belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Беларусі дзеля сачэння за зняволенымі дазволілі выкарыстоўваць беспілотнікі

🔸Затрыманы ў Арменіі беларус атрымаў прытулак. Беларускія ўлады хацелі ягонае экстрадыцыі

🔸Ад 1 траўня ў Беларусі вада забрала больш за 60 жыццяў. Што рабіць, каб пазбегнуць трагедыі

🔸Ад сёння беларусы пачынаюць святкаваць Купалле

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7WJMWFXZQLI

Читать полностью…

Белсат

😢 Мінімум 3 чалавекі загінулі ў выніку расейскага авіяўдару па Харкаве

Расея нанесла ўдары кіраванымі авіябомбамі па Харкаве ў суботу 22 чэрвеня: 29 чалавек былі параненыя.

Паводле мэра Харкава Ігара Церахава, удараў было 4. У выніку была часткова зруйнаваная сцяна жылога дому і цалкам знішчаныя кватэры як мінімум на трох паверхах.

Читать полностью…

Белсат

😱 У Астане загарэўся 26-павярховы хмарачос

Эвакуяваныя 8 чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Беларусы здзейснілі цуд!»

Словы з апошняй публічнай прамовы Васіля Быкава гучаць актуальна і сёння!

🕯 Пісьменнік пайшоў з жыцця 22 чэрвеня таго ж года ў Менску, куды ён прыехаў ненадоўга з Прагі, дзе тады жыў.

Гэтае відэа – фрагмент фільму «Васіль Быкаў. Апошнія дні», знятага для «Белсату» у 2008-м.

Читать полностью…

Белсат

💼 На Менскім трактарным заводзе працуе каля 150 замежнікаў

У асноўным з Расеі, Украіны, Грузіі, Азербайджану і Узбекістана. Але ёсць і грамадзяне з больш экзатычных краінаў – Нігерыі, Егіпта, Алжыра, Малі і нават Сьера-Леоне.

Пераважна замежнікі працуюць па працоўных прафесіях, але ёсць сярод іх і інжынеры, і кіраўнікі.

🤷‍♀️ Выглядае, што замежнікамі прадпрыемства спрабуе залатаць працоўныя дзіры.

Каб паправіць сітуацыю з працоўнымі кадрамі, на МТЗ запускалі акцыю: супрацоўнікам абяцалі па 500 рублёў, калі яны прывядуць на завод сяброў. Аднак, прыводзіць трэба было толькі прафесіяналаў са спецыяльнага спісу з пэўнай кваліфікацыяй.

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны апошніх дзён

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

❣️ У Івацэвічах са студні выратавалі сабаку

❣️ У гарадзенскі заапарк прывезлі новых жывёлінак, сярод якіх джэйраны і японскі жураўль

❣️ 80% беларусаў, якія эмігравалі ў блізкае замежжа, гатовыя вярнуцца дадому пры змене ўлады

❣️ Пакуем заплечнікі! Беларусы цяпер змогуць без візаў наведваць В’етнам

❣️ Святкуем разам па ўсім свеце! Дзе ў гэтым годзе беларусы будуць святкаваць Купалле

Читать полностью…

Белсат

«Героі не паміраюць»

Фотафакт: у палку Каліноўскага развіталіся з загінулым байцом.

«Кожны ваяр – гэта частка свабоднай Беларусі. Таму мы так глыбока перажываем страту кожнага. Падчас развітання жыхары ўкраінскага гораду станавіліся на калені ў знак пашаны герою. Для нас ён назаўжды ў шыхце. Героі не паміраюць»

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Дзеянні банку не з'яўляюцца патрабаваннем польскіх уладаў альбо еўрапейскімі санкцыямі»

Беларусам, у якіх банк Santander блакуе рахункі, параілі звяртацца ў таварыства абароны спажыўцоў.

