🦈 Навукоўцы ў Новай Зеландыі выявілі новы від хімерападобных рыб («акулаў-прывідаў»), якія жывуць на дне Ціхага акіяну
Даследчыкі назвалі рыбу Harriota avia.
Хімеры належаць да атраду храстковых рыб – у іх няма лускі, а шкілет цалкам складаецца з храсткоў. Як правіла, яны жывуць на глыбіні да 2,5 тысячы метраў. Паводле навукоўцаў, хімеры вылучаюцца незвычайна доўгай насавой часткаю: яна можа складаць палову даўжыні цела.
☝️ Першапачаткова лічылася, што аўстралійская хімера адносіцца да аднаго з відаў, распаўсюджаных ува ўсім свеце. Аднак пазней даследаванні паказалі, што яна генетычна адрозніваецца ад сваіх суродзічаў і жыве выключна ў водах Аўстраліі і Новай Зеландыі.
🏳️⚧️ Пераслед трансгендарных асобаў у Беларусі: затрыманыя як найменей 8 чалавек
На большасць з іх былі складзеныя пратаколы па адміністрацыйным артыкуле "Хуліганства". Але два чалавекі абвінавачаныя па арт. 343 Крымінальнага кодэкса (распаўсюд парнаграфіі), паведаміла выданне «Наша Ніва» са спасылкай на ініцыятыву TG House Belarus.
😢 «Спалілі дзве тачкі беларускіх кніг і ўсяго Оруэла»
Былы палітвязень расказаў «Радыё Свабода», што ў калоніі спалілі большасць беларускіх кніг і раманы Джорджа Оруэла «Ферма» і «1984».
«Усе ведалі, дзе стаяць беларускія кнігі — на палічках проста каля бібліятэкара. Памятаю, там быў збор твораў Максіма Гарэцкага, яшчэ было шмат кніг маладых аўтараў. Ужо нічога няма. І кніг па гісторыі, асабліва тых, што выдадзеныя ў пачатку 90-х гадоў, нічога няма. Гэта здарылася недзе ў сакавіку. Потым хлопцы з качагаркі расказалі, што да іх прывезлі дзве тачкі кніг і ўсё загадалі спаліць. Там былі і кнігі Оруэла — «Ферма» і «1984». Прычым не па адным экзэмпляры, а па некалькі. Усё пайшло ў топку. Пры мне беларуская паліца ў бібліятэцы была амаль пустая»
🔖 Ведаць некалькі моваў, як мінімум дзве, для беларуса натуральна
У Беларусі, асабліва на мяжы з нашымі суседзямі, натуральнаю з’яваю былі змешаныя сем’і, дзе мяшаліся беларуская, польская, літоўская ці расейская мовы.
👉 Як не заблытацца ў родных мовах і з якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі, якія вырашылі навучыць дзяцей беларускай мове, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤡 Лукашэнка прызначыў «штурмавікоў»: новых кіраўнікоў 12 раёнаў, дырэктараў «МАЗ» і «Белэнерга»
26 верасня у Лукашэнкі быў чарговы «кадравы дзень». Новых прызначэнцаў ён назваў «штурмавікамі» і сказаў, што будзе разам з імі «шліфаваць» краіну яшчэ пяць гадоў.
Хто ў бліжэйшыя 5 гадоў будзе служыць «Імперыі» чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
⚡️ Якое падазрэнне Польшча выставіла беларусу, затрыманаму за напад на расейскага апазіцыянера Волкава
Польская пракуратура супольна з Агенцыяй унутранай бяспекі вядуць шматпланавае расследаванне адносна нападаў на расейскіх апазіцыянераў, пераважна звязаных з Фондам барацьбы з карупцыяй, створаным Аляксеем Навальным у 2011 годзе.
У крымінальнай справе - восем чалавек. Адзін з іх – беларус.
