах, Александр» і «Бульба-дэнс» — Ганну Сялук, якая трошкі з'яўляецца нявесткай Лукашэнкі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😨 Маладзечну не пашанцавала… Вось, што там стварыў БРСМ
«Мы бачым тут рукі мамы, таты і дзіцяці — сімвалы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. А трымаюць яны ў руках контуры Беларусі», — так апісаў кіраўнік БРСМ новы «арт-аб'ект».
Мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» цяпер «упрыгожвае» вуліцу Вялікі Гасцінец, дзе жывуць шмат маладых сем'яў. А намалявалі яго для лукашэнкаўскага «Марафона адзінства», пра які мы падрабязна расказваем у праграме «Аб'ектыў». Паглядзіце! 🎬
Андрэй Дзмітрыеў прапануе вярнуць заходніх паслоў у Беларусь
Экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў, што беларускі народ «хоча заставацца часткай еўрапейскай прасторы, а не разменнай манетай у геапалітычных гульнях».
«Беларусы ўжо прайшлі сваю рэвалюцыю ў 2020 годзе — яна адбылася ў іх сэрцах і думках. Цяпер народ праходзіць складаны шлях да пераменаў. І на гэтым шляху ён заслугоўвае не літасці, а поўнай падтрымкі».
Паводле яго слоў, уведзеная супраць рэжыму Лукашэнкі ізаляцыя і санкцыі «б’юць па звычайных людзях, а не па ўладзе».
Нагадаем, Андрэй Дзмітрыеў прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Яго затрымалі ў студзені 2023 года і праз тры месяцы прысудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі. Ён адбыў увесь тэрмін.
Навіны рэпрэсій за 11 кастрычніка:
▪️У Беларусі +5 новых палітвязняў.
▪️У Мінску распачаўся суд над беларускай, якую затрымалі па вяртанні з Грузіі.
▪️Жыхарку Менску затрымалі пасля таго, як яна не прайшла праверку пры працаўладкаванні на дзяржаўную працу.
▪️За «абразы» чыноўнікаў судзяць жанчыну.
▪️Жыхар Менску затрыманы за каментар.
▪️Участковы пагражаў забіць сабаку былой палітзняволенай, а яе сына пасадзіць у турму.
▪️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» тг-канал пра... «Саюзную Дзяржаву».
#рэпрэсіі
🔸Антыфашысцкі гімн для Віктара Орбана
Гэткім чынам дэпутаты Еўрапарламенту сустракалі прэм'ер-міністра Вугоршчыны. Гэта адбылося 9 кастрычніка ў Стразбуры. У асноўным песня Bella Ciao гучала з левага верхняга кута, там засядаюць левыя партыі.
На гэта адрэагавала спікерка Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсола:
«Гэта не Еўрабачанне», - заявіла яна.
Гімн Bella Ciao - адзін з самых знакамітых антыфашысцкіх гімнаў Італіі. У гэтай краіне яго выконваюць штогод 25 красавіка ў гонар заканчэння дыктатуры Мусаліні і нямецкай фашысцкай акупацыі.
🚗Будучыня ўжо блізка: Tesla прэзентавала робатаксі і гуманоідных робатаў, якія змогуць выгульваць вашага сабаку
Пра навінкі тэхнікі распавядаем у нашым сюжэце. Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Марафон адзінства» стартаваў у Маладзечне. Што гэта, пачатак перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі?
🔸Чарговая смерць сілавіка - што вядома пра гібель аднаго з начальнікаў СІЗА №1.
🔸Небяспечная вопратка. Дзяржстандарт забараніў прадаваць некалькі мадэляў польскіх брэндаў. Што за гэтым стаіць?
🔸На аўкцыёне прадалі офіс Эдуарда Бабарыкі
https://www.youtube.com/watch?v=gjMYo4HjwHE
😔 Разбурэнні проста аграмадныя: вось, як цяпер выглядае Флорыда
Паказваем наступствы ўрагану Мілтан у нашым відэа, паглядзіце!
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
❓Пра што дамовіліся Пуцін з Лукашэнкам у Маскве?
Лукашэнка лятаў да Пуціна па «ярлык» на кіраванне і чарговыя інструкцыі, а ў Беларусі тым часам распачаў перадвыбарчы час па гарадах і вёсках.
Пра гэта і не толькі – у чарговым выданні праграмы «ПраСвет» са Змітром Міцкевічам⤵️
🔹Які імідж будуе сабе Лукашэнка перад чарговым самапрызначэннем на пасаду кіраўніка краіны?
🔹Ці сам збіраецца кіраваць?
🔹І наколькі Захад верыць у магчымасць перамоваў з Менскам?
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🥴 Дэпутатка прапанавала даць Героя Беларусі, каму б вы думалі?😃
«Прэзідэнт у нас хоць і самы народны, але і самы сціплы»
Глядзіце ў нашым відэа, што гэта і навошта ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Адзін з начальнікаў СІЗА на Валадарцы раптам загінуў.
🔻У расейскім палоне загінула ўкраінская журналістка.
🔻Маск паказаў беспілотнае таксі і «маршрутку».
🔻Блэкджэк і....канцэрты і БРСМ — у Маладзечне стартаваў «Марафон адзінства».
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
😱 Вось, што можа здарыцца, калі падкормліваць дзікіх жывёлінаў
Чаму гэта небяспечна, распавядаем у нашым відэа.
У СІЗА №1 раптоўна загінуў адзін з начальнікаў
Яму было ўсяго 43 гады.
Мікалай Лаўрыновіч працаваў у сістэме папраўчых органаў з 1999 года і паспеў даслужыцца да маёру.
Як піша @nashaniva, за час працы ў яго было шмат выгавараў. Паведамляецца, што ён, будучы пад алкаголем, хваліўся службовым пасведчаннем у грамадскім месцы.
У Мікалая багаты досвед: ён пачынаў кантралёрам у СІЗА-1, потым працаваў нейкі час таксама ў калоніі №14 пад Барысавам, ва ўстановах адкрытага тыпу №36 і 34. А ў 2016-м зноў вярнуўся ў СІЗА-1.
Нобэлеўская прэмія міру дасталася змагарам супраць ядравай зброі
Арганізацыя «Nihon Hidankyo» аб'ядноўвае тых, хто выжыў пасля бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі.
Паводле Камітэту, прэмія міру ў 2024-м прысуджаецца за «намаганні па стварэнні свету без ядравай зброі і за сведчанні таго, што ядравая зброя ніколі больш не павінна выкарыстоўвацца».
У мінулым годзе такую ўзнагароду атрымала іранская праваабаронца Наргіз Махамадзі, якая цяпер знаходзіцца ў зняволенні на радзіме.
😮 Жыхар Менску знайшоў у шафе стрэльбу Радзівілаў
У дзяцінстве ён чуў, што ў сям'і ёсць рарытэтная зброя шляхецкага роду, але забыўся пра яе. Цікавая знаходка належала ягонаму бацьку, які памёр у 1950-х.
«Каб не мець праблемаў», менчук аддаў стрэльбу міліцыянтам і папрасіў перадаць яе ў музей. Цяпер зброя знаходзіцца на экспертызе.
А як даўно вы заглядалі ў глыбіню сваёй шафы?
🤔Пуцін падоўжыў тэрмін Лукашэнку?
Лукашэнка хацеў бы паслабіць пуцінскі павадок? І ці атрымаў Лукашэнка ад Пуціна «ярлык» на чарговы тэрмін кіравання ў Беларусі?
Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ў праграме «ПраСвет» з Анатолем Лябедзькам.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🤡 Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у пытаннях занятасці
І таму, калі хочаце падняць сябе настрой — проста пачытайце, колькі цяпер складае грашовая дапамога для беспрацоўных і хто атрымае квоты ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Запарвайце каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
✅16 асобаў загінулі, мільёны дамоў без святла
Як па Флорыдзе прайшоўся ўраган Мілтан.
✅«З цікавасцю прынялі да ўвагі»
Што думаюць у краінах Еўропы пра зварот у МКС адносна Беларусі?
✅Старая вайна ці збор даніны з бізнесу?
Чаму ў Беларусі арыштавалі сяброў калійнага магната Мазепіна.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 11 кастрычніка
▫️Расея пусціла па Адэскай вобласці балістычныя ракеты. Ёсць загінулыя.
▫️Ціханоўская ўзнагародзіла былога амбасадара Польшчы ў Беларусі.
▫️Нобэлеўская прэмія міру дасталася змагарам супраць ядравай зброі.
▫️У СІЗА №1 раптоўна загінуў адзін з начальнікаў.
▫️Беларускую спартоўку хочуць адхіліць ад чэмпіянату свету.
▫️Беларус у адзіночку пайшоў разбураць муры Крамля.