☝️ Нагадаем, апошнім часам беларусы, якія жывуць у Польшчы, сутыкнуліся з праблемай: банк Santander патрабаваў наяўнасць у кліента ВНЖ у любой краіне Еўразвязу з тэрмінам дзеяння не менш як 12 месяцаў, іначай блакаваў мабільную прыладу і інтэрнэт-банкінг.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся з гэтай праблемай у Камісію фінансавага нагляду Польшчы.

Яму прыйшоў афіцыйны адказ ад польскіх уладаў. Пачытайце, што там напісана 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Пуцін вырашыў стварыць сваю асабістую альтэрнатыву Захаду і NATO

Пуцін і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адзначаюць ініцыятыву Расеі стварыць «еўразійскую архітэктуру бяспекі», якая прадугледжвае стварэнне кааліцыі дружалюбных дзяржаў, якія б дзейнічалі як альтэрнатыва Захаду і падрывалі NATO.

Раней аналітыкі паведамлялі, што падчас сваіх візітаў у КНДР і В'етнам Пуцін разгарнуў маштабную інфармацыйную аперацыю супраць Захаду і саюзнікаў Украіны. Часткай гэтай кампаніі стала пагроза Пуціна змяніць ядравую дактрыну Расеі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🐐Нічога незвычайнага, проста козы ў Менску

І яны вельмі аблюбавалі дрэва ля прыпынку. Як так атрымалася – у відэа.

Читать полностью…

Белсат

💃 Беларусы зноў зладзяць вялікі «Hučna Fest» на беразе Віслы

Яго ладзіць ужо чацвёрты год запар «Free Belarus Center». Фестываль яднае актуальнае беларускае мастацтва і дае магчымасць беларускім актывістам паказаць сябе.

«Белсат» арганізуе стрым з мерапрыемства.

Падрабязнасці тут👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🐈 Гэта выглядала ідэальным злачынствам...

Пакуль пухнаты злодзей не прывёў з сабой саўдзельніка 😁

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 чэрвеня

✔️ Крыміналку завялі на беларускага блогера за дрон, знойдзены ў сумцы

✔️ Ільхам Аліеў прапанаваў спыніць дзейнасць Менскай групы АБСЕ «каб «цалкам закрыць старонку канфлікту» з Арменіяй

✔️ Японія ўвяла санкцыі супраць кітайскай кампаніі, што дапамагала беларускаму прадпрыемству абыходзіць санкцы

✔️ Арменія прызнала Палестыну незалежнай дзяржавай

✔️ ЗША дазволілі наносіць удары па любых расейскіх сілах, якія атакуюць Украіну

✔️ У Беларусь прыляцеў прём'ер Эсватыні каб наладжваць дыпламатычныя адносіны. Што вядома пра гэтую краіну?

✔️ Польскія памежнікі будуць вучыцца ў Паўднёвай Карэі ахоўваць мяжу

✔️ У фільме «Пашпарт для беларуса» паказалі, як выглядае гісторыя Беларусі праз прызму змены пашпартоў яе жыхароў

✔️ У Еўразвязе да гэтага часу не дамовіліся аб адзіным спісе санкцыяў супраць Беларусі, што ўключаў бы забарону на ўвоз люксавых аўтамабіляў

✔️ Ці змогуць беларусы атрымліваць пенсіі ў Польшчы?

✔️ ААН заснавала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі

✔️

Читать полностью…

Белсат

Які жах: больш за 1000 чалавек загінула падчас паломніцтва ў Меку

Вось так выглядаюць там вуліцы...

Читать полностью…

Белсат

Ратаўнікі расчышчаюць дарогі, высякаюць дрэвы і аднаўляюць электралініі.

Такая карціна – у шмат якіх рэгіёнах краіны

А што рабіць, калі вашае аўта сталася ахвяраю вялікай вады?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Стасункі паміж афіцыяльнымі Менскам і Ерэванам значна пагоршыліся

А на днях міністр замежных справаў Арменіі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай...пасля чаго служкі дыктатара уручылі армянскаму дыпламату ноту.

Што адбываецца паміж краінамі?

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.

Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

🤬 Расея атакавала ракетамі Украіну праз тэрыторыю Беларусі

Прынамсі так сцвярджаюць два ўкраінскія маніторынгавыя каналы, звязаныя са службамі супрацьпаветранай абароны Украіны.

