💬 «Я ўжо дома, мама, я ўжо ва Украіне»
РФ ды Украіна правялі чарговы абмен палоннымі. Дадому вярнуліся 49 абаронцаў Украіны, сярод якіх былі жанчыны.
Паглядзіце, якімі эмоцыямі былі напоўненыя першыя хвіліны пасля іхнага вяртання на радзіму 🫂
🔻 Расейская пракуратура памылілася
У чым – тлумачыць Сяргей Пеляса, в.а. намесніка дырэктара «Белсат» ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Як прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку? Адказы шукаюць на Міжнароднай канферэнцыі ў Вільні
✔️«Белсат» прызнаны «непажаданай арганізацыяй» у Расеі
✔️Расея пазбавіла акрэдытацыі і высылае шэсць брытанскіх дыпламатаў
✔️Доналд Трамп адмовіўся ад дэбатаў з Камалаю Гэрыс
✔️На Канадскім кінафестывалі прыпынілі паказ фільму «Расейцы на вайне»
✔️У Масачусэцкім тэхналагічным універсітэце ўручылі Шнобэлеўскую прэмію
✔️Зборная Эстоніі па пляжным футболе не пажадала гуляць чвэрцьфіналу Еўралігі з Беларуссю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💱 Курсы валютаў на 13 верасня
Еўра крыху падрос. А вось долар і рубель працягваюць падаць.
#курсывалютаў
🟠 Чатыры гады берасцейскаму пратэстнаму карагоду
13 верасня сотні берасцейцаў на скрыжаванні бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі падчас акцыі пратэсту спантанна зладзілі карагод: калі зайграла музыка, людзі інстынктыўна ўзяліся за рукі і пачалі танчыць.
У выніку ўдзельнікі акцыі зазналі пераслед, які працягваецца дагэтуль.
👉 Колькі людзей было асуджана за пратэстны танец і чым яшчэ быў адметны берасцейскі карагод чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🪖 Расейскі салдат дазволіў украінскім валанцёрам эвакуюяваць цывільных
Гэткая «чалавечнасць» спадабалася не ўсім...падрабязнасці ў нашым відэа☝️
😡«Грузінскія ўлады не хочуць, каб існавала беларуская дыяспара»
Беларускі праваабаронца і намеснік старшыні «Беларускай дыяспары Аджарыі» Раман Кісляк падаў скаргу на адмову даць яму палітычны прытулак у Грузіі.
Чаму праваабаронцу адмовілі ў прытулку, чаму дэпартамент міграцыі не даў яму канкрэтнай інфармацыі і як увогуле выглядае сітуацыя з наданнем міжнароднай абароны беларусам у Грузіі, чытайце ў нашым артыкуле. Спойлер: усё кепска.
🤷♀️«Белсат» цяпер не толькі «экстрэмісцкае фармаванне» ў Беларусі, але і «непажаданая арганізацыя» ў Расеі
Такое рашэнне прыняла Генеральная пракуратура РФ. У рашэнні сцвярджаецца, што наш тэлеканал займаецца «дыскрэдытацыяй унутранай і знешняй палітыкі Расеі і стварае негатыўны вобраз краіны», а таксама стварае «публікацыі з абвінавачваннямі кіраўніцтва Расеі ў неабгрунтаванай агрэсіі супраць Украіны, акупацыі яе тэрыторый, са сцвярджэннямі аб нелігітымнасці ўваходжання ў склад РФ Рэспублікі Крым, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей».
❓Што гэта азначае? «Непажаданым арганізацыям» нельга весці дзейнасці з тэрыторыі Расеі. За парушэнне забароны пагражае адміністратыўная і нават крымінальная адказнасць.
💥 #галоўнае за 12 верасня
▫️Дроны-«шагеды» прыляцелі ва ўкраінскі Канатоп — 14 пацярпелых.
▫️Прынц Бельгіі перадаў беларускім ваярам машыну і дроны.
▫️«Гродно Азот»: Неба над Горадняй стане чырвона-бурым.
▫️У Варшаве затрымалі ўкраінца, які раней напаў на беларуску.
▫️Беларускі айцішнік, які жыве у ЗША, прыехаў у Беларусь. Цяпер яму пагражае 7 гадоў.
▫️На аўтараў і гасцей шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа.
▫️Ваван і Лексус патэлефанавалі Сікорскаму, але ўсё пайшло не па плане.
▫️Былога лідскага міліцыянта будуць завочна судзіць за «здраду дзяржаве».
▫️Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за «распаўсюд экстрэмізму».