💭 «Калі паглядзець на фаварытаў, якія былі – гэта сенсацыя»
Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман тлумачыць вынікі Нобэлеўскай прэміі міру
Паглядзіце!
👆Хто займаўся кантрабандай з дапамогаю метэазондаў цыгарэтаў у Літву
Літоўскія памежнікі і крымінальная выведка затрымалі падазраваных, у якіх канфіскавалі больш за 20 тысяч пачак беларускіх цыгарэтаў.
Хто гэтыя людзі, чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📍Прызначаны новы спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі
Ім стаў Нілс Муйжніекс – эксперт у галіне абароны правоў чалавека з 25-гадовым досведам. Ён займаў пасаду Камісара па правах чалавека ў Радзе Еўропы, узначальваў рэгіянальнае прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Amnesty International у Еўропе і супрацоўнічаў з беларускімі праваабаронцамі.
Спецыяльны дакладчык ААН праводзіць незалежны маніторынг таго, што адбываецца з правамі чалавека ў нашай краіне і рэгулярна рыхуте рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі.
💔 Сям'я былога палітвязня мае патрэбу ў нашай дапамозе
Пасля медычнай памылкі іх маленькая дачка атрымала цяжкую форму ДЦП і пашкоджанне галаўнога мозгу. Гэты цяжкі ўдар лёсу абрынуўся на сям'ю з трыма дзецьмі. Але нягледзячы на ўсе выпрабаванні, яны не здаюцца і змагаюцца за кожны дзень.
«Белсат» паказвае, як мужная сям'я праходзіць праз усе цяжкасці і працягваючы верыць у найлепшае: youtu.be/daxRLMpeeOo
Калі хочаце падтрымаць — пішыце на belarus2belarus@gmail.com
💪 Беларус у адзіночку пайшоў разбураць муры Крамля
32-гадовы Алексанр Фралоў паспеў ударыць малатком па сцяне Крамля, але яго хутка затрымалі. Мужчыне далі 15 содняў.
Сваім учынкам беларус хацей выказаць сваё маркаванне Федэральнай ахоўнай службе (служба бяспекі Пуціна).
Паведамляецца, што да інцыдэнту, беларус сядзей паўтары гады на хатняй хіміі.
Беларускую спартоўку Ірыну Курачкіну хочуць адхіліць ад чэмпіянату свету
З такой прапановай выступіла Украіна. Яна заклікае алімпійскі камітэт не дапускаць на міжнародныя спаборніцтвы шэраг спартоўцаў з Расеі і Беларусі. Сярод іх — беларуска Ірына Курачкіна.
Гаворка ідзе пра выступ у Ціране ў Албаніі, які адбудзецца з 28 па 31 кастрычніка. Беларусы і расейцы дапушчаныя да ўдзелу там у нейтральным статусе.
Украінскія чыноўнікі таксама дадалі ў звароце спасылкі на пасты ў сацсетках спартоўцаў з доказамі падтрымцы расейскай агрэсіі.
🤔 А як там з падтрымкай расследавання злачынстваў Лукашэнкі судом у Гаазе?
«Белсат» спытаў урады краінаў Еўразвязу і атрымаў шэсць афіцыйных адказаў. Некаторыя з іх мы чуем ўжо чатыры гады. Вось, што яны кажуць (чытайце праз VPN)
Долар з еўра патаннелі, а расейскі рублей падаражэў
Такія сёння курсы валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
🥲 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» тг-канал пра... «Саюзную Дзяржаву»
Так, сапраўдны канал, якія распавядае пра «сяброўства» і інтэграцыю Расеі і Беларусі, цяпер забаронены. Там было падпісана каля 1700 асобаў.
Акрамя гэтага, у спісе «экстрэмістаў» трапілі старонкі ў Анднакласніках пра горад Тураў і пра любоў да беларускай мовы, а таксама шмат старонак у іншых сацсетках.
Расея пусціла па Адэскай вобласці балістычныя ракеты
Пад заваламі загінулі тры чалавекі, яшчэ адна жанчына пазней памерла ў лякарні.
Таксама вядома пра 10 пацярпелых, 4 з іх — у цяжкім стане.
«У выніку атакі ў Адэскім раёне адбылося разбурэнне двухпавярховага будынка, дзе жылі і працавалі цывільныя. Пад заваламі апынуліся людзі», — паведаміў кіраўнік мясцовай улады Алег Кіпер.