☝️ Паводле аднаго з іх, «Лукашэнка па-ранейшаму дапускае манеўры расейскіх ракет уздоўж дзяржмяжы Беларусі і Украіны».

Читать полностью…

Белсат

🎓 Беларуская моладзь імкнецца вучыцца за мяжой

Рэжым жа спрабуе ўтрымаць іх сінімі пальцамі ў краіне...аднак ці атрымліваецца?

Читать полностью…

Белсат

🤩За чым можна назіраць бясконца?

За тым, як беларусы прытрымліваюць дзверы ў метро☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🤯 Іспанская паліцыя арыштавала злачынную групоўку, якая прадавала жанчын у сексуальнае рабства

У яе склад уваходзілі грамадзянін Іспаніі і па два грамадзяніна з Расеі і Украіны. Пакуль вядома пра 14 ахвяраў групоўкі, паведамляе Еўрапол.

😡 Жанчын з Беларусі і Украіны заваблівалі ў асноўным праз сацыяльныя сеткі, прапаноўваючы працу хостес і памочніц па дому. Ахвяры траплялі да Іспаніі па турыстычных візах, потым ім казалі падацца на часовую абарону, каб атрымаць ВНЖ...А пасля гэтага жанчын прымушалі займацца прастытуцыяй у адным з іспанскіх клубаў.

Ахвяры жылі ў трох дамах, якімі валодаў кіраўнік гэтага клубу. Жанчыны былі ізаляваныя і пад пастаянным кантролем.

Читать полностью…

Белсат

👮‍♀️ У турмах каб сачыць за асуджанымі будуць выкарыстоўваць дроны

Да таго ж, персанал папраўчых устаноў атрымаў права выкарыстоўваць сродкі пераўтварэння і падаўлення сігналаў сотавай сеткі сувязі і беспілотнікаў. Адпаведную пастанову зацвердзіла МУС краіны.

☝️ Нагадаем, што з 28 сакавіка 2024 года ў Беларусі дзее забарона на захоўванне і выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў.

Усім уладальнікам беспілотнікаў неабходна было іх прадаць або перадаць бязвыплатна ў Белаэранавігацыю, Беларускі Чырвоны Крыж або ініцыятыву «Крылы».

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ «Кар'ерны рост» па беларуску: берасцеец пайшоў рабаваць дом, а яго злавілі і запісалі ў чыгуначныя тэрарысты

У Беларусі жыхара Берасця і двух расейцаў абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расейскай чыгунцы...але затрымалі іх за спробу рабавання дома бізнесоўца.

У сюжэце БТ сцвярджаецца, што берасцеец і расейцы вырашылі наладзіць серыю тэрактаў на расейскай чыгунцы. У ліпені яны накіраваліся ў Бранск, дзе знайшлі схованку, але ў ёй былі муляжы, паколькі яе да гэтага знайшлі спецслужбы.

🫤 Затрымалі іх чамусьці не падчас ускрыцця схованкі, а пазней, падчас спробы рабавання дома бізнесмена.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 «Культурныя коды маленькага беларуса і маленькага паляка адрозніваюцца»

Існуе міф, што дзеці хутчэй адаптуюцца ў новым асяроддзі, вучаць замежныя мовы.

Але ці так гэта? Псіхолагі кажуць, што ўсё вельмі індывідуальна і моцна залежыць ад самога дзіцяці.

 Запыталіся ў беларусаў пра іхны досвед пераезду з дзецьмі, а ў псіхолагаў – што зрабіць, каб для ўсёй сям’і эміграцыя прайшла прасцей 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😨Польскія мытнікі затрымалі 5 тысяч кантрабандных цыгарэт у таварным цягніку з Беларусі

Нелегальны груз знайшлі служачыя Надбужанскага аддзялення пагранаховы і Люблінскай мытна-фіскальнай службы падчас агляду таварнага цягніка на станцыі Тэрэспаль.