👉 У Нацыянальнай пракуратуры Польшчы расказалі «Белсату», у чым яго падазраюць. Чытаць падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
😳 МЗС Беларусі заклікае Літву «адысці ад краю прорвы». Што здарылася?
Урад Літвы 25 верасня ўхваліў праект дэнансацыі дамоваў аб мытнай супрацы з Беларуссю і Расеяй.
Акрамя таго, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 16 верасня ўнёс у Сейм прапанову аб дэнансацыі яшчэ трох дамоваў аб эканамічнай супрацы з Беларуссю і Расеяй, падпісаных у канцы 1990-х.
👉 Што на гэта адказалі беларускія ўлады, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💔 Фотафакт: на паседжанні камітэту «Пісьменнікі ў няволі» было пустое крэсла з партрэтам Кацярыны Андрэевай
Паседжанне камітэту «Піcьменнікі ў няволі» Міжнароднага PEN-клубу адкрылася 25 верасня з «пустымі крэсламі»: уганаравалі тых, «чый голас не можа, але павінен гучаць». Адно з «пустых крэслаў» было для журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.
😢 Кацярыну затрымалі падчас стрыму з маршу памяці забітага Рамана Бандарэнкі. У 2021 годзе была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», а ў 2022 – яшчэ на 8 гадоў пазбаўлення волі за «Здраду дзяржаве». Яе прызналі палітычнай зняволенай.
🤨Ці праўда, што на пачатку 90-х беларусаў гвалтам прымушалі вучыць беларускую мову?
Развенчваем самыя папулярныя міфы, паглядзіце!
🔴 «Шагэды» зноў зайшлі ў Беларусь. Адзін заляцеў з Расеі
Як паведамляе Беларускі Гаюн, за мінулую ноч у Беларусь заляцелі не менш за 4 дроны тыпу «шагэд». Адзін з іх заляцеў з тэрыторыі РФ.
Вядома, што «шагэд», які заляцеў з Расеі рухаўся ў напрамку Гомля. Аднак яго далейшы лёс невядомы
На працягу ночы ў небе над паўднёвым усходам краіны дзяжурылі два знішчальнікі.
🧐Спадзявацца на поўную бяспеку перапісак у Telegram не выпадае?
Нядаўна Дураў заявіў, што будзе перадаваць звесткі карыстальнікаў Telegram на запыт уладаў «адпаведных краінаў». Што гэта за краіны, што гэта значыць для беларусаў і ці робіцца мэсэджэр небяспечным у нашай краіне?
Разбіраемся з кіберюрыстам. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
👆ЗША выдзяляе Украіне яшчэ адзін пакет вайсковай дапамогі
Кошт новага пакету ацэньваецца ў 375 млн. долараў і ўключае ў сябе боепрыпасы для HIMARS, Супрацьтанкавыя ракеты Javelin,
браняваныя, супрацьмінныя і лёгкія тактычныя машыны, стралковую зброю і іншае.
Гэтую дапамогу ЗША плануюць разгарнуць як мага хутчэй.
📸Фота ілюстратыўнае
💥 #галоўнае за 25 верасня
✔️Пуцін ініцыяваў абнаўленне ядравай дактрыны РФ
✔️ Нобэлеўскі лаўрэат сустракае дзень нараджэння за кратамі. Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады
✔️ У Рагачове жанчына купіла кватэру са «шпіёнскім» сюрпрызам
✔️ Пасля публікацыі Reform.news аб эксплуатацыі беларускіх палітзняволеных на Ёрга Дорнау падалі ў суд
✔️ У Гомлі прайшло даследаванне посткавідных хваробаў. Паказалі першыя вынікі
✔️ BYPOL апазнаў сілавікоў, якія са здзекамі затрымлівалі панк-рокера Віктара Жаркевіча «Мао»
✔️ Жанчыне ў Гомлі 6 гадоў не давалі адпачынак
✔️ Сястра кіраўніка МЗС Беларусі жыве ў Ніццы, але падтрымлівае «рускі мір»
✔️ Першае выкарыстанне швейцарскай «капсулы смерці» скончылася арыштам
✔️ Літва скасавала дамову з кампаніяй Garsų pasauli, якая была занятая ў праекце «пашпарту Новай Беларусі»
🔸Праваабаронцу, Нобэлеўскаму лаўрэату і палітвязню Алесю Бяляцкаму сёння споўнілася 62 гады
З сярэдзіны ліпеня 2021 года рэжым Лукашэнкі трымае яго ў няволі.
Глядзіце ў нашым сюжэце, як беларусы ў розных кутках Еўропы выходзілі ў сераду на акцыі падтрымання Бяляцкага ☝️
🚑 Куды вязуць параненых на фронце вайскоўцаў ЗСУ?
Калі патрэбная вельмі складаная аперацыя – у шпіталь, які месціцца ў тылу. Аднак часта дапамагчы могуць і медыкі са стабілізацыйных пунктаў.
Гэта своеасаблівыя «палявыя шпіталі», якія месцяцца ў непасрэднай блізкасці ад зоны баявых сутыкненняў.
Глядзіце ў нашым сюжэце, як функцыянуе адзін з такіх пунктаў ☝️
🚒 Гарыць сарай, гары і піларама
Паглядзіце, што здарылася ў Чавускім раёне ☝️
Спойлер: пацярпелых няма
🥴 У Віцебску і Берасці праводзяць імпрэзы з нагоды «10-гадовага юбілею ўз’яднання Крыму з Расеяй»
Да святкавання хочуць прыцягнуць замежных экспертаў, каб «абмеркаваць працэс скажэння гісторыі Другой сусветнай вайны» і нават думаюць запусціць цягнік з Менску ў Сімферопаль.
Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🐍 Берасцейская мытня знайшла ў аўтобусе «Менсктрансу» 19 каралеўскіх пітонаў незвычайнай афарбоўкі
У час праверкі аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, мытнікі знайшлі пяць кантэйнераў з пітонамі.
👉 Што цяпер пагражае кіроўцу аўтобуса, а таксама пра далейшы лёс пітонаў чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Пуцін прапаноўвае змяніць ядравую дактрыну Расеі. Згадаў Беларусь
✔️Дэмсілы Беларусі падсумавалі ўдзел у Генасамблеі ААН
✔️Рыжанкоў прапаноўвае Вільні перазагрузіць беларуска-літоўскія дачыненні
✔️80 дронаў і 6 ракет Расея выпусціла па Украіне
✔️Прынамсі 4 «Шагэды» заляцелі на тэрыторыю Беларусі ноччу
✔️Фільм беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» пакажуць на кінафестывалі ў Гдыні
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🎼Ого, гэта што, «новы» твор Моцарта?
Прынамсі, раней яго ніколі не выконвалі. Паслухайце!
🤔 У Беларусі запускаюць вытворчасць беспілотных трактароў
Па словах генеральнага дыректара ААТ «МТЗ» Сяргея Аўраменка, «цяпер адпрацоўваюцца алгарытмы, звязаныя з механізмамі кіравання гэтым трактарам, каб зрабіць яго масавым прадуктам».
Выйсці на серыйную вытворчасць прадпрыемства плануе «у найбліжэйшыя два-тры гады».
💱 Курсы валютаў на 26 верасня
Еўра і долар упалі. а вось рубель крыхк падрос
#курсывалютаў
💔 «Без смеху і ў калоніі - нікуды»
Ірына Шчасная — актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх «Мая краіна Беларусь». Пасля амаль чатырох гадоў няволі яна нарэшце ўз'ядналася з сям'ёю.
У асцярожным інтэрв'ю «Белсату» Ірына распавядае пра двойкі па матэматыцы ў школе, пра (не)магчымасць прабачэння турэмнікам і нянавісць да ружовага колеру.
👉 Чытайце шчырае інтэрв’ю Ірыны Шчаснай ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 «Новы этап развалу постсавецкага рэгіёну»
Два з паловай гады вайны ва Украіне моцна ўдарылі па аўтарытэце Расеі сярод краінаў былога СССР. Яны не толькі спрабуюць адысці ад Крамля, але і знайсці апору ў трэціх дзяржавах. Аднак не ўсе...
Найбольш яскравым прыкладам спробаў дыстанцыявацца ад Расеі з’яўляецца Арменія. А Грузія наадварот актыўна кажа пра збліжэнне з дзяржавай-агрэсарам. Беларусь жа і ўвогуле падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны.
👉 Дык чым жыве і чаго чакае былы СССР праз 2,5 гады вайны? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
📍100 гадоў таму ў Беларусі былі 4 дзяржаўныя мовы, а цяпер згадваць пра дзяржаўныя мовы іх у нашай краіне не выпадае...
Тым часам у Еўропе сёння адзначаюць Дзень моваў. Мільёны еўрапейцаў ладзяць імпрэзы, чытанні, наведваюць вандроўныя кніжныя выставы, каб перажыць досвед моўнай разнастайнасці.
Што можна зрабіць беларусам, каб пачувацца грамадзянамі Еўропы, – і пачаць проста сёння? Сабралі парады ў нашым артыкуле, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤷♀️Мінэканомікі: айцішнікі вяртаюцца ў Беларусь
Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун:
«Мы наконец-таки вышли уже из отрицательной зоны роста и уже перевалили за 100%. Пусть немного, но все-таки есть рост небольшой. В силу определенных причин многие возвращаются айтишники и заходят в отрасль новые. Но тем не менее видим каждый месяц прирост как минимум на 100−200 человек дополнительно в этой отрасли».
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Між Ізраілем і Ліванам пачалася вайна?
На Блізкім Усходзе эскалацыя, якой даўно не было.
🔻Да 2030 года мусіць з’явіцца «карта беларуса»: навошта?
Паглядзелі, у чым сутнасць беларускага аналагу «карты паляка».
🔻На Генасамблеі ААН – «дзве Беларусі»
Чаго хочуць дэмакратычныя сілы і чаму не відаць лукашэнкаўцаў?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 верасня
🔻 Полк імя Кастуся Каліноўскага прызнаны «тэрарыстычнай арганізацыяй»
🔻 Вайсковых пенсіянераў, якія выязджаюць на пастаяннае месца жыхарства ў «несяброўскія» краіны, пазбавяць пенсіяў
🔻 На жыхара Магілёва, які напаў на губазікаўцаў, завялі крымінальную справу
🔻 Мінчука, якога затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе», будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах
🔻 За каментары затрымалі намесніцу дырэктара па навучальнай рабоце адной з менскіх школаў
🔻 У Гомлі пачалі судзіць жанчыну за «паклёп» і «абразу» Лукашэнкі
🔻 Сцэнарыста з Барысава судзяць за «заклікі да санкцыяў»
🔻У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ шэсць беларусаў
🔻 Палітзняволенага актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча зноў змясцілі ў ШІЗА
💬 «Пакідаем за сабой права ўжыць ядравую зброю ў выпадку агрэсіі супраць Расеі і Беларусі як удзельніка Саюзнай дзяржавы»
Пуцін прапанаваў абнавіць ядравую дактрыну РФ. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, што (хутчэй за ўсё) зменіцца.
🙈 Не аднымі кавунамі і бульбай. Вайскоўцы пахваліліся Лукашэнку айчыннымі беспілотнікамі
24 верасня падчас наведвання Лукашэнкам палігону «Абуз-Лясноўскі» Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт прэзентаваў больш за 30 вырабаў ваеннага прызначэння беларускай вытворчасці, пераважна ў сферы беспілотных сістэмаў. Ёсць нават з «элементамі штучнага інтэлекту».
👉 «Белсат» пацікавіўся, як выглядае вайсковае імпартазамяшчэнне.