🧑🏻🚀 Калі ў вас раптам ёсць некалькі лішніх сотняў мільёнаў долараў – вось варыянт як іх вытраціць
Можна стаць касмічным турыстам і паглядзець на Зямлю не толькі з ілюмінатару, але і з адкрытага космасу.
Як гэта зрабіў бізнесовец Джарэд Айзэкман. Глядзіце, чаму ягоны палёт стаў сапраўды ўнікальным ☝️
❓Агентку лукашэнкаўскіх спецслужбаў, якая шпіёніла ў Польшчы, асудзілі ды неўзабаве вызвалілі. Чаму так?
📍Раман Пратасевіч зноў сеў на борт самалёту. І паляцеў у Дубай. Навошта?
📍Расейскія дроны ўжо пару месяцаў кружляюць у беларускім небе. Чаму яны з'явіліся?
У праграме «ПраСвет» гэтыя тэмы абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Сяргей Пеляса ды кіраўнік аналітычнага цэнтру iSANS Улад Кобец.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🙀 «Яны ядуць сабак, яны ядуць катоў...»
Доналд Трамп падчас дэбатаў з Камалаю Гэрыс распавёў пра страшныя рэчы, якія робяць мігранты з хатнімі жывёламі (праўда, ніякіх доказаў гэтага няма 💁🏻♂️)
І запусціў партал у пекла новы трэнд сярод карыстальнікаў TikTok. Глядзіце які!
🤨 Павел Усаў адказаў Паўлу Латушку, які адказаў Лукашэнку
Без прэзідэнцкіх амбіцыяў не абыйшлося
Паслухайце☝️
Працяг гісторыі беларуса, які скокнуў з вакна варшаўскай больніцы
Белсат спытаў лекараў і суседзяў па палаце пра апошнія гадзіны памерлага і ягоны стан здароўя. Адказы здзіўляюць настолькі, што пытанняў толькі паболела. Як яго апісвалі — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Латвійскі Сейм забараніў знаходжанне на тэрыторыі краіны аўто з беларускімі нумарамі.
🔻Вялікая Брытанія дазволіла Украіне атакаваць цэлі ў Расеі ракетамі Storm Shadow.
🔻У Беларусі стартаваў запуск відэахостынгу «Відэабел».
🔻Смяротнае ДТЗ. У Менску аўтамабіль збіў самакатніка. Пацярпелы памёр на месцы.
🔻За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі прадстаўніка праўладнага прафсаюзу.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Зяленскі пахваліў беларускіх вайскоўцаў на адкрыцці Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі:
Пакуль што, толькі Беларусь адзначылася збіццём расейскіскіх шагэдаўЧитать полностью…
У неба Беларусі зайшоў расейскі беспілотнік тыпу «Арлан»
13 верасня расейскі дрон зайшоў у Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».
Аўтары публікацыі паведамляюць, што дрон рухаецца праз Лоеў паўночна-ўсходнім курсам.
☝️Нагадаем, што з канца лета дроны заўважна зачасцілі ў Беларусь. Пра такія выпадкі «Беларускі Гаюн» паведамляў 21, 26, 29 і 31 жніўня, 3, 4, 5, 6 і 7 верасня.
🪖 З'явілася пацвярджэнне таму, што выпускнікоў ваенных кафедраў масава заклікаюць на тэрміновую службу
Выданне «Флагшток» паведаміла, што ў Мазырскі пагранічны атрад прыбыла 13 маладых афіцэраў. Гэта выпускнікі не толькі профільных Інстытута пагранічнай службы і Ваеннай акадэміі, але і «цывільных» БДУТ і БНТУ.
У пагранатрадзе падкрэслілі, што лейтэнантаў чакае служба на мяжы з Украінай.
☝️ Пра тое, што выпускнікоў беларускіх ВНУ з ваеннымі кафедрамі могуць масава заклікаць на тэрміновую службу, у пачатку верасня паведамілі беларускія незалежныя СМІ.
🤦♀️ «Белсат» прызнаны «непажаданай арганізацыяй» у Расеі
Што гэта значыць і чым пагражае (ці не) нашым чытачам, тлумачым у нашым відэа ☝️
😡 Адразу адзінаццаць берасцейцаў судзяць па «пратэстных» артыкулах
Суд Берасцейскага раёна 12 верасня вынес прысуд адразу адзінаццаці асобам, абвінаваціўшы іх у актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ).
👉 Ім былі прызначаныя тэрміны ад «хатняй хіміі» да паўтара года калоніі.
Праваабаронцы з «Берасцейскай вясны» адзначаюць, што агулам каля 70 чалавек было асуджана ў Берасці паводле артыкула 293 КК («Удзел у масавых беспарадках») за пратэсты, якія адбываліся ў Берасці 10 жніўня 2020 года. Пасля некаторага зацішша з канца 2023 года пачаліся новыя затрыманні за ўдзел у той акцыі пратэсту, аднак гэтым разам людзей пачалі судзіць ужо па артыкуле 342 КК. На дадзены момант вядома, што за пратэсты 10 жніўня 2020 года па 342-м артыкуле асудзілі ўжо 48 чалавек.
🫣Віктар Хрэнін прапанаваў стварыць новую АБСЕ, з удзелам Азіі
Такую прапанову міністр абароны Беларусі выказаў на 11-м Сяншаньскім форуме:
«Не исключено и то, что в результате совместной работы мы придем к созданию новой ОБСЕ, однако в которой «Е» будет означать уже не Европу, а Евразию. Но обращаю внимание, что и государства Европы, как неотъемлемая часть Евразийского континента, должны участвовать в этих процессах. В конечном итоге, все решения по вопросам обеспечения мира и безопасности, строительства общего будущего смогут приниматься действительным Глобальным большинством, а не закрытым клубом западных стран».
😶 Трамп адмовіўся ад яшчэ аднаго раўнду дэбатаў з Камалай Гарыс
«Калі баксёр прайграе бой, першыя словы з яго вуснаў: «Я хачу рэваншу». Апытанні ясна паказваюць, што ў аўторак увечар я выйграў дэбаты ў Камалы Гарыс. Камала павінна засяродзіцца на тым, што ёй трэба было рабіць на працягу апошняга амаль чатырохгадовага перыяду»,
Добрай пятніцы, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць, пачытайце:
⭕️ Міжнародная абарона ў Польшчы: усё, што вы хацелі ведаць, але баяліся спытаць
Ці можна атрымаць абарону на ўсю сям'ю, ці можна працаваць, пакуль яе чакаеш і чым яна адрозніваецца ад гуманітарнага ВНЖ? Сабралі 8 самых важных фактаў.
⭕️ Расейскія пранкеры дапытвалі міністра замежных справаў Польшчы пра Беларусь і Украіну
Што яны запытвалі пра Беларусь і што расейскай прапагандзе давялося дадумаць за Сікорскім? МЗС Польшчы пракаментавала здарэнне «Белсату».
⭕️ «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта»
Памятаеце, як беларуску ў Варшаве збіў мінак украінец, а паліцыя яго адпусціла? Гісторыя атрымала працяг.
#штопачытаць
🏍 Гэтаму грузінскаму хлопцу было занадта нудна гойсаць матацыклам па зямлі
І ён вырашыў скарыць на гэтым транспартным сродку яшчэ адну стыхію!
Глядзіце, што атрымалася 👀
🍰 Як думаеце, ці смачныя чызкейкі гатавалі ў 18-м стагоддзі?
У беларусаў Вільні была магчымасць не толькі іх пакаштаваць, але і навучыцца гатаваць – там прайшоў майстар-клас па прыгатаванні дэсертаў, якія ела беларуская шляхта.
Прынеслі вам некалькі рэцэптаў шляхецкай смакаты, паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Завялі крымінальную справу на аўтараў і гасцей нашага ток-шоу «План Б»
🔸 Сейм Латвіі ўхваліў забарону на перабыванне ў краіне аўтамабіляў на беларускіх нумарах
🔸Лукашэнкаўцы запусцілі свой «аналаг ютубу»
🔸 Вывучаем, як жывецца ў Беларусі прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў
🔸 Лясныя пажары на Палессі – калі ўдасца іх патушыць?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Дадуць грошы і ніколі не дэпартуюць — што такое міжнародная абарона ў Польшчы?
Гэтым тыпам легалізацыі карыстаюцца тысячы беларусаў, а адмоваў там толькі 3%. Як гэта атрымаць і далей карыстацца — разбіраем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🙈 Хочаце яшчэ больш патрыятызму? Вось вам флагшток у Воршы за Br 6 млн
Ці рэканструкцыя вайсковай часткі ў Гомлі за (увага!) $ 7 млн
Мала? Больш у нашым сюжэце☝️
💁🏻♂️ У Беларусі нельга будзе заключыць дамовы на страхаванне некаторых марак аўтамабіляў
Пераважна гэта аўты класу люкс. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, як «Белгосстрах» тлумачыць такую пастанову
Новай ахвяраў пранкераў Вавана і Лексуса стаў міністр замежных справаў Польшчы
Кім прадставіліся «блогеры» і што Сікорскі нагаварыў ім пра Беларусь і Украіну — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Дарэчы, мы запыталіся меркаванне МЗС пра гэтую размову і ўжо атрымалі адказ!