Схованкі былі арганізаваныя пад трыма цыстэрнамі складу, у агульнай складанасці «паліцыянты спынілі кантрабанду амаль 5 тысяч пачкаў цыгарэт рынкавым коштам больш за 80 тысяч злотых (амаль 18,5 тысяч еўра).

Адзначаецца, што з пачатку 2024 года супрацоўнікі памежнай службы не дапусцілі ў Польшчу нелегальных цыгарэт на суму больш за 4 млн злотых (каля мільёна долараў).

Читать полностью…

Белсат

◽️Палітзняволены журналіст і актывіст Анджэй Пачобут цяпер ганаровы грамадзянін Варшавы

Адпаведнае рашэнне прынялі дэпутаты гарадской рады польскай сталіцы.

«Калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні», – пракаментаваў падзею польскі палітык Роберт Тышкевіч.

Анджэй Пачобут – журналіст, сябра не прызнанага лукашэнкаўскімі ўладамі Саюзу палякаў. Працаваў над тэмамі, звязанымі з гісторыяй спецслужбаў СССР, антысавецкім супрацівам у Заходняй Беларусі і Арміяй Краёвай.

У Беларусі Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці паводле нацыянальнай прыкметы». Яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Запуск Запарожскай АЭС нясе вялікую пагрозу

У фінальным камюніке саміту міру было закранутае пытанне ядравай бяспекі Украіны. Было падкрэслена, што Запарожская АЭС мусіць працаваць пад поўным суверэнным кантролем Украіны. Якія пагрозы цяпер ёсць на ЗАЭС?

🔻Апошняя манархія, беднасць 60% і масавая эпідэмія ВІЧ – чым вядома Эсватыні?

Што трэба Беларусі ад краіны, у якой 60 % насельніцтва – за рысай беднасці.

🔻«Напрошваецца павышэнне пенсійнага веку»

Улады шукаюць, як заахвоціць пенсіянераў працаваць.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 21 чэрвеня

🔻 На 108 беларусаў заведзеныя крымінальныя справы. Усе яна з'ехалі праз палітычны пераслед.

🔻 У Фаніпалі прайшлі масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах 2020 года

🔻 Лекарку Алену Церашкову асудзілі на 3 гады хатняй хіміі

🔻 Палітвязню Аляксандру Гашнікаву ўзмацнілі пакаранне

🔻 За ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы жыхар Мінска Глеб Нікановіч

🔻 Палітвязня Руслана Волкава будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

🔻 Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта baranovichi24.bу

🔻 Затрыманні на Лідскім ліцейна-механічным заводзе

🔻 У Мінску затрымалі дырэктарку ТАА «Маяк Хоум»

Читать полностью…

Белсат

🐼 12-ці турыстам пажыццёва забаранілі наведваць кітайскую даследчую базу па гадоўлі гіганцкіх пандаў у Кітаі

У паведамленні WeChat гаворыцца, што яны праяўлялі дрэнныя паводзіны ў адносінах да жывёлінаў.

«Былі злоўленыя на тым, што яны кідалі бамбук, ледзяшы на палачцы, цыгарэты, яйкі або хлеб, а таксама пляваліся ў адкрытую гульнявую пляцоўку пандаў»


☝️ Дарэчы, на сайце базы размешчаныя падрабязныя інструкцыі для наведвальнікаў і папярэджванні пра пакаранні для парушальнікаў гэтых правіл.

Читать полностью…

Белсат

😏 Рэжым уручыў ноту Арменіі. Верагодна праз сустрэчу з Ціханоўскай

21 чэрвеня ў Беларусі адбылася сустрэча дыпламатаў двух краінаў, пад час якой беларускі бок уручыў прадстаўніку Арменіі ноту.

Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковых адносін.

👉 Нагадаем, што 20 чэрвеня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам. Гэтая сустрэча адбылася на фоне абвастрэння адносінаў паміж Менскам і Ерэванам. Нікол Пашынян сцвярджае, што Лукашэнка браў удзел у падрыхтоўцы вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал